Автор работы: Пользователь скрыл имя, 14 Декабря 2011 в 01:14, реферат
Максім Багдановіч – любімы паэт беларусаў, амаль усё сваё нядоўгае жыццё ён пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны і памёр на чужыне. Пры жыцці паэта выйшаў адзіны зборнік вершаў ”Вянок”.
Постаць Максіма Багдановіча надзвычай прыцягальная, у ёй шмат загадкавага. “Госцем з высокага неба” назваў Багдановіча Аркадзь Смоліч, палітычны і культурны дзеяч, вучоны-географ.
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры
Факультэт
інфармацыйна-дакументных
камунікацый
Рэферат на тэму:
“Літаратурны
музей Максіма
Багдановіча”
Менск 2004
Максім Багдановіч – любімы паэт беларусаў, амаль усё сваё нядоўгае жыццё ён пражыў удалечыні ад Бацькаўшчыны і памёр на чужыне. Пры жыцці паэта выйшаў адзіны зборнік вершаў ”Вянок”.
Постаць Максіма Багдановіча надзвычай прыцягальная, у ёй шмат загадкавага. “Госцем з высокага неба” назваў Багдановіча Аркадзь Смоліч, палітычны і культурны дзеяч, вучоны-географ.
У
1981 годзе была прынята пастанова
аб стварэнні музея Максіма
Галоўнай вуліцай прадмесця была Траецкая, у ХІХ ст. перайменаваная у Аляксандраўскую (цяпер вуліца М. Багдановіча). На гэтай вуліцы у доме Карказовіча, у канцы ХІХ ст. месцілася І Менская прыходзкая вучэльня, у якой працаваў настаўнікам бацька паэта – Адам Багдановіч. Першы паверх дома з вучэльняй быў мураваны. Настаўніцкая кватэра Адама Багдановіча на другім, драўляным, паверсе. Тут і нарадзіўся Максім Багдановіч.
Дом не захаваўся. Верхні паверх яго згарэў пад час Другой сусветнай вайны, мураваная частка будынка разбурана пасля вайны.
Літаратурны
музей Максіма Багдановіча
Ладная частка экспанатаў сабрана дзякуючы руплівым пошукам і ахвярнай даследчыцкай працы бібліёграфа Ніны Барысаўны Ватацы. Музейныя калекцыі дапаўняюць тыпалагічныя прадметы часу, матэрыялы па багдановічазнаўстве і ўшанаванні памяці паэта.
Выпадковы жылы дом, пазбаўлены мемарыяльнай абаяльнасці, напоўніўся новым зместам, у ім створаны музей паэта. Музей сінтэзаваў жыццяпіс Максіма Багдановіча і яго мастацкі свет – адметны і непаўторны. “Хараство паэзіі Багдановіча ня ў сіле, не ў магутным творчым размаху, які выяўляецца, напрыклад, у Купалы, ня ў красачнасьці, сакавітасьці абразоў прыроды, чым так чаруе нас Колас. Багдановіч – паэт паўтонаў. Свае фарбы ён бярэ з паблеклых старадаўніх тканін, з малюнкаў сьветлых кніг, пісаных многа сот лет таму назад на пэргаменце, з засохшых красак родных палёў… Паўтоны ў фарбах, у гуках, у перажываньнях – вось асноўная рыса творчасьці Максіма Багдановіча. Яго ролю ў беларускай паэзіі прыраўнаваць да ролі таго, хто ўвёў у музыку паўтоны, хто на іх збудаваў новую гармонію”. Так пісаў пра паэзію Максіма Багдановіча крытык Антон Навіна (Антон Луцкевіч).
Мастацкі свет паэта, увасоблены ў творчасці з дапамогай экспанатаў і мастацкіх сродкаў, адлюстраваны ў экспазіцыі. Краса і хараство даміныюць у аздабленні, стылізаваным пад “мадэрн” – кірунак у мастацтве канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Характэрныя рысы “мадэрну” – багатая арнаментыка, шырокае ўжыванне хваліста-ламанай лініі ў дэкоры.
“Вянок” зяго паслядоўнай расстаноўкай цыклаў і тэм вызначыў пабудову экспазіцыі. У паэзіі Багдановіча кожная нізка вершаў адлюстроўвае пэўнае кола тэм і вобразаў. Так нізка “Узачараваным царстве” – акно ў свет вобразаў і ўяўленняў беларускай міфалогіі, “Старая Беларусь” – люстэрка гістарычнага мінулага Беларусі з вобразамі Летапісца, Перапісчыка, Францішка Скарыны. Даследчык Іван Замоцін назваў паэзію Багдановіча “асяроддзем зачараваных люстраў”.
Паспрабуем
зазірнуць у свет паэта, прачытаць
ягоны “Вянок” – кнігу
Нешырокая лесвіца з каванымі металічнымі парэнчамі, упрыгожанымі раслінным арнаментам, вядзе на другі паверх. На вокнах уздоўж лесвіцы вітражы з сілуэтамі старога Менска. У цэнтры столі, зіхаціць у праменях зыркаа святла вялікая жырандоля у выглядзе пераплеценых вянкоў, струменяў і кропель дажджу.
У першай зале музея адлюстраванв дзяцінства паэта, вытокі таленту, цыклы “Згукі Бацькаўшчыны” і “У зачараваным царстве”.
Знаёмства з залай пачынаецца з маленства на Беларусі. Экспазіцыю адкрывае мастацкая рабрта Пятра Драчова “Менск 1891 года”, якая ўяўляе сабой рэканструкцыю старажытнага цэнтра Менска – верхняга горада. Выгляд з Траецкай гары непадалёк ад месца нараджэння Максіма Багдановіча.
Над
панарамай - герб Менска, які быў
нададзены гораду ў 1591 годзе. Асноўныя
помнікі: Дамініканскі касцёл (ХУІІ ст.);
касцёлы Бернардынаў і
Летам сям’я Багдановічаў пераехала ў Гародню, дзе Адам Багдановіч атрымаў новую працу ў Сялянскім пазямельным банку. Ён мусіў пакінуць працу настаўніка па стане здароўя.
З жыцця ў Менску засталіся
літаральна адзінкі
У Горадні, як і ў Менску, у Багдановічаў збіралася шмат людзей, пераважна інтэлігенцыя. Гучалі дэкламацыі літаратурных твораў, спевы, вяліся дыскусіі.
Першая катастрофа ў сям’і – у кастрычніку 1986 года у 27-гадовым узросце ад сухотаў памірае маці. Апошні здымак Марыі Апанасаўны з кароткай стрыжкай, пасведчанне аб смерці, выдадзенае Гарадзенскім Сафійскім Саборам, - памяткі сямейнай трагедыі.
У 1991 годзе на магіле маці паэта у Гародні ўстаноўлены помнік.
Страта маці стала для Максіма Багдановіча стратай радзімы: у лістапале 1896 года сям’я пераехала ў Ніжні Ноўгарад.
Дамінанта І залі – стэнд з матэрыяламі беларускіх фалькларыстаў (Я. Чачота, Е. Раманава, П. Шэйна), якія перадаюць настрой першых цыклаў “Вянка”. У цэнтры стэнда кніга – этнаграфічны нарыс Адама Багдановіча “Пережитки древнего миросозерцания у белоруссов”. Гэта адна з настольных кніг Максіма. Кніга адкрывала паэту таямнічы і багаты свет уяўленняў і сузіранняў беларусаў.
Кніга бацькі ў комплексе з вышываным Марыяй Мякотай ручніком змешчана ў густоўна аздобленай скураной рамцы. Гэта экспанаты-сімвалы. Мастацкае афармленне залі: гіпсавая лепка на столі часткова паўтарае арнамент ручніка. Ручнік маці сімвалізуе памяць аб Бацькаўшчыне, шляхі Беларусі.
У ніжнім Адам Багдановіч пазнаёміўся з Максімам Горкім. На працягу жыцця іх звязвала сяброўства. На пачатку 1899 года Адам Багдановіч ажаніўся з сястрой жонкі горкага Аляксандрай Волжынай. Але шлюб быў кароткі – пры канцы гэтага года Аляксандра памірае пры родах. Нарадзіўся сын, якога ў памяць аб маці назвалі Аляксандрам.
Першым
настаўнікам Максіма быў
Падчас рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Максім разам са старэйшым братам Вадзімам спрычыніліся да гімназічных хваляванняў. Максім часова захапляўся анархізмам.
Яшчэ на пачатку вучобы ў гімназіі Максім напісаў свае першыя вершы па-беларуску і паказаў іх хроснай – Вользе Сёмавай. Пасведчанні бацькі, вершы былі чыста вучнёўскія. Цэнтрам увагі Максіма Багдановіча было нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі і яе маладая літаратура.
У другой залі распавядаецца пра станаўленне творчай індывідуальнасці.
Нізкі вершаў “Старая Беларусь” і “Места”. Яна адлюстроўвае літаратурны дэбют у “Нашай ніве”, паездкі ў Вільню і Ракуцёўшчыну (філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча) летам 1911года, тэму нацыянальнага Адраджэння ў спадчыне паэта.
Кампазіцыйным ядром экспазіцыі з’яўляецца своеасаблівы іканастас – графічны рад з 12 постацей рэлігійных і культурных дзеячоў старажытнай Беларусі. Другі – фатаграфічныя выявы беларускіх дзеячоў ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Экспанаты-сімвалы – слуцкі пояс і Статут Вялікага княства Літоўскага (рэдакцыя 1588 года). Дарэчы, гэтая зала з пастаяннай экспазіцыі ўразіла мяне больш за ўсё. Сярод дзеячоў беларускай культуры, сучаснікаў Максіма, няма яго самога. Але, калі паглядзець у цэнтр, вышэй пояса і Статута – мы бачым Максіма. Такое выканнане экспаната вельмі захапіла мяне.
У 1907 годзе ў газеце “Наша ніва” (№24) з’явіўся першы друкаваны твор Максіма Багдановіча “Музыка”. Апавяданне – своеасаблівы творчы маніфест паэта. У хуткім часе былі надрукаваны творы “Прыйдзе вясна”, “Ноч”, “На чужыне”, “Над магілай”. На першы твор “Музыка” звярнуў увагу украінскі літаратуразнаўца Іларыён Свянціцкі, вытрымкаю з апавядання ён пачаў раздзел у кнізе “Відроджэння білоруського пісьменства”.
Максім Багдановіч меў намер паступаць у Пецярбургскі універсітэт. Там пад кіраўніцтвам акадэміка А. Шахматава Максім мог цалкам прысвяціць сябе вывучэнню беларускай мовы, этнаграфіі, гісторыі. Але Адам Багдановіч не палічыў магчымым адпусціць сына ў Пецярбург па стане здароўя. Адыграла ролю і тое, што бацька не меў сродкаў вучыць адначасова двух сыноў у розных гарадах (Леў збіраўся паступаць у Маскоўскі універсітэт).
Максім мусіў паступаць у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй у Яраслаўлі. А летам 1911 года, перад пачаткам вучобы ў ліцэі ён наведвў Беларусь – Вільню і Ракуцёўшчыну. Яго запрасілі супрацоўнікі “Нашай нівы” – Іван і Антон Луцкевічы. Вацлаў Ластоўскі пісаў: “Максім Багдановіч прыехаў ў Вільню ўжо як актыўны свядомы прадстаўнік беларускага адраджэння, глыбей сягаючы думкай у будучыню нашага народу, чым мы, працаўнікі, згрупаваныя ў цэнтры”.
Непрацяглы час знаходзіўся Максім Багдановіч у Вільні – па дарозе ў Ракуцёўшчыну і назад. Вільня ўразіла паэта, ён захапіўся і касцёлам св. Ганны, і вуліцамі Вільні, пра якія сказаў не ў адным сваім вершы з нізкі “Места”, і Вострай Брамай. Ні Яраслаўль, ні Ніжні, нават ні Менск і Гародня, а Вільня – старая беларуская сталіца – першы і адзіны урбаністычны матыў у паэзіі М Багдановіча.
З Вільні ў Ракуцёўшчыну паэта суправаджалі Антон і Іван Луцкевічы (альбо адзін з іх). Фальварак належыў збяднеламу шляхціцу Вацлаву Лычкоўскаму – роднаму дзядзьку братоў Луцкевічаў. Там паэт слухаў родную мову – сакавітую маладэчанскую гаворку, жніўныя песні, байкі, жарты, хадзіў палявымі і ляснымі дарогамі, фіксаваў кожнае трапнае слова, кожную фактурную рысу побыту,адзення і характару землякоў. На ціхай ракуцёўскай вуліцы ён сустрэў дзяўчынку – “упэцканую і хілую і худую”, у абліччы якой адчуў “штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі стараўся выявіць праз Маці Божай лікі”. “Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця” – так назваў паэт гэты час. Ракуцёўскі творчы “даробак” – гэта цыклы вершаў “Старая Беларусь” і “Места”, а таксама дзве паэмы “Вераніка” і “У вёсцы” (нізка “Мадонны”).
У трэцяй зале выстава апавялае пра росквіт творчага таленту Максіама Багдановіча. Дзве асноўныя дамінанты – зборнік “Вянок” на асобным стэндзе і стэнд-ніша з экспанатамі, у якіх увасоблена творчае крэда “песняра чыстае красы”.
Паэзія Максіма Багдановіча была нетрадыцыйнай для маладой беларускай літаратуры. Першыя вершы, якія ён дасылаў у “Нашу ніву”, не былі прыняты пісьменнікам Ядвігіным Ш., ён ахрысціў іх “дэкадэншчынай”, а Аляксандр Уласаў, выдывец “Нашай нівы”, спісаў у архіў. Толькі дзякуючы Янку Купалу былі надрукаваны вершы “Над магілай” і “Прыйдзе вясна”.