Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2011 в 15:31, реферат
Замки, церкви, кастёлы Кобрина
2 абразы «Спас Пантакратар».
Свята-Троіцкая царква ў в. Казішча. Размешчана каля моплак на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1927 г.
Вырашана выцягнутым прамавуголь-ным зрубам, да якога далучаюцца 5-гранная апсіда і прытвор. Над 4-схільным дахам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца чацве-рыковая шатровая званіца з макаўкай над прытворам. Галоўны ўваход аформлены 4-слуповым ганкам з 3-вугольным фран-тонам. Вертыкальнай шалёўкай вылучаны цокальная і фрызавая часткі, гарызанталь-на ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі вокнамі.
Свята-Пакроўская царква ў в. Акцябр. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г.
Развітую
і шматпланавую аб'ёмна-пра-сторавую
кампазіцыю храма складаюць цэнтрычна-
квадратнага
зруба. У яго прастору шы-рокімі 3-граннымі
прасветамі расчыняюц-ца бакавыя прыдзелы,
трапезная і вылуча-ная
Войны,
пажары, ваяўнічы атэізм бязлі-тасна
вынішчалі драўляную
Свята-Пакроўская царква ў в. Хады-нічы. Размяшчалася на вясковых могілках. Пабудавана ў 1746 г.
Да аб'ёму малітоўнай залы далучана 5-сценная апсіда. Агульны гонтавы дах над ёй пераходзіць у вальмавы, па цэнтры завершаны невялікім цыбулепадобным ку-палком на барабане. Мастацкую каштоў-насць мае абраз XVIII ст. «Божая Маці Адзігітрыя». Знесена ў канцы 1980-х гадоў.
Свята-Пакроўская царква ў в. Корчыцы. Знаходзілася на вясковых могілках. Пабудавана ў канцы XVIII ст.
4-сценны
зруб і апсіда накрыты агуль-
3 сярэдзіны XIX ст. мноства храмаў бу-дуюцца па тыпавых праектах, распрацава-ных пад патранатам Свяшчэннага Сінода. Першапачатковая Свята-Дабравешчан-ская царква ў в.Чэмер упамінаецца ў 1778 г. Да 1860-х гадоў існавала пагроза яе сама-разбурэння. У пачатку XIX ст. ксяндзы дамініканскага кляштара ў в. Буховічы забралі з царквы да сябе цудатворны абраз «Збавіцель». Будаўніцтва існуючага драўлянага храма пачалося ў 1863 г. павод-ле тыпавога праекта на сродкі кобрынска-га акруговага начальніка Грабавецкага, які аддаў падрад на будаўніцтва яўрэям Вай-нштоку і Амстэрдамскаму. Але ў снежні 1864 г. работы былі спынены ў сувязі з патрабаваннем мясцовага святара пера-несці храм на новае месца. У 1869 г. будаў-ніцтва адноўлена, з Белавежскай пушчы завезены лес. Праект і каштарыс складаў брэсцкі гарадскі архітэктар М.Барта-шэўскі.
Царква ў в. Кісялёўцы. Была пабудавана ў 1910-я гады на месцы папярэдняга храма паводле праекта, распрацаванага архітэктарам У.А.Срокам у 1909 г.
Помнік
рэтраспектыўна-рускага стылю. Была
вырашана ў выглядзе 4-часткавай
аб'ёмна-прасторавай
Традыцыі народнага драўлянага цар-коўнага дойлідства сцвярджаюцца і ў афі-цыйным «сінодскім» будаўнічым праекта-ванні.
* * #
Свята-Пакроўская царква ў в. Бухо-вічы. Размешчана на паўночна-ўсходняй ус-краіне вёскі. Пабудавана ў 1674 г. (ці 1676) з цэглы і дрэва манахамі-дамініканцамі па фундацыі мужа і жонкі Пухальскіх як касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы
Марыі. Касцёл закрыты ў 1830 г., у 1832 г. перададзены праваслаўным як прыпісаны да Гарбанскай царквы. Перабудову касцё-ла ў 1862 г. і 1870 г. выконваў падрадчык Сідароўскі па даручэнні мітрапаліта Літоў-скага і Віленскага Іосіфа, у 1877 г. — архі-тэктары Барташэўскі і Увядзенскі. 24 чэр-веня 1881 г. пасля чарговага капітальнага рамонту храм асвячоны як Свята-Пакроў-ская царква.
Помнік
архітэктуры барока. У 1889 г. да прамавугольнага
ў плане будынка пад валь-
КАСЦЁЛЫ
Звесткі аб першым рымска-каталіцкім касцёле ў Кобрыне адносяцца да 1513 г. Алтар у гэтым касцёле, паводле дакумен-таў, бьгў узведзены на грошы Ганны Коб-рынскай-Касцевіч. Не адзін раз гарэў, а потым зноў аднаўляўся. Пасля пажару 1812 г. (касцёл стаяў недалёка ад рынку) яго далейшы лес невядомы.
Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кобрыне. У маі 1840 г. быў зацвержаны праект мураванага касцёла ар-хітэктара Наскова. I ў 1841 г. пачалося бу-даўніцтва, якое было завершана ў 1843 г. У 1851 г. біскуп Віленскі Вацлаў Зулінскі прысвоіў касцёлу тытул Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Быў закрыты ў 1962 г. Адноўлены ў 1990 г. на сродкі жы-хароў і пры дапамозе будаўнічай аргані-зацыі «Энергаполь» у Кобрыне.
Касцёл —- помнік архітэктуры класі-цызму. Уяўляе сабой 3-нефавы 2-вежавы храм. Прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 2-схільным дахам. Галоўны фасад вылучаны дзвюма 1-яруснымі чацверыковымі вежамі. Бакавыя фасады рытмічна раскра-паваны прамавугольнымі вокнамі і піляс-трамі ў прасценках, упрыгожаны аркатур-ным поясам. У храме знаходзіўся цудатвор-ны абраз «Збавіцель».
Касцёл
Дабравешчання Найсвяцей-шай
Касцёл (не захаваўся), верагодна, быў узведзены ў «гатычным стылі». Быў выра-шаны адзіным прамавугольным аб'ёмам. Уяўляў сабой 3-нефавую 2-вежавую базілі-
ку з прамавугольнай апсідай і бакавымі сакрысціямі ў межах адзінай залы. Пры перабудове з фасада былі зняты 8-гранныя шатровыя вежы, над цэнтральным рызалі-там узведзена 8-гранная шатровая званіца, а над дахам апсіды — 8-гранны Шатровы барабан; пластыка фасадаў набыла характерную аркатуру, закамары, пілястравую і панэльную крапоўку. Іканастас створаны ў 1867 г. паводле праекта інжынера Кадрун-цава.
Праваслаўнае культавае будаўніцтва XIX — пачатку XX ст. фінансавалася і стымулявалася дзяржаўнай казной. Аднак, традыцыйна, значная частка сродкаў на будаўніцтва як каталіцкіх, так і праваслаў-ных храмаў паступала ў выглядзе ахвяра-ванняў. Праваслаўных храмаў было болып таму, што праваслаўнае насельніцтва дамі-навала над каталіцкім.
Напрыклад, праваслаўны манастыр Святога Спаса ў Кобрыне быў пабудаваны на сродкі апошняга кобрынскага князя Івана Сямёнавіча. Які пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. стаў уніяцкім і ў ім размясціўся базыльянскі ордэн.
Пацвярджэннем гэтага факта служыць і тое, што сабор Аляксандра Неўскага ў Кобрыне быў пабудаваны ў 1868 г. на сродкі часоваабавязаных сялян Кобрынскага павета і былога начальніка Паўноч-на-Заходняга краю графа М.М.Мураўёва.
Бясспрэчным
доказам з'яўляецца і да-кумент, які
знаходзіцца ў новай экспазіцыі
Кобрынскага ваенна-
Католікі будавалі храмы выключна на ахвяраванні. Адным з прыкладаў таго з'яў-ляецца вытрымка з данясення міравога пасрэдніка гродзенскаму губернатару: «У выдатках на будаўніцтва касцёла ў в. Камень... сяляне рымска-каталіцкага веравыз-нання ўдзельнічаюць ахвяраваннямі і пад-возам будаўнічага матэрыялу без складан-ня дамовы». Ахвяраванне грошай на ўзвя-дзенне касцёла ўсёй грамадой лічылася на-лежнай і богаўгоднай справай. Ранейшы драўляны касцёл у в. Камень традыцыйна быў забраны пад царкву і ў 1873 г. нават
набыў званіцу. Будаўніцтва новага касцёла пачалося ў жніўні 1901 г.
У в. Ківацічы на месцы сгарэўшага касцёла ў 1939 г. была пабудавана капліца, якая існуе і цяпер.
Каталіцкія драўляныя капліцы былі ў вёсках Ілаўск (Святога Казіміра) і Азяты, мураваныя — на могілках у Кобрыне, Астромічах, Паляцічах.
ХРАМЫ ІНШЫХ КАНФЕСІЙ
Іудзейская
канфесія прадстаўлена бу-дынкам сінагогі
ў Кобрыне на вуліцы Першамайскай,
40. Пабудавана ў 2-й пало-ве XIX ст. з
цэглы і з'яўляецца памятні-кам
эклектычнай архітэктуры з
Пасля вайны ў будынку размяшчаліся піўзавод і цэх безалкагольных напіткаў, у лютым 2001 г. перададзены для стварэння яўрэйскага культурнага цэнтра.
Будынак вырашаны цэнтрычным 3-па-вярховым аб'ёмам, крапаваным па вуглах лапаткамі. Верхнія паверхі расчлянёны арачнымі вокнамі. Пластыку фасадаў уз-багачаюць падаконныя нішы, фігурная рустоўка, аркатурныя паяскі.
У 1989—1993 гг. у Кобрыне пабудаваны малітоўны дом абшчыны евангельскіх хрыс-ціян-баптыстаў (архітэктар А.Андраюк, кан-структар А.Хрушч, мастак Л.Рацько).
А.М.Кулагін.