Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Марта 2012 в 01:06, доклад
Максім Багдановіч: асоба і творчасць Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык. Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і служачых.
З-за абвастрэння хваробы
Максіма мінскія сябры, хоць
знаёмства з імі і доўжылася
ўсяго некалькі месяцаў, але
якія вельмі цанілі яго як
творцу і чалавека, хваляваліся
за яго здароўе, сабралі
“Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты”.
25 мая 1917 г. у дваццаціпяцігадовым
узросце Максім Багдановіч
У Максіма Багдановіча было шмат творчых планаў, хацеў выдаць шэраг новых паэтычных зборнікаў (нават прыдумаў для іх назвы – “Маладзік”, “Пярсцёнак”, “Шыпшына”, “Полынь-трава”). Але здзейсніць гэтыя намеры не змог.
Максім Багдановіч
пражыў вельмі кароткае, але надзвычай
плённае ў творчых адносінах
жыццё. Ён дасягнуў шырокага
прызнання сучаснікаў і
У гісторыі беларускай літаратуры
Максіму Багдановічу належыць пачэснае
месца. Імя яго стаіць побач з
імёнамі такіх класікаўі
Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Творца найперш беларускі, ён пісаў і на рускай, украінскай мовах, друкаваўся ў рускіх і ўкраінскіх выданнях.
Літаратуразнавец, паэт А. Лойка сцвярджаў: “Максім Багдановіч як творца, мысліцель, гісторык... унікальная, фенаменальная з’ява, якая не ўкладваецца ні ў рамкі свайго часу, ні ў рамкі цэлых літаратурных эпох”.
З дзейнасцю Багдановіча звязана ідэйна-эстэтычнае і жанравае ўзбагачэнне нацыянальнай літаратуры. Максім Багдановіч не толькі распрацоўваў і творча выкарыстоўваў беларускія нацыянальныя фальклорныя і літаратурныя традыцыі, даказваў бясспрэчнасць эстэтычных магчымасцей роднай мовы, але імкнуўся максімальна ўзбагаціць іх здабыткамі іншых народаў. Адным з першых паэт ўзбагачаў нацыянальную літаратуру новымі для яе вершаванымі формамі і тэматычнымі накірункамі, перакладаў на беларускую мову творы класікаў сусветнай літаратуры.
Найбольш поўна ён праявіў сябе ў сферы паэзіі. “Багдановіч... адразу ж заявіў пра сябе як спелы – і што да зместу і што да мастацкай формы – паэт. Ён – бадай што ці не адзіны ў гісторыі нашай паэзіі, у каго – ад першых радкоў, напісаных у 17-гадовым узросце, і да апошняга перадсмяротнага чатырохрадкоўя – амаль усё ішло на хрэстаматычна-класічным узроўні”, – сцвярджае народны паэт Беларусі Н. Гілевіч.
Максім Багдановіч лічыцца
пачынальнікам беларускай філасофскай
і пейзажнай лірыкі, першы ў
беларускай літаратуры звярнуўся да
ўрбаністычных матываў. Ён стварыў
шмат цудоўных узораў грамадзянскай
лірыкі, якая цесна звязана з нацыянальна-
Асабліва яркія вобразы створаны Максімам Багдановічам у любоўнай лірыцы. Літаратуразнавец, народны пісьменнік Беларусі І. Навуменка нават меркаваў, што матывы кахання – дамінуючыя ў яго паэзіі: “Такой канцэнтрацыі пачуцця кахання, яго пераходаў, пераліваў да Багдановіча беларуская паэзія яшчэ не ведала”.
Творчыя поспехі Максіма Багдановіча адметны не толькі ў паэзіі. Ён унёс значны ўклад і ў развіццё іншых жанраў беларускай літаратуры.
Апавяданні Максіма
Заслуга Багдановіча ў параўнанні з іншымі беларускімі пісьменнікамі таго часу заключаецца ў тым, што ён даследваў не толькі беларускае, але і агульнаславянскае адраджэнне. У гістарычнай перспектыве ён бачыў незалежнасць кожнага народа, іх творчы росквіт, супрацоўніцтва. Максім Багдановіч быў адным з нямногіх беларускіх пісьменнікаў, чые творы друкаваліся па-за межамі нацыянальнага рэгіёна і былі вядомы тагачаснаму агульнарасійскаму чытачу.
“Багдановіч-мысліцель
і публіцыст, гісторык
Творчасць Багдановіча трывала
ўвайшла ў духоўную скарбніцу
беларускага народа. І ў той
жа час, як сцвярджае А. Лойка, усё
яскравей бачыцца яго постаць
у кантэксце сусветнай
Гаворачы аб творчых дасягненнях Максіма Багдановіча, нельга не адзначыць, што яны безумоўна грунтуюцца на ўнікальных якасцях яго асобы.
На думку Адама Ягоравіча Багдановіча, у творчасці сына адлюстраваліся лепшыя праявы яго душы, “а, можа быць, і ўся яна цалкам. Яго лірыка ёсць гісторыя яго душэўных пакут, жывапісна расказаных ім самім, а яго іншыя пісанні сведчаць аб яго поглядах і перакананнях, аб яго грамадскіх інтарэсах”.
Уражвае бязмернае захапленне,
можна сказаць, апантанасць Максіма
Багдановіча Беларуссю. Жывучы з
маленства, амаль усё жыццё, удалечыні
ад Беларусі, не маючы побач аднадумцаў,
людзей з такой жа глыбокай зацікаўленасцю
ёю, тым не менш ён змог ужо ў юным
узросце захапіцца беларускай мовай,
культурай і гісторыяй, глыбока
спасцігнуць і выразна
Не менш значнымі падаюцца
энцыклапедычнасць ведаў
Унікальнасць і веліч
асобы і творчай постаці
Свой талент, а ў рэшце рэшт і жыццё, Максім Багдановіч перш за ўсё ахвяраваў роднай Беларусі.
Асоба і творчасць
Максіма Багдановіча высока
Творчую спадчыну Максіма Багдановіча вывучае адна з галін беларускай літаратурнай навукі – багдановічазнаўства.
Яго творы неаднаразова выпускаліся асобнымі выданнямі, друкаваліся ў сродках масавай інфармацыі. Збор твораў паэта ў двух тамах выходзіў у Мінску ў 1927-1928 гг. і ў 1968 г. Поўны збор твораў у трох тамах выдадзены ў Мінску ў 1992-1995 гг. і ў 2001 г. У 1927 г. у Вільні з’явілася 2-е выданне зборніка “Вянок”, а ў 1981 і ў 1985 гг. у Мінску выпушчана факсімільнае выданне зборніка “Вянок”.
Яго паэзія, працы па гісторыі і тэорыі літаратуры вывучаюцца ў сярэдняй школе і на філалагічных факультэтах вышэйшых навучальных устаноў.
У 2000 г. у праекце “100 беларускіх кніг XX стагоддзя” зборнік паэтычных твораў Максіма Багдановіча “Вянок” стаў пераможцам з вялікім адрывам, а аўтар быў прызнаны лепшым паэтам.
У Мінску, у Траецкім прадмесці,
знаходзіцца Літаратурны музей
Максіма Багдановіча. Акрамя таго, у
Мінску захаваўся дом, у якім жыў
Максім Багдановіч (вуліца Рабкораўская,
19), дзе размешчаны філіял яго музея
– “Беларуская хатка” (па назве
аднайменнага нацыянальнага клуба,
у рабоце якога ўдзельнічаў паэт).
Другі філіял музея – “Фальварак
Ракуцёўшчына”, дзе гасцяваў Багдановіч
і напісаў два цыклы вершаў,
знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне
Мінскай вобласці. У “Фальварку
Ракуцёўшчына” праводзяцца
Помнікі Максіму Багдановічу ўсталяваны ў Мінску, Яраслаўлі, Місхоры і на магіле паэта ў Ялце. Мемарыяльныя дошкі ў яго гонар ёсць у Мінску, Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце.
Памяць Максіма Багдановіча ўшанавана ў назве буйной вуліцы Мінска. Вуліцы яго імя ёсць таксама ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Ялце і іншых населеных пунктах. Яго імя нададзена школам і бібліятэкам у многіх гарадах Беларусі.
Вобраз Максіма і персанажы яго твораў ўвасоблены ў карцінах, скульптурах, графічных работах. Выпушчаны паштоўкі, значкі з яго выявай.
Максім Багдановіч і яго
творчасць з’явіліся крыніцай натхнення
пры стварэнні многіх музычных твораў.
На вершы Максіма Багдановіча
напісаны песні, якія ўспрымаюцца як
народныя (“Зорка Венера”, “Слуцкія ткачыхі”).
Яму прысвечаны опера Юрыя Семянякі
“Зорка Венера” і поп-опера Ігара
Паліводы “Максім”. Знакаміты вакальна-
Многія аўтары пісалі паэтычныя
прысвячэнні ў гонар
Існуе багатая бібліяграфія
даследаванняў жыцця і
Творчасць песняра Беларусі знайшла сусветнае прызнанне. Акрамя Расіі і Украіны, памяць аб Максіме Багдановічу існуе і ў многіх іншых краінах свету.
Спіс выкарыстаных крыніц: