Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2011 в 18:23, научная работа
У літаратурнай мове, пераважна ў мастацкім і публістычных стылях, з большай або меншай дакладнасцю перадаецца чужое выказванне. Дакладнасць перадачы выбіраецца ў залежнасці ад пастаўленых аўтарам мэт і задач, ад стылістычных, сэнсавых і структурных кампанентаў мастацкага тэксту. Чужое выказванне можа перадавацца ў выглядзе простай, ускоснай і няўласна-простай мовы. Усе гэтыя спосабы перадачы чужой мовы знаходзяць даволі шырокае выкарыстанне ў празаічных творах І. Навуменкі. Усё апісанае аўтарам настолькі ярка і вобразна паўстае перад чытачом, што ўжывую бачыш: кожны герой гаворыць на свой лад і манер, паказвае свае схільнасці і толькі яму ўласцівыя здольнасці. У кожным творы І. Навуменкі прысутнічае атмасфера душэўнай цеплыні, шчырасці, добразычлівасці, непасрэднасці, якая паказвае народнае жыццё ва ўсіх праявах: у вялікім і малым, у гераічным і будзёным, у гумарыстычным і праўдзівым. І ўсё гэта не абыходзіцца без чужой мовы, якая дае магчымасць пісьменніку дакладна адлюстраваць характар персанажа, яго паводзіны, спецыфічныя, толькі яму ўласцівыя асаблівасці і спосабы словаўжывання, граматычныя асаблівасці і жывую інтанацыю персанажа.
Уводзіны…………………………………………………………………...3
Глава. Няўласна-простая мова як кампанент мастацкага тэксту ...…..7
Заключэнне………………………………………………………….........18
Літаратура………………………………………………………………...20
План
Уводзіны…………………………………………………………
Глава. Няўласна-простая мова як кампанент мастацкага тэксту ...…..7
Заключэнне……………………………………………………
Літаратура……………………………………………………
Уводзіны
У літаратурнай мове, пераважна ў мастацкім і публістычных стылях, з большай або меншай дакладнасцю перадаецца чужое выказванне. Дакладнасць перадачы выбіраецца ў залежнасці ад пастаўленых аўтарам мэт і задач, ад стылістычных, сэнсавых і структурных кампанентаў мастацкага тэксту. Чужое выказванне можа перадавацца ў выглядзе простай, ускоснай і няўласна-простай мовы. Усе гэтыя спосабы перадачы чужой мовы знаходзяць даволі шырокае выкарыстанне ў празаічных творах І. Навуменкі. Усё апісанае аўтарам настолькі ярка і вобразна паўстае перад чытачом, што ўжывую бачыш: кожны герой гаворыць на свой лад і манер, паказвае свае схільнасці і толькі яму ўласцівыя здольнасці. У кожным творы І. Навуменкі прысутнічае атмасфера душэўнай цеплыні, шчырасці, добразычлівасці, непасрэднасці, якая паказвае народнае жыццё ва ўсіх праявах: у вялікім і малым, у гераічным і будзёным, у гумарыстычным і праўдзівым. І ўсё гэта не абыходзіцца без чужой мовы, якая дае магчымасць пісьменніку дакладна адлюстраваць характар персанажа, яго паводзіны, спецыфічныя, толькі яму ўласцівыя асаблівасці і спосабы словаўжывання, граматычныя асаблівасці і жывую інтанацыю персанажа.
У
сучаснай беларускай лінгвістыцы ёсць
шмат даследаванняў такіх спосабаў перадачы
чужаслоўя, як простая, ускосная, няўласна-простая
мова, дыялог, палілог. Займаліся гэтай
праблемай Л. І. Бурак,
М. Я. Цікоцкі, М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко,
А. А. Мілашэўская і інш. Упершыню М. В. Ламаносаў
увёў зыходныя тэрміны для абазначэння
асноўных формаў і разнавіднасцей чужой
мовы: «речи вносные», «вводные речи» -
«прямые и косвенные», «косвенная вводная
речь». Тэрмін чужая мова, які ўзнік пазней,
з`яўляецца, на думку
Вывучэннем чужой мовы на матэрыяле пісьмовых (у асноўным мастацкіх) тэкстаў у розны час займаліся Н. С. Паспелаў, Г. М. Чумакоў, М. К. Мілых, Л. М. Мурзін, І. І. Каўтунова і іншыя. Формы перадачы чужой мовы сталі аб`ектам даследвання ў асноўным у граматычных і стылістычных адносінах. [24, 52]
Асобна не разглядаліся пытанні функцыянавання сродкаў перадачы чужой мовы на матэрыяле рамана І. Навуменкі “Сасна пры дарозе”, узаемадзеянне розных сродкаў. Гэтыя пытанні, на нашу думку, з`яўляюцца надзвычай важнымі: сродкі перадачы чужой мовы належаць да ліку адметных сінтаксічных адзінак.
Недастатковая распрацаванасць названай праблемы, адсутнасць у беларускім мовазнаўстве спецыяльных даследванняў сродкаў перадачы чужой мовы ў творчасці І. Навуменкі і абумовілі выбар тэмы працы.
Тэма працы важная і актуальная, паколькі дае магчымасць раскрыць спецыфіку мастацкага тэксту і асаблівасці тэксту пісьменніка.
Больш таго, гэтая тэма вывучаецца і ў агульнаадукацыйнай школе, і амаль усе спосабы перадачы чужой мовы ўведзены ў праграмы школьных курсаў мовы, за выключэннем няўласна-простай мовы. Аднак стылістычны аспект праблемы чужаслоўя ў беларусістыцы не знайшоў сваёй распрацоўкі.
Мэта працы – вызначыць спосабы перадачы чужой мовы як сродку аўтарскай характарыстыкі персанажаў, іх паводзін, побыту, погляду на жыццёвыя з`явы і г. д.
У сувязі з гэтым неабходна вырашыць наступныя задачы:
-
вывучыць адпаведную
-
даць паняцце чужаслоўя –
-
выявіць спосабы перадачы
-
даць структурна-граматычную
-
вызначыць сінтаксічныя і
-
вызначыць сродкі ўвядзення
- прааналізаваць асаблівасці функцыянавання чужой мовы ў мастацкім тэксце.
«Трапляючы ў сферу стылістыкі мастацкай літаратуры, матэрыял стылістыкі мовы і стылістыкі маўлення падпадае пад новае пераразмеркаванне і новую групоўку ў слоўна-эстэтычным плане, набываючы іншае жыццё і ўключаючыся ў творчую перспектыву, – робіцца базай для афармлення дынамічнай структуры вобраза аўтара, апавядальніка, лірычнага і драматычнага стыляў, маўлення персанажаў, іх вобразаў і г. д.», - піша В. У. Вінаградаў. [10, 85]
Аб`ектам даследвання з`яўляюцца сродкі перадачы чужаслоўя ў мове рамана І. Навуменкі.
Прадмет
даследвання – структурна-
Матэрыялам даследвання паслужылі факты, узятыя з тэкста рамана І. Навуменкі.
Метадамі даследвання з`яўляюцца апісальны, супастаўляльны, статыстычны, трансфармацыйны.
Практычная вартасць атрыманых вынікаў. Навуковыя факты, палажэнні і абагульненні даследвання могуць быць выкарыстаны у практыцы выкладання курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы, лінгвістычнага аналізу тэксту, пры падрыхтоўцы спецкурсаў па праблемах структурна-семантычных і функцыянальных асаблівасцей сродкаў перадачы чужой мовы. Вынікі праведзенага даследавання могуць знайсці прымяненне пры вывучэнні стылістыкі, а таксама пры выкладанні твораў І. Навуменкі ў школе.
Структура і аб`ём: праца складаецца з уводзін, асноўнай главы, заключэння і спіса літаратуры.
Глава . Няўласна-простая мова як кампанент мастацкага тэксту
Своеасаблівым спосабам перадачы чужой мовы ці думкі з`яўляецца няўласна-простая мова, якая шырока выкарыстоўваецца ў рамане І. Навуменкі “Сасна пры дарозе”. Няўласна-простая мова – гэта граматычная катэгорыя, адзін са спосабаў перадачы чужаслоўя, што выкарыстоўваецца для ўзнаўлення думак персанажа, стварэння вобразнай характарыстыкі героя. У адрозненне ад іншых спосабаў перадачы чужой мовы (простага ці ўскоснага), якія вызначаюцца адпаведным сінтаксічным афармленнем, разнастайнай будовай састаўных частак, канструкцыі з няўласна-простай мовай не афармляюцца ў строгую структурную схему. (А. А. Мілашэўская)[23, 66]
На думку М. С. Яўневіча, П. У. Сцяцко, “няўласна-простая мова блізкая да простай: у ёй захоўваюцца лексічныя і сінтаксічныя асаблівасці чужога выказвання, эмацыянальнасць і выразнасць яго. Як падача чужой мовы з пункту погляду аўтара, няўласна-простая мова набліжаецца да ўскоснай: у ёй адбываецца тая самая замена асабовых форм дзеясловаў, прыналежпых і асабовых займеннікаў, што і ва ўскоснай мове. Спецыфічнае для няўласна-простай мовы тое, што яна звычайна афармляецца як адначленная канструкцыя, без слоў аўтара, часта мае форму пытальнага ці клічнага сказа.” [34, 235]
Менавіта няўласна-простая мова дае магчымасць пісьменніку замяніць апавядальніка, перадаць яго функцыю персанажу, дзе дзейная асоба сама выступае перад намі з усімі ўласцівымі яму планамі, думкамі і меркаваннямі. У няўласна-простай мове захоўваюцца асноўныя лексічныя, граматычныя асаблівасці і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка чужога выказвання, але яно перадаецца ад імя аўтара або апавядальніка, а не таго, каму належыць непасрэдна: Яму хацелася закрычаць, затупаць на яе нагамі — яна ведала тое, што ёй ведаць не трэба: але ў яго не хапала на гэта сілы: дзяўчына сядзела, даверліва слухаючы яго [26, 118]; Міця не раз лавіў сябе на думцы, што старэйшыя глядзяць на жыццё прасцей, інакш, чым ён. Успомніў рамонтнікаў, іх уздыхі і сумныя вочы ў першыя месяцы вайны. Што думаюць цяпер гэтыя спакойныя, добрыя дзядзькі? У што вераць, на што спадзяваюцца?... [26, 171].
Як адзначала А. А. Мілашэўская, “няўласна-простая мова дазваляе аўтару жыць жыццём свайго героя, выказваць думкі і пачуцці дзейнай асобы, пакутаваць і радавацца разам з персанажамі”. [21, 114]
У няўласна-простай мове маўленне гаворачай асобы зліваецца з аўтарскім, не адмяжоўваючыся ад апошняга ні словамі, якія ўказваюць на факт вымаўлення чужой мовы і яе крыніц (як у простай ці ўскоснай мовах), ні зменай займеннікавага плану (як у простай мове), ні спецыяльнай формай даданага сказа (як ва ўскоснай мове). У такіх выпадках аўтар як бы пераўвасабляецца ў сваіх герояў і, расказваючы пра іх думкі, перадаючы іх маўленне, выкарыстоўвае тыя лексічныя, фразеалагічныя, граматычныя сродкі, якія выкарыстоўвалі б яго героі ў падобных сітуацыях, што адлюстроўвае аўтар. Такая перадача чужой мовы (няўласна-простая мова) уяўляе сабой літаратурны прыём, з дапамогай якога пісьменнік можа ўводзіць спецыфічнае маўленне герояў у аўтарскае апавяданне, характарызуючы тым самым сваіх герояў, напрыклад:
1) …У настаўніцкай ціхія галасы, смех. Міця стаіць, чакае. У яго цяпер адно жаданне: хутчэй апынуцца там, за дзвярамі, перад тварам тых, што прывялі яго сюды. Што пра яго ведаюць? Пра што будуць пытаць?.. Няўжо арыштавалі яшчэ каго-небудзь, апрача Сяргея?.. На ўсё адказ толькі там, за дзвярамі. Марудна цягнуцца секунды. Думаць ні аб чым не варта. Не трэба ніякіх здагадак. Самае страшнае – няпэўнасць. Яна расхаладжвае… Стой… Маўчы… [26, 281]
2) Зноў успыхвае трывожнае запытанне да самога сябе: чаму ён спакойны?.. Людзям пагражае небяспека, смерць, а ён думае пра глупства. Нават стараецца думаць. Чаму так? Чаму пачуцці, душа выключаюцца нібы самі сабой?.. Замест сэрца камень. Што гэта – ахоўны інстынкт ці самы звычайны эгаізм, які чалавек не можа ў сабе задушыць?.. А можа, так трэба. Можа,чалавек проста не ўстане вынесці ўсяго, што бачыць, таму міжволі адварочваецца. Калі браць блізка да сэрца тое, што робіцца тут, дня не перажывеш… [26, 299]
У гэтых двух урыўках выражаюцца думкі Міці, пра якія не скажаш, бо ніхто не дапаможа.
Няўласна-простая мова не мае спецыяльных сінтаксічных формаў. З ускоснай мовай яе збліжае ўжыванне займеннікаў: гэта звычайна займеннікі трэцяй асобы (ён, яна, яны), з простай мовай – параўнальная свабода ў выбары лексічных, фразеалагічных, граматычных сродкаў, якія перадаюць экспрэсію дзейнай асобы. (А. А. Мілашэўская) [21, 114] Так, у няўласна-простай мове могуць быць клічныя, пытальныя сказы, выклічнікавыя сказы, звароткі, розныя часціцы, характэрныя для жывога гутарковага маўлення. Напрыклад:
1) Міця бачыць – Сяргей стаіць, унурыўшы галаву. Знясілены, збіты. Ведае, што яго растраляюць. Ні кроплі надзеі на тое, што будзе жыць. На хвіліну Міцю робіцца страшна. Дзе, якія знайсці словы, каб усцешыць, падбадзёрыць?.. Усё, што мог, ужо сказаў. Можна крычаць, зневажаць, але хіба гэтым паможаш?.. Сяргея растраляюць. Ведае сам… Развітаўся з жыццём… Мёртваму ўсё адно… Але чаму немцы яго дасюль не растралялі? Ён, значыць, трэба ім… Каб выдаваў… Не, Сяргей не павінен выдаваць… Ёсць штосьці большае, чым жыццё аднаго чалавека. Трэба, каб помніў… [26, 292]
У гэтым урыўку падаюцца думкі Міці, яго разважанне, захоўваецца інтанацыя героя. З сінтаксічных структур пераважаюць пытальныя сказы, інтанацыйна-незакончаныя.
2) Там, пад Масквой, здарылася незразумелае, і Аўгуст Эрнеставіч усю ноч не мог апомніцца. Немцы ж стаялі пад самым горадам, бачылі яго ў біноклі, то чаму пабеглі, чаму армія, якая праславіла сябе на ўвесь свет, раптам на парозе перамогі асаромелася? [26, 167]
Як відаць з пададзеных прыкладаў, няўласна-простая мова звычайна ідзе пасля аўтарскіх слоў, яго выкладу. У аўтарскім тэксце могуць быць дзеясловы думкі (думае, сам сабе разважае, успамінае).
Істотная асаблівасць, якая збліжае няўласна-простую мову з ускоснай, - адноснае ўжыванне формаў часу. Дзеянне, якое абазначана дзеясловамі цяперашняга і прошлага часу, супастаўляецца з момантам думак, разважанняў героя. Дзеяслоўныя формы ў канструкцыях з няўласна-простай мовай існуюць незалежна ад ужывання іх у рэмарцы, а ва ўскоснай мове час дзеяслова залежыць ад часу дзеяслова ў галоўнай частцы. [21, 116]
Параўнаем:
няўласна-простая мова: У Міці таксама ідэя. Сёння распілаваў зенітны снарад, напакаваны доўгімі парахавінамі. Адну падпаліў. Гарэла, як звычайны грабянец. Ясна – нанізаўшы на нітку парахавіны, можна зрабіць шнур, падпаліць і за той час, пакуль будзе гарэць, паспець адбегчыся ад міны. Але зноў жа, як зрабіць узрывальнік? Можа, прыстасаваць звычайны капсуль, як-небудзь выбіўшы яго з патрона? Але ці дасць ён патрэбную дэнатацыю? [26, 206]
ускосная мова: Ці азначае гэта, што немцы будуць караць савецкіх кіраўнікоў? Вялікая Германія зацікаўлена ў тым, каб на занятых ёю землях было спакойна. Нам не выгадна, каб тут панаваў беспарадак… Таму мы возьмем на службу ўсіх, хто да нас прыйдзе. [26, 103]
Складанае сінтаксічнае цэлае, у якое ўваходзіць няўласна-простая мова, адрозніваецца ўстойлівасцю зместу, таму што заўсёды звязана з перадачай настрою героя, яго мовы. Звышфразаваму адзінству з няўласна-простай мовай уласціва свая мікратэма, гэта значыць, тое агульнае, што аб`ядноўвае асобныя сказы ў цэласнае сэнсавае адзінства, захаваць якое дапамагаюць пэўныя паказчыкі сувязі паміж сказамі: анафарыстычныя займеннікі і прыслоўі, якія выступаюць у якасці злучальных слоў: