Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІ стст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Ноября 2011 в 15:48, реферат

Краткое описание

Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІІ стст. развівалася ў вельмі неспрыяльных умовах узмацнення нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, палянізацыі вярхоў грамадства, звужэння сферы ўжывання беларускай мовы. Яны стрымлівалі развіццё нацыянальнай літаратуры, якая стала, у асноўным, рукапіснай і ананімнай. Шмат з яе помнікаў да нашага часу не дайшлі або яшчэ не знойдзены, а вядомыя творы з цяжкасцю паддаюцца дакладнаму датаванню і лакалізацыі.

Содержимое работы - 1 файл

Литература Бел. 17-18 вв..doc

— 176.50 Кб (Скачать файл)

      Цікавым помнікам беларускай літаратуры другой паловы ХУІІІ ст. з’яўляецца згаданая “Торба смеху”. Гэты зборнік беларускіх і польскіх анекдотаў і быляў, пераважна антыклерыкальных па змесце. Некаторыя з іх перарастаюць у расказы.

      Цікавыя з’явы адбываюцца ў паэзіі другой паловы ХУІІІ ст. Знікаюць адны паэтычныя жанры і ўзнікаюць іншыя. Прыпыняецца развіццё духоўнага і панегірычнага вершаскладання, маральна-назідальнай паэзіі. За рэдкім выключэннем, у рукапісных зборніках ужо не сустракаецца і песенна-інтымная лірыка. Затое нараджаецца палітычная паэзія.

      Адным з найбольш значных твораў беларускай паэзіі эпохі Асветніцтва з’яўляецца “Песня беларускіх жаўнераў 1794 г.”, напісаная ў сувязі з паўстаннем     Т. Касцюшкі. Невядомы аўтар заклікае ўзняцца на барацьбу з царскім самаўладдзем. “Песня…” напісана ў цэлым з пазіцый шляхецкай рэвалюцыйнасці. Гэта першы ў беларускай літаратуры непасрэдны зкалік да народных мас узяць у рукі зброю (“косы ды янчаркі”), каб самім “вырашыць л1с радзімы”, “гордыя гнуць каркі” знешніх ворагаў і ўнутраных здраднікаў. Народ абвяшчаецца вяршыцелем лёсу сваёй краіны.

      Значныя змены адбыліся у другой палове ХУІІІ  ст. і ў беларускай драматургіі. Разам  са школьнай драмай знікла звязаная з  ёю інтэрмедыя. На яе аснове нараджаецца  камедыя.

      Да  сярэдзіны ХУІІІ ст. беларуска-польскія інтэрмедыі сашлі са сцэн езуіцкіх тэатраў. Затое беларуская інтэрмедыя з’яўляецца ў праваслаўных і уніяцкіх школах. Для праваслаўных і уніяцкіх інтэрмедый характэрны новыя, у многім асветніцкія адносіны да беларускага сялянства: герой-селянін выклікае спачуванне і смпатыю. Ён выходзіць пераможцам у сутыкненні з ворагамі, ён больш моцны і высакародны. Адпаведна мяняецца і адрас сатыры – яна накіроўваецца не на праваслаўе, а на каталіцызм, польскую шляхту. Такім чынам, у новых умовах інтэрмедыя адлюстроўвае сацыяльныя бакі жыцця грамадства.

      Вальнадумства беларускага народа, яго адмоўныя адносіны да артадаксальных рэлігійных догмаў праявіліся ў інтэрмедыях “Селянін у касцёле”, “Селянін на споведзі”, “Селянін і вучань”, “Селянін і вучань-уцякач”, “Літаратар, селянін, Самахвальскі”, “Гульня Фартуны”, напісаных на беларускай мове. Асноўнай дзеючай асобай у іх з’яўляецца беларускі селянін, чалавек дасціпны і кемлівы. Асветніцкая ідэя аб натуральнай роўнасці людзей знайшла адлюстраванне ў двухмоўнай уніяцкай інтэрмедыі “Сляпы, храмы, потым пан і цівун”, паказанай на сцэне Жыровіцкай базыльянскай школы ў 1751 г.

      Лепшыя  інтэрмедыі 50-60-х гг. падрыхтавалі з’яўленне шматактнай беларускай камедыі і трагедыі. Першыя творы гэтага жанру з’явіліся ў 80-90-я гг. ХУІІІ ст. у Забельскай дамініканскай калегіі, якая была тады значным цэнтрам літаратурна-тэатральнага жыцця на Полаччыне. Для школьнага тэатра Каэтан Марашэўскі, Міхаіл Цяцерскі і Ігнацій Юрэвіч, якія працавалі у калегіі выкладчыкамі рыторыкі, паэтыкі і філасофіі,напісалі некалькі трагедый і камедый на польскай мове. Найбольш значнымі творамі забельскага рэпертуару з’яўляюцца польска-беларуская перапрацоўка М. Цяцерскім камедыі Ж. Мальера “Доктар на прымусу”, у якой вельмі арыгінальнымі з’яўляюцца беларускія сцэнкі, і “Камедыя” К. Марашэўскага, дзе двое з трох вядучых персанажаў размаўляюць на беларускай мове, якая апавядае пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі.

      Такім чынам, неспрыяльныя ўмовы істотна паўплывалі на працэс развіцця беларускай літаратуры ХУІІ-ХУІІІ стст.: замарудзілі яго, дэфарміравалі, пазбавілі многіх звенняў. Літаратура стала пераважна рукапіснай і ананімнай, што адмоўна адбілася на колькасці і мастацкім узроўні твораў. Але ж тыя ўмовы вымушалі літаратуру арыентавацца на народнага чытача, народную паэтыку. У другой палове ХУІІІ ст. пад уплывам ідэй Асветніцтва працягвалася фарміраванне новай беларускай літаратуры. Яно адбывалася на новым ідэалагічным і моўным грунце.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

      Беларуская  літаратура ХУІІ-ХУІІІ стст. развівалася  ў вельмі неспрыяльных умовах узмацнення нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, палянізацыі вярхоў грамадства, звужэння сферы ўжывання беларускай мовы. Яны  стрымлівалі развіццё нацыянальнай літаратуры, якая стала, у асноўным, рукапіснай і ананімнай. Шмат з яе помнікаў да нашага часу не дайшлі або яшчэ не знойдзены, а вядомыя творы з цяжкасцю паддаюцца дакладнаму датаванню і лакалізацыі. Большасць мясцовых аўтараў пісалі на польскай, лацінскай, стараславянскай мовах, а з 70-х гг. ХУІІІ ст., калі беларускія земля ўвайшлі ў склад Расіі, таксама на рускай мове. З’явіліся творы двухмоўныя (беларуска-ўкраінскія, беларуска-польскія). У шматмоўнай літаратуры Беларусі ўласна беларуская літаратура складала толькі частку: больш значную ў часы барока, менш значную – у эпоху Асветніцтва.

      Беларуская  літаратура ХУІІ-ХУІІ стст. мела пераходны  характар. У ёй адбываўся складаны працэс пераходу ад сярэдневяковых ідэй і мастацкіх формаў да ідэй і формаў новага часу. Літаратура станавілася ўсё больш свецкай і дэмакратычнай. Адміралі адні жанры (летапісы, палемічная і жыційная проза, панегірычныя вершы) і нараджаліся іншыя (песенна-інтымная лірыка, гумарыстычныя і парадыйна-сатырычная проза, інтэрмедыя, камедыя). Кніжная старажытнабеларуская мова паступова змянялася новай літаратурнай мовай, якая ўжо абапіралася на жывую, гутарковую мову. Однак паколькі літаратура заставалася пераважна рукапіснай й ананімнай, выпрацоўка новых агульных формаў адбывалася доўга і пакутліва. Кожны аўтар абапіраўся на гаворку сваёй роднай мясцовасці, злоўжываў запазычаннямі. У выніку пераходны перыяд у беларусаў зацягнуўся прыкладна на паўтара стагоддзя.

      У развіцці беларускай літаратуры пераходнага  перыяду выразна выдзяляюцца  два этапы. На першым этапе (другая палова ХУІІ ст. – першая трэць ХУІІІ  ст.) літаратура развівалася пераважна  ў рэчышчы барока, а з 50-60-х гадоў  ХУІІІ ст., у эпоху Асветніцтва (другі этап), у ёй пачалі праяўляцца класіцысцкія і сентыменталісцкія тэндэнцыі.

      Прадстаўнікі  стылю барока ў літаратуры Беларусі апелявалі не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя  сілы. Для твораў перыяду барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантраснасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладненай і вычварнай. Герой барочнай літаратуры паказваецца ўунутрана раздвоеным і супярэчлівым. Містыка ў ім бярэ верх над розумом, анархізм – над пачуццем абавязку і грамадзянскасцю, песімізм – над верай у будучыню.

      Аднак для барока не былі чужыя таксама  гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі. Пры ўсёй сваёй ідэалістычнасці  эстэтыка барока з’явілася крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Своеасаблівасцю беларускага барока было тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на сумежнасці праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў – яно ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі.

      Беларускаму барока ўласцівы розныя ідэйныя і  фармальна-стылявыя тэндэнцыі. Для  “высокага” элітарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы так званага “сярэдняга” стылю задавальнялі эстэтычныя патрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўні актыўна захоўваліся заходнееўрапейскія традыцыі, данак не гублялася сувязь і з народнай глебай. Урэшце існавала “нізкае” барока, народнае и напаўнароднае па сваім змесце. Яно было прадстаўлена інтымна-песеннай лірыкай, парадыйнымі калядкамі, інтэрмедыямі, батлеечнымі драмамі, якія ствараліся вандроўнымі шкалярамі і музыкамі.

      Прыкметны асобныя рысы новага мастацкага напрамку барока у творах “Прамова Мяляшкі” і “Ліст да Абуховіча” – празаічных помніках пісьменства першай паловы ХУІІ ст., характэрнай асаблівасцю якіх былі вострая палітычная накіраванасць і каларытная народная мова.

      У свой час яны карысталіся шырокай  папулярнасцю, аб чым сведчаць тыя спісы, якія захаваліся да нашага часу. “Прамова Мялешкі” накіравана супраць таго становішча, у якім апынулася Вялікае княства Літаўскае пасля нераўнапраўнага палітычнага саюзу з Польшчай у 1569 г.: польскія магнаты пачалі ўмацоўваць свае эканамічныя і палітычныя пазіцыі на беларускіх землях, з дапамогай мясцовых вернападданых, што адмовіліся ад усяго свайго, пачалі разгорнутае наступленне на беларускую культуру. Аўтар “Прамовы Мялешкі” гэта добра разумеў, а таму супраць гэтых лакеяў і здраднікаў ён накіраўвае свой гнеў і нянавісць, бязлітасна іх крытыкуе. Пісьменнік ганьбіць сляпое перайманне беларускай шляхтай польскіх звачаяў і нораваў, пагоню за ўсім іншаземным. Крытыка ў творы вядзецца ў большасці выпадкаў тонка і дасціпна. Твор насычана вобразнымі параўнаннямі, яркімі і трапнымі прыказкамі і прымаўкамі, сакавітымі фразеалагізмамі.

      Вельмі  блізкім па сваёй ідэйнай накіраванасці  і мастацкіх прыёмах да “Прамовы Мялешкі” з’яўляецца “Ліст да Абуховіча”, напісаны ў 1655 г. і адрасаваны смаленскаму ваяводу П.К. Абуховічу, які ў 1654 г. здаў горад расійскім войскам у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. Аўтарам твора называюць Цыпрыяна Камуняку. У гэтым памфлеце, напісаным у форме прыватнага ліста да былога смаленскага ваяводы, аўтар з’едліва высмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якой быў Піліп Абуховіч, паказвае яе бездарнасць у ваеннай справе і палітыцы, хцівасць і зайздрасць. “Ліст да Абуховіча” стаў не толькі выдатным для свайго часу ўзорам вострай палітычнай сатыры, але і бліскучым літаратурным помнікам, напісаным добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю, багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнай творчасці. Аўтарская мова густа перасыпана трапнымі параўнаннямі, каларытнымі фразеалагізмамі, народнымі прыказкамі і прымаўкамі, прасякнута з’едлівай іроніяй.   

      “Прамова  Мялешні” і “Ліст да Абуховіча” – творы свайго часу, у якіх найбольш поўна выявілася ідэалогія народных мас і якія напісаны дакладна і лаканічна, па-народнаму. Аўтары карыстаюцца жывой народнай мовай., развіваюць далей тыя моўныя традыцыі, якія яшчэ ў ХІУ-ХУ стст. былі закладзены ў юрыдычных помніках. Гэтыя творы сталі этапнай з’явай у гісторыі развіцця беларускай літаратуры ХУІІ ст. Яны з’яўляюцца яркім сведчаннем таго, што літаратурныя творы ўжо самі па сабе становяцца прадуктам мастацкай творчасці.

      Найбольш  цікавымі помнікамі парадыйна-сатырычнай прозы другой паловы ХУІІ – першай паловы ХУІІІ ст. з’яўляюцца “Грамата, пісаная да святога Пятра”, “Казанне рускае”, Прамова русіна”, “Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста”, “Казанне рускае схізматычнае”, Гэтыя творы парадзіравалі кананічную літаратуру, у першую чаргу Біблію, пазбаўляючы яе арэолу святасці.

      У пачатку ХУІІ ст. на Беларусі вельмі развівалася палемічная літаратура – разнастайная па форме і жанрах рэлігійна-палітычная публіцыстыка. Яна карысталася такой шырокай папулярнасцю, якой не карыстаўся ні адзін з іншых відаў і жанраў літаратурнай творчасці. Палемічная літаратура была дзецішчам вострай грамадска-палітычнай і класавай барацьбы. Ёсць у ёй і адбітак тагачаснага быту, бо палемісты стараліся вышукаць у жыцці ворагаў адмоўныя бакі і выставіць іх у сваіх творах напаказ, а часам апісвалі і вонкавыя адзнакі самога працэсу змагання, як бойкі ў цэрквах, выкіданне людзьмі аднаго веравызнання людзей другога веравызнання з манастароў, цэркваў, манастырскіх і царкоўных будынкаў і двароў і г.д. Таму яе нельга разглядаць як штосьці адзінае ў ідэйна-палітычных і мастацкіх адносінах. У адных творах палемічнай літаратуры выражаліся інтарэсы пануючых класаў, другія былі накіраваны супраць нацыянальна-рэлігійнага і палітычнага курса Рэчы Паспалітай.

      Палемічная  літаратура дужа багатая. Яна ўключала адкрытыя лісты, звороты, памфлеты, палемічныя трактаты і іншыя віды творчасці. За час свайго існавання прайшла складаны і супярэчлівы шлях развіцця. У ёй наглядаліся ўзлёты і спады, ідэйна-мастацкі рост і таптанне на месцы вакол одных і тых жа багаслоўска-дагматычных пытанняў. У выніку настойлівых змаганняў адбыўся паступовы, яле няўхільны рост і развіццё адукаванасці. Пашыраліся і ўзбагачаліся веды не толькі багаслоўскага, царкоўна-кананічнага, але гістарычнага, філалагічнага і прававога профілю. Таму даволі часта палемічныя творы выходзілі за рамкі адных багаслоўскіх праблем. Носьбітамі новых ведаў у большасці выпадкаў былі дзеячы царкоўна-рэлігійнай палемічнай публіцыстыкі Хрыстафор Філалет, Малецій Сматрыцкі, Захарый Капысценскі, Пётр Магіла.

      Адно  з вядучых месц у літаратурным працэсе Беларусі першай паловы ХУІІ ст. займае творчасць Мялеція Сматрыцкага. Найбольш значным літаратурным творам М. Сматрыцкага па змесце, форме і перадачы пачуццяў стаў “Трэнас, альбо Лямант усходняй царквы”, які выйшоў на польскай мове пад псеўданімам Тэафіл Арталог (Багалюб Праўдаслоў). У цэнтры – вобраз праваслаўнай маці-царквы, якая плача і пакутуе: “Гора мне няшчаснай… з усіх бакоў абрабаванай… выстаўленай на ўсеагульную знявагу… Рукі ў аковах, ярмо на шыі, путы на нагах, двухбаковавостры меч над галавой, глыбокая вада пад нагамі, нязгасны агонь па баках. Адусюль крыкі, адусюль страх, адусюль ганенне”. У ім адлюстраваны трагічны лёс народа, разбурэнне жыцця грамадства, смута і спусташэнне ў краі. Галоўная тэма “Трэнаса…” – усебаковая крытыка каталіцкай царквы ад яе дагматаў да маральнага аблічча яе святароў. М. Сматрыцкі дае знішчальную характарыстыку пастырам, якія сваімі ўчынкамі не апраўдвалі прызванне настаўніка, паказвае сапраўдны твар невукаў-святароў і робіць вынік: “…хто вас пераймае і ідзе за вамі, загінуць”. Такая крытыка сведчыць смеласць М. Сматрыцкага, яго глыбокія веды гісторыі і здольнасць паказаць яе, бо менавіта на фактах гісторыі раскрываў ён імкненне каталіцкай курыі ўсталяваць сваю ўладу ў свеце. Нездарма больш як праз паўстагоддзе доктар філасофіі і тэалогііі Якуб Суша пісаў пра аўтара “Трэнаса…”: “Ніколі ніхто з ерэтыкоў не рабіў на святы апостальскі сталец такіх злосных нападкаў, якімі напоўнены Плач. Тут, што ні слова – то язва, што ні думка – то атрута, тым больш пагібельная, што аўтар растварыў яе прыгожасцю стылю, як салодкаю прынадаю”.

      Сіла  довадаў, логікі і пачуццяў “Трэнаса…” была такая, што яго прыцягальная моц не страціла свайго значэння на працягу ўсяго ХУІІ ст., пазначанага  супраціўленнем нацыянальна-рэлігійнаму  насіллю. Твор захоўвалі, перадавалі як святыню з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі.

Информация о работе Беларуская літаратура ХУІІ-ХУІІ стст