Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Апреля 2013 в 21:03, реферат
Гісторыя роднай зямлі – гэта не толькі даты важнейшых падзей мінулага, імены князеў, выдатных вучоных і палітыкаў. Гісторыяй з’яўляецца таксама дзейнасць простых людзей. Сацыяльна-эканамічную аснову феадалізму складала сельска-гаспадарчая вытворчасць, а менавіта сялянства з’яўлялася асноўным вытворчым класам гэтага грамадства. Таму асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне сацыяльна-эканамічных умоў жыцця сялянства і яго адносіны да асноўнага сродку вытворчасці феадальнага грамадства – зямлі.
Уводзіны.....................................................................................................................3
1. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні дзяржаўнага сялянства.................5
2. Прыватнаўласніцкія сяляне ў гады эканамічнага заняпаду..............................11
3. Шляхі гаспадарчага аднаўлення ў царкоўных ўладаннях і змены ў
сялянскім землекарыстанні......................................................................................15
Заключэнне................................................................................................................21
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Кафедра эканамічнай гісторыі
РЭФЕРАТ
па дісцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму: “Сялянская гаспадарка Беларусі першай палове XVIII ст.”
Студэнт
Праверыў
Мінск 2011
ПЛАН
Уводзіны......................
1. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні дзяржаўнага сялянства.................5
2. Прыватнаўласніцкія сяляне ў гады эканамічнага
заняпаду......................
3. Шляхі гаспадарчага аднаўлення ў царкоўных ўладаннях і змены ў
сялянскім землекарыстанні...............
Заключэнне....................
УВОДЗІНЫ
Гісторыя роднай зямлі – гэта не толькі даты важнейшых падзей мінулага, імены князеў, выдатных вучоных і палітыкаў. Гісторыяй з’яўляецца таксама дзейнасць простых людзей. Сацыяльна-эканамічную аснову феадалізму складала сельска-гаспадарчая вытворчасць, а менавіта сялянства з’яўлялася асноўным вытворчым класам гэтага грамадства. Таму асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне сацыяльна-эканамічных умоў жыцця сялянства і яго адносіны да асноўнага сродку вытворчасці феадальнага грамадства – зямлі.
Становішча сельскай гаспадаркі Беларусі першай палове XVIII ст. аглядалася многімі аўтарамі і даследчыкамі. Найбольш дакладна сістэма сельскай гаспадаркі Беларусі ў гэты перыяд апісана ў даследванні В.Ф.Голубева “Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: XVI-XVIII стст.”, у якім разглядаецца эвалюцыя землеўладання і землекарыстання, дынаміка развіцця зямельнага надзелу, ступень забяспечанасці зямлей сялян у дзяржаўных, прыватных і царкоўных уладаннях. Агульны агляд гэтага пытання адлюстраваны ў шостым томе Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. Таксама некаторыя аспекты агледжаны і ў двухтомным вучэбным дапаможніку пад рэдакцыяй Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля “Гісторыя Беларусі”. В.І.Мялешка, даследуючы сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё ўсходняга рэгіёна Беларусі ў XVII— XVIII стст., выявіў некаторыя яго асаблівасці ў стане феадальнай і сялянскай гаспадаркі, арганізацыі сялянскага землеўладання. Зробленыя аўтарам падлікі памераў зямельных надзелаў сялян у дзяржаўных і буйных прыватнаўласніцкіх маёнтках усходу Беларусі сведчаць аб тым, што там у XVIII ст. сяляне лепш былі забяспечаны зямлёй, чым на захадзе ці ў цэнтры. На ўсходзе, на думку В. I. Мялешкі, самым распаўсюджаным шляхам аднаўлення сялянскай гаспадаркі ў часы разбурэнняў была апрацоўка сялянамі дадатковых, «прыёмных» дзялянак зямлі. Усё ж спецыяльна сялянскае землеўладанне аўтарам не разглядалася.
М.В.Доўнар-Запольскі ў “Гісторыі Беларусі” большую ўвагу надае забеспячэнню сялянскага двара рабочай, малочнай, дробнай жывелай, не абыходзячы аднак і пытанне пра забеспячэнне сялянства зямлей. Ен часцей прыводзіць лічбавыя паказацелі і статыстычныя сведкі.
Паводле прыналежнасці зямлі, якой карысталіся сяляне, існавалі велікакняжацкія (дзяржаўныя), прыватнаўласніцкія (шляхецкія) і царкоўныя сяляне. [1, с. 471]
Такім чынам, у рабоце падрабязна разгледжана становішча сялян паводле іх прыналежнасці да зямлі.
ЗЕМЛЕЎЛАДАННІ І ЗЕМЛЕКАРЫСТАННІ ДЗЯРЖАЎНАГА СЯЛЯНСТВА
З другой паловы XVII ст. пачынаецца эканамічны заняпад Беларусі. Ен быў выкліканы ўзмацненнем феадальнага прыгнету, разбурэннем гаспадаркі як у выніку антыфеадальнай, нацыянальна-вызваленчай барацьбы, так і знешніх войнаў (польска-руская, польска-шведская, Паўночная). Цэлыя паветы былі ўшчэнт разбураны, спалены, зруйнаваны (Гродзенскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі). Разруху суправаджалі голад і эпідэміі тыфу (1653, 1658, 1664). Аднаўленне гаспадаркі пасля Андрусаўскага перамір’я (1667) было спынена распачатай Паўночнай вайной (1700-1721). Войны, засухі, голад, эпідэміі амаль удвая скарацілі колькасць насельніцтва Беларусі. [3, с.219]
Пасля заканчэння ваенных дзеянняў існавалі 2 шляхі аднаўлення разбуранай гаспадаркі: захаванне заворвання і аднаўленне фальваркаў альбо раздача зямлі сялянам і перавод іх на грашовы і натуральны аброк. З-за недахопу сродкаў у казне ў каралеўскіх аканоміях быў абраны другі шлях. [3, с.219]
У выніку войнаў мноства былых ворыўных зямель было закінута, не апрацоўвалася. Паказальным з’яўляецца становішча ў Крычаўскім старостве, дзе ў 1712 г. пуставала 204 валокі з усіх 279 ворыўных валок, ці 73,1%. [5, с.28] Пусткі распрацоўваліся павольна. Сяляне бралі такія надзелы, карыстанне якімі магло забяспечыць толькі простае існаванне сям’і і выплату рэнты феадалу. Памеры гэтых надзелаў былі невялікія, таму што недахоп рабочых рук і цяглавай жывелы, занядбанасць глебы і даволі высокія памеры чыншу не дазвалялі сялянам пашыраць сваю гаспадарку. Некаторыя вёскі, якія аказаліся ў раёне ваенных дзеянняў, былі поўнасцю разбураны, маёмасць сялян разрабавана. [1, с.91]
Катастрафічнае становішча склалася з забеспячэннем цяглавай жывёлай. Сярэдняя забяспечанасць ёю дзяржаўных сялян у першай палове XVIII ст. склала ўсяго 0,8 запрэжкі на гаспадарку. У гэтых умовах землеўласнікі прымаюць розныя меры дзеля ўмацавання гаспадарчай базы феадальна залежнага сялянства. Разумеючы, што без дастатковай колькасці цяглавай сілы сяляне проста не змогуць выплаціць чынш ці апрацаваць паншчыну, феадалы ў шэрагу выпадкаў ішлі на часовае забеспячэнне сялянскіх гаспадарак рабочай жывёлай з фальварка. Асноўнай цяглавай сілай у гэты час становіцца вол. [1, с.92] Меней за ½ сялян валодалі канем. Затое на 100 двароў прыпадала 161,5 вала. [2, с.189]
Як адзначалася, вялікая колькасць зямлі запусцела, зарастала лесам, не прыносячы ў скарб ані гроша. Такое становішча не магло задаволіць дзяржаўную ўладу. Каб палепшыць эканамічную сітуацыю, у аднаўленчы перыяд у дзяржаўных уладаннях пачынаюць выкарыстоўвацца самыя розныя формы гаспадарання, уводзяцца розныя ільготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел. Пустуючыя валокі здаваліся на ўмовах некалькі палегчанага чыншу, памеры якога былі меншымі, чым з асноўнага надзелу. Усё больш шырока распаўсюджвалася пазанадзельнае землекарыстанне. Крыніцы паведамляюць аб з'яўленні ў гэты час вялікай колькасці новых нанменняў сялянскіх надзелаў, якія адлюстроўвалі спецыфіку іх выкарыстання: прыёмныя, лазовыя, бакавыя, абапольныя, мала- і вялікачыншавыя, наезныя, снаповыя, слабодскія і інш. [1, с.93]
Аднаўленне пасля Паўночнай
вайны ажыццяўлялася тымі ж метадамі,
што і ў папярэдні перыяд. Яшчэ
большае распаўсюджанне атрымалі розныя
формы пазанадзельнага
Гаспадарчая палітыка скарбу ў аднаўленчы перыяд у невялікіх староствах і дзяржавах некалькі адрознівалася ад яе правядзення ў буйных дзяржаўных уладаннях. Гаспадарка ў староствах, дробных дзяржавах вялася звычайна пад кіраўніцтвам самога трымальніка. Ад яго ў асноўным і залежала, па якім шляху пойдзе ўзнаўленне: праз фальварак ці праз ачыншаванне.
У некаторых выпадках вярхоўны ўласнік абгаворваў умовы трымання. Сярод сялянскіх надзелаў сустракалася многа змешаных надзелаў, якія складаліся з розных доляў: цяглай і чыншавай, цяглай і прыёмнай, чыншавай і прыёмнай, цяглай, чыншавай і прыёмнай і ў іншых спалучэннях. [1, с. 94]
Значна змянілася агульная структура сялянскага землеўладання. [1, с. 95] Сістэма змешаных зямельных надзелаў (цяглай і чыншавай, вольнай і чыншавай і інш.) стала пашыранай у пач. XVIII ст. з прьгчыны аднаўлення гаспадаркі пасля працяглых войнаў. Найбольш пашыранымі сталі камбінацыі чыншавай ці цяглай долі надзелу з прыемнай. [4, с.472] Удзельная вага такіх надзелаў была самай высокай — 61,3%. Агульная тэндэнцыя да павелічэння чыншавай долі ўскладзе надзелу дзяржаўных сялян у першай палове XVIII ст. выявілася даволі выразна. Найбольш прыкметнай яна была ва ўсходнім рэгіёне, дзе ўдзельная вага надзелу з чыншавай доляй перавысіла 70%. Прыёмныя землі ў гэты час уваходзілі ў сялянскі надзел нароўні з асноўнымі, складаючы з імі адно эканамічнае цэлае. [1, с. 95]
Сяляне карысталіся таксама агульнымі ўгоддзямі – пашамі, выганамі. [4, с. 472] Сенажаці не падлягалі абкладанню, і сяляне карысталіся імі ў такой ступені, у якой было жадана ці магчыма. Карыстанне лесам таксама не ўуваходзіць у падлік. У лясной і балоцістай краіне гэтыя ўгоддзі не з’яўляюцца каштоўнасцю. [2, с.187]
Для больш хуткага ўключэння пустуючых зямель у гаспадарчы абарот выкарыстоўваліся і іншыя формы пазанадзельнага землекарыстання сялянства. Акрамя слабод, выкарыстоўвалася так званае дольніцтва, калі сяляне за карыстанне зямлёй абавязаны былі аддаць трэці (радзей чацвёрты ці пяты) сноп з ураджаю. [1, с.95] У многіх сёлах распаўсюдзілася практыка апрацоўкі дадатковых «пахатных і сенажатных моргаў». Пры некаторым падабенстве іх з прыёмнымі валокамі (за тое і другое сяляне плацілі толькі чынш і ніколі не былі абавязаны паншчынай) моргі ў адрозненне ад прыёмных валок звычайна не ўключаліся ў склад сялянскага надзелу. Плата за карыстанне імі была параўнальна невялікай. [1, с.96]
Ва ўмовах гаспадарчай
разрухі выразна выявілася
На ўсходзе ход гаспадарчага ўзнаўлення стрымлівалі аб'ектыўныя цяжкасці пасляваеннага развіцця, недастаткова гнуткая палітыка трымальнікаў дзяржаўных уладанняў і адміністрацыі ў адносінах да сялянства. Так, сяляне Крычаўскага староства скардзіліся ў пачатку XVIII ст. на вялікі чынш. Прыватныя ўласнікі, маёнткі якіх размяшчаліся побач з дзяржаўнымі, уводзілі ільготы, «слабоды» і пераваблівалі дзяржаўных сялян у свае ўладанні. Пакінуўшы надз0ел у сваёй вёсцы, гаспадарскі падданы ішоў да шляхціца. Гэтая з'ява набыла настолькі масавы характар, што землеўласнік вымушаны быў ужыць спецыяльныя захады. У выдадзенай у 1727 г. «Інфармацыі і генеральнай дыспазіцыі староства Крычаўскага» было ўстаноўлена, што селянін, які на працягу аднаго года і шасці тыдняў не вярнуўся на свой надзел, губляе ўсялякія правы на яго. Што датычыць велічыні зямельных надзелаў дзяржаўных сялян усходу Беларусі, то амаль палова сялянскіх гаспадарак мела надзелы менш за 1/2 валокі. Сустракаліся надзелы ў 1/6, 1/8 валокі і нават меншыя. Аднак выклікае сумненне магчымасць функцыяніравання гаспадаркі з такім малым надзелам без пабочных заробкаў селяніна. [1, с.96-97]
Сялянства па сваей заможнасці яшчэ не было аднародным, бо над селянінам сярэдняга дастатку ўзвышаецца некаторая больш забяспечаная група. Яна складае 5,5 %, калі за дастатковае забеспячэнне прыняць надзел у 1 і болей валокі. [2, с. 189] У першай палове XVIII ст. на адну сялянскую гаспадарку прыпадаў надзел у 10,7 га (0,5) валокі, існавалі заможныя сялянскія гаспадркі (надзел у 1 і больш валок) і бедныя (менш чым 0,5 валокі). [4, с.471] У цэлым у ходзе гаспадарчага ўзнаўлення забяспечанасць сялянскіх гаспадарак зямлёй паступова набліжалася да даваеннага ўзроўню. [1, с.98]
Па меры гаспадарчага ўмацавання галоўным для феадальнага ўласніка зноў становіцца павышэнне даходаў. У дадзены перыяд гэта можна было зрабіць двума шляхамі: ці простым павелічэннем выплат з надзелу, ці вяртаннем да паншчыны і фальварка. Адным з самых распаўсюджаных спосабаў павелічэння памераў зямельнай рэнты было змяненне статуса прыёмных і «малачыншавых» зямель. Усе большае распаўсюджанне атрымлівалі выпадкі пераводу прыёмных зямель у чыншавыя. У некаторых маёнтках чыншавыя і прыёмныя землі абкладваліся аднолькава высокім чыншам і улічваліся як аднастайныя часткі надзелу. [1, с.98]
У той жа час землеўласнік звярнуў увагу на неабходнасць прыняцця рашэнняў, якія б абмяжоўвалі свабоду сялян у распараджэнні надзельнымі землямі. Справа ў тым, што ў канцы XVII— пачатку XVIII ст. прадстаўнікі адміністрацыі, трымальнікі маёнткаў, імкнучыся як мага хутчэй узнавіць гаспадарку, нярэдка не звярталі ўвагі на факты продажу, залогу сялянамі сваіх надзелаў. Для ўласніка было галоўным, каб з гэтай зямлі ішла рэнта, хто б яе не трымаў. Аднак часта такія здзелкі наносілі шкоду ўладальніцкім інтарэсам землеўласніка, таму што пакупнікі, асабліва шляхта, лічылі набытую зямлю сваёй уласнасцю. У сувязі з гэтым у ін-вентары многіх уладанняў канца XVII— пачатку XVIII ст. сталі ўключаць нарматыўныя акты, якія забаранялі сялянам праводзіць такія аперацыі з зямлёю. [1, с.100]
Для першай паловы XVIII ст. характэрна некаторае павышэнне ролі сялянскай абшчыны ў арганізацыі сялянскага землекарыстання ў параўнанні з папярэднім перыядам. Ва ўмовах гаспадарчага разбурэння феадал імкнуўся выкарыстаць усе даступныя магчымасці, накіраваныя на асваенне пустуючых зямель. Каралеўскаму скарбу было выгадна, каб пусткі, дадатковае ворыва і сенакосы бралі не сяляне паасобку, а сялянская абшчына, каб апошняя адказвала за выплату чыншу. [1, с.101] Адной з найбольш распаўсюджаных формаў супольнага землекарыстання ў гэты перыяд была снопаўшчызна. [1, с.102]
Такім чынам, паступовае ўзнаўленне і развіццё сялянскай гаспадаркі, якое было ў многім абумоўлена ільготамі для сялянскага землекарыстання, аказалі дабратворны ўплыў на гаспадарчы стан дзяржаўных уладанняў, эканомікі краіны ў цэлым. У складзе зямельнага надзелу сялян буйных дзяржаўных уладанняў пераважалі чыншавыя землі, а ў сялян дробных старостваў і дзяржаваў большую ўдзельную вагу ў надзеле мела цяглая доля. Разам з тым павялічылася колькасць змешаных надзелаў, якія адлюстроўвалі развіццё новых формаў землекарыстання. [1, с.103]
Информация о работе Сялянская гаспадарка Беларусі першай палове XVIII ст