Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Ноября 2011 в 11:41, курсовая работа
У нашы дні на палатне сучаснай мастацкай літаратуры усё больш яскрава вымалёўваецца карціна творчага заняпаду. У кніжных крамах усё цяжэй і цяжэй знайсці на сам рэч якасную сучасную літаратуру. Класікі ў непрыкметных вокладках адсоўваюцца ўсё далей у куток і сталі цяпер толькі толькі проста паверхняй для пылу.
Уводзіны...............................................................................................................................
3
1. Інавацыі ў сучаснай беларускай літаратуры.................................................................
4
1.1 Парабалічная плынь у сучачснай беларускай літаратуры..........................................
4
1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай беларускай літаратуры.................................
4
1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы.............................................................................
6
1.2 Творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый.................
8
1.2.1 Алесь Разанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафізічнай плыні ў
беларускай літаратуры........................................................................................................
8
1.2.2 Шматграннасць таленту Алеся Разанава..................................................................
10
1.3 А. Адамовіч як аўтар канцэпцыі “звышлітаратуры”...................................................
20
1.3.1 Сусветная місія беларускай літаратуры.....................................................................
22
Заключэнне...........................................................................................................................
24
Спіс выкарыстанай літаратуры...........................................................................................
25
Вершаказы – творы, паэтычныя па змесце і празаічныя па форме, хаця падзел на перыяды-строфы захоўваецца і ў гэтым жанры. Вершаказы – своеасаблівыя казанні аб жыцці рэчаў, у якіх паэт імкнецца выявіць патаемныя сэнсы слова праз услухоўванне ў яго Гукавы склад. Вершаказы маюць спецыфічны спосаб рыфмоўкі – “дамінанту”. Гэта ключавое слова (ці два слова), якому падпарадкоўваецца ўвесь вершаказ. Звычайна яно выносіцца ў назву твора і сцягвае, збірае вакол сябе ўсе астатнія словы.
Менавіта
да яго аўтар адшуквае асацыяцыі
шляхам пранікнення ў самыя глыбіні
мовы. Гук у вершаказах адыгрывае надзвычай
важную ролю. Па сутнасці, вершаказ – гэта
гукаадлюстраванне той ці іншай з’явы
або рэчы, а вобразы ствараюцца праз гукі
і іх камбінацыі.
Хлеб святы, хлеб Вялебны, і ўсё,
Што спалучана з ім, што “злеплена” з ім,
Адбываецца, як абрад, як набажэнства,
Як Малебен.
Хлеб Хвалебны: яго шануюць і Хваляць
Усе Плямёны – і Дулебы, і Вялеты,
І
Лахвічы... (“Хлеб”)
Вершаказы, як і квантэмы, разлічаны на слыхавое ўспрыманне. Недарэмна яны лічацца самымі “філалагічнымі” творамі аўтара. Гісторыя рэчаў звернуты ў мінулае, калі чалавек мог разумець голас рэчаў, голас прыроды, з якой не выдзяляў сябе, калі слова было раўназначным свайму першароднаму, сапраўднаму сэнсу. Чаму так ці інакш людзі назвалі рэч ці з’яву прыроды? Чаму ваду назвалі вадою, а зямлю зямлёю, а не наадварот? Чаму блізкія гукавой абалонкай словы часта маюць надта далёкія значэнні? Ці былі назвы выпадковымі збегамі зычных, ці іх гукавыя выявы прадвызначаны звыш? Падобныя пытанні складаюць унутраны змест не толькі разанаўскіх вершаказаў, але і даўно цікавяць навуку: філолагаў, філосафаў, культуролагаў. Так, яшчэ ў 70-80-я гады ХХ ст. у філалогіі вылучылася нават асобная галіна – фонасемантыка, прадметам вывучэння якой з’яўляецца гук як сэнсаносьбіт.
Значэнне
надаецца не проста слову, якое само па
сабе ўтварае вобраз, але і кораню,
асобным гукам і іх спалучэнням,
якія яго складаюць. Іншымі словамі,
у вершаказах фанетыка становіцца паэтыкай.
У вершаказе паэт імкнецца паэтычна асэнсаваць
як мага большую колькасць слоў, што складаюцца
з гукавых спалучэнняў слова-дамінанты.
Такі прыём не тоесны, аднак, звычайнай
алітэрацыі, чыя задача зводзіцца найперш
да слыхавога акампанементу з’яве. Праз
узаемадзеянне сугучных лексічных адзінак
праступае арыгінальная аўтарская філасофія,
светаўспрыманне сучаснага чалавека,
спасціжэнне ім глыбокай сутнасці той
ці іншай рэчы.
Калі здараецца Кепскае – б’ецца люстэрка ці гляк,
тады ўзнікаюць Аскепкі – Аспекты Пытання,
Якія забылі само пытанне, Складнікі Спектру,
Якія згубілі сам Спектр.
І
як бы пасля іх не Склейвалі і не
Склепвалі, яны ўжо
Не змогуць вярнуцца ў колішнюю самаадсутнасць, яны ўжо не змогуць прыняцца ў ранейшую цэласнасць... (“Аскепкі”)
А. Разанаў выкарыстоўвае тры разнавіднасці згаданага жанру. Найперш аб’ектам рэфлексіі, самаросшуку можа з’яўляцца адна рэч, а твор адпаведна мець адну дамінантную рыфму. Напрыклад, “Жорны”, “Верацяно”, “Баразна”, “Ліхтар”, “Шалі” і інш. Другую групу складаюць пабудаваныя па прынцыпу антытэзы, супрацьпастаўлення вершаказы, якія ўтрымліваюць адпаведна дзве дамінантныя рыфмы. Да прыкладу, “Ключ і замок”, “Аладка і блін”, “Здароўе і хвароба”, “Лінія і рыса” і інш. У трэцім відзе вершаказаў слова даследуецца ў іншамоўных кантэкстах, у судакрананні са словамі іншых, пераважна блізкароднасных, моў. У гэтым выпадку пісьменнік праз перазовы і адметныя нюансы ў гучанні мае магчымасць прасачыць, як праз мову выяўляецца лёс, гісторыя, менталітэт таго ці іншага народа. Прыкладамі такіх вершаказаў могуць служыць “Мора”, “Мароз”, “Муха”, “Малако”, “Гарох”, “Вілы” і інш.
Свет у вершаказах успрымаецца як тэкст. Калі ў версэтах яшчэ можна акрэсліць тое, што мы разумеем пад тэрмінам “лірычны герой”, то ў вершаказах у традыцыйным сэнсе заўважаецца поўная яго адсутнасць. Няма ў згаданым жанры катэгорый прасторы і часу. Новая рэчаўная вобразнасць і ёсць аб’ектам паэтычнай увагі аўтара. А. Разанаў прыходзіць да разумення, што ў блізкім рэчаўным свеце столькі ж загадак, колькі і ў далёкім космасе. У сусвеце ўсё ўзаемазвязана – праз вялікае пазнаецца малое, праз побыт – быццё. Усё, што створана чалавекам, нясе ў сабе часцінку яго душы.
Такая ўвага да рэчаўнага свету лучыць творы беларускага паэта з еўрапейскай філасофска-літаратурнай традыцыяй “рэчаўнасці”, і найперш Dinggedicht, самым яскравым прадстаўніком якой быў аўстрыйскі паэт Р. М. Рыльке. Тэарэтычнае абгрунтаванне згаданая традыцыя займела ў працы нямецкага філосафа-фенаменолага Марціна Хайдэгера “Выток мастацкага твора” (1935), а сваімі вытокамі сягае да платонаўскай тэорыі “рэчаў у сабе”.
Канцэпцыя рэчы ў А. Разанава і Р. М.Рыльке маюць шмат кропак судакранання. Гэта ўсведамленне руху ў рэчы; разуменне цэласнасці рэчаіснасці, а таксама наяўнасці душы і пачуццяў у рэчы; сцвярджэнне роўнасці чалавека і Бога. Пры гэтым абодва паэты ў сферу рэчаў уключаюць побытава-звыклыя прадметы (уласна рэчы), жывыя істоты, рэчы прыродныя, рэчы-з’явы, “самыя высокія і апошнія рэчы” (паводле М. Хайдэгера) – чалавека і Бога. І А. Разанаў і Р. М.Рыльке бачаць задачу мастака ў тым, каб праз канкрэтныя выявы канкрэтных рэчаў спасцігаць логіку быцця ў яго раўнавазе з побытам, бо рэч – частка таго і іншага; маючы свой век, яна яднае цяперашняе, мінулае і будучае.
Квантэмы
– своеасаблівы жанр верлібравай мініяцюры,
манастрафічныя вершы-медытацыі, у аснове
якіх імпульс, “квант” паэтычнай энергіі.
У іх аўтар не толькі пазбягае эпітэтаў
і метафар, але і зводзіць колькасць слоў
да мінімуму. У квантэмах адсутнічае прычынна-выніковая
сувязь, знакі прыпынку, няма межаў паміж
лагічна завершанымі кавалкамі тэксту.
Асацыяцыі нечаканыя і настолькі далёкія,
што ствараецца ўражанне: словы існуюць
самастойна, паасобку.
сцізорыку карціць
з крыніцы прысак
збяруцца ўраз
абразы
месца
досыць
Шматзначныя, філасафічныя, яны з’яўляюцца самымі загадкавымі творамі А. Разанава, якія часта крытыкавалі за празмерную абстрактнасць і прадказвалі нядоўгае жыццё. Так, па словах В. Віткі, яны нагадваюць “Рассыпаны друкарскі набор”, успрымаюцца “рахітычнай істотай, вырашчанай ў колбе”. Аднак катэгарычнасць і суб’ектыўнасць такіх меркаванняў аспрэчваецца шматлікай колькасцю прыхільнікаў і прадаўжальнікаў новага жанру ў генерацыі маладых паэтаў.
Аўтар робіць стаўку на ўнутраную паэтызацыю, парадаксальнасць думкі, збліжэнне празмерна далёкіх слоў і сэнсаў, спалучэнне надзвычайнай экспрэсіі з моўнай эканоміяй, што дазволіла У. Калесніку адзначыць у якасці станоўчых рыс квантэм спалучэнне інфармацыйнасці і цьмянасці: “Яна, як носьбіт лёсаў свету і чалавека, павінна заставацца няяснай, быццам сама доля і ідэал, што вабіць недасяжным. Не ператвараць загадкавае ў прасцецкае і яснае, а весці да плённага суіснавання двух пачаткаў – вось яе прызванне. У загадкавай цьмянасці – невычэрпнасць і паэтычнасць”.
Увага да ўнутранай формы слова, яе гукавой абалонкі яднае квантэмы А. Разанава з яго вершаказамі. Больш таго, вершаказы могуць праяясняць сэнс некаторых квантэм. Розніца паміж вершаказам і квантэмай не ў аб’ёме і рытмічнай арганізацыі твора, а ў аб’екце адлюстравання. Гісторыя рэчаў знаходзіцца па-за прасторава-часавымі каардынатамі, у квантэмах прастора і час кандэнсуюцца да апорных слоў-вобразаў, утвараючы пэўны момант жыцця, момант пераўтварэння, зліцця мінулага і сучаснага.
Квантэмы А. Разанава – гэта спроба выявіць, наколькі лаканічнай можа быць форма, застаючыся пры гэтым напоўненай глыбокім зместам своеасаблівай “мікрапаэмай”. У адной з філасафем А. Разанаў выказаў сваё разуменне прызначэння квантэмы: “У мікрасвеце мініяцюр не менш таямніц і магчымасцей, чым у мікрасвеце іншых жанраў. У мініяцюры пачынае “гучаць”, робіцца сутнасным не толькі асобнае слова, але і асобная літара, гук. Гук – “электрон” верша. Мініяцюра прадбачыць паэму: як зерне больш колас, чым сцябло, так і яна больш мікрапаэма, чым мікраверш”.
Узнаўленні – пераклады старажытных беларускіх тэкстаў на сучасную мову.
Жанр
пункціраў – адзін з самых любімых
А. Разанавым. Паэт звяртаецца да гэтага
жанру часцей за ўсё. У А. Разанава пункціры
– гэта паэтычныя мініяцюры ў чатыры –
шэсць радкоў, насычаныя асацыятыўным
падтэкстам. Е. Лявонава падкрэслівае:
“Паэтыка пункціраў надзвычай адметная.
Гранічна сціслыя, пазбаўленыя знешніх
эфектаў... Эпіграфам да іх маглі б паслужыць
словы Канфуцыя: “Адлюстроўваю, але не
ствараю”. Пункціры вельмі блізкія да
ўсходняй паэзіі, да японскіх танка і хоку.
Даследчыкі шмат пішуць пра ўплывы ўсходняй
паэзіі і філасофіі вучэння дзэн (медытацыя,
сузіранне, засяроджанасць) на творчасць
А. Разанава. Дарэчы, менавіта А. Разанаў
перакладаў хайку М. Басё на беларускую
мову. (У 1996 годзе пабачыў свет зборнік
тэкстаў беларускіх паэтаў у форме хоку
“Круглы год”). Асноўнымі сродкамі стварэння
вобраза тут з’яўляюцца мастацкая дэталь
і буйны план:
Як паніжэлі Вось ужо і скончыўся лівень!..
Платы і вароты!.. А ліст кляновы лісту
Завулак перадае ўсё кроплі.
У
снежных гурбах.
Вершасловы (зборнік “Wortdichte”) можна перакласці як словатворы, словавершы. Гэта творы, разлічаныя на зрокавае ўспрыманне. Вершасловы пададзены ў дзвюх варыянтах: друкарскім шрыфтам і “ад рукі”, пададзеную самім аўтарам. Як адзначае Е. Лявонава, “Гэта своеасаблівыя вершы-мантажы (часам нават з элементамі малюнка), адмысловае маніпуліраванне гукам, фразай, словам, іхняй графікай, праз што паглыбляюцца і пашыраюцца зместы як вершы ў цэлым, так і яго паасобных складнікаў. Чытач мусіць станавіцца сааўтарам, унікаць у сэнсавую зменлівасць паняццяў...”
Е.
Лявонава сцвярджае, што “вершасловы
А. Разанава, пры ўсёй іх адметнасці,
палягаюць у рэчышчы
Увогуле,
да паэтыка-графічных
Шэраг аўтараў, у тым ліку Л. Галубовіч і Е. Лявонава, адпрэчваюць меркаванні пра прыналежнасць творчасці А. Разанава да постмадэрнізму. Так, довады Е. Лявонавай наступныя: для А. Разанава творчасць – не гульня з сэнсамі, алюзіямі, цытатамі. Творчасць – прарыў у невядомае, неадкрытае, непрамоўленае. Сам А. Разанаў выказваецца наступным чынам: “Творчасць – сустрэча з невядомым. Як толькі невядомае змяняецца вядомым, яна немінуча ператворыцца ў імітацыю”. Наступны довад Е. Лявонавай такі: калі для постмадэрністаў спадчына – “адзіны і дастатковы будаўнічы матэрыял для стварэння новай тэкстуры, гэтак званага “фрагментаванага дыскурсу”, сутнасць якога – у сцверджанні свету як хаосу, пазбаўленага каштоўнасных арыенціраў, іерархічна неўпарадкаванага, іначай кажучы – фрагментарнага”, то для А. Разанава спадчына – “рэальны, а не ўмоўны факт культурнага жыцця і фактар свядомасці” праз яе становішча “не толькі там, але і тут… у вертыкалі пастаяннага дыялога з наступнымі пакаленнямі”.
Таксама творы А. Разанава вылучае “асобаснасць, што суправаджаецца метафізічнасцю, адчувальнай інтуітыўнасцю, своеасаблівай эксклюзіўнасцю – у процівагу постмадэрнісцкай прагматычнасці, рацыянальнасці, іклюзіўнасці”. Адзначаючы міжжанравы характар многіх твораў А. Разанава (вершасказы, зномы, версеты), Е. Лявонава, тым не менш, адмаўляе іх эклектычнасць: “па вялікім рахунку, этымалагічныя росшукі ў сферы ці не кожнай сучаснай жанравай формы непазбежна прывядуць да яе шматкаранёвасці, якая, аднак, далёкая ад постмадэрнісцкага прынцыпу множнасці, калекцыі, спісу, мантажу, гібрыднасці як выніку збіральнасці сучаснага мастацтва, неабходнасці рэвізіі ўсіх аскепкаў папярэдняга культурнага свету. У паэзіі Разанава гэтага няма, а ёсць пошук і сцвярджэнне цэласнасці чалавека, свету, твора”.
Аналагічных поглядаў прытрымліваецца Л. Галубовіч: “Многія, на маю думку, памылкова залічваюць паэта ледзь не да постмадэрністаў. Але ж відавочна, што А. Разанаў нічога новага не піша, ён усяго толькі піша па-новаму. Не адкрываючы амерык па-за светам, ён адкрывае амерыку тут, у сабе, паказваючы нам нашае ў адпаведным цяперашняму часу ракурсе”. У творах А. Разанава яскрава выяўлены асобасны, індывідуальны пачатак, ён – не эпігон і не інтэрпрэтатар.