Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2013 в 18:16, реферат

Краткое описание

Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.

Содержание работы

Уводзіны ………………………………………..

1. Прамысловасць Беларусі і асаблівасці яе развіцця
1.1. Прамысловасць Беларусі…………………………………....
1.2. Сельская гаспадарка ...............................…..….………....
1.3. Сталыпінская рэформа і яе вынікі ........…..….………....

2. Развіцце фінансава-крэдытнай сістэмы і гандлю
2.1 Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі ...……………….
2.2 Развіцце гандлю ..…….…………….……………………….

Заключэнне ……………………………………..

Крыніцы …...………………………….……….

Літаратура

Содержимое работы - 1 файл

Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг..doc

— 200.50 Кб (Скачать файл)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 «Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.»

 

 

П л а н

 

 

Уводзіны ……………………………………….. 

 

1. Прамысловасць Беларусі і асаблівасці яе развіцця

1.1. Прамысловасць Беларусі………………………………….... 

1.2. Сельская гаспадарка ...............................…..….……….... 

1.3. Сталыпінская рэформа і яе вынікі ........…..….……….... 

 

2. Развіцце фінансава-крэдытнай сістэмы і гандлю

2.1 Фінансава-крэдытная сістэма. Банкі ...………………. 

2.2 Развіцце гандлю ..…….…………….………………………. 

 

Заключэнне …………………………………….. 

 

Крыніцы …...………………………….………. 

 

Літаратура …...………………………….……… 

 

РАЗВІЦЦЕ ГАНДЛЕВА-ПРАМЫСЛОВАЙ  СФЕРЫ

БЕЛАРУСІ Ў 1901-1914 ГГ.

 

 

УВОДЗІНЫ

 

Ідучы по сусветным шляху  эканамічных пераўтварэнняў, рассійскі  капіталізм на рубяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў уступіў у імперыялістычную стадыю. Для гэтага этапа капіталізму характэрныя высокая ступень канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу — ўзнікненне манапалістычных аб’яднанняў, якія адыгрывалі рашаючую ролю ў гаспадарчым развіцці зліцця прамысловага і банкаўскага капіталу і ўтварэнне фінансавага капіталу; вываз капіталу за мяжу; барацьба паміж буйнейшымі капіталістычнымі і асобнымі міжнароднымі манаполіямі за перадзел ужо падзеленага свету, што вяло да агрэсіўных захопніцкіх войнаў. Акрамя таго, імперыялізм Расіі меў свае асаблівасці. Па-першае, ступень манапалізацыі прамысловасці і банкаў тут была значна больнай, чым у краінах Захаду. Па-другое, у Расіі вываз тавараў працягваў адыгрываць рашаючую ролю ў параўнанні з вывазам капіталу. Па-трэцяе, у расійскай эканоміцы перапляталіся высокаразвітыя формы прамысловага і банкаўскага капіталу, адносна развіты аграрны капіталізм з сярэдневяковым паўфеадальным землеўладаннем і адсталай сацыяльна-эканамічнай сістэмай.

Пры аналізе адметных рыс імперыялізму патрэбна ўлічваць тое, што сусветны рынак выпрацоўваў дзейсныя сродкі барацьбы з манапалізмам, якія ўмацоўваліся таксма антыманапольным заканадаўствам краін свету. Фінансавы ж капітал адчыняў дзверы для інвестыцый толькі ў перспектыўныя галіны вытворчасці і ствараў дапаўняльныя абмежаванні на шлязу безгаспадарчасці.

Расія ўваходзіла ў стадыю імперыялізму ў той час, калі тэмпы  яе эканамічнага развіцця былі даволі значнымі. Па агульным колькасным паказчыку  сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу яна займала чацвертае-пятае месца разам з Францыяй, прычым значна ўступаючы ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі. Але па ўзроўні індустыялізацыі грамадста і эканаміным патэнцыяле Расія разам з Японіяй уваходзіла ў трэцюю групу індустрыяльна развіваючыхся краін, адстаючы нават ад другога эшалона прамыслова развітых дзяржаў — Аўста-Вангрыі і Італіі, дзе рпацэс індустрыялізацыі грамадства яшчэ не завіршыўся. [1]

Аднак пры гэтым трэба ўлічваць i тое, што Paciя мела перавагу над другімі краінамі ў тым, што яе капіталізм быў адносна маладым i яна валодала багацейшымі радовшчамі ўcix відаў сыравіны.

Эканоміка Беларусі, якая з'яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Pacii, развізалася па тых жа эканамічных законах. Да пачатку XX ст. яна ў той ці іншай ступені прайшла стадыю прамысловага капіталізму, але яе прамысловасць была адсталай параўнальна з Пауднёвым, Цэнтральна-прамысловым, Пецярбургскім, Прыбалтыйскім i некаторымі іншымі рэгіёнамі Расійскай імперыі. Для прамысловага развіцця Беларусі таксама былі характэрныя нераўнамернасць i цыклічнасць, але ix праяўленне набывала свае асаблівасці.

 

 

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ БЕЛАРУСІ І АСАБЛІВАСЦІ ЯЕ РАЗВІЦЦЯ

 

Прамысловасць Беларусі

 

На фоне расійскага зацяжнога  эканамічнага крызicy 1900-1903 гг. i дэпрэсіі 1904-1908 гг. большасць беларускіх прадпрыемстваў ад крызісу ў 1900 г. пацярпела менш, чым у цэлым па Pacii. 3 другой паловы 1902 г. пачалося ажыўленне ў прамысловасці Беларусі, i ўжо ў 1903 г. агульны аб'ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %. 3 1904 г. у прамысловасці Беларусі наступала эканамічная дэпрэсія, якая працягвалася да 1907 г., хаця у 1906 г. i назіралася некаторае ажыўленне. 3 1908 г. пачалося пераадоленне дэпрэсіі, перайшоўшае ў эканамічны ўздым, які працягваўся аж да пачатку першай сусветнай вайны, прычым сярэднегадавы рост валавой прадукцыі фабрычна-заводскай прамысловасці склаў 13,9% — гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў за ўсю гісторыю Беларусі. [1,4]

Аналіз прыведзеных  даных сведчыць аб тым, што ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі i заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за 1900-1913 гг. павялічылася на 61,2%, то дробных — усяго на 17 %. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229,6 %, а дробнай — на 110 %. Тым не менш, у 1913 г. вытворчасць дробнай i саматужнай прамысловасці Беларусі склала53,5 %, а буйной — 46,5 % усёй валавой прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі i заводы. Шматлікія рамесна-саматужныя прадпрыемствы адыгрывалі дапаможную ролю, аказваючы бытавыя паслугі насельніцтву. Прамысловыя прадпрыемствы былі параунальна невялікімі. Яны часта размяшчашся ў сельскай мясцовасці, у непасрэднай блізкасці ад крыніц сыравіны i таннай рабочай сілы, што дазваляла іх гаспадарам атрымліваць высокія прыбыткі. Менавіта такія прадпрыемствы забяспечвалі перапрацоўку ўсей сельскагаспадарчай вытворчасці i збыт тавараў як на унутраным, так і на знешнім рынку. [1]

У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб'яднанні. Так, у чэрвені 1905 г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края, які ўстанаўліваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць i продаж запалак. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы — піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края. Лесапрамыслоўцы i гаспадары папяровых прадпрыемстваў таксама стварылі рэгіянальныя аб'яднанні — Саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-3аходняга края i "Прадакон".

Больш таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыіравалі арганізацыю ўсерасійскага запалкавага сіндыката. Такім жа шляхам імкнуліся пайсці ўладальнікі шкляных заводаў Беларусі. Але ж узровень манапалізацыі прамысловасуі у Беларусі быу ніжэй, чым у індустрыяльна развітых рэгіёнах Pacii.

У пачатку XX ст. на Беларусі нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Напярэдадні першай сусветнай вайны налічвалася 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Яны атрымлівалі перавагу ў тэмпах павелічэння вытворчасці ў параўнанні з індывідуальнымі капіталістамі. Так, з 1900 г. па 1903 г. аб'ём вытворчасці на акцыянерных прадпрыемствах Беларусі павялічыўся ў 5,2 раза, а ўдзельная вага — з 0,6 у 1900 да 14,8 % у 1913 г. Акцыянерныя таварыствы, карыстаючыся падтрымкай банкаў, параунальна хутка засвойвалі i пераносілі ў мясцовую прамысловасць больш дасканалыя формы арганізацый вытворчасці, а таксама будавалі новыя прадпрыемствы. Так, у Мінску ўзнікла шпалерная фабрыка, якая ў 1912г. вырабляла 14,5 % ycix шпалераў Расіі. Пачала працаваць буйная абутковая фабрыка "Скараход" маскоўскага акцыянернага таварыства "Шаўрохром". Перад першай сусветнай вайной акцыянернае таварыства "Валынь" у Ваўкавыскім павеце пабудавала цэментны завод. [1]

Некаторае ажыуленне  ў прамысловасці Беларусі адбылося з другой паловы 1902 г. Як адзначала фабрычная іпспекцыя у 1903 г., «усе прамысловыя прадпрыемствы, за выключэннем запалкавых фабрык, ідуць у цяперашні час яшчэ няпоўным, але задавальняючым ходам». Прамысловасць паступова пачала выходзіць з крызісу. У 1903 г. агульны аб’ём яе прадукцыі перавысіў узровень 1900 г. на 9,4 %.[4]

Істотныя змены адбыліся ў тэкстыльнай прамысловасці. Так, руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна", на якой працавала і,5 тыс. рабочых; аўстрыйскія капіталісты  — Высачанскую льнопрадзільную фабрыку, а французскае "Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж i К " набыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі. У выніку адбылося значнае абнаўленне асноўнага капіталу. У 1913 г. на новых прадпрыемствах выраблялася 78,2 % тэкстыльнай прадукцыін. 3 1908 па 1913 г. аб'ём вытворчасці ў гэтай галіне павялічыўся ў 1.6 раза. [1]

Руска-японская ванна паралізавала ажыуленне, якое пачалося у 1903 г. У прамысловасці Беларусі наступіла глыбокая эапамічная дэпрэсія. На рынку ўтварыліся лішкі тавараў. Многія фабрыкі i заводы закрыліся або працавалі з няпоўнай нагрузкай. Нарада прамыслоўцаў Заходняга краю, якая адбылася у Вільні ў ліпені 1904 г., была вымушана прызнаць, што «агульнае становішча спраў, на думку ўcix, такое, што крызіс — у наяўнасці». У параўнанні з 1903 г. зменшылася колькасць рабочых i скараціўся аб'ём вытворчасці. Рэзка пагоршылася становішчa рабочага класа. Значны спад прамысловай вытворчасці назіраўся у першы год рэвалюцыі. Больш моцна скарацілася вытворчасць будаўнічы матурыялаў, шкляная i лёгкая прамысловасць. [4]

Пачынаючы з лютага 1904 г. з прычыны паніжэння попыту на прамысловыя тавары шэраг фабрыкаў і заводаў Беларусі зачыняецца. Некаторыя прадпрыемствы скарачаюць аб'ём вытворчасці, памяншаюць колькасць рабочых або пачынаюць працаваць няпоўны тыдзень і пры скарочаным працоўным дні. Поўнасцю спынілі працу гарбарня М. Френкеля (80 рабочых), цагельня Карказовіча (30 рабочых), запалкавая фабрыка "Дружына" у Койданаве Менскага павета (162 рабочых) лесапільны завод у в. Грабава Мазырскага павета (105 рабочых). [5]

Цяжкасці ў прамысловасці  дасягнулі такіх вялікіх памераў, што нарада прамыслоўцаў і адміністрацыі  Віленскай губерні 25 чэрвеня 1904 г. пасля  ўсебаковага абмеркавання стану  спраў прамысловасці вымушаны былі асвядоміць, што "агульнае становішча спраў, па аднагалосным меркаванні, такое, што крызіс — “налицо”".

Другое паўгоддзе 1904 г. не ўнесла істотных змяненняў. Як паказваюць данныя афіцыйнай статыстыкі, колькасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі за 1904 г. у параўнанні з папярэднім годам паменшылася на 139 адзінак, або на 1,6%, колькасць рабочых знізілася на 1,5 тыс. чалавек, або на 4%, а аб'ём прамысловай вытворчасці зваліўся на 1,4%. Найбольш глыбока эканамічны крызіс уразіў прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Лік занятых рабочых у гэтай галіне паменшылася на 20-21%, а аб'ём прамысловай вытворчасці — на 44,3%. Скарацілася вытворчасць у шкляной, металаапрацоўчай  прамысловасці, а таксама ў галіне лёгкай прамысловасці. Такім чынам, пасля недоўгачасовага ажыўлення прамысловасць Беларусі пад уплывам руска-японскай вайны, змяніўшай капіталістычны цыкл, ужо ў 1904 г. уступіла ў фазу глыбокай эканамічнай дэпрэсіі. Эканамічнае становішча рабочага класу натхняла яго на барацьбу з капіталам. [5]

У 1906 г. у прамысловасці пачалося ажыўленне: пашырыуся крэдыт, павялічыліся ўклады ў банкі i ашчадныя касіы, а таксами лік дазволау на адкрыццё новых прадпрыемстваў, павысіліся затраты на пераабсталяванне. Аднак ажыўленне было непрацяглае. Яно натыкнулася на вузкі рынак збыту.

Пераадоленне крызісу i дэпрэсіі ў прамысловасці пачалося на Боларуci з 1908 г. Аб’ем прамысловай вытворчасці ў гэгым годзе перавысіў узровень 1900 г. на 8%. Карыстаючыся падтрымкай банкаў, буйная прамысловасць, у цэлым па колькасці прадпрыемстваў, колькасці рабочых i па аб'ёме вытворчасці дала значны прырост. Выключением з'яўлялася прамысловасць будаўнічых матэрыялаў, шкляная i гарбарная, якія не дасягнулі узроўню вытворчасці 1900 г. [4]

Аднак, нягледзячы на істотныя зрухі, узровень прамысловага развіцця Беларусі заставаўся па-ранейшаму ніжэйшым, чым у цэлым у Pacійскай імперыі. Так, на душу насельніцтва Беларусі прамысловай прадукцыі прыпадала амаль у 2 разы менш, чым у Pacii. Kaлi ў 1908 г. колькасць рабочых Беларусі складала 2,2 % рабочых ycix расійсках фабрык,то ў 1913 г. ужо 3,5 %.[1]

У 1900—1908 гг. было адкрыта некалькі камбініраваных прадпрыемстваў — лесапільна-фанерных, лесапільна-бандарных, папяровых, запалкавых i тарных. Гэта — лесапільны завод у Бабруйску (191 рабочыя), лесапільна-бандарны завод у маёнтку Дзяніскавічы Слуцкага павета (148 рабочых), лесапільна-фанерны завод у Нова-Барысаве (100 рабочых), такі ж завод у маёнтку Дубраука Мазырскага павета i iнш. У фанернай вытворчасці, якая патрабавала больш затрат капіталу, чым лесапіленне, буйная нямецкая фірма “Шульц” пабудавала лесапільна-фанерны завод у маентку Вярхуціна Бабруйскага павета, дзе працавала 400 рабочых, мясцовыя акцыянерныя таварыствы — фанерную фабрыку «Прима» у Мазыры (1902 г., 215 рабочых), фабрыку у Рэчыцы (1220 рабочих), фабрыку ў Мазырскім павеце і г.д. Папяровая прамысловасць на Беларусі склалася ўжо у канцы XIX ст. Яна належала да лікуу галін з высокім узроўнем канцэнтрацыі. Больш палавіны (55%) фабрык мела 500 і болей рабочых. Найбуйнейшай была Добрушская папяровая фабрыка. Аднак новых фабрык будавалася мала. У 1902 г. адкрылася ў Нова-Барысаве кардонна-папяропая фабрыка «Папipyc» i інш. [4]

На пачатку ХХ ст. Істотных змен у шкляной вытворчасці, не адбылося. Прыток сюды новых капітлаў быў нязначны. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг. І дэпрэсія асаблівамоцна адбіліся на вытворчасці аконнага шкла. У крыху лепшым становішчы знаходзіліся прадпрыемствы, якія выпускалі бутэлькі і аптэкарскі посуд. Гэта прадукцыя мела больш устойлівы збыт. З 1900 да 1908 г. Вытворчасць шкляной прамысловасці павялісылася на 12,5 %. Удзельная вага яе ў агульным аб’еме прамысловасці знізілася. Уладальнікі буйных заводаў Беларусі ўдзельнічалі ў з'ездах шклазаводчыкаў Расіі, якія ставілі сваёй мэтай усталяванне манапольных цен на бутэлькі і падрыхтоўвалі арганізацыю сіндыката "Гандлёвае таварыства шкла". У 1905 г. быў створаны сіндыкат кафельных заводчыкаў у Копысі Магілёўскай губерні, у 1906 г. — сіндыкат пиваварнных заводчыкаў Паўночна-Заходняга боку ў Орше і інш.[4,5]

Металаапрацоўчая прамысловасць  на Беларусі была прыватнаўласніцкімі прадпрыемствамі, якія выраблялі цвікі, дрот, нескладаныя сельскагаспадарчыя прылады і абсталяванне для мясцовай прамысловасці, з другога — буйнымі рамонтнымі чыгуначнымі майстэрнямі. Рамонтныя майстэрні чыгунак за 1900-1908 гг. Павялічылі вытворчасць галоўным чынам у выніку пашырэння старых прадпрыемстваў, тады як у прыватнакапіталістычным сектары яна павялічвалася пераважна за кошт уводу ў эксплуатацыю новых невялікіх прдпрыемстваў па выпрацоўцы прадуктаў бытавога прызначэння.

Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў была прадстаўлена невялікімі заводаміі па вытворчасці цэглы, чарапіцы, кафлі, бетонных плітаў для тратуараў i ванны. На ix было занята каля 2 тысяч чалавек, г.зн. 6% ycix рабочых буйной прамысловасці Беларусі у 1900 г. У агульным аб'ёме прадукцыі яе удзельная вага складала 2,8%. У сувязі з крызісам яна знізілася на 1,5 %. Найбольш буйной была вытворчасць, сканцэнтраваная галоўным чынам у Копысі Магілеўскай губерні і Мінску. Кафля, карнізы і іншаыя вырабы вывозіліся за межы Беларусі. Пакупнікамі іх былі буржуазія і дваранства. І гэтую галіну праімысловасці закрануў крызіс. Аднак дзякуючы арганізацыi ў Копысі мясцовага сіндыката, з дапамогай якога штучна падтрымліваліся цэны на высокім узроўні, прадпрымальнікам удалося захаваць свае капіталы i перакласці ўвесь цяжар крызісу на плечы рабочых. [4]

Информация о работе Развіцце гандлева-прамысловай сферы Беларусі ў 1901-1914 гг.