Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІ стст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 15:48, реферат

Краткое описание

Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІІ стст. развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах узмацнення нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, палянізацыі вярхоў грамадства, звужэння сферы ўжывання беларускай мовы. Яны стрымлівалі развіццё нацыянальнай літаратуры, якая стала, у асноўным, рукапіснай і ананімнай. Шмат з яе помнікаў да нашага часу не дайшлі або яшчэ не знойдзены, а вядомыя творы з цяжкасцю паддаюцца дакладнаму датаванню і лакалізацыі.

Содержимое работы - 1 файл

Литература Бел. 17-18 вв..doc

— 176.50 Кб (Скачать файл)

      Прычыны гэтага крызісу – як ва ўзмоцненай паланізацыі мясцовага насельніцтва, так і ў пашырэнні нарматыўнай эстэтыкі класіцызму, якая дапускала беларускае “прастамоўе” толькі ў “нізкіх”, парадыйных жанрах. Для “высокіх” жанраў (трагеды, ода) патрабавалася “высокая” польская, лацінская або стараславянская мова. Моўнае “раздваенне” назіраецца нават у творчасці аднага і таго ж аўтара: у камедыйных творах К. Марашэўскага і М. Цяцерскага ўжываецца беларуская мова, а хі трагедыі на антычныя сюжэты ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму напісаны па-польску.

      Развіццё  літаратуры ў другой палове ХУІІІ ст. адбываецца пераважна на свецкай аснове. Літаратура ўсё больш вызваляецца ад сярэдневяковых канонаў. Лепшыя паэтычныя і драматычныя творы гэтага часу сведчаць, што затяжны крызіс беларускай літаратуры паспяхова пераадольваўся. У эпоху Асветніцтва створаны помнікі, якія па сваім зместце і мове ўжо цалкам належаць да новага часу.

      Цікавым помнікам беларускай літаратуры другой паловы ХУІІІ ст. з’яўляецца згаданая “Торба смеху”. Гэты зборнік беларускіх і польскіх анекдотаў і быляў, пераважна антыклерыкальных па змесце. Некаторыя з іх перарастаюць у расказы.

      Цікавыя з’явы адбываюцца ў паэзіі другой паловы ХУІІІ ст. Знікаюць адны паэтычныя жанры і ўзнікаюць іншыя. Прыпыняецца развіццё духоўнага і панегірычнага вершаскладання, маральна-назідальнай паэзіі. За рэдкім выключэннем, у рукапісных зборніках ужо не сустракаецца і песенна-інтымная лірыка. Затое нараджаецца палітычная паэзія.

      Адным з найбольш значных твораў беларускай паэзіі эпохі Асветніцтва з’яўляецца “Песня беларускіх жаўнераў 1794 г.”, напісаная ў сувязі з паўстаннем     Т. Касцюшкі. Невядомы аўтар заклікае ўзняцца на барацьбу з царскім самаўладдзем. “Песня…” напісана ў цэлым з пазіцый шляхецкай рэвалюцыйнасці. Гэта першы ў беларускай літаратуры непасрэдны зкалік да народных мас узяць у рукі зброю (“косы ды янчаркі”), каб самім “вырашыць л1с радзімы”, “гордыя гнуць каркі” знешніх ворагаў і ўнутраных здраднікаў. Народ абвяшчаецца вяршыцелем лёсу сваёй краіны.

      Значныя змены адбыліся у другой палове ХУІІІ  ст. і ў беларускай драматургіі. Разам  са школьнай драмай знікла звязаная з  ёю інтэрмедыя. На яе аснове нараджаецца  камедыя.

      Да  сярэдзіны ХУІІІ ст. беларуска-польскія інтэрмедыі сашлі са сцэн езуіцкіх тэатраў. Затое беларуская інтэрмедыя з’яўляецца ў праваслаўных і уніяцкіх школах. Для праваслаўных і уніяцкіх інтэрмедый характэрны новыя, у многім асветніцкія адносіны да беларускага сялянства: герой-селянін выклікае спачуванне і смпатыю. Ён выходзіць пераможцам у сутыкненні з ворагамі, ён больш моцны і высакародны. Адпаведна мяняецца і адрас сатыры – яна накіроўваецца не на праваслаўе, а на каталіцызм, польскую шляхту. Такім чынам, у новых умовах інтэрмедыя адлюстроўвае сацыяльныя бакі жыцця грамадства.

      Вальнадумства беларускага народа, яго адмоўныя адносіны да артадаксальных рэлігійных догмаў праявіліся ў інтэрмедыях “Селянін у касцёле”, “Селянін на споведзі”, “Селянін і вучань”, “Селянін і вучань-уцякач”, “Літаратар, селянін, Самахвальскі”, “Гульня Фартуны”, напісаных на беларускай мове. Асноўнай дзеючай асобай у іх з’яўляецца беларускі селянін, чалавек дасціпны і кемлівы. Асветніцкая ідэя аб натуральнай роўнасці людзей знайшла адлюстраванне ў двухмоўнай уніяцкай інтэрмедыі “Сляпы, храмы, потым пан і цівун”, паказанай на сцэне Жыровіцкай базыльянскай школы ў 1751 г.

      Лепшыя  інтэрмедыі 50-60-х гг. падрыхтавалі з’яўленне шматактнай беларускай камедыі і трагедыі. Першыя творы гэтага жанру з’явіліся ў 80-90-я гг. ХУІІІ ст. у Забельскай дамініканскай калегіі, якая была тады значным цэнтрам літаратурна-тэатральнага жыцця на Полаччыне. Для школьнага тэатра Каэтан Марашэўскі, Міхаіл Цяцерскі і Ігнацій Юрэвіч, якія працавалі у калегіі выкладчыкамі рыторыкі, паэтыкі і філасофіі,напісалі некалькі трагедый і камедый на польскай мове. Найбольш значнымі творамі забельскага рэпертуару з’яўляюцца польска-беларуская перапрацоўка М. Цяцерскім камедыі Ж. Мальера “Доктар на прымусу”, у якой вельмі арыгінальнымі з’яўляюцца беларускія сцэнкі, і “Камедыя” К. Марашэўскага, дзе двое з трох вядучых персанажаў размаўляюць на беларускай мове, якая апавядае пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі.

      Такім чынам, неспрыяльныя ўмовы істотна паўплывалі на працэс развіцця беларускай літаратуры ХУІІ-ХУІІІ стст.: замарудзілі яго, дэфарміравалі, пазбавілі многіх звенняў. Літаратура стала пераважна рукапіснай і ананімнай, што адмоўна адбілася на колькасці і мастацкім узроўні твораў. Але ж тыя ўмовы вымушалі літаратуру арыентавацца на народнага чытача, народную паэтыку. У другой палове ХУІІІ ст. пад уплывам ідэй Асветніцтва працягвалася фарміраванне новай беларускай літаратуры. Яно адбывалася на новым ідэалагічным і моўным грунце.  
 
 
 
 
 
 

Информация о работе Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІ стст