Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Декабря 2011 в 01:14, реферат
Максім Багдановіч – любімы паэт беларусаў, амаль усё сваё нядоўгае жыццё ён пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны і памёр на чужыне. Пры жыцці паэта выйшаў адзіны зборнік вершаў ”Вянок”.
Постаць Максіма Багдановіча надзвычай прыцягальная, у ёй шмат загадкавага. “Госцем з высокага неба” назваў Багдановіча Аркадзь Смоліч, палітычны і культурны дзеяч, вучоны-географ.
Вершы, адпраўленыя ў архіў, “выцягнуў на свет” таленавіты публіцыст Сяргей Палуян. У хуткім часе вершы Багдановіча пачалі друкаваць, і праз некаторы час усе супрацўнікі “Нашай нівы”, апроч Ядвігіна Ш., прызналі паэтычны талент Багдановіча. У Сяргея Палуяна з Максімам Багдановічам завязалася ліставанне і завочнае сяброўства. Адзіны прыжыццёвы зборнік Багдановіча “Вянок” мае прысвячэнне “На магілу С. Е. Палуяну”. Апрача таго паэт прысвяціў Палуяну два вершы – “Ты быў як месяц адзінокі” і “Глянь, як зорка ў небе ляціць”.
Характарызуючы жыццё свайго сына ў студэнцкія гады, Адам Багдановіч казаў, што Максім вёў жыццё сіратлівае, адданае літаратуры і навуцы. У цэнтры гэтага ціхага кабінетнага жыцця – кнігі. Той літаратурны вобраз Максіма-Кніжніка, якому паэт прыпісвае свой “Апокрыф”, сімвалізуе захапленне кнігамі. Ён, вядома, сам быў гэтым Максімам-Кніжнікам. Па сведчанні гімназіста сябра Дыядора Дзябольскга, на стале знаходзіўся “нязменны беларускі слоўнік Насовіча”.
Зварот Багдановіча да Беларушчыны і рыцарскае слугаванне ёй лічаць той загадкай , якая не разгадана. Атмасфера тыпавой інтэлігенцкай сям’і, дзе панавала расейская культура, расейскамоўнае асяродде – акалялі паэта.
Пробліскі разгадкі - дзяцінства ў вёсцы Вяззе, дзе вясной і летам 1895 года жыла са сваімі сынамі Вадзімам, Максімам і Лёвам – Марыя Багдановіч, дзе ўпершыню Максім судакрануўся з жывым беларускім словам. У той беларускай атмасферы, якую Максім адчуў у Ніжнім Ноўгарадзе ў сем’ях цётак Марыі і Магдалены. У кніжных крыніцах і ўплывах бацькі, а таксама асобаш звязаных з Бацькаўшчынай.
Нетрадыцыйная, і ў той жа час блізкая кожнаму, паэзія Багдановіча – няўлоўная і кранальная. Яна нікога не пакідае безуважным.
Наватарства Максіма Багдановіча праявілася ў тым, што ён актыўна распрацоўваў такія складаныя, вядомыя ў еўрапейскай паэзіі, формы вершаў, як трыялет, ронда, санет, нават, класічныя японскія пяцірадковыя вершы – танку. Стэнд-ніша, у якім увасоблена творчае крэда “песняра чыстае красы”, вельмі актыўная па сваім уздзеянням дзякуючы насычанасці і эстэтычнаму паказу экспанатаў. Здымак Максіма Багдановіча 1911 года – цэнтры нішы, з двух бакоў ад яго “Наша ніва” з “Апавяданнем аб іконніку і залатару” і “Калядная пісанка” з апавяданнем “Апокрыф”. “Евангеллем мастацтва” назваў “Апокрыф” Багдановіча крытык Антон Луцкевіч (Навіна). Рэпрадукцыя гравюры “Хрыстос, які пастукаўся” (ХІХ ст.), што належыла самаму блізкаму сядру паэта – Дыядору Дзябольскаму, становіцца экспанатам-сімвалам. Гэта ілюстрацыя да “Апокрыфа” – стылізаванага апавядання, напісанага у форме евангельскіх прыповесцяў. У “Апокрыфе” кананізавана думка Багдановіча аб найвышэйшай каштоўнасці хараства ў жыцці.
Зала
пятая – Мадонны –
Промні дзённага святла трапляюць у залу праз поліхромныя (светлых колераў) вітражы з выявамі каласоў і васількоў. Крыжовая кампазіцыя, утвораная лепкай на столі (цёмна-малінавы) крыж), падзяляе залу на тры ўмоўныя часткі і яднае дамінанты залі і гравюру “Сікстынская Мадонна”; рукапісны зборнік “Зеленя”, првсвечаны Нюце Гапановіч (у авальнай з пазалотай нішы); партрэт Ганны Какуевай. Крыж на столі злучае гравюру са зборнікам “Вянок” у трэцяй зале, яны знаходзяцца на адной экспазіцыйнай лініі.
Мадонна – адзін з цэнтральных вобразаў у творчасці М. Багдановіча, ён адлюстраваны ў паэмах “У вёсцы”, “Вераніка” у цыкле “Каханне і смерць” ды іншых. Мадонна для Багдановіча – гэта Маці-Беларусь, крыніца натхнення. “Маці-краіна” Беларусь і родная маці паэта былі непарыўна звязаны ў свядомасці паэта. Любоў да маці, якую Багдановіч так рана страціў, памяць пра яе прыцягвалі яго ўвагу да зямлі продкаў, да Радзімы. Пад гравюрай “Сікстынская Мадонна” сімвалічна змешчаны здымак Марыі Багдановіч з Максімам (1892 – 1893).
У паэзіі Максіма Багдановіча вылучаецца цыкл “Каханне і смерць”, які не ўвайшоўу зборнік “Вянок”. Тэму гэтага цыкла, паводле І Замоціна, можна акрэсліць формулай “маці і дзіця”.
Пачуццё кахання ў паэта рэдка межавалася з радасцю і ўзнёслым настроем, хутчэй яму спадарожнічаў сум, боль часам – меланхолія.
Цыкл Мадонны прысвечаны Ганне Какуевай. Сярод мемарыяльных рэчаў вылучаецца вялікі партрэт Ані ў маленстве.
Адна з паэм Максіма Багдановіча мае назву “Вераніка” – па імені маленькай дзяўчынкі Веранікі Залатаровай, пляменніцы Дыядора Дзябольскага. Паэт веджаў яе з моманту нараджэння (1909 г.), гуляў з ёй, прыносіў падарункі, прысвяціў некалькі вершаў.
Сярод здымкаў, дакументаў, асабістых рэчаў Ганны Гапановіч цэнтральнае месца належыць рукапіснаму зборніку “Зеленя”. У хуткім часе пасля выхаду ў свет зборніка “Вянок” Максім Багдановіч падараваў адзін з асобнікаў сваёй стрыечнай сястры. Паэтычную вартасць зборніка Нюта ацаніць не магла, бо не ведала беларускай мовы. Максім выбраў з “Вянка”, з рукапісаў, з твораў, апублікаваных у перыёдыцы, 22 вершы іх на расейскую мову, а сшытак перакладаў назваў “Зеленя”.
На століку каля кутняга стэнда са здымкамі цёткі Марыі ў беларускім народным адзенні і маленькай Наташай Кунцэвіч экспануецца дзіцячая цацка – мядзьведзь Васенька. Гэтага мядзьведзіка 22-гадовы Максім Багдановіч падараваў Наташы – унучцы цёткі Магдалены.
З 1912 года Максім Багдановіч пачаў працаваць над беларускім лемантаром для дзяцей. А падчас жыцця ў Менску (кастрычнік 1916 – люты 1917) разам з Аркадзем Смолічам і Людвікай Сівіцкай рыхтаваў чытанку для падрыхтоўчай школы. Максім вельмі любіў дзяцей. Дарэчы, дом Змітрака Бядулі, дзе жыў у Менску Багдановіч, з’яўляецца , як і ўзгаданая вышэй Ракуцёўшчына, філіялам Літаратурнага музея М. Багдановіча “Беларуская хатка”, адметнай рысай якой з’яўляецца “Батлейка”, якая захавалася з тых часоў.
Апошняя зала прысвечана смерці паэта, яго не здзейсненым задумам. Атмасфера трагізму апошніх месяцаў жыцця паэта, нязбытнасць мар і жаданняў у пятай зале перадаюцца праз сімволіку экспанатаў і складанае мастацкае вырашэнне. У параўнанні з папярэднімі, гэтая зала меньш насычана экспанатамі. Лепка і металічная аздоба на столі і сценах праз ідэю і вобраз Страціма-Лебедзя адлюстроўваюць тэму няздзейсненых задум.
Паміраў Багдановіч, як і жыў, адзінока, на чужыне, ноччу 25 траўня.
Засталася кніга “Вянок” – сімвал недарэмна пражытага жыцця – з кароткім вершам-развітаннем.
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Памінальную службу адправілі ў саборы Аляксандра Неўскага. На магіле паставілі белы крыж. Адам Багдановіч, прыехаўшы ў Ялту па тэлеграме, наведаў магілу, забраў архіў сына.
Гадзіннік паэта, які адлічыў апошнія хвіліны ягонага жыцця, падараваны Максіму бацькам пасля заканчэння гімназіі, экспануецца пад партрэтам.
Пралятайце вы, дні,
Залатымі агнямі.
Скончу век малады –
Аблятайце цвятамі.
Сумны лёс маладога паэта не мог мяне не ўразіць. На мой погляд, Літаратурны музей Максіма Багдановіча - самы прыгожы ў Менску. У дадатак да, апісанай вышэй каплічкі, якая найбольш мне спадабалася, хачу адзначыць прыгажэнныя жырандолі, якія былі зроблены Э. К. Агуновіча.
Да недахопаў магу аднесці толькі тое, што часовая экспазіцыя выстаўляецца вельмі рэдка, з якой-небудзь нагоды, а таксама, што нам не была паказана “Батлейка” ў “Беларускай хатцы”.