Автор работы: Пользователь скрыл имя, 01 Ноября 2011 в 11:41, курсовая работа
У нашы дні на палатне сучаснай мастацкай літаратуры усё больш яскрава вымалёўваецца карціна творчага заняпаду. У кніжных крамах усё цяжэй і цяжэй знайсці на сам рэч якасную сучасную літаратуру. Класікі ў непрыкметных вокладках адсоўваюцца ўсё далей у куток і сталі цяпер толькі толькі проста паверхняй для пылу.
Уводзіны...............................................................................................................................
3
1. Інавацыі ў сучаснай беларускай літаратуры.................................................................
4
1.1 Парабалічная плынь у сучачснай беларускай літаратуры..........................................
4
1.1.1 Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай беларускай літаратуры.................................
4
1.1.2 Размежаванне парабалы і прытчы.............................................................................
6
1.2 Творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый.................
8
1.2.1 Алесь Разанаў як прадстаўнік інтэлектуальна-метафізічнай плыні ў
беларускай літаратуры........................................................................................................
8
1.2.2 Шматграннасць таленту Алеся Разанава..................................................................
10
1.3 А. Адамовіч як аўтар канцэпцыі “звышлітаратуры”...................................................
20
1.3.1 Сусветная місія беларускай літаратуры.....................................................................
22
Заключэнне...........................................................................................................................
24
Спіс выкарыстанай літаратуры...........................................................................................
25
ЗМЕСТ
Уводзіны...................... |
3 |
1. Інавацыі
ў сучаснай беларускай |
4 |
1.1 Парабалічная
плынь у сучачснай беларускай
літаратуры.................... |
4 |
1.1.1 Пашырэнне
прытчавасці ў сучаснай |
4 |
1.1.2 Размежаванне
парабалы і прытчы............. |
6 |
1.2 Творчасць
Алеся Разанава ў кантэксце
сучасных мастацкіх канцэпцый.. |
8 |
1.2.1 Алесь
Разанаў як прадстаўнік беларускай літаратуры......... |
8 |
1.2.2 Шматграннасць
таленту Алеся Разанава........ |
10 |
1.3 А.
Адамовіч як аўтар канцэпцыі
“звышлітаратуры”.............. |
20 |
1.3.1 Сусветная
місія беларускай літаратуры... |
22 |
Заключэнне.................... |
24 |
Спіс
выкарыстанай літаратуры.................... |
25 |
Уводзіны
У нашы дні на палатне сучаснай мастацкай літаратуры усё больш яскрава вымалёўваецца карціна творчага заняпаду. У кніжных крамах усё цяжэй і цяжэй знайсці на сам рэч якасную сучасную літаратуру. Класікі ў непрыкметных вокладках адсоўваюцца ўсё далей у куток і сталі цяпер толькі толькі проста паверхняй для пылу. А вось кніжны фаст-фуд – тварэнні, невядома адкуль узніклых за апошнія дзесяцігоддзі бясталентных пісак, так і мільгаюць з крамных паліц шматколернымі вокладкамі. Аднак, гэтак жа, як гамбургеры хуткай падрыхтоўкі шкодныя для здароўя, гэта так званая літаратура зусім не з'яўляецца пажыўнай для мазгоў. У большасці гэтых твораў макулатуры няма ніводнай адзнакі стылю, ні следу аўтарскіх разважанняў, ні выразнага сюжэту. Асноўная тэма - грошы... На постсавецкай прасторы гэты калапс можна звязаць з адсутнасцю ў цяперашніх чытачоў нацыянальнай ідэі. Дадзеная ідэя існавала і пры царызме (вера ў Бога, самадзяржаўе), і пры камуністах (вера ў светлую будучыню, шчырая надзея на партыю), але ж у наш час канкрэтна сфармуляванай нацыянальнай ідэі не існуе. Адзінае, на чым грунтуецца вера сенняшніх людзей – “вечназялёная” грашовая адзінка. На яе ж усё і абапіраецца. З вышэйсказанага можна зрабіць выснову, што і сучасная літаратура таксама абапіраецца на даляр. Мастацтва перастала быць сродкам выражэння думак і пачуццяў, яно мутавала да ўзроўня прылады для заробку грошаў мастакамі і прылады, якая выключна весяліць спажыўцоў. Бок маралі ў сучаснай літаратуры таксама адсутнічае. Чым пахабней твор – тым боль на яго попыт. Вядома, раніцай, спяшаючыся на працу немагчыма пачытаць штосьці з сур’ёзным зместам. Але ўмовы, якія мы вымушаны трываць, вызначана не прывабліваюць нават да працэсу чытання, не кажучы ўжо пра задуменнасць і асэнсаванне сутнасці твора.
Падобная сітуацыя адбываецца і ў беларускай літаратуры. Канешне, да звар’яцелага графаманства нашы пісьменнікі пакуль што яшчэ не прыйшлі, бо гістарычныя абставіны і ўмовы білінгвізму прымусілі беларускамоўную літаратуру троху адстаць ад сусветнай, але ж назіраецца яскравы тэматычны і стылёвы недахоп. Але ж варта адзначыць, што на мяжы XX – XXI стагоддзяў пачалі з’яўляцца творы, якія выключна адрозніваюцца ад класічных. Менавіта пра аўтараў-наватараў у беларускай літаратуры і пойдзе гаворка ў дадзенай рабоце.
1.
Інавацыі ў сучаснай
беларускай літаратуры
1.1
Парабалічная плынь
у сучаснай беларускай
літаратуры
У 20 стагоддзі адбываюцца працэсы мадэрнізацыі паэтычнай сiстэмы рэалiзму, трансфармацыі катэгорый часу i прасторы, змяняецца прасторава-часавы кантынуум: “Прынцып iмiтацыi, адлюстравання жыцця ў мастацкiх формах, адпаведных самому жыццю, суправаджаецца цi нават выцясняецца мiфам i сiмвалам, замест канкрэтных вобразаў аўтары ўсё часцей звяртаюцца да абагульнена-сiмвалiчных, замест падрабязна, дакладна акрэсленых абставiнаў i характараў выкарыстоўваюць умоўна-фантастычныя, алегарычныя, гратэскаывя. Лiтаратурныя творы усё часцей набываюць характар прыпавесцi, прытчы” [1, с. 109]. З часоў старажытнасці да нас дайшлі такія прытчы, як “Прамудрасць Ахiкара” – Сiрыя, 7 ст. да н.э., “Кнiга Прытчаў Саламонавых” – Бiблiя, “Запаветы караля Анушырвана” – Iран, 531-578 гг. і iнш. У беларускай літаратуры – творы К. Тураўскага, Я. Баршчэўскага, “Казкi жыцця” Я. Коласа, В. Ластоўскага. У беларускай літаратуры 20 стагоддзя, як і ў сусветнай, асаблівае пашырэнне набываюць творы, што сінтэзуюць канкрэтнае і агульнае, сітуацыйнае і агульназначнае, умоўнае і рэалістычнае.
С. Ханеня адзначае: “Сучасныя аўтары шукаюць такiя мастацкiя формы, якiя б найбольш поўна раскрывалi адметнасцi нашага часу, iснавання чалавека ў iм. Анталагiчныя пытаннi сутнасцi чалавецтва ўвогуле i кожнай асобы ў прыватнасцi заўсёды былi вызначальнымi для навукова-культурнай думкi. Адсюль выключная схiльнасць класiчнай фiласофii, лiтаратуры i мастацтва да унiверсалiзму, планетарнасцi мыслення. Жаданне выявiць у малым вялiкае, агульнакаштоўнае патрабуе адпаведнай формы для адлiўкi мастацкага вопыту. Адсюль i пашырэнне прытчавасцi сучаснай лiтаратуры” [2, с. 33].
У гэтай сувязі можна назваць прыпавесці В. Быкава (зборнік “Пахаджане”), кнігу “Сцяна”, аповесці “Дажыць да світання”, “Сотнікаў”, “Знак бяды”, прытчавыя формы ў творах Б. Брэхта, У. Голдынга, А. Камю, Коба Абэ, Т. Мана, Ж. П. Сартра, А. Франса. Як прытчавы твор прачытваецца “Апошняя пастараль” А. Адамовіча, пра што сведчыць “умоўнасць сітуацый і характраў, завостраная маральна-філасофская праблематыка” (С. Ханеня), “Хатынская аповесць”, “Карнікі”. З’явы парабалізацыі наглядаюцца таксама ў рамане В. Казько “Неруш”, аповесці А. Жука “Паляванне на апошняга жураўля”. Прачытанню аповесцей В. Быкава як прытчы запярэчыў сам аўтар (артыкул “Великая академия – жизнь”, часопіс “Вопросы литературы”, 1975, № 1). Пасля гэтага крытыкі пачалі пісаць пра парабалічны характар аповесцей пісьменніка.
С. Ханеня, аналiзуючы спецыфiку сённяшняй культурнай сiтуацыi, адзначае: “у вынiку крызiсу многiх бакоў дзейнасцi чалавека – эканамiчнай, культурнай, палiтычнай, экалагiчнай – адбываецца працэс вяртання да некалi страчанага цэласнага светаўспрыняцця” [2, с. 6]. Аўтар акцэнтуе ўвагу на тым, што пашырэнне ўмоўнасці ў сучаснай літаратуры – “культурная з’ява, глыбiнна звязаная з каранёвымi, сутнаснымi пытаннямi рэчаiснасцi” [2, с. 5]. Як падкрэслівае I. Шаўлякова, “паэтыка свету непазбежна адлюстроўваецца ў паэтыцы тэксту, дзе рэпрэзентуецца пэўны вобраз рэчаiснасцi” [3, с. 177].
Праблематычным становіцца вызначэнне жанравай формы таго цi iншага твора. “Жанравая цяжкавызначальнасць, узаемадзеянне з авангардысцкiмi плынямi – паказальныя якасцi рэалiстычнай лiтаратуры 20 ст.” [1, с. 110].
Як
адзначае С. Ханеня, у 20 стагоддзі ў еўрапейскіх
літаратурах актуалізавалася тэндэнцыя
да пашырэння асацыятыўнага патэнцыялу,
“адмаўленне ад знешняга праўдападабенства
жыццю пры адначасовым захаванні яго сутнаснага
ўспрыняцця, што ў значнай ступені ўплывае
на жанрава-стылёвыя адметнасці сучаснай
літаратуры, яе формаўтваральныя пошукі”
[2, с. 3]. Фармальнай рэалізацыяй падобнага
пашырэння асацыятыўнага патэнцыялу мастацкага
тэксту якраз і з’яўляецца зварот да жанру
прытчы і парабалы. Зварот пiсьменнiкаў
да жанру прытчы абумоўлены жаданнем спазнаць
быцiйныя праблемы: сутнасцi i прызначэння
чалавека, характару i мэтаў яго дзейнасцi.
I менавiта прытча, як зазначае С. Ханеня,
“узвышае вобраз чалавека ў мастацтве
да фiласофскага спасцiжэння”, яна “надзвычай
сугучная патрэбам эпохi” [2, с. 33].
1.1.2 Размежаванне
парабалы і прытчы
Неабходна размяжоўваць такiя тэрмiны, як прытча i парабала, цi парабалiчная проза: «Мастацкая з’ява парабалізацыі заснаваная на паэтыцы класічнай прытчы (філасофска-этычная іншасказальнасць, адметная сімвалічнасць, перавага інтэлектуальнага пачатку над вобразным і інш.). У адрозненні ад адназначнасці прытчавай алегорыі парабалічныя вобразы больш схільныя да шматзначнай сімвалічнасці. Парабала максімальна адпавядае прынцыпу “адчужэння” [2, с. 36]. С. Ханеня адзначае, што “паэтыка прытчы не столькі вобразная, колькі сілагічная” [2, с. 33].
Зварот
да жанру прытчы беларускiх пiсьменнiкаў
адпавядае агульнасусветнаму
С. Ханеня ў сваёй манаграфіі падае ўласнае, арыгiнальнае прачытанне такiх твораў, як “Вежа” У. Някляева, “Краiна Хлудаў” А. Мiнкiна, прыпавесцей у прозе са зборнiкаў Я. Сiпакова “Тыя, што iдуць” i “Падары нам дрэва”. “Вежа” У. Някляева як парабала: “філасафічнасць, актуальнасць узнятых маральных праблем, прыярытэт рацыянальнага і эксперыментальнасць абставінаў” [2, с. 37]. У “Вежы” У. Някляеў “спалучыў казачную, фантастычную і легендарную плыні, міфалагічнае з рэальным, трагічнае з камічным, прозу, паэзію і драму” [2, с. 37]. С. Ханеня называе “Вежу” “творам канцэптуальнай лiтаратуры”. Даследчык адзначае такую адметнасць твора, як публiцыстычнасць, што з’яўляецца паказчыкам “менавiта беларускай iнтэлектуальнай лiтаратуры” [2, с. 40].
Прыпавесці “Краiну Хлудаў” А. Мiнкiна С. Ханеня асэнсоўвае праз прызму тых твораў сусветнай лiтаратуры, дзе падаецца ўмоўная мадэль краiны-мястэчка (“Левіафан” Т. Гобса, “Падарожжа Гулівера” Дж. Свіфта з раманамі “Цудоўны новы свет” О. Хакслі, “Вайна з саламандрамі” К. Чапека, “1984” Дж. Оруэла. “Трэба сказаць, што мэты ўвядзення мадэлі ўмоўнай краіны, горада, месца ў літаратуры былі заўсёды даволі адрозныя. Іх можна звесці да дзвюх полюсных. Адныя (прыгадаем стваральнікаў класічных утопій Т. Мора, Т. Кампанэлу, Ф. Бэкана) імкнуліся даць апісанне грамадска-палітычнага, прыватнага жыцця ва ўмоўнай краіне згодна са сваімі ўяўленнямі і ідэаламі. Іншыя ў процівагу першым стараліся вырашыць задачу выкрыцця такіх нязбыўных ідэалаў, якія часта былі проста фантастычна безгрунтоўным ігнараваннем рэальнасцяў жыцця і прыроды чалавека” [2, с. 43].
“Таталітарная сістэма Хлудзіі накіравана на поўнае падпарадкаванне сабе чалавека, на забіццё ў ім асобы і ператварэнне ў хлуда. Яшчэ ў 17 ст. Т. Гобс у антыўтопіі “Левіафан” прадказаў з’яўленне такіх краін, прадставіўшы іх у выглядзе біблейскага левіафана, што пажырае сваіх ахвяр” [2, с. 43]. С. Ханеня мяркуе, што хаця “Краiна Хлудаў” А.Мiнкiна па сваёй скiраванасцi блiжэй да знакамiтай антыўтопii Дж. Оруэла “1984”, у творы беларускага пiсьменнiка адбываецца сiнтэз жанраў прыпавесцi i антыўтопii. Гэта “дазволiла аўтару сказаць не толькi пра тое, што магло быць, але папярэдзiць, як можа быць, як не павiнна быць” [2, с. 49], калi iгнаруюцца элементарныя законы жыцця i прыроды чалавека, калi паўсюль пануе страх, калi людзi становяцца толькi бязмоўнымi i бяздумнымi выканаўцамi, калi “чалавек пазбаўляецца ад пачуцця ўсведамлення самакаштоўнасцi ўласнага “я”, што ва ўсiм замяняецца на безасабовае “мы” ў iмя “звышiнтарэсаў” дзяржавы” [2, с. 47].
Надзвычай плённымi называе С. Ханеня спробы Я. Сiпакова “ў асэнсаваннi квiнтэсэнцыi быцця i чалавека”. Жанр прытчы, як сцвярджае даследчык, выключна арганiчна суадносiцца з творчай канцэпцыяй пiсьменнiка, яго “iмкненнем да пераадолення будзённасцi жыцця, страты ў iм адчування сэнсу iснавання” [2, с. 49].
Скрупулёзны аналiз твораў прытчавай формы розных пакаленняў беларускiх лiтаратараў дазволiў С. Ханенi зрабiць важную метадалагiчную выснову: “Стварэнне ўласнай мадыфiкацыi прытчы – так званай прыпавесцi, якая мае шмат адрозненняў ад класiчнай формы, сведчыць аб тым, што гэта менавiта беларуская адметнасць у жанравым вызначэннi” [2, с. 53].
1.2 Творчасць Алеся
Разанава ў кантэксце
сучасных мастацкіх
канцэпцый