Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Сентября 2011 в 15:21, реферат
Яшчэ Максім Багдановіч сваім пільным мастакоўскім вокам здолеў разгледзець на захмараным літаратурным небе Беларусі надзвычай яркую, вельмі адметную і вабную зорку, імя якой - Ян Чачот. Называючы самых першых «будзіцеляў» нацыі, пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, якраз гэтае імя вылучыў аўтар «Слуцкіх ткачых» сярод іншых пісьменнікаў першай паловы ХІХ стагоддзя.
З твораў розных жанраў, са шматлікіх пісьмаў да сяброў, да знаёмых і блізкіх, да дзеячаў культуры Беларусі паўстае перад намі вельмі прывабны вобраз нашага першага сапраўднага паэта, чалавека высокай культуры, які ведаў многія эўрапейскія мовы (французскую, нямецкую, ангельскую, лацінскую, польскую, расейскую), які да канца сваіх дзён застаўся верны свайму беларускаму народу, яго культуры і мове.
Усе творы Яна Чачота - сапраўды беларускія. І не толькі тыя, што напісаны на беларускай мове, але і польскамоўныя. Беларускія і сваім пафасам, і тымі праблемамі, якія вырашае ў іх паэт, і выключна мясцовым матэрыялам, вельмі добра вядомым аўтару. Яны самі па сабе яскрава гавораць нам, што Ян Чачот - сапраўдны беларускі нацыянальны паэт, творчасць якога павінен ведаць кожны культурны грамадзянін Беларусі.