Жизнь и творчество максима багдановича

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Марта 2012 в 01:06, доклад

Краткое описание

Максім Багдановіч: асоба і творчасць Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў нацыянальнай мастацкай літаратуры, паэт, празаік, гісторык літаратуры і літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык. Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня 1891 г. (паводле новага стылю) у Мінску ў сям’і служачых.

Содержимое работы - 1 файл

Максім Багдановіч.docx

— 43.82 Кб (Скачать файл)

Асобнае месца ў гэтым  радзе належыць апавяданню “Апокрыф”  і яго пашыранаму рускамоўнаму варыянту “Притча о васильках”, у якіх выкладзена паэтычнае крэда Максіма  Багдановіча – “Няма красы  без спажытку, бо сама краса і  ёсць той спажытак дзеля душы”. У  гэтым творы, які імітуе біблейскі  стыль, асвятляюцца ўзаемаадносіны паўсядзённага жыцця і мастацтва  і іх яднанне.

Увагу Максіма Багдановіча  прыцягнуў яшчэ адзін жанр мастацкай  прозы – казкі. У гэтым праявілася схільнасць пісьменніка да шырокай  метафары, алегорыі. У казцы “Башня мира”, напісанай у 1915 г. на рускай мове, у больш поўнай меры, чым у іншых  творах, Багдановіч меў магчымасць выказаць свой погляд на падзеі вайны, якая вялася ўжо паўгода, і негатыўнае стаўленне да вайны наогул.

Трэба адзначыць, што амаль  усё напісанае Максімам Багдановічам у жанры мастацкай прозы было адразу ж надрукавана ў беларускай і расійскай прэсе.

Мастацкае слова Масіма Багдановіча  прагучала з усёй сілай яго  таленту і пры стварэнні ім паэтычных пераказаў твораў іншых  аўтараў.

Багдановіч імкнуўся да таго, каб узбагаціць беларускую літаратуру набыткамі сусветнай класікі. Малады паэт добра ведаў літаратуры найперш  славянскія: рускую, украінскую, польскую, не абмінаў увагай і творчасць  антычных і сучасных заходнееўрапейскіх аўтараў. І прыкладаў намаганні, каб па меры магчымасці пазнаёміць прадстаўнікоў розных народаў з  тым, што створана суседзямі. Пры  гэтым ён імкнуўся як да дакладнасці  ва ўвасабленні арыгінала на іншай  мове, так і да перадачы яго мастацкай  адметнасці.

1909 г. – пачатак перакладчыцкай  дзейнасці Максіма Багдановіча,  якая галоўным чынам была сканцэнтравана  на паэзіі. Адным з першых стаў  пераклад на беларускую мову  верша рускага паэта Ю. Святагора  “Дзве песні”.

У 1909-1910 гг. Максім Багдановіч пераклаў на беларускую мову некаторыя  вершы нямецкіх класікаў Г. Гейне, Ф. Шылера. Многія з перакладаў з’явіліся  на старонках “Нашай нівы”.

У 1911-1912 гг. ён займаўся перакладчыцкай дзейнасцю яшчэ больш актыўна. З’явіліся  пераклады на беларускую мову твораў Гарацыя і Авідзія.

Асобна варта адзначыць  пераклады 22 вершаў французскага паэта-сімваліста П. Верлена, чыя творчасць была асабліва блізкая Максіму Багдановічу.

Да 1913-1916 гг. адносяцца пераклады  на беларускую мову твораў бельгійскага паэта Э. Верхарна, рускага класіка  А. Пушкіна.

Таксама Максім Багдановіч займаўся перакладамі на рускую мову твораў беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Існаваў цэлы рукапісны сшытак перакладаў на рускую мову вершаў Янкі Купалы, а  таксама іншых беларускіх паэтаў. Ацалеў толькі пераклад верша Янкі Купалы “Жніво”. У 1911-1916 гг. Багдановіч перакладаў на рускую мову вершы ўкраінскіх аўтараў: А. Крымскага, Т. Шаўчэнкі, М. Чарняўскага, Алеся, І. Франко, У. Самійленкі, большасць  з іх пры жыцці перакладчыка не былі апублікаваны.

Ёсць у Максіма Багдановіча  і некалькі перакладаў празаічных твораў украінскіх пісьменнікаў на рускую мову, якія ён зрабіў у 1915-1916 гг.: І. Франко –  “Каменщик”; В. Стэфаніка – “Из  рассказа “Кленовые листочки” і  “Смерть”. Тэмы, паднятыя ў гэтых  творах, датычацца цяжкасцей жыцця  простых людзей, стану чалавека перад  тварам смерці.

У 1910 г. Максім Багдановіч пачынае  выступаць і як літаратурны крытык. Першай спробай пяра стаў артыкул  “І. Неслухоўскі”, прысвечаны беларускаму  паэту Івану Неслухоўскаму, які  выступаў пад псеўданімам Янка Лучына. Артыкул застаўся няскончаным.

Значнай з’явай у працэсе  развіцця беларускага прыгожага  пісьменства стаў артыкул Максіма  Багдановіча “Глыбы і слаі”, які  з’явіўся ў студзені 1911 г. на старонках  газеты “Наша ніва” і быў прысвечаны аналізу творчасці беларускіх пісьменнікаў, стану беларускай літаратуры. Ён фактычна паклаў пачатак беларускай прафесіянальнай  літаратурнай крытыцы. Малады аўтар  адразу праявіў сябе як уважлівы і  ўдумлівы крытык, які ў сваіх даследаваннях  зыходзіў з высокіх эстэтычных крытэрыяў. Яго глыбокі аналіз, грунтоўныя тэарэтычныя  напрацоўкі заклалі падмурак для  далейшага развіцця беларускага  літаратуразнаўства, якога да Багдановіча  практычна не існавала.

У артыкуле Максім Багдановіч, у прыватнасці, выказаўшы некаторыя  крытычныя заўвагі наконт творчасці  Янкі Купалы і Якуба Коласа, тым  не менш сцвярджаў, што талент Купалы “прабіўся на волю і паказаў, якую ён таіць красу і моц”, а Колас  павінен заняць пачэснае месца ў  маладой беларускай літаратуры.

Закранаючы ў артыкуле творчасць іншых беларускіх літаратараў, аўтар некалькі слоў, можа быць, залішне  самакрытычных, прысвяціў і ўласнай: “Што да Багдановіча, то і ў ім непрыкметна  шпаркага развіцця, хоць асобнасці  яго таленту выступаюць ужо даволі ясна. Гэта паэт-маляр. Слабы як лірык, ён усю сваю ўвагу звяртае на абразнасць зместу вершаў… але… вершы іншы раз заміж малюнка даюць якісь  абрывак яго”.

У 1913 г. у артыкуле “За  тры гады”, які мае падзагаловак “Агляд беларускай краснай пісьменнасці 1911–1913 гг.”, апублікаваным у літаратурна-мастацкім  альманаху “Калядная пісанка”, Максім Багдановіч, даючы ацэнку маладой  беларускай літаратуры, так падсумаваў яе стан: “…За апошнія гады сярэдняя вартасць твораў падвышаецца… цяпер  кожны піша так, як некалькі год назад  маглі пісаць найлепшыя пісьменнікі  нашы. А гэта можа значыць адно: што  ў нас вырабілася літаратурная мова”. Аўтар лаканічна але трапна ахарактарызаваў  дасягненні беларускай літаратуры, заявіўшы, што “не толькі нашаму народу, але  і ўсясветнай культуры нясе яна свой дар”.

Аналізуючы кнігу вершаў Янкі Купалы “Шляхам жыцця”, Багдановіч імкнецца адзначыць эстэтычныя дасягненні аўтара: “З радасцю бачым, што талент Купалы развіваецца, з’яўляюцца новыя  мэты, новыя спосабы творчасці, новыя  формы і вобразы. Не толькі нядоля нашай вёскі ды нацыянальныя справы Беларушчыны цікавяць яго. Ужо і краса прыроды і краса кахання знайшлі сабе месца ў яго творах”.

Відавочна, менавіта такія  погляды на літаратурны працэс, на ролю творцы і прыярытэты ў творчасці  і паспрыялі таму, што доўгі  час многія называлі Максіма Багдановіча  паэтам “чыстай красы”, які занадта  адарваўся ад роднай глебы і вызнае прынцып “чыстага мастацтва для  мастацтва”. Трэба адзначыць, што  азначэнне Максіма Багдановіча  як паэта “чыстай красы” (выраз, ужыты Багдановічам у санеце “На  цёмнай гладзі сонных луж балота”), якога мала займаюць грамадскія тэмы з’явілася яшчэ ў нашаніўскія  часы.

У 1911-1912 гг. Максім Багдановіч выступае і як гісторык беларускай літаратуры. З-пад яго пяра выйшаў шэраг артыкулаў: “Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці да XVI сталецця”, “За сто лет”, <Новый период в истории белорусской литературы>.

У 1915 г. на старонках часопіса “Украинская жизнь” быў змешчаны нарыс “Белорусское возрождение”, які ў 1916 г. выйшаў асобнай брашурай у Маскве, а таксама на ўкраінскай мове – у Вене. У ім Максім Багдановіч падаў апісанне гістарычнага шляху  Беларусі, характарыстыку беларускага  нацыянальнага руху, сціслы аналіз творчасці беларускіх літаратараў. У нарысе ён, па сутнасці, першы з  беларускай інтэлігенцыі прыгадаў імя  рэвалюцыянера-дэмакрата, аднаго з  кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. К. Каліноўскага, чыя  дзейнасць замоўчвалася царскімі ўладамі.

У напісаным у 1915 г. артыкуле “Забыты шлях”, разглядаючы шляхі  развіцця беларускай паэзіі, Максім Багдановіч заклікаў творча выкарыстоўваць здабыткі сусветнай літаратуры. Ён пісаў: “...Мы зрабілі б цяжкую памылку, калі б  кінулі тую вывучку, што нам дала светавая (найчасцей еўрапейская) паэзія. Было б горш, чым нядбальствам, нічога не ўзяць з таго, што соткі народаў  праз тысячы год сабіралі ў скарбніцу  светавой культуры. Але занасіць толькі чужое, не развіваючы свайго, – гэта яшчэ горш: гэта знача глуміць народную душу”.

Не пакідаў Максім Багдановіч па-за ўвагай творчасць рускіх паэтаў і пісьменнікаў. Аб гэтым сведчыць шэраг рэцэнзій і нататак 1913-1916 гг. у яраслаўскай газеце “Голос”, з  якой ён актыўна супрацоўнічаў: “Одинокий” (К столетию со дня рождения М.Ю. Лермонтова), “Новые письма Л.Н. Толстого”, “Архив села Карабихи” (Письма Н.А. Некрасова  и к Некрасову), “Письма А.П. Чехова”.

Погляды Багдановіча на літаратуру, яго мастацкія густы выявіліся  ў водгуку на пераклад аповесці “Трыстан і Ізольда”, на кнігу М. Нікольскага  па гісторыі старажытнага Вавілона. Увагу  рэцэнзента таксама прыцягнулі “Збор  твораў” рускіх паэтаў К. Рылеева  і А. Адоеўскага, выдадзены ў 1914 г.; штогоднік газеты “Речь” на 1914 г.; зборнік  народных рускіх легенд, падрыхтаваны А.М. Афанасьевым, перакладзеная з  англійскага перакладу кніга  бенгальскага паэта Р. Тагора “Гітанджалі” (“Жертвопесни”); кніга вершаў француза Т. Гацье “Эмали и камеи” у перакладзе М. Гумілёва. Таксама шэраг іншых  твораў красамоўна сведчаць пра шырокі дыяпазон творчых інтарэсаў Максіма  Багдановіча, яго дасведчанасць  у пытаннях рускай літаратуры, гісторыі культуры, навукі, мастацтва, асветы. У  кожным з рэцэнзуемых твораў ён знаходзіў  вартыя чытацкай увагі адзнакі альбо  асаблівасці, каштоўныя для ўсёй літаратуры.

Максім Багдановіч быў  адным з першых беларускіх літаратараў, хто звярнуўся ў сваёй літаратурна-крытычнай  дзейнасці да творчасці ўкраінскіх аўтараў. У 1914 г. ім былі напісаны на рускай мове грунтоўныя літаратуразнаўчыя  артыкулы “Краса и сила. Опыт исследования стиха Т.Г. Шевченко”, а таксама  “Памяти Т.Г. Шевченко”.

1910 г. адзначаны пачаткам  публіцыстычнай дзейнасці Максіма  Багдановіча. У сакавіку ў яраслаўскай  газеце “Голос” з’явіўся яго  невялікі артыкул аб музыкальна-літаратурным  гуртку, праз два гады ён напісаў  аб народнай адукацыі ў губерні.  Гэта былі нататкі, у якіх  толькі канстатаваўся стан спраў. 

Пачынаючы з 1914 г. малады літаратар  бярэцца за асвятленне больш глабальных пытанняў, якія патрабавалі больш  шырокіх ведаў і тэарэтычнага аналізу. Першай спробай стаў артыкул  да 10-й гадавіны з дня смерці рускага  сацыёлага, аднога з тэарэтыкаў народніцтва  М. Міхайлоўскага. Пазней Багдановіч асвятляў тэму станаўлення рускай нацыянальнай культуры ў народніцкай публіцыстыцы В. Караленкі, М. Ножына, С. Южакова. Расійскаму дэмакратычнаму абнаўленню прысвечаны і артыкул “Новая интеллигенция”.

Максім Багдановіч у сваіх  працах разглядаў нацыянальныя, сацыяльна-палітычныя і культуралагічныя праблемы, якія паўставалі не толькі на тэрыторыі  цэнтральнай часткі Расійскай імперыі, але і ў іншых рэгіёнах кампактнага  пражывання славян – у Беларусі, ва Украіне і іншых краях. Пасля  пачатку Першай сусветнай вайны  з-пад пяра Максіма Багдановіча  выходзяць артыкулы і брашуры  аб лёсе славян, чыё жыццё закранулі  баявыя дзеянні, пра адраджэнне беларусаў (“Белорусы”, “Сталецце руху беларускага  народа”, “О гуманизме и неосмотрительности”, “Хто мы такія?”, “На белорусские  темы”) і блізкіх ім славянскіх народаў (“Червонная Русь”, “Угорская Русь”, “Братья-чехи”, “Украинское казачество”), а таксама гісторыка-краязнаўчыя публікацыі (“Образы Галиции в художественной литературе”).

Большасць гэтых твораў Багдановіча  былі напісаны на рускай мове і амаль  адразу публікаваліся ў тагачасным расійскім і ўкраінскім друку (у  тым ліку і па беларускай тэматыцы).

Кола інтарэсаў Максіма  Багдановіча не абмяжоўвалася згаданымі  вышэй жанрамі і тэмамі – выступаў ён у друку і з рэцэнзіямі на музычныя і часопісныя выданні, краязнаўчымі нататкамі, фельетонамі.

Дзейнасць маладога літаратара Максіма Багдановіча атрымала прафесійнае  прызнанне з боку калег – у 1914 г. яго прынялі ў аўтарытэтнае “Усерасійскае таварыства дзеячаў  перыядычнага друку і літаратуры”.

Творы Максіма Багдановіча, акрамя выданняў, у якіх часцей за ўсё  яны выходзілі ў свет (беларускіх – “Наша ніва”, “Зборнік “Нашай нівы”, расійскага – “Голос”, украінскага  – “Украинская жизнь”), публікаваліся  і ў шмат якіх іншых газетах  і часопісах (“Першы каляндар “Нашай нівы”, “Беларускі каляндар “Нашай нівы”, “Калядная пісанка”, “Дзянніца”, “Нижегородский листок”, “Северный  календарь”, “Северная газета”, “Известия  общества славянской культуры”, “Ежемесячный журнал литературы, науки и общественной жизни”, “Пушкин и его современник”, “Национальные проблемы”, “Жизнь для всех”, “Сатирикон”, “Русский экскурсант”, “Заря”, “Музыка”, “  Музыкальный современник”), а таксама  выходзілі брашурамі (асобнымі ці ў  серыі “Библиотека войны” і інш.).

Восенню 1916 г., закончыўшы юрыдычны ліцэй і атрымаўшы магчымасць самастойна, без аглядкі на матэрыяльную падтрымку бацькі вырашаць свой лёс  Максім Багдановіч пераехаў у Мінск. У імкненні быць як мага бліжэй да Беларусі яго не спынілі ні хвароба, ні адарванасць  ад родных, ні цяжкае прыфрантавое становішча ў горадзе. Тут ён працаваў сакратаром харчовага камітэта мінскай губернскай управы, адначасова актыўна займаўся справамі бежанцаў у Беларускім таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны, удзельнічаў  у рабоце гурткоў моладзі, быў  сярод іх арганізатараў.

Максім пасяліўся на адной  кватэры з літаратарам Змітраком  Бядулем, які пазней пакінуў успаміны пра Багдановіча, пра тое, як ён апантана працаваў, нягледзячы на стан здароўя, якое ўвесь час пагаршалася, на пастаянна  высокую тэмпературу (пачаўся адкрыты  працэс захворвання на туберкулёз).

Пры гэтым Багдановіч імкнуўся грунтоўна і па-навуковаму глыбока  разбірацца ў пытаннях не толькі літаратурнай практыкі, але і тэорыі. Хворы  паэт чытаў вершы з японскай паэзіі, якія, на яго думку, сваёй арыгінальнай формай вельмі зграбна выходзілі  на беларускай мове, у паэтычных  пошуках выкарыстоўваў матэматычныя вылічэнні, умоўна кажучы спрабаваў  алгебрай праверыць гармонію. Наогул, як лічыў Змітрок Бядуля, “паэзія  была найлепшай уцехай яго жыцця. Пры ёй забываўся ён аб сваёй хваробе, забываўся аб тым, што дні яго  жыцця злічаны…”.

У гэты час Максім Багдановіч напісаў такія знакамітыя творы, як “Пагоня” і “Страцім-лебедзь”. У вершы “Пагоня” аўтар звяртаецца да гераічных старонак беларускай мінуўшчыны, заклікае бараніць сваю Маці - Краіну. Гэты твор многімі ўспрымаўся як гімн беларусаў. “Страцім-лебедзь” – гэта паэтызацыя біблейскага міфа пра лебедзя, паводле якой адзін толькі Страцім-лебедзь адмовіўся ад Ноева каўчэга, сам уступіў у адзінаборства са стыхіяй патопу, аднак трагічна загінуў, бо не ў сіле аказаўся ўтрымаць птахаў, што абселі яго, ратуючыся ад патопу. Хоць сам Страцім-лебедзь гінуў, але даваў жыццё іншым птахам. У міфе асуджалася непакорнасць, Багдановіч яе ўслаўляў.

У канцы 1916 г. Максім Багдановіч напісаў свае апошнія артыкулы, у  якіх даказваў неабходнасць для зберажэння нацыянальнай культуры навучання і  выхавання дзяцей на матчынай (беларускай) мове (<Белоруский беженский приют>, “Голос из Белоруссии”, інш.). Хвалююць яго і пытанні рэлігійнага  кшталту (“Аб веры нашых прашчураў”). Дзейнасць па дапамозе бежанцам апісана  Багдановічам у “Аглядзе працы за першы год Мінскага аддзела Беларускага  таварыства для помачы пацярпеўшым  ад вайны” і ў артыкуле “Деятельность  Минского белорусского комитета” (надрукаваны  ва ўкраінскай прэсе). Акрамя таго, Багдановічам быў складзены “Обзор деятельности Минской губернской продовольственной  комиссии по 1 января 1917 г.”.

Информация о работе Жизнь и творчество максима багдановича