Устава на валоки аграрная реформа в ВКЛ

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Декабря 2011 в 13:22, контрольная работа

Краткое описание

Да сярэдзіны XVI ст. перамер зямлі на валокі і ўсталяванне фальваркаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага праходзілі эпізадычна. Першая масавая валочная памера была праведзена Бонай Сфорца ў сваіх уладаннях (Пінскае і Клецкае княствы) у перыяд з 1552 да 1555 г., бо ранейшая сістэма землекарыстання і абкладання павіннасцямі сялян была недасканалай. Яна абапіралася на разнародныя адзінкі падаткаабкладання, што давала магчымасць сялянам утойваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі ад землеўласніка [1, 125].

Содержимое работы - 1 файл

Кантрольная_1638.docx

— 37.50 Кб (Скачать файл)

     Частка  валок (па 2 на гаспадарку) раздавалася  войтам, путным баярам і розным вялікакняскім  слугам: конюхам, стральцам, асочнікам.

     Звыш  валок і "наддавак" да іх у карыстанне насельніцтва (дарам ці за невялікую  палту) аддавалі засценкі. Знайходзячыся "за сценамі", засценкі ўяўлялі  сабою нібы абрэзкі зямлі і  былі па якасці горшыя, чым валокі: часта  там, дзе валокі вызначаліся як сярэднія, засценкі лічыліся "подлымі". Засценкі разбіралі як паасобныя жыхары вёсак  і гарадоў, так і цэлыя вескі  разам. У апошнім выпадку засценкі, пэўна, рабіліся выганам, часамі яны  ўяўлялі сабою сенажаці ці лясы нізкай якасці, адкуль жыхары бралі сабе дровы.

     Правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558-1583 гг.) і землі спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай [4, 49-53]. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     ГЛАВА 2. ФАЛЬВАРАЧНА-ПАНШЧЫННАЯ ГАСПАДАРКА І ЗАПРЫГОНЬВАННЕ СЯЛЯН  

     У XVI - XVII ст. на Беларусі адбылося станаўленне  фальваркава-паншчыннай сістэмы. Фальварак - двор і гаспадарка феадала, прадукцыя якой прадвызначалася на продаж. гаспадарка мела ўжо таварны характар. Засноўвалася яна на працы прыгонных сялян, галоўнай іх павіннасцю станавілася паншчына.

     У  разглядаемы  час  на  фоне  эканамічнай  сітуацыі  ў  Еўропе  шляхта  пачынае  сама  імкнуцца  ствараць фальваркавыя  гаспадаркі.  Цікавую  мадэль  перадумоў  і  прычын  станаўлення  фальваркавых  гаспадарак  дае 

польскі даследчык Ежы Тапольскі [2,8]. Даследчык лічыць, што напачатку адбываўся працэс зніжэння прыбыткаў шляхты  з-за недасканалай  сістэмы землекарыстання. Гэта, у сваю чаргу , стымулявала пошук шляхтай новых

форм  гаспадарання  з  павышанай  эфектыўнасцю.  Назіраўся рост  эканамічнай  актыўнасці шляхты. Усѐ  гэта адбывалася  на фоне  збожжавай  гарачкі ў  краінах Заходняй Еўропы. Экспарт  збожжа  станавіўся  надзвычай

выгадным.  Аднак  стварэнне  фальваркаў-гаспадарак,  дзейнасць  якіх  грунтавалася  на  выкарыстанні паншчыннай  працы  цяглых  сялян,  была  немагчыма  без  змянення  прававой  базы  ўзаемаадносін  паміж сялянамі  і шляхтай у бок далейшага  запрыгоньвання. Але пры  гэтым  вялікі  князь  сам  з’яўляўся  галоўным землеўладальнікам  у  дзяржаве.  І  ѐн  таксама  хацеў  павышэння  прыбыткаў  са  сваѐй  маѐмасці.  Таму  ѐн праводзіў палітыку , накіраваную  на  рэфармаванне сістэмы  гаспадарання  за  кошт большага  запрыгоньвання сялян.  У  выніку  стварэнне  фальваркаў  станавілася  мажлівым,  чым  і  карысталіся  прадстаўнікі  шляхты, ствараючы ў сваіх уладаннях фальваркі. Пры  гэтым  Ежы  Тапольскі  ў  сваіх  працах  праводзіць  дыферэнцыяцыю  фальваркаў  на  аўтаномныя  і экспансіянісцкія [2,9]. Аўтаномнымі ѐн абазначае фальваркі,  прадукцыя  якіх  накіроўвалася  на  ўнутраны  рынак. Адпаведна  экпансіянісцкі  фальварак  быў  зарыентаваны  на  замежны  рынак,  робячы  акцэнт  пераважна  на экспарт  збожжа. Відавочна, што экспансіянісцкі фальварак, які  ставіў на  першы план вытворчасць  збожжа, імкнуўся  да  павелічэння  прыбытковасці  як  шляхам  развіцця  збожжавай  агракультуры,  так  і  шляхам павелічэння эксплуатацыі цяглых сялян. Са свайго боку , аўтаномны фальварак быў вымушаны накіроўваць на ўнутраны рынак большы асартымент прадукцыі, у тым ліку і прадукцыю рамеснікаў, што рабіла яго ўплыў на сялянскую  гаспадарку  значна  меншым,  чым  у фальварку ,  уся  дзейнасць  якога  была  сканцэнтравана  вакол вытворчасці і транспартыроўкі збожжа.

     Зыходзячы з гэтай канцэпцыі, на тэрыторыі  Вялікага княства Літоўскага пераважалі менавіта аўтаномныя фальваркі.  Гэта  было  абумоўлена  склада  насцямі  дастаўкі  прадукцыі  на  замежны  рынак.  Экспансіянісцкія фальваркі былі характэрны больш для такіх рэгіѐнаў, як Панямонне  і Пабужжа, якія мелі добрыя гандлѐвыя рачныя шляхі ў еўрапейскія краіны. Някепскія магчымасці для развіцця экспансіянісцкіх фальваркаў былі і ў Падзвінні,  але развіццю сельскай гаспадаркі ў гэтым рэгіѐне перашкодзіла Лівонская вайна. У цэнтральных рэгіѐнах  Беларусі  не  было  высокаразвітых  рачных  гандлѐвых  шляхоў,  якія  ішлі  на  Захад,  а сельскагаспадарчае  жыццѐ  ўсходніх  рэгіѐнаў Вялікага княства Літоўскага вялося на  аснове дарэформенных традыцый [2, 28].  Гэта  адбывалася  з-за  таго, што ў выніку працяглых памежных  войнаў  з Маскоўскай дзяржавай шчыльнасць  насельніцтва  на  ўсходзе Беларусі  была  невялікая. Адпаведна ў селяніна  зямельны  надзел  быў большы, чым у іншых рэгіѐнах Беларусі. Таму і перавод сялян на паншчынную працу быў нерэнтабельным. Значна эфектыўней былі ў дадзеным выпадку старыя натуральныя формы падаткаабкладання. Варта  адзначыць,  што  фальваркі  ствараліся  ў  тых  выпадках,  калі  глеба  той  ці  іншай  мясцовасці адпавядала  ўсім  патрабаванням,  неабходным  для  вядзення  фальваркава-паншчыннай  гаспадаркі.  У адваротным  выпадку землеўласнік  аддаваў  зямлю  сялянам  пад  чынш.  Пры  стварэнні  фальваркаў  у  сваіх уладаннях  шляхта  брала  прыклад  з  велікакняжацкіх  фальваркаў,  парадак  стварэння  якіх  цалкам

рэгламентаваўся  ва  «Уставе  на  валокі».  У  прыватнасці,  найбольш  яскравым  з’яўляецца  тэкст  20  артыкула «Уставы  на  валокі»:  «Фолварки хочем мети  абы  везде  становены,  яко наболшы быти могуть,  пры  каждых

замкох  и  дворех  нашых,  окром  где  бы  кгрунты  злые  и  непожыточные  были, —  таковые  казати  людьми осажати, зоставившы на врад в кожном поли по одной волоце; а то врад огородники и своим быдлом заробити маеть, а  к тому моркг земли но огород, з чого личбы чынити и платити  не повинен… А на заробенье пашни  на кождую волоку абы было оставлено  по семи волок оселых подданых нашых  з волы и з клячами, по близу  двора и пашни, которые по два  дни в тыйдень служыти мають  с чим урад роскажеть» [5, 77].

     Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы паскорыла працэс запрыгоньвання сялян. (Прывілей Казіміра 1447 г. паклаў пачатак запрыгоньванню сялян. У статутах ВКЛ 1529, 1566 гг. нормы прыгоннага права замацоўваліся.). Статут 1588 г. канчаткова запрыгоніў сялян.

       Гаспадарчая дзейнасць  у фальварку   была  зарыентавана  на  экспарт

сваѐй прадукцыі на ўнутраныя і знешнія рынкіУ  канцы  XVI — пачатку XVII  ст.  на  Беларусі  трывала замацавалася новая фальваркава-паншчынная  сістэма гаспадарання,  якая  дала  магчымасці  да  павялічэння маштабаў экспарту  прадукцыі на  заходнія  рынкі збыту .  За  кошт  гэтага  на  Беларусі  часова  ўсталявалася  збожжавая спецыялізацыя сельскай  гаспадаркі.  Толькі  неспрыяльныя  знешнія ўмовы не  дазволілі Вялікаму  княству Літоўскаму ўзняць сваю эканоміку за кошт усталявання фальваркава-паншчыннай сістэмы. 
 
 
 

ЗАКЛЮЧЭННЕ 

     Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў 1557 г. дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву "валочная памера". Асноўныя прынцыпы рэформы:дакладны ўлік зямель; абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі; вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі; за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

     Асноўнымі вынікамі правядзення рэформы былі: 1.сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні; 2. іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў; 3.асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе – грашовы чынш; 4. павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу; 5. прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі; 6.на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.

     Асноўнай  сельскагаспадарскай адзінкай замеест  гаспадарчага двара становіцца фальварак, арыентаваны нп продаж прадукцыі  на знешні рынак.

     У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВКЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб’ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.

     Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне  павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства. 
 

     СПІС  ЛІТАРАТУРЫ 

     1. Казакоў,  Л. Ю.  Валочная  памера  ва  ўладаннях  каралевы  Боны  і  яе  значэнне  ў  далейшай  рэарганізацыі  сельскай гаспадаркі / Л. Ю. Казакоў // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мн: БДУ, 2007. – С. 125–128

     2. Казакоў, Л. Ю. Панскi гаспадарчы двор i фальварак на Беларусi (другая палова XVI – пачатак  XVII ст.) / Л. Ю.  Казакоў  //  Працы  гiстарычнага  факультэта  БДУ:  навук.  зб.  Вып.  3  /  рэдкал.:      У.  К.  Коршук  (адк. рэдактар) [i iнш.]. – Мiнск: БДУ, 2008. – C. 23–30.

     3. Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-русском государстве / Под ред. В.Д.Королюка, АП.Пичета, Н.Н.Улащика; Текст монографии подгот. к печати Н.Улащик.— Москва: Изд-во АН СССР, 1958. 547 С.

     4. М. Улашчык. Валочная памера // Беларуская Мінуўшчына, 1996, № 1. С. 49-53.

     5. Устава   на  валокі  гаспадара    караля    яго  міласьці    ўва  ўсім  Вялікім    княстве Літоўскім  /  пад  рэд.  В.  Ф.  Голубева    // Спадчына.  1993. № 4. С. 77.

     6. Энцыклапедыя  гісторыі  Беларусі  / пад рэд. Г. П. Пашкова.  Т. 3. -Мінск,  1996. - C. 220. 
 

Информация о работе Устава на валоки аграрная реформа в ВКЛ