Архитектурное наследие Кобринщины

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 06 Ноября 2011 в 15:31, реферат

Краткое описание

Замки, церкви, кастёлы Кобрина

Содержимое работы - 1 файл

Арх1тэктурная спадчына Кобрыншчыны.doc

— 113.00 Кб (Скачать файл)

    Каля  царквы пастаўлены надмагільны помнік Аляксандру Міцкевічу (1801 — 1871) — малодшаму  брату пазта Адама Міцкевіча, прафесару права Харкаўскага універсітэта. Помнік уяўляе сабой верты-кальную кампазіцыю з фігурай анёла з крыжам, абвітым кляновай галінкай.

    Свята-Мікалаеўская царква ў Кобрыне. Размешчана на вуліцы Мікольскай (былая Астрамецкая, Камуністычная), на правым беразе р. Мухавец. Пабудавана ў XVIII ст. (да 1750) за межамі горада, у які пера-везена і часткова перабудавана ў 1860-я гады. Першапачатковы храм адзначаны ў «люстрацыі» 1563 г. Дз.Сапегі, атаксамана плане ў інвентары 1597 г.

    4-сценны зруб храма з 5-граннай апсі-дай накрыты вальмавым дахам, заверша-ным па цэнтры магутным цыбулепадобным купалам на 8-гранным светлавым барабане, які пастаўлены на нізкі чацвярык. Цы-булепадобны купал на гранёным барабане ўзвышаецца над вальмавым дахам апсі-ды. Галоўны заходні фасад на ўсю вышы-ню вылучаны нішай з 2 слупамі. Верты-кальна ашаляваныя сцены рытмічна рас-члянёны высока ўзнятымі прамавуголь-нымі вокнамі з брусамі-сцяжкамі ў пра-сценках. 4 слупы ў інтэр'еры з дапамогай скляпенняў-ветразяў падтрымліваюць барабан купала. Па чатырох вуглах малітоў-най залы вылучаны невялікія памяшканні прыдзелаў і рызніц.

    Свята-Георгіеўская царква ў Кобрыне. Знаходзіцца на могілках. Пабудавана на мяжы XVII —XVIII ст. Мастацкую каштоў-насць маюць разныя царскія вароты іка-настаса XVIII-XIX ст.

    Свята-Вазнясенская царква ў в. Гара-дзец. Размешчана на пагорку ў цэнтры

    вёскі. Пабудавана як касцёл у 1735 г. (ці 1799) у  пас. Акцябр. У 1876 г. пасля за-крыцця мясцовага касцёла ў сувязі з  пе-раабсталяваннем яго ў праваслаўную цар-кву перавезена ў Гарадзец і пастаўлена на бутавы падмурак.

    Мае рысы стылю барока. Вырашана вы-цягнутым 4-сценным зрубам пад 2-схіль-ным гонтавым дахам, які над 5-граннай апсідай  за кошт застрэшкаў пераходзіць у  вальмавы. Па цэнтры (вільчыку) даху ўзведзены фігурны 3-ярусны 8-гранны купал. Плоскасны франтальны фасад за-вершаны 3-вугольным вертыкальна ашаля-ваным франтонам з 2 маленькімі дахавымі вокнамі. Уваход вылучаны 2-схільным ганкам на 2 слупах. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі ў разных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Над прытворам у залу адкры-ваюцца хоры. Сцены ў інтэр'еры дэкары-раваны арнаментальным фрызам. Мастацкую каштоўнасць маюць 2 абразы XIX ст. «Божая Маці Адзігітрыя».

    Свята-Параскева-Пятніцкая  царква ў в. Дзівін. Размешчана на галоўнай вуліцы вёскі (былая Кобрынская) алтаром  на за-хад. Гэта сведчыць, што першапачаткова яна

    была  касцёлам. Пабудавана ў 1740 г. (ці 1728) намаганнямі  святара Яна Антонія Ваяводскага. У 1869—1870 гг. будынак пе-рароблены (інжынер-архітэктар Чэкмасаў,

    архітэктар  Барташэўскі) і перададзены праваслаўнаму  ведамству. У час 1-й сусвет-най  вайны царква пашкоджана пажарам, у 1917 г. адноўлена. У 1962 г. яе закрылі, з  часам прыйшла ў нягоднасць. У 1990 г. пас-ля рзгістрацыі суполкі быў зроблены ра-монт храма. Быў асвячоны архіепіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам.

    Мае рысы стылю барока. Вырашана па-доўжным  зрубам з 5-граннай апсідай з бакавымі рызніцамі. Агульны гонтавы дах  пад апсідай за кошт трохвугольных за-стрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Галоў-ны фасад фланкіраваны 2 чацверыковымі вежамі з фігурнымі яруснымі купаламі і цыбулепадобнымі купалкамі. Паміж вежам! заглыблены кілепадобны франтон даху, гонтавы адліў якога накрывае фасадную галерэйку. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прама-вугольнымі вокнамі вітражнага крыжова-га шклення. У інтэр'еры над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. Збоку перад царквой у 2-й палове XIX ст. пастаўлена драўляная званіца (васьмярык на чацверы-ку) пад шатровым гонтавым дахам.

    Свята-Міхайлаўская царква ў в. Яромі-чы (хутар Горбанка). Пабудавана ў 1784 г. (ці 1787) на могілках.

    Мае рысы стылю барока. Вырашана прамавугольным зрубам з прырубам апсі-ды, накрытых агульным гонтавым дахам з 3-вугольнымі застрэшкамі пры іх злучэнні. Па баках да апсіды далучаны 2 рызніцы пад 1-схільнымі дахамі; яе тарцовы фасад прарэзаны картушавым акном. Галоўны фасад завершаны 3-вугольным франтонам даху, над якім узвышаецца 8-гранная ве-жачка. Будынак апяразаны масіўным пра-філяваным карнізам. Зала асветлена вы-сокімі арачнымі вокнамі. Над прытворам на 2 слупах размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Мастац-кую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVIII ст. «Святая велікамучаніца Варвара», «Мікола Цудатворац», «Божая Маді Адзігітрыя», «Божая Маці Ахтырская» (1877).

    Свята-Дзмітрыеўская  царква ў в. Ле-лікава. Знаходзіцца  на ўсходняй ускраіне вёскі.

    Мае падоўжна-восевую аб'ёмна-прасто-равую  кампазіцыю, сфарміраваную прамавугольным зрубам з 3-сценнай апсідай, да якой асіметрычна далучаецца нізкая рыз-

    ніца. Зруб накрыты вальмавым дахам, вільчык  якога па цэнтры прарэзаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купа-лам, і па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да галоўнага фасада дабудаваны ніжэйшы працяглы, але больш нізкі прытвор пад 2-схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны прамавугольнымі вокнамі і расчлянё-ны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. У XIX ст. перад царквой адасоблена пастаўлена 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.

    Царква  Прападобнай Параскевы Сербская у в. Балата. У 1879 г. вяскоўцы саб-рал! 694 руб. і казна выдаткавала 305 руб. на будаўніцтва новай царквы на месцы ста-рога храма. Мясцовы памешчык А.М.Ган ахвяраваў лясны матэрыял і жалеза на дах. У 1882 г. пабудавана новая царква павод-ле праекта, складзенага ў 1880 г. грама-дзянскім інжынерам Ф.Афанасьевым. Бу-даўніцтва храма ажыццявілі селянін В.Гар-бузаў са сваей сям'ёй і мясцовыя жыхары без наёмных рабочых; за работамі назіраў малодшы архітэктар Залатароў. Будынак гатовай царквы быў агледжаны 13 кастрыч-ніка 1885 г.

    Помнік  мае рысы стылю класіцызму. Аб'ёмна-прасторавая  кампазіцыя царквы ўключае кубападобны  цэнтральны аб'ём з цыбулепадобным купалам над стромкім 4-схільным дахам, прамавугольную апсіду з бакавымі рызніцамі і 3-ярусную званіцу. Цэнтральны і 2 бакавыя ўваходы вылучаны адпаведна 6- і 4-калоннымі порцікамі пад 2-схільнымі дахамі. Фасады аздобле-

    ны  прафіляванымі карнізамі, ліштвамі акон, гарызантальнай і вертыкальнай ша-лёўкай. Унутры апсіда вылучана драўля-ным 3-ярусным іканастасам, створаным  у 1885 г. паводле праекта грамадзянскага інжынера А.Рэмера. Мастацкую каштоў-насць маюць абразы XVIII —XIX ст. «Пра-падобная Маці Параскева Пятніцкая», «Мікола Цудатворац», «Раство Хрыстова», «Ісус Хрыстос», «Сабор Божай Маці», «Архідыякан Стафан», «Свяціцель», кніга «Евангелле» (1780).

    Свята-Міхайлаўская царква ў в. На-васёлкі. Пабудавана ў 1881 г. на месцы былой царквы, якая існавала з канца XVII ст. і была асвячона ў гонар прападобнага Ануфрыя Вялікага. Раней прыход адно-сіўся да храма Раства Божай Маці сяла Дарапеевічы (Маларыцкі раён), а потым пасля пабудовы Міхайлаўскай царквы стаў самастойным. У 1936 г. царкву пабу-давалі па традыцыйнай для драўлянага дойлідства планіровачнай схеме. Па падоў-жнай восі ў адзіную кампактную кампазі-цыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, 2-яруснага аб'ёму малітоўнай залы, 5-сцен-най апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фарміруюць цыбулепадобны купал 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкаль-най шалёўкі сцен вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прама-вугольных акон.

    Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў в. Бяроза. Знаходзілася на паўднёвай ус-

    краіне  вёскі на вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1865— 1867 гг. на месцы праваслаў-нага храма, які згарэў 2 чэрвеня 1863 г. 14 чз-рвеня таго ж года гродзенскі губернатар атрымаў з Пецярбурга з Міністэрства ўнут-раных спраў тэлеграму: «Высочайше поведено восстановить сгоревшую в селе Березе Кобринского уезда Православную Церковь на суммы Правительства и объявить о сем Прихожанам». Верагодна, аўта-рам праекта быў губернскі інжынер В.Дзяменцьеў, які ўзяў за аснову «нар-мальны чарцёж № 37» (з серыі тыпавых праектаў, распрацаваных Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы). Такі ж праект быў рэалізаваны ў мястэчку Стараселле Ко-пыскага павета Магілёўскай губерні. Па просьбе брэсцкага епіскапа Ігнація скла-данне каштарысу і нагляд за работамі ажыццяўляў літоўскі епархіяльны архітэк-тар Т.Савіч. Будаўніцтва царквы, акрамя іканастаса, было даручана вопытнаму май-стру, жыхару слабады Чырвоныя Злынкі Чарнігаўскай губерні В.Гарбузаву. Імпера-тар Аляксандр II ахвяраваў 3000 руб., М.М.Мураўёў — 500 руб. з кантрыбуцый-ных сум.

    Помнік  мае рысы стылю класіцызму. Узведзена  па канічнай 4-часткавай зрубнай кампазіцыі: званіца, выцягнутая трапезная, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі і 5-гранная апсіда з 2 бакавымі рызніцамі. Пакаты 4-схільны дах храма завершаны магутным светлавым 8-гранным барабанам з цыбулепадобным гранёным купалам. На галоўным фасадзе дамі-нуе 2-ярусная (васьмярык на чацверыку)

    шатровая  званіца з цыбулепадобнай макаў-кай, уваход вылучаны 6-калонным порці-кам. Гарызантальна ашаляваныя сцены  расчлянёны вокнамі ў разных ліштвах. Мастацкую каштоўнасць маюць  іканастас з разнымі царскімі варотамі XIX ст., абра-зы XVII —XIX ст. «Божая Маці», «Пак-роў», «Успенне Прасвятой Багародзіцы», «Божая Маці з дзіцем і Іаанам» (1800), «Святыя Пётр і Павел», «Жыціе Хрыста», «Святы велікамучанік Панцеляймон», «Уз-нясенне Хрыстова», «Афанасій Брэсцкі», «Віленскія мучанікі Антоній, Іаан і Яў-стахій», «Святы з дзідай», «Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы», кніга «Евангелле» (XIX ст.).

    Свята-Мікалаеўская царква ў в. Вер-халессе. Пабудавана ў 1882 —1888 гг. на месцы драўлянага храма, які згарэў 3 красавіка 1881 г. з усёй маёмасцю. Мае рысы стылю класіцызму. Архітэктар Ф.Залатароў.

    Царква  вырашана 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай  кампазіцыяй, складзенай з малітоўнай залы, прамавугольнай апсідыі шатровай званіцы над прытворам. Над шатровым дахам цэнтральнага кубападоб-нага зруба і шатром званіцы ўзвышаюцца цыбулепадобныя купалы. Гарызантальна і вертыкальна ашаляваныя сцены завершаны трохвугольнымі франтонамі. Ф.Зала-таровым зроблены 2-ярусны іканастас у «рускім стылі».

    Свята-Пакроўская царква ў в. Хабо-вічы. Размешчана ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1899 г. на ўрадавыя сродкі на месцы ранейшага храма. Праект зацверджаны 1 лістапада 1884 г.

    Вырашана  цэнтрычна-крыжовым ас-ноўным зрубам, да якога далучаны пры-твор-званіца  і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма пануюць 2-гранныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі. У дэкоры выкарыстана фігур-ная шалёўка, разныя карнізы, вуглавыя лапаткі. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII —XIX ст. «Віленскія мучані-кі», «Георгій Перамаганосец», «Святы Ануфрый».

    Свята-Прачысценская  царква ў в. Дзі-він. Знаходзіцца  ў цэнтры вёскі. Хадайні-цтва аб будаўніцтве  новай царквы з-за трухлявасці старой было пададзена прыха-джанамі яшчэ ў 1879 г. Узведзена ў 1902 г.

    Мае рысы неарускага стылю. 4-частка-вая аб'ёмная кампазіцыя складаецца з прытвора-званіцы, кароткага бабінца, малі-тоўнай залы, апсіды. Унутры апсіда вылу-чана драўляным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы XVIII — XIX ст. «Прападобны Ануфрый», «Божая Маці Адзігітрыя», «Святыя Варвара і Андрэй», «Святыя Мікола і Мітрафаній», «Мікола Цудатворац», «Дабравешчанне», «Узнясен-не Хрыстова», «Нараджэнне Божай Маці», «Спас Пантакратар».

    Свята-Прачысценская  царква ў в. Па-віцце. Размешчана на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1911 г.

    Мае рысы неарускага стылю. Буйна-маштабнае збудавание са складанай і шмат-планавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцы-яй. У яе аснове кубападобны высокі зруб

    малітоўнай  залы, завершаны магутным цэнтральным 8-гранным светлавым барабанам з шатровым верхам і цыбулепадоб-ным купалам і вуглавымі «апостальскімі» купаламі на стройных 2-ярусных шыйках. Да цэнтральнага зруба далучаюцца больш нізкія бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсі-да, працяглы бабінец і прытвор-званіца. Па вуглах цэнтральнага крыжовага зруба пры-рублены нізкія 3-гранныя рызніцы. Цэнт-ральнае маляўнічае 5-купалле ўзбагачаец-ца цыбулепадобнымі купаламі над вальма-вым дахам апсіды і фігурнымі 3-лопасце-вымі франтонамі бакавых прыдзелаў. Вер-тыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўля-ецца вышынная васьмерыковая шатровая званіца з аналагічным цыбулепадобным купалком. Архітэктурна-дэкаратыўную фактуру фасадам надае разнастайная ша-лёўка: вертыкальная ў цокальнай частцы, гарызантальная на сценах, дыяганальная на франтонах. Дэкор узбагачаюць вуглавыя

    1 прасценачныя лапаткі, геаметрызаваныя ліштвы прамавугольных і стральчатых акон. Галоўны ўваход вылучаны 2-слупо-вым ганкам, завершаным шатром з галоў-кай. У інтэр'еры пануе падкупальная пра-стора светлавога барабана, абапёртага праз ветразі на сцены цэнтральнага зруба. Ап-сіда вылучана драўляным разным 2-ярусным іканастасам. Мастацкую каштоўнасць маюць абразы на дошках XVII — XVIII ст. «Святы велікамучанік Дзмітрый» (1745), «Божая Маці Адзігітрью», «Ісус Хрыстос»,

Информация о работе Архитектурное наследие Кобринщины