Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 18:16, реферат
Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.
Уводзіны ………………………………………..
1. Прамысловасць Беларусі і асаблівасці яе развіцця
1.1. Прамысловасць Беларусі…………………………………....
1.2. Сельская гаспадарка ...............................…..….………....
1.3. Сталыпінская рэформа і яе вынікі ........…..….………....
2. Развіцце фінансава-крэдытнай сістэмы і гандлю
2.1 Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі ...……………….
2.2 Развіцце гандлю ..…….…………….……………………….
Заключэнне ……………………………………..
Крыніцы …...………………………….……….
Літаратура
Буйныя лесапрамыслоўцы Беларусі ўваходзілі ў саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга края, які быў створаны ў 1907 г. Займаючы манапольнае становішча ва ўнутраным лясным гандлі Беларусі, саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю быў не ў стане адстаяць свае інтарэсы перад асобай больш магутных заходнееўрапейскіх манапалістычных аб'яднанняў у знешнім гандлю. У значнай меры гэта тлумачыцца тым, што агульныя ўмовы на сусветным рынку ў гэты перыяд склаліся неспрыяльна для Расіі. Арганізацыйная слабасць рускай буржуазіі прывяла да заключэння з Германіяй у 1904 г. невыгаднай гандлёвай канвенцыі, па якой Расія абавязалася не накладаць пошлінаў на неапрацаваны і абчасаны лес, тады як Германія ахавала сябе высокай пошлінай ад увозу з Расіі апрацаванага лесу. Акрамя таго, на Нёману, па якому ішла асноўная маса лесу з Беларусі, не было досыць добраўпарадкаваных стаянак для караванаў, у той час як вусце ракі знаходзілася на тэрыторыі Германіі. З прычыны гэтага беларускія экспарцёры траплялі ў залежнасць ад нямецкіх манапалістычных аб'яднанняў, якія дыктавалі цэны на лес. Гэтыя аб'яднанні не толькі забяспечвалі танным рускім лесам дрэваапрацошўчую прамысловасць Германіі, але і з'яўляліся пасрэднікамі па яго продажу ў іншыя краіны.
Прамысловасць Беларусі хаця і марудна пачала выхадзіць з эканамічнага крызісу. Навочна гэта становішча характарызуюць дадзеныя гадавога прыросту валавой прадукцыі. Прырост прадукцыі ў 1908 г. у абсалютных лічбах быў вышэй прыросту прадукцыі ў перыяд ажыўлення 1903 і 1906 гг. Па сваіх памерах ён толькі малаважна саступаў аб'ёму прыросту прадукцыі ў параўнальна спрыяльны для прамысловасці Беларусі 1900 г. Характэрна і тое, што 1908 і 1900 гг. збліжаюць не толькі аб'ём, але і структура прыросту. Калі ў 1907 г. прырост прадукцыі быў атрыманы выключна за кошт уводу ў дзеянне новых фабрык і заводаў, то ў 1908 г., таксама як і ў 1900 г., 60% прыросту прыходзілася за кошт пашырэння дзейнасці старых прадпрыемстваў. [5]
Ажыўленне ў прамысловасці Беларусі нарастала марудна, і толькі з 1910 г. яно перайшло ў інтэнсіўны ўздым. Павелічэнне колькасці прадпрыемстваў з 1908 г., дасягнула максімуму ў 1911-1913 гг. За гэтыя тры гады было ўведзена ў дзеянне ў агульнай колькасці 200 новых прадпрыемстваў, або столькі, колькі іх было адчынена з 1900 па 1908 г. Да таго ж у апошнія гады адчыняліся больш буйныя прадпрыемствы. Прырост колькасці рабочых у буйной прамысловасці Беларусі з 1910 па 1913 г. склаў 14,4 тыс. чалавек, або быў удвая больш адпаведнага прыросту з 1900 па 1908 г. [5]
Пераход да акцыянернай формы арганізацыі прамысловай вытворчасці праходзіў з удзелам мясцовага, рускага і замежнага капіталаў. Колькасць прадпрыемстваў, прыналежных змешаным акцыянерным таварыствам з удзелам рускага і замежнага капіталаў і асобам замежнага паходжання, за час з 1900 да 1913 г. вырасла ў 2,4 разы, хаця і ў 1913 г. іх удзельная вага ў прамысловасці Беларусі быў параўнальна невялікай — 6,7%.[5]
Да найбольш буйных прыналежылі Віцебская льнаперапрацоўчая фабрыка "Дзвіна" Руска-Бельгійскага акцыянернага таварыства з асноўным капіталам 2 млн. франкаў з кіраваннем у Генте, Віцебскі трамвай і электрычная станцыя Бельгійскага акцыянернага таварыства з капіталам 1,5 млн. франкаў з кіраваннем у Брусэлю, Віцебскі піваваранны завод акцыянернага грамадства "Левенбрей", шаўка-круцільныя фабрыкі ў Лохозве Менскай губерні і Альберцінская Гродзенскай губерні французскага акцыянернага таварыства "Боньфуа, Жорж і К°".[5]
Існасць працэсу беларускай прамысловасці выяўлялася ў том, што яе фабрыка павялічвалася і прадукцыйнасць расла хутчэй, чым павелічэнне самой фабрыкі. Калі 1866 г. прыняць за 100, то ў 1913 г., г.зн. прыкладна за 50 гадоў, колькасць фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў паменшылася ўдвая, а сума вытворчасці ў 6,3 разы. Калі зыходзіць з росту ў сярэднім кожнага прадпрыемства, то 1913 г. да 1866 г. выразіцца ў такіх суадносінах: сярэдняя колькасць працоўных вырасла ў 6,5 раз, і сума вытворчасці ў сярэднім на адну фабрыку вырасла ў 10,6 раз. [6]
Гэтым адзначаецца рост індустрыялізацыі краіны. Але, вядома, усё ж прамысловасць яшчэ не дасягнула памераў буйнага эканамічнага фактару. Пакуль ясная толькі тэндэнцыя гэтага развіцця. Мы ўсё ж адставалі ад усёй астатняй Расіі, калі браць яе ў цэлым, бо ўжо ў 1908 г. прадукцыйнасць рускай прамысловасці на аднога жыхара ў сярэднім выяўлялася ў 30 руб., а ў 3-х губернях Беларусі толькі ў 6 руб. Праўда, нават у 1913 г. гэтыя суадносіны ўжо некалькі падняліся. [6]
Нашая прамысловасць канцэнравала галоўным чынам сваю ўвагу на перапрацоўцы прадуктаў мясцовай вытворчасці. Выключэнне ставіцца да той часткі апрацоўкі кудзелістых рэчываў, якая перапрацоўвала бавоўна і часткай завезеную поўсць, да табачных фабрык і да апрацоўкі металаў. Але ў той жа час, як апрацоўка кудзелістых рэчываў некалькі зніжалася, апрацоўка металаў, хімічная вытворчасць (запалкі), папяровая [прамысловасць] давалі значны рост.
Склаўшаяся раней галіновая структура прамысловасці Беларусі амаль што захавалася. У 1913 г. вядучымі заставаліся харчовая прамысловасць, удзельная вага якой складала 26 % ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанарыхтоукі i сплаў — 16,8, дрэваапрацоучая — 16,1, папяровая — 7, чыгуначныя i рамонтныя майстэрні — 5,8, шкляная — 5,7, тэкстыльная — 4,8, гарбарна-абутковая — 4,1, металаапрацоучая — 3,8, запалкавая — 2,9 % i г.д. [1]
Будаўнцтва новых прадпрыемстваў, ix інтэнсіўнае тэхнічнае тэхналагічнае пераабсталяванне, напаўненне новымі паравымі, механічнымі i электрычнымі рухавікамі сталі характэрнымі рысамі дрэваапрацоўчай, цагельнай, шкляной і метапаапрацоучых галін прамысловасці. У харчовай прамысловасці прамысловы пераварот ішoў маруднымі тэмпамі. Тым не менш, з 1908 па 1913 г. магутнасць рухавікоў павялічылася з 27,3 тыс. да 44,9 тыс. к.с., а энергаўзброенасць на аднаго рабочага ўзрасла з 0,7 да 0,82 к.с. [1]
У тэкстыльнай прамысловасці адбыліся некаторыя перамены — скарацілася суконная вытворчасць i набыло развіццё льнопрадзенне. У дрэваапрацоўчай прамысловасці з'явілася фанерная i мэблевая вытворчасці. Значныя змены адбыліся ў гарбарна-абутковай прамысловасці. Калі да пачатку XX ст. абутак вырабляўся ў рамесных майстэрнях, то потым — на новых фабрыках. У лесахімічнай прамысловасці, дзе пераважна былі дробныя смалакурныя, шкіпінарныя i дзягцярныя прадпрыемствы, было пабудавана некалькі новых, у тым ліку ў Аршанскім павеце Вындрыцкі завод па сухой перагонцы дрэва — самы буйны у Pacii. Металаапрацоучая прамысловасць складалася з невялікіх прыватна-капіталістычных i казенных прадпрыемстваў i даволі буйных рамонтных чыгуначных майстэрань.
Нацыянальны прыбытак стаў хутка ўзрастаць. У гэтым сэнсе Беларусь не адставала ад іншых раёнаў Расіі. Увесь яе нацыянальны прыбытак з 1900 г. па 1913 г. вырос удвая, падняўшыся з 576 млн. да 1 мільярда. [6]
Сельская гаспадарка
Выразна выяўляліся працэсы інтэнсіфікацыі i спецыялізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Хутка пашыраліся пасевы тэхнічных i кармавых культур. Плошча пад асноўнай кармавой i тухнічнай культурай — бульбай павялічылася з 132,2 тыс. дзесяцін з 1899 г. да 173,7 тыс. дзесяцін у 1907 г., г.зн. за сем гадоў пашырылася на 15,6%. Удзельная вага бульбы ў агульнай пасяўной плошчы павялічылася з 9,5 да 12,9%. Найбольш вырошчвалі бульбы у гаспадарках Гродзенскай і Мінскай губерняў. [4]
Параунальна шырокае распаусюджанне атрымала травасеянне. У 1901 г. кармавымі травамі было занята 127,8 тыс дзесяцін прыватна-уладальніцкіх зямель, што складала 6,6 % усей пасяўной плошчы. У Мінскай губерні травы займалі 7,3%, а у Гродзснскай — 8.2% пасяўной плошчы. Тут яны ўжо ўваходзілі ў палявы севазварот. Толькі ў Віцебскай i Магілеўскай губернях кармавыя травы пакуль яшчэ культываваліся без рэгулярнага севазвароту. Імі засяваліся пусткі, нізіны, лясныя паляны, аблогі i г.д. [4]
Пасевы льну i канапель на прыватнаўладальніцкіх землях у пачатку XX ст. не пашыраліся. Пад імі было занята 8,8 тыс. дзесяцін у 1899 г. i 27,4 тыс. дзесяцін у 1907 г. Удзельная вага льну ў агульнай пасяўной плошчы заставалася амаль нязменнай (1,9-2,0%). Раенамі інтэнсіўнага развіцця льнаводства з'яуляліся Віцебская губерня, усходнія паветы Віленскай i паўночныя наветы Магйлёўскай губерняў. У Мінскай губерні пасевы льну займалі толькі каля 1% пасяўных плошчаў, а ў Гродзенскай — толькі 0,5%.[4]
Пасевы збожжавых культур павялічваліся абсалютна, але ix удзельная вага ў агульнай насяўной плошчы змяншаласч. Калі ў 1899 г. чатыры найважнейшыя харчовыя культуры (жыта, пшаніца, ячмень i грэчка) займалі 846,3 тыс. дзесяцін, або 60,6%, то ў 1904 г. — 918,8 тыс. дзесяцін, або 58,7% усей пасяўной плошчы. Найбольшы абсалютны прырост пасеваў збожжавых, галоўным чынам жыта, назіраўся ў Магілеўскай i часткова ў Мінскай губернях. У Вктебскай губерні ён быў нязначны. У Віцебскай i Гродзенкскай губернях нават назіралася некаторае абсалютнае скарачэнне плошчы пасеваў і збожжавых. [4]
Хутка развівалася малочная жывёлагадоўля, а таксама вінакурства. Дзяржава забяспечвала памешчыкам выгадны збыт cпipтy ў казну. Таму яны ўзмоцнена развівалі вінакурства, адыходы якога выкарыстоўваліся на корм жывёле. Калі ў 1901-1902 аперацыйным годзе на тэрыторыі пяці заходніх губерняў дзейнічала 184 вінакурныя заводы, на якіх перапрацоўвалася 22,7 млн. пудоў бульбы, то ў 1905-1906 гг. колькасць заводаў павялічылася да 586, а колькасць перапрацаванай бульбы — да 30 млн. пудоў, што складала каля 30% яго валавога збору з прыватнаўладальніцкіх зямель. Найбольш шырока вінакурства было развіта ў Гродзенскай i Miнскай губернях, дзе на ўcix заводах перапрацоўвалася палова ўсяго збору бульбы. Апрача таго, на вытворчасць cпірту ў пяці заходніх губернях штогод выкарыстоўвалася 2,2-2,5 млн. пудоў збожжа. [4]
Хуткае пашырэнне пасеваў кармавых культур i рост вінакурства стваралі спрыяльныя ўмовы для развіцця малочнай жывёлагадоўлі, якая да пачатку XX ст. стала вядучай галіной памешчыцкай гаспадаркі Беларусі. Развіццё малочнай жывёлагадоўлі стымулявалася выгаднай рыначнай кан'юнктурай. Малочныя прадукты карысталіся сталым попытам як на мясцовым рынку, так i ў Варшаве, Рызе, Пецярбурзе, Лібаве, Маскве. Цэны на масла i сыр увесь час былі высокія, тады як у сувязі з наступленнем у вялікай колькасці збожжавых прадуктаў з усходніх i пауднёвых губерняў цэны на сбожжа на Беларусі былі нізкія. Таму вытворчасць хлеба на продаж скарацілася.
Сталыпінская рэформа
Пачатак XX ст. увайшоў у эканамічную гісторыю як гады больш настойлівага ўкаранення капіталізму ў сельскую гаспадарку як Расійскай імперыі ў цэлым, так i Бслаpyci ў прыватнасці. 3 сярэдзіны 90-х гг. у Pacii пачалося хуткае развіццё вытворчасці ўcix сельскагаспадарчых тавараў i прадуктаў харчавання. За два дзесяцігоддзі перад пачаткам першай сусветнай вайны збор зерня падвоіўся. У 1913 г. па Pacii атрымалі 550 кг зерня на душу насельніцтва. Кіруючыся прынцыпам міністра фінансаў І.А.Вышнеградскага “не даядзім, а вывезем”, Расія ператварылася ў адну з галоўных карміліц Еўропы. Яна вывозіла за мяжу 50 % сусветнага экспарту яек, давала 25 % сусветнага экспарту зерня. Нарыхтоўка лену складала 80 % сусветнай вытворчасці. Але калі сярэднегадавыя ўраджаі пшаніцы ў Pacii складалі 8,5 ц/га, то ў ЗША — 10,2, у Францыі — 13,3, у Германіі — 24,1, у Бельгіі — 28,7 ц/га. [2]
Рашаючым у выбары шляхоў перабудовы paciйcкaгa аграрнага сектара стала прызначэнне ў красавіку 190O г. міністрам унутраных спраў, а праз два з паловай месяцы i старшынёй Савета Міністраў Пятра Аркадзьевіча Сталыпіна (1862-1911) — былога губернатора Гродзенскай i Caратаўскай губерняў. Адразу на яго плечы лягло нялёгкае бярэмя барацьбы з рэвалюцыяй, пошукаў новай сацыяльнай апоры для самадзяржаўнай сістэмы, а таксама рэфармавання сельскай гаспадаркі. Пры гэтым Сталыпін улічваў тое, што ў дзяржаўных структурах пашыраліся колы, якія былі зацікаўлены ў ліквідацыі рэшткаў прыгонніцкай сістэмы i далейшай капіталізацыі сельскай гаспадаркі.
Сутнасцю сталыпінскай аграрнай рэформы было разбурэнне сялянскай абшчыны i ўкараненне прыватнай зямельнай уласнасці, што было абумоўлена неабходнасцю паскарэння развіцця капіталізму на вёсцы i канчатковай ліквідацыі рэшткаў прыгонніцтва ў аграрнай сферы. У сталыпінскай праграме капіталізацыі вёскі вызначаюць асноўныя напрамкі:
Адпаведна ўказу 9 лістапада 1906 г. кожны селянін, які меў у сваім карыстанні абшчынную надзельную зямлю, не ўлічваючы арандаванай, мог патрабаваць замацавання яе ў прыватную ўласнасць. У выпадку выхаду з абшчыны за селянніам заставалася права карыстацца выганамі, сенакосам, ляснымі i другімі ўгоддзямі, якія раней знаходзіліся ў агульным валоданні. Выхад з абшчыны праводзіўся рашэннем агульнага сходу сялян у месячны тэрмін з дня падачы заявы. Па закону ад 14 чэрвеня 1910 г. выхад з абшчыны стаў абавязковым.
Трэці напрамак сталыпінскай рэформы звязаны з так званай "расійскай агратэхналагічнай рэвалюцыяй". У гэтае паняцце ўключаецца цэлы комплекс мерапрыемстваў, прынятых урадавымі, земскімі i кааператыўнымі ўстановамі па перабудове ўсяго сельскагаспадарчага жыцця краіны. Капіталізацыя вёскі патрабавала арганізацыі гаспадарання на аснове шырокага выкарыстання наёмнай працы, навукова-агранамічных дасягненняў, новай тэхнікі. Згодна са сталыпінскай рэформай у Беларусі напярэдадні першай сусветнай ваины начала аказвацца дапамога галоўным чынам заможным гаспадарам-хутаранам, якая прадугледжвала наладжванне сельскагаспадарчых складоў, пракатных зернеачышчальных i ветэрынарных пунктаў, племянных рассаднікаў жывёлы i інш.; арганізацыю сельскагаспадарчых, спажывецкіх, малочных кааператыўных таварыстваў i суполак; стварэнне доследна-паказальных гаспадарак, садоў, агародаў, пчольнікаў; наём на службу аграномаў i іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі, размеркаванне грашовых дапамог i ссуд на агранамічныя i тэхнічныя мэты; прапаганду агранамічных ведаў, арганізацыю курсаў i лекцый для сялян па мнагапольных севазваротах, прымяненні машын, угнаенняў, лепшых сартоў насення, жалезных плугоў i г.д.
Безумоўна, станоўчымі былі мерапрыемствы мясцовых улад па наладжванні на вёсцы, пераважна на хутарах, вогнеўстойлівага будаўніцтва, якое распаўсюджвалася i ў гарадах. Сталі адкрывацца чарапічныя, цагельныя, бетонныя i іншыя майстэрні, з'явіліся школы, якія рыхтавалі майстроў-спецыялістаў па гэтай справе.
Информация о работе Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.