Беларускае грамадзтва

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Ноября 2012 в 11:54, реферат

Краткое описание

Беларускае грамадзтва глыбока расколатае. Празь дзесяць гадоў пасьля абвяшчэньня незалежнае Рэспублікі Беларусі назіраецца настолькі радыкальнае адасабленьне адной часткі грамадзянаў гэтае краіны ад другой, што, слухаючы размовы ды чытаючы артыкулы адных і другіх, староньні назіральнік можа проста не паверыць, што вядзецца ў іх пра адны й тыя ж рэаліі.

Содержимое работы - 1 файл

Беларускае грамадзтва глыбока расколатае.docx

— 44.51 Кб (Скачать файл)

Зусім па-іншаму выглядае сучасны стан дасавецкай дзяржаўнай сымболікі Беларусі. Ужываючыся цалкам або ў выглядзе асобных элемэнтаў у эмблематыцы значнай часткі палітычных партыяў краіны (ад кансэрватараў зь Беларускага народнага фронту да сацыял-дэмакратаў) і самых розных грамадзкіх арганізацыяў (ад міжнароднага Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” да рэгіянальнага “Цэнтру грамадзкіх ініцыятываў” з Маладэчна), аздабляючы шматтысячныя маніфэстацыі прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў, зьяўляючыся ў выглядзе графіці на сьценах і мурох беларускіх гарадоў, гэтыя сымбалі сталіся сымбалямі яднаньня для ўсіх, незалежна ад этнічнае прыналежнасьці, хто жадае бачыць Беларусь дэмакратычнаю, прававою, эканамічна моцнаю, урэшце — проста прыстойнаю эўрапейскаю дзяржаваю. У адказ на гэта Лукашэнкавы “ахоўнікі парадку” вядуць няспынную барацьбу з нацыянальнай сымболікай (іхныя спасылкі на дасюль дзейсны ў РБ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР №990-X ад 09.04.1981, якім уведзеная забарона на “пользование флагами и вымпелами, не зарегистрированными в установленном порядке”, ня маюць ніякага сэнсу хоць бы з прычыны “зарэгістраванасьці” бела-чырвона-белага сьцяга ў якасьці сьцяга БНФ), арыштоўваюць і зьбіваюць людзей, якія ёю карыстаюцца (зьвесткамі пра гэта напоўнены ўвесь беларускі незалежны друк за апошнія пяць гадоў), ці, напрыклад, забараняюць дзейнасьць выдавецтва “Хата” за тое, што ім “выпушчана ў свет кніга “Пагоня” ў сэрцы тваім і маім”, змест якой супярэчыць вынікам рэферэндума па дзяржаўнай сімволіцы і такім чынам адмоўна ўплывае на паразуменне, еднасць і стабільнасць у грамадстве” 30. Аднак гэта толькі дадае ёй прывабнасьці ў вачах людзей, нават далёкіх ад беларускага нацыянальнага руху, але незадаволеных рэстаўрацыяй нэасавецкага ладу ў Беларусі.

Такім чынам, можна з упэўненасьцю сьцьвярджаць, што пытаньне аб дзяржаўнай сымболіцы ў Рэспубліцы Беларусі сёньня ёсьць вытворным ад праблемы выбару далейшых шляхоў палітычнага  і грамадзкага разьвіцьця нашай  краіны. Ад таго, наколькі хутка Беларусь эўрапейская здолее перамагчы Беларусь савецкую, залежыць і тэрмін, празь які адбудзецца аднаўленьне “Пагоні” і адпаведнага ёй сьцяга як афіцыйных сымбаляў незалежнай Беларускай дзяржавы.

 

 

Гомельскi фiлiял

Мiжнароднага ўнiверсiтэта «МІTCO»

 

Кафедра сацыяльна-гуманитарных дысцыплiн

 

 

 

 

 

Рэферат па дысцыплiне

«Беларуская мова (прафесiйная лексiка)»

На тэму: «Сучасная  дзяржаўная сімволіка РБ »

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Выканала: студэнтка группы

П-1273. Нажэева Ганна 

Праверыла: Скачкова В.А

 

 

 

 

Гомель, 2012


Информация о работе Беларускае грамадзтва