Архитектурное наследие Кобринщины

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2011 в 15:31, реферат

Краткое описание

Замки, церкви, кастёлы Кобрина

Содержимое работы - 1 файл

Арх1тэктурная спадчына Кобрыншчыны.doc

— 113.00 Кб (Скачать файл)

    Архитектурное наследие Кобринщины 

    На  Кобринщине существовала и в большом числе сохранилась почти вся многогранность и многостилевость белорусской архитектуры как в её народно- этнографическом, так и в высокопрофессиональном  проявлении. Этот край знакомит нас с памятниками зодчества от глубокой древности до современности, от  скромных деревенских деревянных храмов до мощных архитектурных монументов, в которых отразился творческий потенциал народа, его высокая созидательная культура.  

ГРАЖДАНСКОЕ И  УСАДЕБНО-ПАРКОВОЕ СТРОИТЕЛЬСТВО 

    С глубокой древности велось феодальное светское строительство. В том месте, где р. Кобринка впадает в Мухавец, сз XIV в. Возвышались стены и башни Верхнего («Высокого») и Нижнего («Пригородок») Кобринских замков. Окончательно они были уничтожены в 1840-е годы при строительстве дороги Москва – Варшава (закончено в 1846 г.), которая прошла через городской центр. На Планировку города оказало значительное влияние прокладка по его северной окраине в начале 1880-х годов железной дороги. Но ещё и сегодня заметен довольно выразительный след рва, который окружал оборонительные укрепления.

    В 1655 г. город сожгли шведские войска, в 1711 г. большая часть городской застройки сильно пострадала от пожара. В войну  1812 г. из общей численности 630 домов было уничтожено 548. В связи с этим в первой половине XIX в. для возобновления жилой городской застройки местными архитекторами была разработана серия проектов жилых домов разных типов ( в основном деревянных. Но отштукатуренных). Большие потери городу и Кобринскому повету нанесла 1-я мировая война, которая разрушила более чем 20 тыс. зданий.

    В Кобрине находился большой госпитальный комплекс (отображён на рисунке Н.Орды в 1866 г.). Он состоял из 2-х кирпичных 2-хэтажных корпусов, накрытых вальма-вым1 гонтовой крышей.

    П-подобный и прямоугольный в плане корпуса объединялись коротким и низким переходом. Архитектура зданий имела барочный характер, плоскостные фасады крепились пилястрами.

    3 канца XVIII ст. горад забудоуваецца  цагляным1 дамам1 з майстэрням1 i крамамь Значнае гopaдa6yдayнiчae разв1ццё атрым-л1вае гандлёвая плошча (сучасная Свабо-ды), на якой мясц1л1ся гандлёвыя рады. Ансамбль прамавугольнай плошчы фар-м1равала перыметральная мураваная забу-дова жылым1 i грамадск1м1 будынкам1, ган-длёвым1 радам1 i 1асц1ным дваром у цэнт-ры. У 1920-я гады плошча значна перабу-давана.

    На  плане Кобрына 1798 г. адзначаны цагляны  дом (цяпер тут аптэка № 1), раз-мешчаны  на рагу плошчы Свабоды (да 1939 г. Рыначная) i вул1цы Першамайскай (да 1939 Шнская, 3 Мая). 2-павярховы дом няправ1льнай прамавугольнай формы пер-шапачаткова быу узняты на высош цокаль. Перабудаваны у 1920-я i 1950-я гады (над- 

    будаваны  франтон, які імітаваны пад 3-і  па-верх). Франтальны фасад рытмічна рас-члянёны прамавугольнымі вокнамі, вугла-вымі і прасценачнымі лапаткамі. Аналагіч-ны па архітэктурным вырашэнні дом № 7 таксама выходзіць на плошчу тарцовым 2-павярховым атынкавым фасадам. Су-цэльны фрагмент характэрнай шчыльнай забудовы плошчы ўяўляюць сабой дамы №15, 17 і 19 (вуліца Леніна). Іх тарцовыя разнастайныя па сціплай пластыцы фасады з 3-вугольнымі франтонамі ўтвараюць рытмічны рад забудовы і адначасова нада-юць ёй маляўнічы выгляд.

    Прыкладам гарадской жылой забудовы ў стылі  мадэрн з'яўляецца дом № 6 на вуліцы Савецкай. Пабудаваны ў 1910 — 1920-я гады з цэглы. 2-павярховы аб'ём пад 2-схільным дахам, вулічны плоскасны фасад рытмічна расчлянёны прамавуголь-нымі вокнамі з характэрнымі для стылю пластычнымі і грувасткімі ліштвамі з эліп-тычнымі перамычкамі. У 1920-я гады тут была явачная кватэра КПЗБ (у 1979 г. устаноўлена мемарыяльная дошка).

    Будынак гандлёвых радоў узведзены ў 1920-я  гады з цэглы на месцы драўляных  крам. Уяўляе сабой выцягнутае па фронце П-падобнае ў плане 1-павярховае збудаван-не з вялікім унутраным дваром і далучанай 2-павярховай гасцініцай (знесены ў 1974 г.). 
 
 
 

    Сіметрычна-восевую  франтальную кампазі-цыю падкрэсліваюць 2 рызаліты з 3-вуголь-нымі франтонамі і  арачнымі нішамі (былыя ўезды ў  двор), якія ажыўляюць манатонны  рытм прамавугольных акон. Вуглы карпу-соў умацаваны контрфорсамі. Ад помніка захаваліся паўночнае, усходняе і часткова заходняе крылы.

    Захаваўся ў Кобрыне 1-павярховы будынак паштовай станцыі (канец вуліцы Савецкай, 106; да 1939 г. Брэсцкая, Легіё-наў, Перацкага), якіх шмат было раскіда-на ўздоўж шашы Масква — Варшава. Пабудавана станцыя ў 1846 г. паводле «ўзорнага» праекта ў стылі позняга класі-цызму. Складаецца з двух 1-павярховых прамавугольных у плане аб'яднаных пра-езнай аркай карпусоў: станцыйнага дома і 2 бакавых флігеляў, якія ўтваралі ўнутра-ны гаспадарчы двор. У 1882 г. будынак быў прыстасаваны пад вайсковы шпіталь, за-тым да 1970-х гадоў тут размяшчалася бальніца. У 1981 г. карпусы аб'яднаны калідорамі ў адзіную франтальную архітэк-турную кампазіцыю і прыстасаваны пад навучальную ўстанову (міжшкольны ву-чэбна-вытворчы камбінат).

    Парк  імя А.В.Суворава належыць да старэйшых  на Беларусі. У 1766 г. Кобрын быў пазбаўлены гарадскога самакіравання і ператвораны  ў звычайнае землеўласніц-кае  паселішча пад назвай Кобрынскі  Ключ Брэсцкай эканоміі. У 1768 г. за 1 км на поўдзень ад Кобрына па загадзе падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза за-кладзены адміністрацыйны маёнтак, названы «Губерняй» («Ключ Кобрынскі»). Тут знаходзілася кіраўніцтва Кобрынскага Ключа. Маёнтак быў падараваны Кацяры-най II у 1795 г. расійскаму палкаводцу А.В.Сувораву. У 1808 г. яго сын Аркадзь прадаў цэнтральную частку з паркам і сядзібным домам маёру Г.Гельвігу. На-шчадкамі апошняга Шацільскімі ў 1858 г. «Губерня» была прададзена прафесару грамадзянскага права Аляксандру Міцке-вічу, малодшаму брату паэта Адама Міцке-віча. Потым маёнтак перашоў да Л.А.Зя-лінскага, жанатага з М.А.Скваронскай -швагеркай Аляксандра Міцкевіча.

    Меркаваць пра першапачатковы вы-4 гляд маёнтка  цяжка, паколькі кожны з яго ўладальнікаў уносіў нейкія свае змены. Аднак агульная кампазіцыйная структура існавала без каранных пераробак. Сядзібны дом размяшчаўся за партэрам у глыбіні парку (плошча 3 — 4 га) на яго планіровач-най восі. Паводле распараджэння Сувора-ва была праведзена частковая пераплані-роўка парку (ссечаны састарэлыя таполі ўязной алеі), службовыя пабудовы вынесены за яго межы, а непадалёку ад дома па-стаўлена невялікая капліца. 3 XVIII ст. парк быў абкружаны валам і ровам, па цэнтры высаджаны пладовы сад і выкапа-на невялікая прамавугольная сажалка. Ад дома адкрываўся краявід на вадаём з выс-пай на заходнім беразе. Парк быў акайма-ваны каналам, злучаным з каналам Боны, які адводзіў ваду ў р. Мухавец. В.А.Аляк-сееў, які добра ведаў жыццё і дзейнасць Суворава, у 1905 г. азнаёміўся з сядзібай і ад-значыў: «...невялікі, абнесены рэдзенькім частаколам англійскі сад — дзесяціны 1,5... што акаймоўваўся валам, ровам і пладовымі садамі».

    Драўляны  дом-сядзіба А.В.Суворава ўзведзены  ў 1790-я гады, разабраны з-за струхлеласці ў 1894 г. Новапабудаваны дом згарэў у час бою ў 1939 г. На месцы сядзіб-нага дома ў 1950 г. устаноўлены бронзавы бюст Суворава работы скульптара І.М.Ру-кавішнікава. Тэрыторыя парку добраўпа-радкавана кветкавымі клумбамі, бакавымі пасадкамі дрэў і кустоў. Відазменены на працягу XIX ст. ён захоўвае характэрную для рэгулярных паркаў XVIII ст. сіметрыч-на-восевую разбіўку на раўнінным участку выцягнутай прамавугольнай формы (ас-ноўная планіровачная вось зарыентавана ў напрамку поўнач — поўдзень). Верагод-на, парк меў баскетную структуру з дрэў і кустоў.

    У 1948 г. былі праведзены работы па ўпарадкаванні  парку з захаваннем прын-

    цыпу  рэгулярнай планіроўкі. 3 паўночна-га боку ў парк вядзе шырокая (да 10 м) пад'язная  ліпавая алея, закладзеная пасля 1905 г. на месцы папярэдняй, высаджанай таполяй чорнай пірамідальнай. Яе праця-гам з'яўляецца цэнтральная паркавая алея (працяг вуліцы Суворава; раней была аформлена ў выглядзе грабавай шпалеры з лінейнай абсадкай з елкі), якая заверша-на невялікім вадаёмам. Дзве сіметрычныя цэнтральнай і папярочныя алеі ствараюць сістэму прамавугольных баскетаў (16 розных па памерах). Некаторыя баскеты па дыяганалі перарэзаны лінейнымі пасад-камі ліпы, клёна вастралістага. На газонах высаджаны адзінкавыя ці ў выглядзе не-вялікіх груп бяроза, клён ясенялісты, тапо-ля канадская, клён вастралісты, граб. Знач-на відазменены апошнія 2 баскеты перад парадным партэрам з традыцыйным кругам. Сіметрычна дому ў баскетах раслі 2 ліпы. Адна з іх захавалася, ёй больш за 200 гадоў.

    Вакол гістарычнай часткі парку (на плошчы каля 70 га) сфарміраваны новы парк культуры і адпачынку з элементамі рэгулярнай і пейзажнай планіроўкі, вялікім вадаёмам з 2 астравамі і мысам, які слу-жыць агляднай пляцоўкай. Вадаём злуча-ны са старым каналам, з двух бакоў якога закладзены насаджэнні дуба чырвонага, бярозы, ліпы. Парк налічвае больш за 70 найменняў дрэў-кустоў. Тут працуюць па-вільёны, ёсць лебедзі, вальер з паўлінамі, у сажалках водзіцца андатра. Вакол бюста Суворава разбіта кветкавая клумба, акай-маваная з абодвух бакоў невялікімі дрэва-вымі групамі з елкі калючай, кіпарысаві-ка, абляпіхі, туі заходняй, воцатнага дрэва. Парк знаходзіцца ў добрым стане, з'яўля-

    га  крыжа далучаюцца выцягнуты прытвор  з вуглавымі прыдзеламі і прамавугольная апсіда з бакавымі партатыўнымі квадратным! рызніцамі. Плоскасныя фасады завер-шаны 3-вугольнымі франтонамі, крапава-ны вуглавымі лапаткамі і прамавуголь-нымі панэлямі, апяразаны фрызам, арачныя вокны акаймаваны архівольтамі. Галоўны ўваход аформлены накладным магутным парталам з лучковым франтонам і арачнай ліштвай увахода. У сяродкрыжжа залы шырокімі прасветамі адкрываюцца апсіда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа пе-ракрыта купалам на ветразях, астатнія памяшканні — цыліндрычнымі скляпен-нямі на распалубках. На саборы ўстаноў-лена мемарыяльная дошка.

    Свята-Успенская  царква ў в. Тэўлі. На ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1872—1874 гт. з цэглы на ўрадавыя сродкі (7000 руб.) на месцы ранейшага  храма.

    Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца «гульнёй»  рознавялікіх і раз-настайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Па-доўжна-восевая і аб'ёмна-прасторавая кам-пазіцыя складаецца з шатровай 3-яруснай (васьмярык на 2 чацверыках) званіцы, прамавугольнай у плане трапезнай, куба-падобнай малітоўнай залы, паўкруглай апсіды з бакавой рызніцай. Пакаты 4-схіль-ны дах асноўнага аб'ёму завершаны цы-булепадобным купалком на гранёным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. Геа-

    метрычныя плоскасці фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і зубчастым фрызам, расчлянёны арачнымі вокнамі ў ліштвах. Галоўны і бакавыя арачныя ўва-ходы аформлены пластычнымі парталамі з фігурнымі франтонамі (запазычаны з рускай церамной архітэктуры XVI — XVII ст.). У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Мастацкую каштоўнасць мае аб-раз «Раство Хрыстова» (датуецца 2-й па-ловай XIX ст.).

    ДРАЎЛЯНАЕ ЦАРКОЎНАЕ ДОЙЛІДСТВА

    Спрадвеку асноўным будаўнічым матэ-рыялам нашым  продкам служыла дрэва. Менавіта драўлянае культавае будаўніцт-ва пакінула на Кобрыншчыне шмат по-мнікаў, у якіх найбольш яскрава і паўна-значна ўвасобіўся геній народных цесля-роў і рэзчыкаў-дэкаратараў. Яны стваралі ўражлівыя архітэктурныя манументы, рэа-лізоўвалі тое мастацка-эстэтычнае пачуццё і патэнцыял, што не заўсёды мелі магчы-масць увасобіць у сціплым народным жыллі. Стагоддзямі выпрацаваныя канст-рукцыйныя і мастацкія прыёмы народнага дойлідства ў яго царкоўнай сферы былі даве-дзены да ўзроўню прафесійнай дасканаласці.

    Адным з найбольш старажытных твораў народнага  драўлянага дойлідства з'яўляец-ца Свята-Петра-Паўлаўская царква ў Кобрыне. Упамінаецца ў  1465 г., знаходзі-лася на паўднёвай ускраіне Рыначнай плошчы. Адзначана ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дз.Сапегі і на плане горада 1798 г. Царкву часта наведваў Су-вораў, які ахвяраваў на яе аздабленне не-калькі абразоў (з гэтай нагоды называла-ся Петра-Паўлаўска-Сувораўскай). 3 1847 г. святаром тут быў царкоўны дзеяч, гісторык А.М.Кульчыцкі. 3-за аварыйнага стану і небяспекі разбурэння ў 1857 г. закрыта. У 1862 г. перабудавана паводле праекта архі-тэктурнага памочніка Вендэнбаўма і ў 1913 г. перанесена на могілкі (вуліца Першамайская).

    Царква  вырашана 4-часткавай кампазі-цыяй, якую складаюць асноўны кубічны  зруб, завершаны пакатым шатром з  цыбу-лепадобным купалком, апсіда, бабінец  і прытвор, пад якім размешчана 2-ярусная  шатровая званіца. Гарызантальна ашалява-ныя сцены прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. У інтэр'еры апсіда вылучана драў-

    ляным разным іканастасам, царскія варо-ты якога выкананы на матыў спляценняў вінаграднай лазы вакол абразоў. Мастац-кую каштоўнасць маюць  абразы XVIII — XIX ст. «Божая Маці з дзіцем» (копія карціны Дж.Беліні), «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Архангел Гаўрыіл», «Мікола Цудатворац», «Божая Маці Жы-ровіцкая», «Апосталы Пётр і Павел». Дзе-сяць абразоў на тэму пакут Хрыста напіса-ны рукой аднаго майстра ў XVIII ст. у стылі барока — «Узяцце Хрыста ў палон», «Суд Хрыста ў Пілата», «Катаванне Хрыста», «Адзяванне цярновага вянка», «Ня-сенне крыжа», «Раскрыжаванне» і інш.

Информация о работе Архитектурное наследие Кобринщины