Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Ноября 2011 в 11:41, курсовая работа
У нашы дні на палатне сучаснай мастацкай літаратуры усё больш яскрава вымалёўваецца карціна творчага заняпаду. У кніжных крамах усё цяжэй і цяжэй знайсці на сам рэч якасную сучасную літаратуру. Класікі ў непрыкметных вокладках адсоўваюцца ўсё далей у куток і сталі цяпер толькі толькі проста паверхняй для пылу.
Уводзіны...............................................................................................................................
3
1. Інавацыі ў сучаснай беларускай літаратуры.................................................................
4
1.1 Парабалічная плынь у сучачснай беларускай літаратуры..........................................
4
1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай беларускай літаратуры.................................
4
1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы.............................................................................
6
1.2 Творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый.................
8
1.2.1 Алесь Разанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафізічнай плыні ў
беларускай літаратуры........................................................................................................
8
1.2.2 Шматграннасць таленту Алеся Разанава..................................................................
10
1.3 А. Адамовіч як аўтар канцэпцыі “звышлітаратуры”...................................................
20
1.3.1 Сусветная місія беларускай літаратуры.....................................................................
22
Заключэнне...........................................................................................................................
24
Спіс выкарыстанай літаратуры...........................................................................................
25
Пра
постмадэрнізм у творах Алеся
Разанава (катэгорыі тэксту, знаку,
слова) піша Г. Кісліцына. Даследчыца ўказвае
на полістылістыку некаторых твораў
паэта (“Паэма гарачага лісця”, “У поцемках,
з ліхтаром”), метарэалізм (“Паэма
святла”, “Паэма сланечніка”, “Першая
паэма шляху”, “Другая паэма шляху”,
“Паэма выніку” і інш.), на своеасаблівыя
адносіны аўтара і героя (“Шлях 360”, “Назаўжды”),
разуменне свету як тэксту. Таксама з постамдэрнізмам
творы А. Разанава лучыць так званы гульнёвы
прынцып, аднак атмасфера ў творах паэта
не смехавая, а разважліва-філасофская,
нават драматычная і трагічная.
1.3
А. Адамовіч як аўтар
канцэпцыі “звышлітаратуры”
Беларускія літаратары здолелі прапанаваць свету наватарскія, доўгатэрміновыя мастацкія ідэі. Так, А. Адамовіч прапанаваў канцэпцыю “звышлітаратуры”, гэта значыць такой літаратуры, “якая не баіцца глянуць на дно прорвы, літаратуру-папярэджанне, прароцтва” (М. Тычына), літаратуру, якая б не заспакойвала, а біла па нервах, каб чалавек задумаўся, што ён робіць, якім будзе плён яго ўчынкаў у будучым? М. Тычына пісаў: “Этычны, маральны крытэрый быў для А. Адамовіча ключом да ўсяго: талент у сімбіёзе з амаральнасцю спараджае нягоднікаў! Палітыка, вольная ад маральных абавязкаў, не толькі брудная, але і пагібельная! Навука таксама павінна вызначыцца, што датычыцца межаў дазволенага і недазволенага. Мэта і сродкі не могуць не знаходзіцца ў пэўнай раўнавазе, якую вызначае мараль. У час, калі чалавецтва, аглушанае крыкамі пра ўсемагутнасць інтэлекту, навукі, новых тэхналогій, адурманенае транквілізатарамі, страціла адчуванне духоўных арыенціраў і паволі спаўзае ў прорву небыцця, няма нічога саромнага ў закліку тварыць звышлітаратуру…”. Звышлітаратура – імкненне выйсці на новы, вышэйшы ўзровень праўды.
Прыклады такой праўды і такой літаратуры – у кнігах і артыкулах самога А. Адамовіча. На працягу 1970-1973 гг. А. Адамовiч разам з Я. Брылём i У. Калеснiкам аб'ехалi ўсю Беларусь, запiсваючы сведчанні жыхароў спаленых вёсак. Так з'явілася дакументальная кнiга “Я з вогненнай вёскi…” (1975). Рэцэнзiя рускага лiтаратуразнаўцы М. М. Кузняцова на гэту кнігу пачыналася словамі: “Страшней за гэту кнiгу я не ведаю…”.
Задума рамана Карнiкi” (1980) нараджалася з пытання: “Як маглi яны i хто яны, людзi, якiя ўсё гэта рабiлi, якія парушылі Боскую запаведзь “Не забі!”? Сам А. Адамовіч выказваў наступныя меркаванні: “На самай справе ёсць нейкія абсалюты. Здаецца, у сучасным чалавеку яны не ўзмацняюцца, яны паслаблены. Паслаблена адчуванне, што ёсць рэчы, за якія не толькі другія не могуць табе дараваць, але і ты сам не можаш і не павінен дараваць”.
Працягам пошукаў А. Адамовічам “новых шляхоў у лiтаратуры” (М. Тычына) стала дакументальная “Блакадная кнiга” (1982), напісаная разам з рускiм празаiкам Д. Гранiным: “Так ствараўся новы, невядомы раней жанр лiтаратуры – мастацкi дакумент, кнiга-араторыя, сiмфонiя, хор (гэтыя i iншыя падобныя па сэнсу назвы жанру згадвалiся крытыкай)”.
У аповесцi “Апошняя пастараль” (1986) А. Адамовіч выкарыстоўвае жанр антыўтопii, надзвычай распаўсюджаны ў сусветнай лiтаратуры 20 ст., каб наглядна паказаць страшныя наступствы нашай няздольнасцi ўзняцца над сваiмi часовымi iнтарэсамi.
Твор
завяршаецца трагiчна –
А. Адамовiч набліжаў новую эры ў гiсторыi чалавецтва, зблiжэнне (“канвергенцыяй”) Захаду i Усходу, ядзернае раззбраенне, усведамленне небяспекi экалагiчнай катастрофы i г. д. Менавіта А. Адамовіч першым загаварыў пра неабходнасць “новага мыслення”: “Новае мысленне, на думку А. Адамовiча, прымушае народы i дзяржавы кiравацца ў сваiх дзеяннях “простымi законамi чалавечай маралi”, сярод якiх ён вылучаў на першы план хрысцiянскi запавет: “Не забi!”.
1.3.1 Сусветная місія
беларускай літаратуры
Пра сусветную мiсiю беларускай культуры і літаратуры першым загаварыў гомельскі даследчык І. Афанасьеў (манаграфія “Чарнобыльскае светаадчуванне ў сучаснай беларускай лiтаратуры”). Вучоны мяркуе, што, перажыўшы Чарнобыльскую катастрофу, беларусы накапілі ўнікальны вопыт – iснаванне па-за Гiсторыяй: “Чарнобыль паставiў нас у становiшча “па-за гiсторыяй”, “рэальнае па-за рэальнасцю – гэта зусiм па-нашаму, па-беларуску”. Аднак жа “загнаны гiсторыяй у кут, чалавек робiцца непадуладным яе раз'юшанаму нораву, сцвярджаючы каштоўнасць гiпатэтычнага iснавання ў рэаль-насцi. Фактар адчужэння яднае яго з уласнай эстэтычнай маг-чымасцю, што менавiта ў шматзначнасцi вырашэнняў выступае падставай быцiйнага самаўсведамлення, калi нават тэкст – “гэта мы самi ў працэсе пiсьма” (Р. Барт). Абапiраючыся на даследаваннi выбiтных фiлосафаў, I. Афанасьеў прыходзiць да высновы не толькi аб жыццядзейнасцi беларускай культуры, але i пра яе ўнiкальнае значэнне для астатняга свету: “Дзiўна, але менавiта тое, што беларусы – нацыя невымоўнага, надае жыццёвую актуальнасць першаслову, дакладней нават двум, з дапамогай якiх фiлосаф i тэолаг М. Бубер вызначаў экзiс-тэнцыяльныя стасункi чалавека з чалавекам i чалавека з светам (“Я –Ты” i “Я – Яно”), абгрунтоўваючы “сферу Памiж” як першасную катэгорыю чалавечай рэчаiснасцi, адкуль павiнна выйсцi “сапраўднае Трэцяе”. Гэта яшчэ адна транс-фармацыя нашага славутага памежнага становiшча, становiшча “памiж”. Беларусы здольныя “негатыў” ператварыць у “пазiтыў”: “…пакуль уладарныя суседзi выбiралi беларусаў, замiнаючы адзiн аднаму, беларусы выбралi сябе…”. Даследчык падкрэслiвае, што беларусы – “выбраны народ, якi ўзнялi свой нацыянальны вопыт на вяршыню чалавечага”, паколькi “беларусам толькi i застаецца, што ўсвядомiць сябе ў вымярэннi гiсторыi як культуры, што рэалiзуе ўсе астатнiя варыянты быцця”.
Сваё даследаванне вучоны разгортвае, абапiраючыся на вялiкi аб'ём мастацкiх твораў. У цэнтры яго ўвагi – “Карацелi”, “Венера, цi як я быў прыгоннiкам”, “Vixi” А. Адамовiча, “Саркафаг” В. Губарава, “Чарнобыльскi лабiрынт” А. Крыгi, “Зорка Палын” У. Някляева, “Хто вiнаваты” I. Чыгрынава, “Злая зорка” I. Шамякiна. Пра дакладнасць ацэнак I. Афанасьева i добрасумленнасць яго як даследчыка сведчыць той факт, што ён вывучае не толькі “чарнобыльскi” лiтаратурны вопыт, у полi зроку вучонага творы М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, А. Калубовiча, Ф. Аляхновiча, А. Мрыя, В. Быкава, У. Арлова і інш., бо “мы цяпер – сучаснiкi ўсiх эпох, i па вялiкiм рахунку ўсе размовы наконт чарнобыльскага светаадчування ў лiтаратуры паводле яго тэматычнага разумення ёсць аксюмаран. Менавiта гэта дае нам права разглядаць у чарнобыльскім кантэксце кожны лiтаратурны факт i разам з тым даказвае няўлоўнасць, непадуладнасць звычайнай свядомасцi самой Чарнобыльскай падзеi. Яе прысутнасць у чалавечым лёсе абсалютная, як дадзена Усё чалавеку iснаму”.
I.
Афанасьеў быў адным з першых,
хто загаварыў пра
Даследчык разважае менавiта пра выратавальную, ахоўную ролю нацыянальнай культуры i лiтаратуры сёння, у пост-чарнобыльскай сiтуацыi. I менавiта лiтаратура, “эстэтычнае iмкненне”, згодна I. Афанасьеву, дае мажлiвасць паратунку ад Чарнобыля, калi, як пазначана ў анатацыi, “слова ў мастацкай прасторы, акрэсленай усiмi магчымымi набыткамi прыгожага пiсьменства, абумоўлiвае шанц альтэрнатывы ў спрэчцы з непазбежнасцю сапраўднай катастрофы”.
Гэтыя
разважаннi I. Афанасьева выдатна кладуцца
ў канцэпцыю нацыянальнага
У свой час Ф. Дастаеўскі адзначыў, што рускi чалавек выратуецца праз веру ў Хрыста, а беларускi – праз веру ў сябе. I. Афанасьеў пiша: “Беларусам няма на каго i на што спадзявацца. Яны, i нiхто iншы, былi гарантыяй сябе, гэткiя “грамадзяне свету”, што ў свет дапушчаны не былi. Але светам сталi. Планета Лонва. Планета Найдорф. Планета Мсцiжы. Свая зямля, што злучылася з космасам…” Наколькi дакладнае назiранне. Нездарма менавiта архетып “Роднага кута” з'яўляецца унiверсальным беларускiм архетыпам (У. Конан). Можна ўзгадаць К. Чорнага з яго “Мне ўсё жыццё хопiць апiсваць свае родныя Цiмкавiчы”, для якога свой куточак зямлi, свая “марка” (У. Фолкнер) – Сусвет.
I.
Афанасьеў – гэта даследчык-
Заключэнне
На працягу стагоддзяў беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях. У пошуках маральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словах Бялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свой паскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымi жанрава-стылёвымi выяўленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальных пошукаў i захапленняў, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш, у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.
Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адлюстравання прыходзiлася асвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.
Падводзячы
выснову сказанаму вышэй
Выкарыстанне новых стылёвых здабыткаў, нестандартных формаў, філасофскіх матываў безумоўна вылучае творчасць Алеся Разанава сярод твораў іншых пісьменнікаў. Гэта сапраўдны ўзор элітарнай паэзіі, якая недастаткова прадстаўлена ў нашых кнігарнях. Думаю, што з паміж Разанавым у літаратуры і Рэрыхам у выяуленчым мастацтве можна з поўнай упэўненасцю паставіць знак роўнасці, як на ўзроўні стылю, так і на ўзроўні псіхалагічнага ўздзеяння на знатака мастацтва.
Сказанае сведчыць, што нашы пісьменнікі ідуць у нагу з часам, іх творчасць адпавядае самым сучасным тэндэнцыям у развіцці мастацкага слова.
Пытанні,
якія былі разгледжаны пад час
выканання дадзенай работы асвятляюць
далёка не ўсе інавацыйныя аспекты сучаснага
мастацтва слова, але ж зыходзячы з акрэсленай
вышэй інфармацыі можна зрабіць выснову,
што на мяжы XX – XXI стагоддзяў узнікла
новая, моцная плынь пісьменнікаў-філосафаў,
сапраўдных мастакоў, якія пры дапамозе
толькі сілы слова могуць яскравымі фарбамі
намаляваць выключна токні ўнутраны свет
чалавека. А гэта сведчыць аб тым, што набліжаецца
чарговае адраджэнне беларускай літаратуры
і філасофскай думкі ўвогуле.
Спіс
выкарыстанай літаратуры
1. Лявонава, Е. А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е. Лявонава. – Мн.: рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.
2. Ханеня, С. Амплiтуда мастацкасцi: Умоўнасць у бела-рускай прозе канца 20 стагоддзя [Тэкст] / С. Ханеня. – Гомель: ГДУ iмя Ф. Скарыны, 2001. – 117 с.
3. Шаўлякова, І. Наш унiверсум. Вопыт сiмвалiчнай iнтэр-прэтацыi сучаснай беларускай лiтаратуры [Тэкст] / І. Шаўлякова // Полымя. – 1999. – № 6. – С. 186 – 189.
4. Штэйнер, І. Deja vu, або Успамiн пра будучыню [Тэкст] / І. Штэйнер. – Мн. : ЛМФ “Нёман”, 2003. – 144 с.
5. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці [Тэкст] / Е.Лявонава. – Мн. : Рэд. Часопіса ”Крыніца”, 1998. – 336 с.
6. Акудовіч, В. Разбурыць Парыж [Тэкст] / В. Акудовіч – Мн.: “Логвінаў”, 2004. – 298 с.
7. Галубовіч, Л. Алесь Разанаў [Тэкст] / Л. Галубовіч // ЛіМ. – 2007. - № 13. – С.16.
8. Лявонова, Е. “Слова кліча – сэнс адгукаецца...” Нямецкая кніга вершасловаў Алеся Разанава [Тэкст] / Е. Лявонава // ЛіМ. – 2004. – 12 красавіка. – С. 6.
9. Кісліцына, Г. Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці [Тэкст] / Г. Кісліцына. – Мн. : Беларуская навука, 1997. – 143 с.
10.
Разанаў, А. Рэчаіснасць.
11. Разанаў, А. Інтэрв’ ю [Тэкст] / А. Разанаў // Літаратура і мастацтва. – 1995. – 13 кастрычніка. – С. 6.
12. Лявонава, Е. “Крок за крокам тут збліжаюцца мовы...” Паэзія Алеся Разанава ў Германіі [Тэкст] / Е. Лявонова // ЛіМ. – 2002. – 12 снежня. – С. 6.
13.
Разанаў, А. Паляванне ў
14. Тычына, М. Алесь Адамовіч: Жыццё як творчасць [Тэкст] / М. Тычына // Алесь Адамовіч і час: матэрыялы Адамовічаўскіх чытанняў 5 верасня 1977 года. – Мн., 1998 – С. 27 – 32.
15. Тычына, М. Алесь Адамовіч [Тэкст] / М. Тычына // Гісторыя беларускай літаратуры 20 стагоддзя: у 4 т. – Т. 4, кн. 1. 1966-1985 / НАН Беларусі, Аддзяленне гуманітар. навук і мастацтваў, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. – 2-е выд. – Мн. : Беларуская навука, 2004. – С. 319 – 343.
15. Корань, Л. “…Ёсць абсалюты” Даўняя гутарка з А. Адамовічам [Тэкст] // Корань Л. Цукровы пеўнік: літ.-крытыч. арт. – Мн. : Маст. літ., 1996. – С. 191 –206.