Сялянская гаспадарка Беларусі першай палове XVIII ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Апреля 2013 в 21:03, реферат

Краткое описание

Гісторыя роднай зямлі – гэта не толькі даты важнейшых падзей мінулага, імены князеў, выдатных вучоных і палітыкаў. Гісторыяй з’яўляецца таксама дзейнасць простых людзей. Сацыяльна-эканамічную аснову феадалізму складала сельска-гаспадарчая вытворчасць, а менавіта сялянства з’яўлялася асноўным вытворчым класам гэтага грамадства. Таму асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне сацыяльна-эканамічных умоў жыцця сялянства і яго адносіны да асноўнага сродку вытворчасці феадальнага грамадства – зямлі.

Содержание работы

Уводзіны.....................................................................................................................3
1. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні дзяржаўнага сялянства.................5
2. Прыватнаўласніцкія сяляне ў гады эканамічнага заняпаду..............................11
3. Шляхі гаспадарчага аднаўлення ў царкоўных ўладаннях і змены ў
сялянскім землекарыстанні......................................................................................15
Заключэнне................................................................................................................21

Содержимое работы - 1 файл

Реферат История.doc

— 129.50 Кб (Скачать файл)

Неабходна мець на ўвазе і «пахатныя моргі», і землі, што сяляне засявалі з долі ўраджаю. Гэтыя землі на працягу пэўнага часу выкарыстоўваліся ў сялянскай гаспадарцы, але не абкладаліся павіннасцямі, што былі прызначаны з асноўнага надзелу, не ўключаліся ў склад апошняга. [1, с.118]

Названыя вышэй прычыны (занядбанасць глебы пад час войнаў, адсутнасць цяглавай жывёлы і дастатковай  колькасці працаздольных у сям'і  і інш.) уплывалі на ступень забяспечанасці зямлёй асобных сялянскіх гаспадарак. Забяспечанасць была неаднолькавай у розных маёнтках і ў многім залежала ад эканамічнага стану апошніх. Так, напрыклад, усе сяляне мелі роўныя надзелы памерам у 1/2 валокі ў в. Чашаўляны (уладанне Гародзенскага ба-зыльянскага манастыра) у 1738 г., в. Сымончыцы (Уздзенская каталіцкая плябанія Менскага павета) у 1754 г., в. Крывое Сяло (Дакудаўскі евангелісцка-рэфармацыйны збор Лідскага павета) у 1669 г. Па 1/2 валокі асноўнага і ад 1/4 да 3/4 прыёмнага грунту мелі ў складзе надзелу ў 1732 г. сяляне маёнтка Біскупы Ваўкавыскага павета, які належаў Віленскаму епіскапу Міхалу Зянковічу. Памеры ад 1/2 да 2 валок мелі надзелы сялян в. Зяньковічы Нясвіжскага манастыра бенедзікцінак у 1739 г. Значна меншымі былі надзелы сялян уладання Брашэвічы ў 1731 г. (ад 1/2 да 1/8валокі). [1, с.119]

Трэба адзначыць, што царкоўныя феадалы ў гэты час усяляк імкнуліся прывабіць сялян у свае маёнткі, давалі ім пэўныя перавагі і льготы. [1, с.119]

Як і ў дзяржаўных і прыватных уладаннях, царкоўныя  феадалы імкнуліся абмежаваць некалькі пашыраную ў гэты час практыку распараджэння сялян сваім надзелам. Пра тое, што факты здачы зямлі ў арэнду і яе продажу меліся на самой справе, сведчыць запіс капітульных рэвізораў, якія прыбылі ў Сожыцу ў 1734 г. У ім адзначана, што селянін з в. Вераб'і Амяллян Грыва павінен двару 29 злотых «за хлопа, катораму грунт здаў».

Для землекарыстання  і землеўладання царкоўных сялян  Беларусі ў першай палове XVIII ст., як і для другіх тыпаў уладанняў, было характэрным падворнае індывідуальнае карыстанне надзелам.

Сельская грамада, акрамя распараджэння землямі агульнага карыстання, у шэрагу месцаў, асабліва на ўсходзе, мела і больш шырокія функцыі. Разам з тым самастойнасць грамады стрымлівалася, прадпрымаліся намаганні для абмежавання яе дзейнасці. [1, с.120]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАКЛЮЧЭННЕ

 

Такім чынам, ва ўмовах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі феадальная дзяржава пачынае новы этап наступлення  на сялянства. Павышэнне павіннасных  нормаў, абмежаванне прававога становішча сялянства павінна было, на думку  пануючага класа, садзейнічаць устанаўленню ў краіне спакою і росту даходаў. Але сяляне, не жадаючы мірыцца з гэтым, шукалі розныя формы барацьбы для паляпшэння свайго становішча, асноўнымі з якіх былі бегства, адмаўленне ад выканання павіннасцей, а то і ўзброеныя выступленні. [1, с.101]

Для хутшэйшага аднаўлення разбуранай войнамі гаспадаркі ў  дзяржаўных і частцы магнацкіх уладанняў  назіраўся перавод цяглых сялян  у чыншавыя. [4, с.472]

Землеўладанне і землекарыстанне  прыватнаўласніцкіх сялян Беларусі ў гады войнаў, разбурэнняў і пасляваеннага ўзнаўлення гаспадаркі першай паловы XVIII ст. вызначалася накіраванасцю эканамічнага развіцця феадальнага маёнтка. У сялян больш разбураных магнацкіх уладанняў пераважалі чыншавыя і прыёмныя землі. У тых, якія былі пашкоджаны менш, асноўным быў цяглы надзел. У сялянства дробных шляхецкіх маёнткаў найбольшую ўдзельную вагу ў складзе надзелу мела цяглая доля. [1, с.111]

Землеўладанне і землекарыстанне  царкоўных сялян працягвала складаць важную частку сялянскага землеўладання  на Беларусі і ў цэлым. Сацыяльна-эканамічная характарыстыка сялянскага землеўладання ў царкоўных маёнтках захавала той жа характар, што і ва ўладаннях свецкіх феадалаў. Сведчаннем таго стала заснаванае на падабенстве эканамічных метадаў землеўласнікаў выспяванне на працягу азначанага перыяду адных і тых жа прыкмет, якія характарызавалі сялянскае землеўладанне ў дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. [1,с.121]

Сур’езным пытаннем з’яўляецца забеспячэнне сялянскага двара рабочай, малочнай, дробнай жывелай. Як адзначалася, меней за ½ сялян валодалі канем, але на 100 двароў прыпадала 161,5 вала. [2, с.189] Колькасць дойных кароў у сярэднім – 1,1 на двор, маладняку - 1,4. Козагадоўля не мела вялікага пашырэння, і толькі ў Віленскім і Віцебскім раенах каля 1/3 двароў мелі коз. Свінагадоўля меля сціплыя памеры, бо на двор у сярэднім прыпадала па ¼ свінні. У сэнсе авечак раены старой Беларусі неаднолькавыя. Сярэднія суадносіны даюць лічбу 3,3 авечкі на двор. Пчалярства ўжо не было ўсеагульным заняткам. Аднак у паасобных мясцовасцях яно іграла яшчэ значную ролю. [2, с.191-192]

Да 60-х гадоў XVIII ст. стараннай  працай сялян сельская гаспадарка была ў асноўным адноўлена: значна павялічылася плошча ворных зямель, павысілася культура земляробства, павялічылася пагалоўе прадукцыйнай жывелы, з’явілася тэндэнцыя да параеннай спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. [3, с.219]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. В.Ф. Голубеў. Сялянскае  землеўладанне і землекарыстанне  на Беларусі: XVI-XVIII стст. /Пад. рэд.  В.І. Мялешкі. - Мн.: Навука і тэхніка, 1992. – 176 с.: іл.

2. Доўнур-Запольскі М.В.  Гісторыя Беларусі/ Беларус. Энцыкл., Нац. арх. Рэсп. Беларусь; Пер. з  рус. Т.М. Бутэвіч, Т.М. Кароткая, Е.П. Фешчанка. – Мн.: БелЭн, 1994. –  510 с.: 1л.

3. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1. Ад старажытных часоў  – па  люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 416 с.

4. Энцыклапедыя гісторыі  Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны – Усая/Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2001. – с.:іл.

5. Мелешко В.И. Очерки  аграрной истории Восточной Белоруссии. Мн., 1975.


Информация о работе Сялянская гаспадарка Беларусі першай палове XVIII ст