Коллизионные вопросы треста

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Ноября 2012 в 18:36, контрольная работа

Краткое описание

Траст происходит из англо-саксонской системы права и является одним из его центральных институтов. Как таковой, этот институт так и остается только в правовых системах, основанных на общем праве. В других же государствах понятие треста либо полностью отсутствует (Германия, Австрия), либо отведен к каким-то специфическим формам, которые хоть и называются "траст", но в то же время, за отсутствием веками отработанной традиции, не могут быть полностью эквивалентными истинным Траст английского типа.
Проблема, таким образом, гораздо глубже простого различия в законах. Страны, которые не признают траст, не могут даже вывести его понятие из доступных им категорий.
К примеру, в странах общего права траст может быть самостоятельной единицей, подобно компании. Траст может открыть банковский счет, владеть имуществом и т.д. В системах гражданского права не только нельзя создать независимый субъект по образцу треста, но иногда трудно даже добиться признания, что иностранный траст может быть таким субъектом.
В отличие от белорусского права собственности (то есть правомочий владения, пользования и распоряжения), собственность в договоре треста расщепленная: право собственности на объект операций принадлежит одному лицу (учредителю треста), право получения доходов - другой (руководителю или доверительному собственнику), а право их получения - третьему (бэнэфицыяру).

Содержимое работы - 1 файл

Колизионные вопросы траста.doc

— 96.50 Кб (Скачать файл)

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ  ЎНІВЭРСЫТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ МІЖНАРОДНЫХ  СТАСУНКАЎ

 

Катэдра міжнароднага прыватнага

і эўрапейскага права

 

 

 

 

 

 

КАНТРАЛЮЕМАЯ  САМАСТОЙНАЯ ПРАЦА

 

па дысцыпліне

“Міжнароднае прыватнае права”

 

на тэму

“Калізійныя пытаньні траста”

 

 

 

 

 

 

Выканаў:

студэнт 4 курса

Карлюк М.У.

 

 

 

 

 

 

Менск

2008

 

Траст паходзіць з англа-саксонскай сыстэмы права і ёсьць адным зь яго цэнтральных інстытутаў. Як такі, гэты інстытут так і застаецца толькі ў праўных сыстэмах, заснаваных на агульным праве. У іншых жа дзяржавах панятак траста альбо цалкам адсутнічае (Нямеччына, Аўстрыя), альбо зьведзены да нейкіх спэцыфічных формаў, якія хоць і завуцца "траст", але ў той жа час, за адсутнасьцю стагодзьдзямі адпрацаванай традыцыі, ня могуць быць цалкам эквівалентнымі праўдзівым трастам ангельскага тыпу.

Праблема, такім чынам, значна глыбей простага адрозьненьня ў законах. Краіны, якія не прызнаюць траст, ня могуць нават вывесьці яго панятак з  даступных ім катэгорый.

Да прыкладу, у краінах агульнага права траст можа быць самастойнай адзінкай, падобна кампаніі. Траст можа адкрыць банкаўскі рахунак, валодаць маёмасьцю і г.д. У сыстэмах цывільнага права ня толькі нельга стварыць незалежны суб'ект па ўзоры траста, але часам цяжка нават дамагчыся прызнаньня, што замежны траст можа быць такім суб'ектам.

У адрозьненьне ад беларускага  права ўласнасьці (то бок правамоцтваў валоданьня, карыстаньня й распараджэньня), уласнасьць у дамове траста расшчэпленая: права ўласнасьці на аб'ект апэрацыяў належыць адной асобе (заснавальніку траста), права атрыманьня прыбыткаў — іншай (кіраўніку або давернаму ўласьніку), а права іх атрыманьня — трэцяму (бэнэфіцыяру).

Кантынэнтальная навука вельмі нэгатыўна  ставіцца да канцэпцыі расшчапленьня  права ўласнасьці. Так, па прызнаньні нямецкага праўніка Айзэнменґера (Eisenmenger), дачыненьне, пры якім уласьнік перадае свае правы каму-небудзь іншаму, у Нямеччыне здаецца абсалютна немагчымым, чужым рэальнаму становішчу рэчаў, калі яшчэ і не падазроным. [6]

Але, многія краіны і рэгіёны, у тым ліку і кантынэнтальнай сыстэмы права, прызналі інстытут траста (Вэнэсуэла, Квэбэк, Шатляндыя, Панама, Швэйцарыя, Ізраіль, Шры Ланка, Ліхтэнштэйн, Джэрсі, Люксэмбурґ, Італія, Нідэрлянды, Армэнія, Украіна, Бразылія, Мэксыка, ПАР, Манака і інш.) [6]

Гааґская канфэрэнцыя па міжнародным прыватным праве ў 1980 г. упісала ў свой парадак дня забесьпячэньне прызнаньня траста краінамі розных сыстэмаў права, і ў выніку 4-х гадоў працы ўсясьветнае супольнасьці была прапанаваная для ратыфікацыі Гааґская канвэнцыя аб праве прымянімым да трастаў і іх прызнаньні (Convention on the Law Applicable to Trusts and on their Recognition) 1 ліпеня 1985 г. (уступіла ў сілу 1 студзеня 1992 г.). У працэсе яе ратыфікацыі, дзяржава (калі ня робіць адмысловых агаворак) абавязваецца прызнаць усе тыпы трастаў, пазначаныя ў канвэнцыі, незалежна ад даты заснаваньня.

Гааская канвэнцыя 1989 г. аб спадкаваньні маёмасьці памерлых асоб таксама закранае пытаньне трастаў. Створаныя ў краінах з цывільным правам, трасты пападаюць пад дзеяньне Рымскай канвэнцыі аб праве па дамоўных абавязках. Уласна трасты падпарадкоўваюцца палажэньням Канвэнцыі Эўрапейскай Супольнасьці аб юрысдыкцыі і прызнаньні давераных асобаў. Яна дае поўны пералік выпадкаў, калі даверная асоба можа быць прыцягнута да адказнасьці па законах іншай краіны. [6]

Сярод пазначаных міжнародных дамоваў важнейшай падаецца Гааґская канвэнцыя аб праве прымянімым да трастаў і іх прызнаньні 1985 г. (далей — канвэнцыя). Спынімся падрабязьней на яе апісаньні.

Паколькі канвэнцыя накіраваная таксама на правапарадкі, якія могуць не прызнаваць дадзены інстытут, яна вызначае траст, як правадачыненьне, створанае пэўнай асобай (заснавальнікам, settlor) пры жыцьці (inter vivos) або ў выпадку яго сьмерці, калі маёмасьць перадаецца пад кантроль давернаму ўласьніку (trustee) у інтарэсах бэнэфіцыяра або з адмысловай мэтай (арт. 2).

Арт. 4 канвэнцыі ўсталёўвае палажэньне аб тым, што канвэнцыя не прымяняецца да справаў, якія тычацца “юрыдычнай сілы тэстамэнтаў і іншых актаў, у адпаведнасьці зь якімі маёмасьць пераходзіць да давернага ўласьніка”. То бок трэба разумець розьніцу між праўнымі пытаньнямі пераходу маёмасьці й пытаньнямі праўных наступстваў і юрыдычнай сілы траста, пасьля таго, як маёмасьць была ўжо перададзеная. У дактрыне такое адрозьненьне часам параўноўваецца адпаведна з “ракетнай устаноўкай” (“rocket launcher”) і “ракетай” (“rocket”) [4, c.3]. То бок, гаворка вядзецца пра адрозьненьне праўных падставаў для ўзьнікненьня траста й праўных пытаньняў самога інстытуту траста. канвэнцыя не рэгулюе першае.

У выніку, з-пад рэгуляваньня канвэнцыі выпадае шэраг пытаньняў, якія тычацца праваздольнасьці давернага ўласьніка па перадачы маёмасьці ў траст. Такім чынам, наступныя праўныя пытаньні ня ёсьць прадметам рэгуляваньня канвэнцыі:

  • пытаньне права ўласнасьці на маёмасьць, якая перадаецца ў траст;
  • пытаньне праваздольнасьці заснавальніка (settlor);
  • пытаньне сапраўднасьці траста (у выпадку тэстамэнтнага траста).

Невырашэньне гэтых праблемаў ужо параджае асобныя калізійныя праблемы, пра што падрабязьней ніжэй.

Таксама канвэнцыя вызначае шэраг правадачыненьняў, якія не падпадаюць пад яе дзеяньне, калі адпаведнае рэгуляваньне існуе ў нацыянальным праве (арт. 15-16). Гэта тычыцца, у прыватнасьці, шэрагу пытаньняў дзяржаўнай палітыкі. У арт. 18 вызначаецца, што палажэньні канвэнцыі не прымяняюцца, калі яны супярэчаць публічнаму парадку (агаворка пра публічны парадак)

Канвэнцыя ўнівэрсальная  па дзеяньні ў тым сэнсе, што дзяржава-ўдзельніца мусіць прымяняць правілы канвэнцыі да ўсіх трастаў, а ня толькі да тых што паходзяць зь дзяржаваў-ўдзельніц. Аднак, на дадзены момант (1 лістапада 2008) канвэнцыю падпісалі толькі 15 дзяржаваў (Аўстралія, Канада, Вялікабрытанія, ЗША, Італія, Кіпр, КНР (толькі Ганґ-Конґ), Ліхтэнштэйн, Люксэмбурґ, Мальта, Манака, Нідэрлянды, Францыя, , Швайцарыя, Сан Марына) [2]. Многія афшорныя зоны выступілі супраць шэрагу палажэньняў канвэнцыі, што зразумела. [4] Да гэтага пытаньня вернемся далей у гэтай працы.

Канвэнцыя прадугледжвае  дзьве асноўныя калізійныя прывязкі:

  1. аўтаномія волі (lex voluntatis) (арт. 6);
  2. права найбольшай сувязі (Proper Law) (арт. 7).

Апошняя прывязка выкарыстоўваецца ў выпадку, калі не было выбранае прымянімае права (ч.1, арт.7). Таксама ў арт. 7 даецца сьпіс чыньнікаў, якія мусяць прымацца да ўвагі пры вызначэньні правапарадку найбольшай сувязі:

  1. месца кіраваньня трастам, вызначанае заснавальнікам (settler);
  2. месца знаходжаньня маёмасьці;
  3. месцапражываньне або месцазнаходжаньне прадпрыемства давернага ўласьніка;
  4. мэты траста й месцы іх выкананьня.

Арт. 8 вызначае, што выбар  права ў адпаведнасьці з пазначанымі  вышэй правіламі прымяняецца да “юрыдычнай сілы траста, яго зьместу, юрыдычнага дзеяньня й упраўленьня траста”. Гэты артыкул таксама ўтрымлівае вычарпальны сьпіс элемэнтаў, да якіх прымяняюцца дадзеныя правілы. Канвэнцыя таксама дапускае, што асобныя аспэкты траста, у прыватнасьці кіраваньне, могуць рэгулявацца рознымі правапарадкамі. Гэтым палажэньнем прызнаецца інстытут depeçage.

Цяпер спынімся на мажлівых калізійных праблемах, якія могуць узьнікнуць у правадачыненьнях на конт траста.

Уяўляецца цікавым рэгуляваньне ўласнае адмысловым тэрыторыям, якія валодаюць статусам афшорных зонаў. Спэцыялізаванае заканадаўства, якое дзейнічае ў многіх афшорных зонах накіравана на недапушчэньне патэнцыйных праўных праблемаў для трастаў на гэтых тэрыторыях. Гэтае заканадаўства можа нават выключаць мажлівасьць прымяненьня іншых правапарадкаў на гэтых тэрыторыях. Такое заканадаўства безумоўна можа стварыць вялікую колькасьць калізійных праблемаў, бо яно наўпрост супярэчыць мажліваму іншаму правапарадку, празь які напраўленыя патрабаваньні да маёмасьці якая знаходзіцца ў трасьце.

Ёсьць мажлівасьць аспрэчыць  траст (ня толькі ў афшорных зонах) на падставе таго, што перадача маёмасьці ў траст незаконная. Але сама перадача маёмасьці ёсьць толькі падставай для ўзьнікненьня траста (вышэйузгаданы “rocket launcher”), і ня ёсьць прадметам рэгуляваньня Канвэнцыі, а таксама традыцыйнымі калізійнымі нормамі [4, c.10]. У выніку прызнаньня, што правадачыненьне мае менавіта такую праўную прыроду, можа ўзьнікнуць праблема, што маёмасьць у межах іншай юрысдыкцыі падлягае рэгуляваньню толькі па праву месца знаходжаньня рэчы (lex rei sitae). Адпаведна мажлівы шэраг праўных прэтэнзіяў:

  • заснавальнік ня мае права на маёмасьць, якую перадае;
  • заснавальнік не валодае праваздольнасьцю;
  • нелегальнасьць угоды.

Таксама прэтэнзіі могуць быць пададзеныя ў сувязі зь несапраўднасьцю траста. У адпаведнасьці з прыродаю прэтэнзіі, довад аб несапраўднасьці можа быць пытаньнем “rocket launcher” або проста “rocket”. Гэта безумоўна наўпроста ўплывацьме на вызначэньне прымянімага правапарадку. У выпадку афшорных зонаў гэты довад можа быць вырашальным у справе, у сувязі са спэцыфікай дадзеных тэрыторыяў, як паказана вышэй. Мажлівыя наступныя прэтэнзіі:

  • траст ёсьць прытворнай угодай;
  • траст ёсьць тэстамэнтным распараджэньнем;
  • за заснавальнікам захавана зашмат правамоцтваў.

Гэта невычарпальны  сьпіс мажлівых праблемаў, якія могуць узьнікнуць зь інстытутам траста й  прывесьці да нечаканых наступстваў у калізійным рэгуляваньні.

Існуе пытаньне прызнаньня траста. Усе  дзяржавы агульнага права, узаемна  прызнаюць трасты адно аднаго. Аднак  большасьці дзяржаваў цывільнага права  канцэпцыя траста невядомая. У сілу гэтага нават прызнаньне самога факту існаваньня замежнага траста судамі або дзяржаўнымі органамі такой краіны можа апынуцца пад пытаньнем.

У выпадку непрызнаньня траста ў юстыцыі адпаведнай краіны ёсьць тры мажлівасьці:

  1. палічыць, што маёмасьць засталася ва ўласнасьці заснавальніка;
  2. што яно было падорана давернаму ўласьніку;
  3. што яно перайшло ва ўласнасьць бэнэфіцыяра (выбар робіцца на аснове палажэньняў пэўнай дамовы). [8]

Юрыдычныя наступствы таго ці іншага выбару, могуць прывесьці да сур’ёзных вынікаў. Адным з прыкладаў можна прывесьці наступны: спадчыньнікі заснавальніка могуць пасьпяхова аспрэчыць палажэньні тэстамэнтнага траста пры яго неадпаведнасьці мясцовым законам аб спадкаваньні.

Прызнаны траст ці не прызнаны, за дзяржавай заўсёды застаецца права абкласьці падаткамі тыя або іншыя апэрацыі сваіх рэзыдэнтаў, зьвязаныя з такой дамовай, а таксама апэрацыі з маёмасьцю на тэрыторыі гэтай дзяржавы. У прыватнасьці, могуць абкладацца падаткам перадача маёмасьці ў траст (падатак на дарэньне), прыбыткі бэнэфіцыяраў-рэзыдэнтаў, атрыманыя ад траста (абкладаюцца ў любым выпадку), а ў некаторых выпадках — прыбыткі і маёмасьць самога траста (нават неразьмеркаваныя — у складзе прыбыткаў і маёмасьці бэнэфіцыяраў, або давернага ўласьніка, або заснавальніка) і інш.

Што тычыцца Беларусі, то яна не зьяўляецца ўдзельніцай Гааґскай канвэнцыі 1985 г. Панятак траста ў нашым заканадаўстве не вызначаецца, хоць у некаторых нарматыўна-праўных актах сам тэрмін усё-ткі ўжываецца, але, як правіла, у дачыненьні да пэўных банкаўскіх апэрацыяў, напрыклад, траставы рахунак (даверны рахунак) або траставы фонд (інвэстыцыйны фонд).

З аналізу беларускага  заканадаўства, у тым ліку інстытуту  давернага кіраваньня, можна прыйсьці да высновы, што існуюць характарыстыкі падобныя да англа-саксонскага інстытуту  траста. Але, як у большасьці краінаў кантынэнтальнай сыстэмы права, існуе шмат адрозьненьняў, якія не дазваляюць знайсьці дакладны адпаведнік трасту ў яго першапачатковым сэнсе.

Такім чынам, траст стварае шэраг цікавых і складаных калізійных праблемаў. У вялікай ступені, гэтыя праблемы вынікаюць менавіта з вышэйпазначанага факту, што траст ёсьць катэгорыяй англа-саксонскай сыстэмы права, і яна ня мае дакладнага адпаведніка ў сыстэме катнынэнтальнага права.

Можна сьведчыць пра тое, што існуе шэраг праблемаў зь інстытутам траста, асабліва ў краінах цывільнага права. Гэта выклікае адпаведныя калізійныя пытаньні. Быў прыняты шэраг канвэнцыяў, для разьвязаньня гэтых праблемаў. Таксама ў рамках Гааґскай канфэрэнцыі па міжнародным прыватным праве была зроблена спроба стварыць адзіны мэханізм вырашэньня дадзеных праблемаў. Аднак гэтая спроба ня будзе эфэктыўнай, пакуль колькасьць дзяржаваў-удзельніцаў прынятай канвэнцыі будзе заставацца невялікай.

Інстытут траста даказаў сваю эфэктыўнасьць  у краінах англа-саксонскай сыстэмы права. Праз выкарыстаньне гэтага досьведу, а таксама найбольш пасьпяховага досьведу краінаў кантынэнтальнай сыстэмы права, можна разьвіваць гэты інстытут далей, а разам зь ім і пытаньні прымяненьня калізійных прывязак. У гэтай пэрспэктыве трэба зьвярнуць большую ўвагу на міжнародна-праўнае рэгуляваньне і разгледзець пытаньне пра далучэньне да міжнародных канвэнцыяў.

 

СЬПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦАЎ

Информация о работе Коллизионные вопросы треста