Сялянская гаспадарка Беларусі першай палове XVIII ст

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 02 Апреля 2013 в 21:03, реферат

Краткое описание

Гісторыя роднай зямлі – гэта не толькі даты важнейшых падзей мінулага, імены князеў, выдатных вучоных і палітыкаў. Гісторыяй з’яўляецца таксама дзейнасць простых людзей. Сацыяльна-эканамічную аснову феадалізму складала сельска-гаспадарчая вытворчасць, а менавіта сялянства з’яўлялася асноўным вытворчым класам гэтага грамадства. Таму асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне сацыяльна-эканамічных умоў жыцця сялянства і яго адносіны да асноўнага сродку вытворчасці феадальнага грамадства – зямлі.

Содержание работы

Уводзіны.....................................................................................................................3
1. Змены ў землеўладанні і землекарыстанні дзяржаўнага сялянства.................5
2. Прыватнаўласніцкія сяляне ў гады эканамічнага заняпаду..............................11
3. Шляхі гаспадарчага аднаўлення ў царкоўных ўладаннях і змены ў
сялянскім землекарыстанні......................................................................................15
Заключэнне................................................................................................................21

Содержимое работы - 1 файл

Реферат История.doc

— 129.50 Кб (Скачать файл)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ПРЫВАТНАЎЛАСНІЦКІЯ СЯЛЯНЕ Ў ГАДЫ ЭКАНАМІЧНАГА ЗАНЯПАДУ

 

Як адзначалася, эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XVIII ст. праходзіла ў складаных умовах. Але ў лепшым становішчы апынуліся магнацкія гаспадаркі. Абапіраючыся на сваю эканамічную і ваенную моц, яны маглі аднаўляць разбураныя фальваркі за кошт уцалелых. [3, с.219]

Гаспадарчае ўзнаўленне ў маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты і ў  буйных магнацкіх вотчынах ішло неаднолькава. Буйныя землеўладальнікі ажыццяўлялі яго як праз далейшае развіццё фальварка, так і праз ачыншаванне сялянства. [1, с.103]

Часцей за ўсё на чынш пераводзіліся  сяляне ў найбольш разбураных уладаннях, фальваркі там ліквідаваліся, а  панскае ворыва перадавалася сялянам, як гэта было і ў дзяржаўных уладаннях. [1, с.104]

Буйныя зямельныя ўласнікі нават  у гады разбурэнняў імкнуліся  не дапусціць поўнай ліквідацыі панскага заворвання. У іх, як правіла, меліся грашовыя сродкі, цяглавая жывёла (не ўсе  маёнткі былі разбураны) для ўзнаўлення фальваркаў. Важнае значэнне для аднаўлення гаспадаркі ў такіх уладаннях мела сістэма спалучэння паншчыны і ачыншавання ў межах асобных вёсак ці маёнткаў. Усё большае распаўсюджанне атрымліваюць зямельныя надзелы сялян, якія складаліся з цяглай і чыншавай доляў. У менш разбураных магнацкіх маёнтках заходняга і цэнтральнага рэгіёнаў Беларусі працягвалася інтэнсіўнае вядзенне фальваркавай гаспадаркі. Характэрна, што ў такіх уладаннях феадал ішоў на шырокае распаўсюджанне прыёмнага землекарыстання сялян. У большасці цяглых вёсак надзелы сялян складаліся з цяглай і прыёмнай долі. I калі спачатку прыёмныя землі абкладваліся невялікім чыншам, то пры першых жа прыкметах умацавання гаспадаркі феадалы імкнуліся аднавіць былое павіннаснае становішча ці нават абцяжарыць яго. Адной з адзнак такога наступлення на сялянства ва ўладаннях прыватных феадалаў сталі новыя памеры зямель, якія праходзілі ў аднаўленчы перыяд. [1, с.105]

Паншчынная  гаспадарка   пераважала   і  ў  маёнтках дробнай і сярэдняй шляхты. [1,с.106] Асноўным сялянскім участкам з’яўляецца цяглая ці асадная зямля. [2, с.187] Але ў параўнанні з першай паловай XVII ст. тут прыкметны некаторы спад удзельнай вагі цяглага надзелу ў сістэме сялянскага землекарыстання. Асноўнай прычынай гэтага стала распаўсюджанне розных спосабаў здачы зямлі на ўмовах аблегчанага чыншу, а падчас і з долі сабранага ўраджаю. [1,с.106] Паколькі большасць маенткаў усе ж мела вялікі запас вольных, незанятых зямель, то сяляне на ўмовах чыншу бяруць гэтыя ўчасткі. [2, с.187] Дробнаму ўласніку неабходна было захаваць фальварак, бо менавіта за кошт прадукцыі з фальварка ён і жыў. Таму шляхта ўсяляк імкнулася зацікавіць селяніна заставацца ў маёнтку нават пры існаванні адработкаў. Дзеля гэтага чынш з прыёмных зямель прызначаўся невысокі, пры снопаўшчызне ў некаторых выпадках сяляне здавалі пану толькі пяты сноп з ураджаю. Але ўсё ж у агульнай структуры сялянскага землекарыстання ў дробнашляхецкіх маёнтках пераважала цяглая доля. [1, с.106]

Значнае месца па-ранейшаму  займалі надзелы з прыёмнымі  землямі. Пры гэтым удзельная вага «чыста» прыёмных надзелаў, складаючы значную велічыню (8,8% на захадзе і ў цэнтры, 9,3% на ўсходзе), была намнога ніжэйшай за ўдзельную вагу цяглых і чыншавых сялянскіх надзелаў. Гэта зразумела, бо феадальны ўласнік імкнуўся захаваць як мага больш цяглых і чыншавых надзелаў, рэнта з якіх была значна вышэйшай. [1, с.106]

З цягам часу, паправіўшы з дапамогаю сялян гаспадарку, прыватныя ўладальнікі, як і дзяржава, робяць усё магчымае для пераводу сялянскіх зямель з разраду прыёмных у надзельныя.

Даследаванне памераў  надзелу прыватнаўласніцкіх сялян  Беларусі ў гады войнаў і пасляваеннага  аднаўлення гаспадаркі паказала яго  некаторае памяншэнне. Ва ўладаннях, якія знаходзіліся ў межах заходняга  і цэнтральнага рэгіёнаў, ён склаў 0,58 валокі, ва ўсходнім -- 0,44 валокі. Рост зямельных надзелаў стрымліваўся таксама недахопам рабочых рук, цяглавай жывёлы. Працэс пашырэння сялянскага землеўладання запавольваўся і практыкай здачы маёнткаў у арэнду. Арандатар, які заўсёды імкнуўся атрымаць ад маёнткаў найбольшы даход за час свайго трымання, нярэдка ішоў на пашырэнне фальваркавых земляў за кошт сялянскіх, павялічваў павіннасці звыш усялякіх нормаў. Так, у 1740 г. у скарзе селяніна в. Падбожжа, пададзенай князю Сапегу, адзначалася, што селяніну прыходзіцца ўвесь час працаваць на панскім двары, таму ён «запусціў» сваю гаспадарку. [1, с.108]

Ва ўмовах эканамічнага разбурэння першай паловы XVIII ст. яшчэ больш узрасла маёмасная дыферэнцыяцыя насельніцтва прыватнаўласніцкіх маёнткаў. Гэта пацвярджаецца данымі аб забяспечанасці сялянскіх гаспадарак зямлёй. Пры прыкметным змяншэнні ўдзельнай вагі паўвалочнага надзелу да 32,1% на захадзе і ў цэнтры, 29,8% на ўсходзе відавочна ўзрастанне колькасці сялянскіх гаспадарак, якія мелі надзелы, меншыя за 1/2 валокі. Малазабяспечаныя зямлёй гаспадаркі склалі 47,8% на захадзе і ў цэнтры, 54,3%— на ўсходзе. Рэзка зменшылася таксама колькасць гаспадарак з надзелам у адну і больш валокі. У заходнім і цэнтральным рэгіёнах іх удзельная вага была роўная 13,9%, ва ўсходніх — 9,8%. Узнаўленчы працэс толькі набіраў сілу, яшчэ далёка не ўсе сялянскія гаспадаркі наблізіліся да даваеннага ўзроўню. [1, с.108]

У розных уладаннях забяспечанасць сялян зямлёй была неаднолькавай. Гэта залежала ад многіх прычын: формы рэнты, якая пераважала ў маёнтку, яго геаграфічнага размяшчэння, агульнага стану сялянскай і панскай гаспадаркі і інш. [1, с.110]

Разам з тым прыватнаўласніцкія сяляне ў цяжкія і для феадала  гады войнаў і разбурэнняў атрымалі некаторыя магчымасці распараджэння  надзельнымі землямі. Імкнучыся да таго, каб максімальная колькасць зямлі знаходзілася ў апрацоўцы, прыватныя феадалы, як і дзяржаўная адміністрацыя, нярэдка не звярталі ўвагі на аперацыі па заставе, здачы ў арэнду і нават куплі-продажу зямлі сялянамі. Факты продажу, залогу сялянамі зямлі сустракаюіша і ў іншых прыватных уладаннях. [1, с.110-111]

Аднак па меры ўзнаўлення гаспадаркі феадалы пачынаюць забараняць сялянам распараджацца надзелам. У інвентары маёнтка Здзяцел  Слонімскага павета за 1715 г. зафіксаваны факты куплі-продажу зямлі сялянамі. Каб спыніць гэтую практыку, былі прадугледжаны строгія пакаранні.

Як і ў папярэдні  перыяд, прыватнаўласніцкія сяляне мелі агароды, выганы, сенакосы. У некаторых  вёсках значныя правы ў сялянскім  землекарыстанні захоўвала грамада, асабліва ў дачыненні да пазанадзельных земляў. [1, с.111]

Увогуле, зямельны надзел прыватнаўласніцкага сялянства, які прыкметна зменшыўся за гады войнаў і разбурэнняў, да канца ўзнаўленчага перыяду некалькі павялічыўся і склаў у сярэднім па Беларусі 0,54 валокі. У заходнім і цэнтральным рэгіёнах ён амаль дасягнуў узроўню першай паловы XVII ст. Некалькі змянілася і структура зямельнага надзелу: у шэрагу выпадкаў была паменшана яго асноўная доля, а пашыраўся ён у асноўным за кошт прыёмных зямель. Адначасова з гэтым узрасла колькасць змешаных надзелаў, што сведчыла пра развіццё новых формаў пазанадзельнага землекарыстання. Найбольш прыкметная роля сялянскай абшчыны ў жыцці чыншавых вёсак (як і ў дзяржаўных уладаннях), асабліва ў тых, што належалі буйным уласнікам. У цяглых вёсках як магнатаў, так і дробнай і сярэдняй шляхты яна менш значная. [1,с.112]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ШЛЯХІ ГАСПАДАРЧАГА АДНАЎЛЕННЯ Ў ЦАРКОЎНЫХ ЎЛАДАННЯХ І ЗМЕНЫ Ў СЯЛЯНСКІМ ЗЕМЛЕКАРЫСТАННІ

 

Царкоўныя ўладанні, як і  дзяржаўныя, найбольш пацярпелі ў ходзе войнаў сярэдзіны XVII ст. Многія маёнткі былі разбураны ў гады Паўночнай вайны. Вялікая колькасць зямлі ляжала ў пустках. У інвентары маёнтка Брашэвічы (Берасцейскі павет) Віленскага каталіцкага епіскапства адзначалася, што ў 1736 г. у Брашэвічах і воласці не хапала ворыва. Зарослыя лесам палі было неабходна зноў уключаць у гаспадарчы ўжытак. Падобнае становішча назіралася і ў іншых царкоўных уладаннях. [1, с.112] Так, у маёнтку Горваль Рэчыцкага павета, які належаў Віленскаму капітулу, у 1731 пусткі складалі 68,7% . [5, с.30]

Узнаўленчы працэс у  духоўных маёнтках ішоў тымі ж шляхамі, што і ў дзяржаўных і ў прыватных уладаннях, і адрозніваўся толькі рэгіянальнай спецыфікай. Па-рознаму праходзіла аднаўленне гаспадаркі ў вялікіх уладаннях епіскапстваў, калегій, манастыроў, з аднаго боку, і ў дробных царкоўна-прыходскіх уладаннях, з другога. [1, с.112]

З сярэдзіны XVII ст. у царкоўных уладаннях, як і ў дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх, пачынае больш шырока практыкавацца здача зямлі сялянам на ўмовах аплаты аблегчанага чыншу як адна з мер хутчэйшага ўзнаўлення разбуранай гаспадаркі. Аднак надзелаў, якія б складаліся толькі з прыёмнай зямлі, было параўнальна мала — каля 3,6% на ўсходзе і 8,6% на захадзе Беларусі. Галоўным у структуры землеўладання царкоўнага сялянства было некаторае скарачэнне долі цяглых надзелаў. Адбывалася гэта не толькі за кошт росту чыста чыншавых і прыёмных надзелаў, а, як і ў прыватных і дзяржаўных уладаннях, у асноўным у выніку распаўсюджання змешаных надзелаў. Большасць такіх надзелаў складалася з цяглай і чыншавай ці цяглай і прыёмнай доляў. Так, з 2250 надзелаў царкоўных сялян у першай палове ХVІІІст. змешаных надзелаў было 472 (21%). Суадносіны асноўнай і прыёмнай доляў у надзеле былі не пастаяннымі. Калі ў перыяды разбурэнняў прыёмныя землі складалі большую частку надзелу, а ў некаторых выпадках і ўвесь надзел, то па меры ўзнаўлення гаспадаркі ўдзельная вага іх скарачалася. У гэтым выразна прасочваецца эканамічная палітыка царкоўных феадалаў — некаторае паслабленне сялянам у цяжкія часы і ўзмацненне прыгнёту пры малейшым уздыме феадальнай гаспадаркі. Гэта выклікала скаргі і нават бунты сялянства. [1, с.113]

На захадзе і ў  цэнтры Беларусі ў царкоўных уладаннях перавагу ў структуры землеўладання сялянства меў цяглы надзел. Удзельная вага надзелаў цалкам цяглых і з цяглаю доляю склала на захадзе 85,9%, у цэнтры — 99,7%. Асновай эканамічнага развіцця царкоўнага землеўладання на захадзе і ў цэнтры Беларусі заставалася фальварачна-паншчынная сістэма. [1,с.114]

Некалькі іншае становішча было ў царкоўных уладаннях усходу Беларусі, дзе па-ранейшаму ў структуры сялянскага землеўладання пераважалі чыншавыя надзелы (70%). Трэба адзначыць, што ўдзельная вага надзелу з цяглай доляй і тут паступова ўзрастала і склала ў азначаны перыяд звыш 26%. Адбывалася гэта ў асноўным шляхам стварэння фальваркаў у царкоўных уладаннях, якія былі размешчаны на паўночным усходзе Беларусі (Віцебскае і Полацкае ваяводствы). У той жа час у Рэчыцкім, Мазырскім паветах пераважную большасць складалі чыншавыя надзелы. На гэтай тэрыторыі не атрымалі такой распаўсюджанасці, як на захадзе і ў цэнтры, змешаны і прыёмны надзелы. У сукупнасці яны склалі только 11,3% ад агульнай колькасці надзелаў царкоўных сялян усходу Беларусі супраць 37,5% на захадзе і 27,1% у цэнтры. У буйных уладаннях Віленскага каталіцкага епіскапства, якія былі   размешчаны   на   ўсходзе,   адбывалася   пашырэнне колькасці чыншавых надзелаў на невялікай рэнце. Гэта дазваляла феадалам, улічваючы сходнасць статуса чыншавага і прыёмнага надзелаў, вар'іраваць велічыню накладаемага на іх чыншу і гэтым уплываць на памеры і структуру сялянскага землеўладання. Акрамя таго, царкоўныя землеўласнікі шырока выкарыстоўвалі абшчынныя традыцыі ў сялянскім землеўладанні ўсходу Беларусі. Так, у першай палове XVIII ст. чынш у маёнтках Горваль і Стрэшын, якія належалі Віленскаму каталіцкаму епіскапству, пачаў накладвацца не на асобныя сем'і і гаспадаркі, а на сялянскія абшчыны. Разам з тым грамадзе давалася рэкамендацыя не дапускаць вялікага збяднення насельніцтва, справядліва размяркоўваць чынш па асобных гаспадарках. Сялянства заахвочвалася і да распрацоўкі новых зямель, але разам з тым цвёрда ставілася мэта хутчэйшага пераводу новых зямель у разрад асноўных. [1, с.114-115]

Такім чынам, буйныя царкоўныя  ўладанні ў працэсе пасляваеннага ўзнаўлення гаспадаркі развіваліся ў асноўным тымі ж шляхамі, што і магнацкія (адрозненні залежалі толькі ад ступені разбурэння гаспадаркі і месцазнаходжання маёнтка). Так, базай для развіцця маёнтка Брашэвічы Берасцейскага павета, які належаў Віленскаму каталіцкаму епіскапству, быў выбраны фальварак. Епіскапскія маёнткі Горваль, Стрэшын, Сожыца, размешчаныя на ўсходзе Беларусі, былі чыншавымі.

Гаспадарчы працэс ва ўладаннях невялікіх цэркваў  і касцёлаў, у прыходах, меў прыблізна  тую ж аснову, што і ва ўладаннях дробнай і сярэдняй шляхты, невялікіх дзяржавах і староствах. Іх развіццё ішло ў адпаведнасці з надзённымі патрэбамі ўладальніка зямлі. I так як асноўныя патрэбнасці, у першую чаргу ў прадуктах харчавання, святароў і царкоўных служыцеляў у сельскіх прыходах забяспечваліся ў асноўным тым, што атрымлівалі з царкоўнай зямлі, тут захоўвалася паншчына і цяглы сялянскі надзел. Так, цяглай павіннасцю за карыстанне надзеламі былі абавязаны сяляне каталіцкіх плябаній маёнткаў Кублічы Полацкага ваяводства, Рось і Межырэчча Ваўкавыс-кага, Клецк Наваградскага, Ружаны Слонімскага, Дакудава Лідскага паветаў, многіх касцёлаў. [1, с.115]

Нягледзячы на заахвочванне (а ў некаторых выпадках і прымус) царкоўнага сялянства да распрацоўкі  запусцелых зямель, памеры сялянскіх надзелаў павялічваліся марудна. Так, у гады разбурэнняў другой паловы XVII ст. да 0,39 валокі скараціўся сярэдні зямельны надзел царкоўных сялян Беларусі. Змяншэнне памераў надзелу адбылося ва ўсіх рэгіёнах. Разам з тым усё больш праяўлялася павышэнне ўдзельнай вагі бяднейшага малазямельнага сялянства ў царкоўных уладаннях Беларусі. Так, гаспадаркі з надзелам, меншым за палову валокі, склалі 50,2% на захадзе і ў цэнтры, 53,6% на ўсходзе. Яшчэ больш знізіўся сярэдні зямельны надзел у першай палове XVIII ст.—0,36 валокі на гаспадарку. Хутка ішоў і працэс драбнення надзелу. Адной з галоўных прычын таго, што пры значным аб'ёме незаселеных зямель, пустак, якія з'явіліся пасля працяглага перыяду амаль бесперапынных войнаў, узровень забяспечанасці зямлёй царкоўных сялян Беларусі заставаўся такім нізкім, была мізэрнасць матэрыяльных рэсурсаў збяднелых сялянскіх сем'яў. У першай палове XVIII ст. сяляне царкоўных уладанняў Беларусі мелі ў сярэднім каля 0,9 запрэжкі цяглавай жывёлы на гаспадарку . Забяспечанасць цяглай жывёлай у асобных уладаннях была на мяжы крызісу. Адсутнасць неабходнай колькасці цяглавай жывёлы не дазваляла селяніну развіваць гаспадарку, апрацоўваць дастатковы для сям'і надзел. Менш за адну запрэжку прыходзілася на сялянскую гаспадарку ў 1747 г. у Брашэвіцкай воласці. Такая нізкая забяспечанасць цяглавай сілай была відавочна недастатковай і не садзейнічала пашырэнню зямельнай плошчы сялянскага трымання. Менавіта з-за недахопу цяглавай жывёлы ў многіх царкоўных маёнтках не было ці было зусім нямнога цяглых надзелаў, за карыстанне якімі сяляне абавязаны былі адбываць паншчыну сваёй жывёлай і інвентаром. Удзельная вага прыёмных надзелаў, надзелаў з самымі малымі памерамі прызначанай рэнты, у царкоўных сялян у першай палове XVIII ст. склала ўсяго 4,9% (з улікам змешаных надзелаў з прыёмнай доляй -19,6%). [1, с.116-117]

Памеры надзелу залежалі ад колькасці працаздольных у  складзе сялянскай гаспадаркі. Як адзначалася, у гады войнаў і цяжкіх пасляваенных перыядаў загінула вялікая  колькасць насельніцтва. Некаторыя вёскі аказаліся поўнасцю разбуранымі, у другіх — значна зменшылася колькасць насельніцтва, запусцелі палеткі. [1, с.117]

Разам з тым сярэднія памеры зямельных надзелаў царкоўных  сялян у першай палове XVIII ст. былі некалькі большымі за атрыманыя пры падліках 0,36 валокі. Прыведзеная лічба ўключае ў сябе асноўную і прыёмную долю надзелу, якія заўсёды ўлічваліся ў інвентарах. Але там не адзначаліся новыя, ці «свежыя», распрацоўкі, сялянскія ляды. Аб тым, што такія выпадкі былі нярэдкімі, сведчыць устава маёнтка Горваль, складзеная ў 1727 г. У ёй адзначалася, што сяляне маюць права займацца дадатковымі разробкамі зямлі і могуць імі карыстацца без абкладання павіннасцямі на працягу двух гадоў (пакуль не пройдуць два жнівы). [1, с.118]

Информация о работе Сялянская гаспадарка Беларусі першай палове XVIII ст