Няўласна-простая мова

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2011 в 18:23, научная работа

Краткое описание

У літаратурнай мове, пераважна ў мастацкім і публістычных стылях, з большай або меншай дакладнасцю перадаецца чужое выказванне. Дакладнасць перадачы выбіраецца ў залежнасці ад пастаўленых аўтарам мэт і задач, ад стылістычных, сэнсавых і структурных кампанентаў мастацкага тэксту. Чужое выказванне можа перадавацца ў выглядзе простай, ускоснай і няўласна-простай мовы. Усе гэтыя спосабы перадачы чужой мовы знаходзяць даволі шырокае выкарыстанне ў празаічных творах І. Навуменкі. Усё апісанае аўтарам настолькі ярка і вобразна паўстае перад чытачом, што ўжывую бачыш: кожны герой гаворыць на свой лад і манер, паказвае свае схільнасці і толькі яму ўласцівыя здольнасці. У кожным творы І. Навуменкі прысутнічае атмасфера душэўнай цеплыні, шчырасці, добразычлівасці, непасрэднасці, якая паказвае народнае жыццё ва ўсіх праявах: у вялікім і малым, у гераічным і будзёным, у гумарыстычным і праўдзівым. І ўсё гэта не абыходзіцца без чужой мовы, якая дае магчымасць пісьменніку дакладна адлюстраваць характар персанажа, яго паводзіны, спецыфічныя, толькі яму ўласцівыя асаблівасці і спосабы словаўжывання, граматычныя асаблівасці і жывую інтанацыю персанажа.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………...3
Глава. Няўласна-простая мова як кампанент мастацкага тэксту ...…..7
Заключэнне………………………………………………………….........18
Літаратура………………………………………………………………...20

Содержимое работы - 1 файл

навуковая праца Алесі.doc

— 111.00 Кб (Скачать файл)

     Не  хацеў знаёміць ні з кім, нават з  тымі, з якімі ён, Міця, разам слухаў радыё. Ён іх не падвядзе. Нікога не падвядзе. Лепш загіне. Што  думае пра яго  Сюзанна?.. Як там  яна хворая? [26, 309];

     Многіх  хапіла б на тое, каб  памерці гераічна, за хвіліну, думае Міця. Ён сам так памёр бы. А паспрабуй – за тыдзень… Ніхто нічога не можа пра сябе ведаць – пра сваю волю, мужнасць, - пакуль не трапіць у гэтае страшнае месца. Ніхто не можа сказаць: “Вытрымаю”…        [26, 306];

       мадальныя словы: Дык у чым жа сэнс верша пра сасну, напісанага двума вялікімі паэтамі? Можа, ў тым, што ўсё адолее чалавек. Адолее і будзе жыць. [26, 327]

     Нібы  іскра ў свядомасці ўспыхвае: «Можа, яны спецыяльна мяне тут паставілі. Каб запалохаць, зламаць... Можа, там, у настаўніцкай, Сяргей... Ён жа нічога не гаворыць, толькі крычыць...» [26, 279]

     Паколькі  мова аўтара цесна пераплятаецца  з мовай персанажа, то інтанацыя  – абавязковы кампанент у афармленні сінтаксічных адзінак. У канструкцыях з няўласна-простай мовай інтатанацыя ёсць абавязковы суправаджальны элемент структурнай схемы выказвання пры яго рэалізацыі без пасрэднікаў, абумоўлівае канкрэтнае значэнне зместу.

     У мастацкіх творах I. Навуменкі няўласна-простая  мова аформлена самастойнымі сказамі, а таксама - як састаўная частка складаных сказаў, якія ўводзяцца ў кантэкст без слоў аўтара. Сказы, што размешчаны перад і пасля няўласна-простай мовы ў абзацы, паказваюць на розныя падзеі, абставіны, якія выклікалі ці спарадзілі чужую мову або суправаджаюць яе: Новая хваля думак ахоплівае Міцю, нясе на сваёй плыні. Як немцы адважыліся арыштаваць дзіцянё? Як так можна?.. Каб зрабіць гэта, трэба прайсці папярэднюю падрыхтоўку ў тым мірным жыцці, калі людзі яшчэ не былі эсэсаўцамі. Але хіба калі-небудзь арыштоўвалі дзяцей?.. Хіба чалавек на гэта здольны?.. Эсэсаўцы не людзі тады?.. А можа, і над імі вісіць сіла, якой яны слепа падпарадкоўваюцца?.. Прыслужнікі смерці. Не, чалавек, які б ён ні быў дрэнны, не можа займаць такой пасады... [26, 299]

     Паводле структуры сказы з няўласна-простай мове рамана                   І. Навуменкі могуць быць самыя розныя: аднасастаўныя, двухсастаўныя простыя сказы; складаныя – складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнікавыя складаныя сказы, у залежнасці ад мэты, тэмы выказвання. Напрыклад:

     Так, раней проста думалася – палахлівы, шкурнік. Цяпер гэтак не скажаш. Язык не паварочваецца. Усё пераблыталася, змяшалася. Як вінаваціць чалавека, калі ён ратуе  сям`ю?... Хто здолее прынесці такую ахвяру? Можа, і ёсць людзі. Яны – героі… Аўсяннік – звычайны чалавек. Як Міцеў бацька, як большасць людзей, якіх Міця ведае… [26, 316]

     У гэтым урыўку 10 сказаў. Першы сказ складаны бяззлучнікавы, другі – абагулена-асабовы, трэці і чацвёрты – простыя двухсастаўныя, пяты – складаназалежны, пытальны, шосты, сёмы, восьмы і дзевяты – простыя, двухсастаўныя, дзесяты – камбінаваны. 

     Найбольш распаўсюджаны сярод складаных сказаў з няўласна-простай мовай у прозе I. Навуменкі бяззлучнікавыя складаныя сказы. Састаўныя часткі з няўласна-простай мовай у складаных бяззлучнікавых сказах аб'ядноўваюцца з дапамогай інтанацыі і маюць у сваім складзе займеннікі 3-й асобы. Часткі бяззлучнікавых сказаў узаемазвязаны і ўзаемаабумоўлены, вызначаюцца характарам сінтаксічных адносін паміж сабой і адпаведнай граматычнай будовай, нераўнамернай інтанацыяй, паколькі папярэдняя частка патрабуе ўдакладнення, паяснення з боку наступнай часткі. Як вядома, бяззлучнікавыя складаныя сказы прадстаўляюць сабой двухчленныя злучэнні разнародных па свайму сінтаксічнаму значэнню састаўных частак, для якіх у болынасці выпадкаў не ўласцівы паралелізм іх структурнай пабудовы. Бяззлучнікавыя сказы з няўласна-простай мовай у залежнасці ад сэнсавых адносін паміж часткамі, ад характару інтанацыі набліжаюцца да складаназалежных сказаў. Сінтаксічныя адносіны, якія існуюць паміж разнатыпнымі часткамі бяззлучнікавых сказаў, характэрны адносінам, што выражаюцца паміж састаўнымі часткамі складаназалежных сказаў. Такім чынам, паміж часткамі бяззлучнікавых сказаў могуць выражацца суб'ектыўныя, аб'ектыўныя, атрыбутыўныя і акалічнасныя адносіны.

     У бяззлучнікавых складаных сказах з  суб'ектыўнымі адносінамі частка з  няўласна-простай мовай звычайна выступае ў якасці другой састаўной  часткі і выконвае функцыю дзейніка пры выказніку першай састаўной  часткі: Дзіўнае ў чутках адно: немцы нібыта не збіраюцца прызнаваць правоў былых уласнікаў на іх маёмасць. [26, 131]

     Як  сведчаць прыклады, першая састаўная  частка, у асноўным, мае форму  безасабовага сказа, другая частка з  няўласна-простай мовай канкрэтызуе  выказнік першай часткі, у якім сканцэнтравана асноўная граматычная нагрузка ўсяго сказа: Паўсім відаць - Мікола ад душы рад, што спаткаўся з сябрамі, штоў школе, у якой ён не вучыцца хутка ўжо год, будзе шумнае зборышча. [26, 27] Частка з няўласна-простай мовай у такіх сказах канкрэтызуе дзеяслоў-выказнік ці састаўны іменны выказнік, якія засяроджваюць увагу на ўнутраным стане суб'екта ці называюць дзеянне, якое сканцэнтроўваецца ў самім суб'екце, несучы асноўную граматычную нагрузку.

     У бяззлучнікавых складаных сказах з  аб'ектыўнымі адносінамі частка з няўласна-простай мовай выступае ў якасці другой састаўной часткі канструкцыі і выконвае ролю прамога дапаўнення да выказніка першай састаўной часткі: Ён зведаў, ці, праўдзівей кажучы, адчуў, і нешта іншае: жаданне смерці можа быць гэткім жа прывабным, як і кожнае іншае жаданне. [26, 46]

     У саставе першай часткі прысутнічае  слова або група слоў, значэнне якіх патрабуе пасля сябе аб'екта. Другая частка з няўласна-простай мовай  выражае гэты аб'ект. Першая частка ў такіх сказах граматычна і лексічна не завершаная, без другой часткі яна была б не зразумелай чытачу. Абедзве часткі ў складаных бязлучнікавых сказах з аб'ектыўнымі адносінамі паміж часткамі цесна звязаны і ўтвараюць адну камунікатыўную адзінку.

     У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі частка з няўласна-простай мовай размяшчаецца пасля першай і выконвае функцыю азначэння да асобных членаў першай састаўной часткі: Іншы раз у Юрыя мільгае думка: пайсці да яго, скарыцца, насунуць на рукаў павязку міліцэйскага. [26, 269] Узнікае жаданне: устаць, пайсці ў хату, выпіць два кубкі халоднай, толькі што прынесенай са студні вады...  [26, 270]. Як сведчаць прыклады, частка з няўласна-простай мовай звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі да першай часткі бяззлучнікавага складанага сказа, паясняе дзейнік, які выражаецца назоўнікам з лексічным значэннем думкі, меркавання, маўлення: Не раз мільгала думка - стаць ляснічым, садзіць бярозкі і сосны. [26, 19] Міця ловіць сябе на дзіўным адчуванні - ён зусім спакойны. [26, 299] Сустракаюцца сказы, у якіх частка з няўласна-простай мовай удакладняе дапаўненне, іменны выказнік, выражаны прыметнікам або ўказальным займеннікам: Узнікла здагадка - яркая, імгненная, як успышка электрычнай іскры, працяла наскрозь нечаканай радасцю. [26, 271] Зноў успыхвае трывожнае запытанне да самога сябе: чаму ён спакойны?.. Людзям пагражае небяспека, смерць, а ён думае пра глупства. [26, 299] Становішча настаўніка мала змяніла знешні Міколаў выгляд: ходзіць ён у тых жа вялізных, змазаных дзёгцем ботах, у шэрым, перашытым з вайсковага шыняля, лапсардаку. [26, 25]

     Пісьменнік  выкарыстоўвае такія канструкцыі  з мэтай выдзеліць героя, паказаць яго індывідуальнасць, адносіны да іншых, перажыванні і імкненне ажывіць  мову персанажа.

     Акалічнасныя  адносіны паміж састаўнымі часткамі бяззлучнікавых складаных сказаў з няўласна-простай мовай маюць некалькі разнавіднасцей. Сярод іх найболын пашыранымі з'яўляюцца сказы з прычына-выніковымі адносінамі, умоўна-выніковымі і адносінамі спосабу дзеяння.

     У бяззлучнікавыя складаныя сказы з прычынна-выніковымі адносінамі ўваходзяць сказы, дзе адна састаўная частка (звычайна першая) змяшчае паведамленне пра вынік той прычыны, якая названа ў частцы з няўласна-простай мовай. Прычынна-выніковыя адносіны грунтуюцца на лексіка-граматычным значэнні слоў-выказнікаў састаўных частак бяззлучнікавых сказаў з няўласна-простай мовай: Цяпер заўсёды з карзінай, якая пакуль што замяняе партфель. Карзіна ёмістая - у ёй Мікола носіць дырэктывы з райана, сшыткі для сваіх вучняў і сала, якім забяспечвае яго маці. [26, 25] 3 выпадку свята на Міколу абновы - сарочка ў вялікія клеткі і сіні фрэнч з тоўстага сукна - прыкметы яго ўзросшага дабрабыту. [26, 25] Міця ловіць сябе на дзіўным адчуванні - ён зусім спакойны. [26, 299] Прычыннае або выніковае значэнне можа мець як першая, так і другая частка з няўласна-простай мовай. Менавіта таму ні адна частка не можа існаваць самастойна, незалежна ад другой: У спрэчку Міця не ўступае: хлопцы ведаюць за яго болей. [26, 23] У трыццаць восьмым годзе Крамера арыштавалі. Прычына была бязглуздая: стоячы ля прылаўка ў леспрамгасаўскай краме, выбіраючы брытву, ён услых пахваліў золінгенаўскія сталі. [26,69]

     Парадак размяшчэння састаўных частак у  структуры бяззлучнікавых сказаў з  прычынна-выніковымі адносінамі аказвае  значны ўплыў на характар інтанацыйнага афармлення гэтых састаўных частак. Асаблівасць інтанацыі ў такіх сказах характарызуецца адносна спакойным тонам у першай частцы, а частка з няўласна-простай мовай мае напружаны тон з заключнай інтанацыяй, робіць як бы падагульненне сказанаму.

     Апрача  парадку размяшчэння састаўных  частак і іх інтанацыйнага афармлення, важная роля ў выражэнні прычынна-выніковых  адносін належыць лексічным значэнням  слоў, якія ўжываюцца ў якасці выказнікаў састаўных частак бяззлучнікавых сказаў з няўласна-простай мовай. Выказнікі ў такіх сказах з'яўляюцца асноўнымі граматычнымі цэнтрамі адлюстравання пэўнай думкі, выражаюцца словамі рознага лексічнага значэння і характарызуюцца разнастайнымі суадносінамі граматычных формаў і значэнняў: На рабоце Крамера паважаюць: ён добры спецыяліст і сваю рэпутацыю шануе. [26, 69] Выгляд у Аўсяніка прыбіты: плечы апусціліся, русявыя валасы з пасмамі сівізны нячэсаныя, ускудлачаныя, сінія вочы - як глыбокія калодзежы. У іх – сум. [26, 317]

     Пры выражэнні адносін спосабу дзеяння паміж першай часткай і няўласна-простай мовай у бяззлучнікавых складаных сказах другая састаўная частка характарызуе сабой спосаб працякання або існавання таго, аб чым паведамляецца ў першай частцы. Няўласна-простая мова абумоўлена не толькі сэнсам, але і структурнай будовай першай часткі, дзе знаходзяцца адпаведныя акалічнасныя словы, якія патрабуюць свайго ўдакладнення і канкрэтызацыі ў няўласна-простай мове: У гэтым жыцці так: ці ты паедзеш на кім-небудзь, ці ён цябе асядлае. [26, 269]

       Параўнальна нешматлікую групу складаюць бяззлучнікавыя складаныя сказы, паміж часткамі якіх выражаюцца адносіны часу, мэты, уступкі. У сказах з часавымі адносінамі дзеянне, пра якое паведамляецца ў няўласна-простай мове, нечакана або раптоўна перапыняе тое, аб якім ідзе гаворка ў першай частцы. Асноўная роля ў выражэнні такіх адносін належыць парадку састаўных частак ў структуры бяззлучнікавага складанага сказа і лексіка-граматычнаму значэнню слоў, якія ўжываюцца ў якасці выказнікаў. Часавыя адносіны маюць дадатковае прычынна-выніковае або ўмоўна-выніковае дзеянне: Немцы могуць проста: цесаком па горле і ў суп. [26, 304]

     Такім чынам, нейкай пэўнай заканамернасці адносна структуры сказаў, іх колькасці ў няўласна-простай мове мы не назіраем. Аднак граматычныя прыметы, па якіх яе можна выдзеліць, ёсць. Як ужо адзначалася, гэта сродкі экспрэсіўнасці – лексічныя, інтанацыйныя асаблівасці чужой мовы (у выглядзе пытальных, клічных, інтанацыйна незавершаных сказаў), граматычныя формы займеннікаў – трэцяя асоба адзіночнага і множнага лікаў, - усё гэта дазваляе сцвярджаць, што гэты спосаб перадачы чужой мовы шырока выкарыстоўваецца ў рамане І. Навуменкі “Сасна пры дарозе” як сродак зліцця мовы аўтара і мовы героя.

     Выкарыстанне  складаных канструкцый з няўласна-простай  мовай дазваляе пісьменніку зрабіць тэкст больш разнастайным у сінтаксічным плане, падаць падзеі з пункту гледжання дзейнай асобы, паказаць псіхалагічны стан душы персанажа падчас падзей, найбольш важных для яго. 
 

    Заключэнне

    На  наш погляд, тэма працы раскрыта, мэта дасягнута. Вызначылі спосабы перадачы чужой мовы як сродку аўтарскай характарыстыкі персанажаў, іх паводзін, побыту, погляду на жыццёвыя з`явы і г. д. У сувязі з гэтым вырашылі наступныя задачы: вывучылі адпаведную лінгвістычную і літаратуразнаўчую літаратуру; далі паняцце няўласна-простай мовы; выявілі спосабы перадачы чужой мовы як кампанента мовы рамана; далі структурна-граматычную характарыстыку канструкцый, якімі перадаецца чужое выказванне; вызначылі сінтаксічныя і семантычныя адносіны паміж састаўнымі часткамі сказаў з чужой мовай, апісалі граматычныя сродкі выражэння гэтых адносін; вызначылі сродкі ўвядзення чужаслоўя ў мову рамана; прааналізавалі асаблівасці функцыянавання чужой мовы ў мастацкім тэксце.

        Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь І. Навуменка ў рамане “Сасна пры дарозе” выкарыстоўвае разнастайныя спосабы перадачы чужаслоўя: простая мова ў трох тыпах (маналог, дыялог і палілог), ускосная мова і няўласна-простая мова. Названыя спосабы перадачы чужой мовы неаднолькава пашыраны ў аналізуемым рамане. Найбольш часта выкарыстоўвае І. Навуменка няўласна-простую мову.

Информация о работе Няўласна-простая мова