Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Декабря 2011 в 13:22, контрольная работа
Да сярэдзіны XVI ст. перамер зямлі на валокі і ўсталяванне фальваркаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага праходзілі эпізадычна. Першая масавая валочная памера была праведзена Бонай Сфорца ў сваіх уладаннях (Пінскае і Клецкае княствы) у перыяд з 1552 да 1555 г., бо ранейшая сістэма землекарыстання і абкладання павіннасцямі сялян была недасканалай. Яна абапіралася на разнародныя адзінкі падаткаабкладання, што давала магчымасць сялянам утойваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі ад землеўласніка [1, 125].
ГЛАВА 1. АГРАРНАЯ РЭФОРМА 1557 Г.
1.1 Першыя
спробы валочных памер
У дзяржаўных "добрых" на захадзе Беларусі на валокі пачалі мераць яшчэ ў XV ст.; у пачатку XVI ст. прыватны ўласнік — князь Астрожскі — дарыў царкве ў Смалявічах (цэнтральная Беларусь) зямлю валокамі.
Да сярэдзіны XVI ст. перамер зямлі на валокі і ўсталяванне фальваркаў на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага праходзілі эпізадычна. Першая масавая валочная памера была праведзена Бонай Сфорца ў сваіх уладаннях (Пінскае і Клецкае княствы) у перыяд з 1552 да 1555 г., бо ранейшая сістэма землекарыстання і абкладання павіннасцямі сялян была недасканалай. Яна абапіралася на разнародныя адзінкі падаткаабкладання, што давала магчымасць сялянам утойваць сельскагаспадарчыя ўгоддзі ад землеўласніка [1, 125]. Аграрная рэформ каралевы Боны ў Пінскім і Клецкім княствах праводзілася па спецыяльнай уставе, якая ўтрымлівала ў сабе асноўныя прынцыпы рэарганізацыі сельскай гаспадаркі. Устава была адрасавана асобам, адказным за перамер зямлі на валокі. На чале іх стаяў пан Станіслаў Хвальчэўскі. Уводзілася агульная зямельная адзінка — валока. Яна магла мець памер толькі 30 моргаў і падзялялася на тры полі. Тым самым уводзілася абавязковае трохполле. Ліквідавалася церазпалосіца. Калі зямля, якая належала іншым землеўласнікам, у тым ліку і царкве, падпадала пад валокі, то яна адбіралася і ацэньвалася, а па заканчэнні аграрнай рэформы землеўласнікам даваліся зямельныя ўчасткі, якія па колькасці і якасці адпавядалі ранейшым. У тым выпадку, калі немагчыма было даць участак зямлі, цалкам адпаведны ранейшаму, то
розніца кампенсавалася надбаўкай. Недахопам уставы было тое, што каралевай Бонай не былі дадзены канкрэтныя параметры, якімі павінны былі кіравацца асобы, што праводзілі валочную памеру на месцы пры абмене ўчасткаў. Таму шмат чаго залежала ад Станіслава Хвальчэўскага і яго падначаленых.
Валочная
памера каралевы Боны была праведзена
ў максімальна кароткі час
— на працягу трох гадоў (1552—1555
гг.) [1, 127]. Нягледзячы на тое, што яна закранала
інтарэсы як сялян, так і шляхты, аграрная
рэформа не выклікала актыўнага супрацьдзеяння.
Бона Сфорца змагла паспяхова
правесці замену старых форм
землекарыстання на больш дасканалыя
новыя. Гэта дазволіла павялічыць
прыбыткі са сваіх уладанняў. Фальваркава-паншчынная
сістэма на беларускіх землях даказала
сваю эфектыўнасць. Устава каралевы Боны
была добрым прыкладам па правядзенні
аграрнай рэформы. Але яна паказвала толькі
асноўны накірунак у рэарганізацыі сельскай
гаспадаркі. Складальнікі ж «Уставы
на валокі» шмат у чым дапрацавалі
і ўдасканалілі прынцыпы, на
якіх базіравалася ўстава каралевы
Боны. У выніку атрымалася дасканалая
інструкцыя па правядзенні валочнай памеры.
Такім чынам, валочную памеру ва
ўладаннях каралевы Боны можна лічыць
удалым эксперыментам па ўнясенні
перадавых дасягненняў сельскай гаспадаркі
Заходняй Еўропы на беларускую
глебу, а таксама прэлюдыяй
да правядзення аграрнай рэформы
ў межах усяго Вялікага княства Літоўскага.
1.2 Прычыны
правядзення валочнай рэформы
З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Каб
павялічыць даходы з дзяржаўных зямель,
вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе
ў дзяржаўных маентках рэформу, якая
атрымала назву "валочная памера".
Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя
"Ўставы на валокі", які датаваны
1 красавіка 1557 г. На яго падставе была
праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных
і вялікакняскіх уладанняў. У 1568
г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй
часткі княства былі ахоплены рэформай.
1.3
Сутнасць аграрнай рэформы
Валочнаю
памераю завецца цэлы комплекс аграрных
мерапрыемстваў, асноваю якіх з'яўляецца
стварэнне стандартных
Асноўныя прынцыпы рэформы:
за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.
Пачынаючы такое вялізнае мерапрыемства, урад Вялікага княства Літоўскага выпрацаваў дакумэнт, якім павінны былі кіравацца асобы, праводзіўшыя памеру на практыцы. Дакумэнт гэты завецца "Устава на волоки"; датаваны ён 1557 годам. Пазней, у дадатках да Уставы былі выпрацаваны яшчэ некалькі інструкцый рэвізорам і мернікам, а таксама некалькі Уставаў — як праводзіць памеру ва ўсходніх валасцях Беларусі, наогул цэлы комплекс дадатковых матэрыялаў. Гэта было тым больш неабходна, што памера на ўсходзе Беларусі праводзілася значна пазней, чым на захадзе і што гаспадарчыя ўмовы на ўсходзе і захадзе былі розныя.
Устава 1557 г. складаецца з 49 артыкулаў [4, 49-50]. Аўтары Уставы, відаць, хацелі сістэматызаваць артыкулы па пэўных групах, але вытрымаць гэты прынцып яны не змаглі. Так, у першых 6 артыкулах гаворыцца пра вялікакняскіх служачых, якія атрымлівалі па 2 валокі зямлі; арт. 9—14 прысвечаны гарадом; 19 — 25 — арганізацыі вялікакняскіх фальваркаў. Аднак часам у адным і тым самым артыкуле гаворыцца пра зусім розныя рэчы, а ў розных пра адно і тое самае. Галоўнымі ў Уставе з'яўляюцца артыкулы 29 ("О ревиэорех, мерникох, о померы волочной и о селидбах подданых") і 32 ("О судеревных лесох и пущах"), у якіх вызначана, хто павінен праводзіць памеру, якую зямлю мераць на валокі, які памер і форму павінна мець валока, колькі і каму даваць зямлі ў адмену і г.д. Вялікую ўвагу Устава аддавала арганізацыі фальваркаў. Варта адзначыць, што Устава з'яўляецца, пэўна, першым у нас законам аб ахове прыроды: артыкул 33 забараняў у красавіку — чэрвені лавіць рыбу у вазёрах "для множнья их", а так сама забіваць езы (платы ўпоперак ракі).
У першую чаргу на валокі мералі (ва ўсякім разе павінны былі так рабіць згодна з Уставаю) землі ворныя, як сялянскія, так і вялікакняскія, а пасля тыя часткі пушчы, дзе зямля была добрая (ня багна і ня пяскі), якія можна было расчысціць і пусціць ва ўжытак. У тым выпадку, калі ў пушчы зямлі, годнай на ворыва было меньш, чым на тры валокі, яе вымервалі і прызначалі для апрацоўкі, але вёску ці, кажучы больш дакладна, маленькі пасёлак ствараць там забаранялася, каб, жывучы сярод пушчы, жыхары паціху ня псавалі дрэва і, пэўна, каб ня білі дарагой дзічыны. Калі ж лясы былі занадта вялікія, а глеба няўрадліная, то рэвізоры павінны былі абмераць лес навокал, адзначыць яго межы і вылічыць, колькі там было маргоў ці валок, але участкаў —валок ня наразаць. Лясоў на Беларусі ў той час было так многа, што, відаць, валок "ня праганялі" ў пушчах ня толькі там, дзе зямля была зусім дрэнная, але і дзе яна была ня кепская. Аднак на якасць зямлі ў XVI ст. і ў наш час глядзяць па рознаму, бо на Кобрыншчыне, дзе ў наш час зямля лічыцца добраю, у час рэвізіі добраю прызналі толькі 1,2 % намеранай зямлі [4, 49-53].
Устава вымагала, каб як самі валокі, так і наогул уся тая плошча, якую вымяралі, мелі форму простакутніка ды і памер плошчы звычайна атрымлівалі, памнажаючы лічбы даўжыні ўчастка на лічбы шырыні. Граніцы гэтага простакутніка (якія рэвізоры павінны былі адзначыць вельмі выразна) зваліся сценамі ці сценкамі, а прыгодная для сельскаспадарчай эксплуатацыі зямля, што знайходзілася па за гэтымі "сценкамі", звалася засценкам. Кожная валока мусіла наразацца трымя роўнымі кавалкамі, на сярэднім з якіх павінна была знайходзіцца сядзіба таго, хто карыстаўся валокаю. Наогул, колькі б валок ня наразалася для вёскі, усе валокі дзяліліся на 3 полі і вёска павінна была знайходзіцца на сярэднім.
Калі ворная зямля ці такая, якая прызнавалася годнаю пад ворыва, сустракалася невялікімі кавалкамі (сярод багнаў) і наразаць валокі квадратамі ня выпадала, то рэвізоры павінны былі вылічыць, колькі там было зямлі, якой яна якасці і заставіць усё, як было раней, ня дзелячы зямлі на тры палі і ня ссяляючы людзей у адно месца.
Зводзячы вясковае насельніцтва ў сёла, урад уводзіў новы адміністрацыйны падзел: некалькі сёл стваралі войтаўства, некалькі войтаўстваў — воласць. Цэнтрамі войтаўстваў рабілі самыя большыя сёла, а цэнтрамі валасцей — гаспадарскія двары (фальваркі), калі ж двара ў воласці ня было, то цэнтрам прызначалі найбольшае сяло. Усяго ў войтаўстве павінна было знайходзіцца 300 — 400 валок ці прыблізна столькі ж гаспадарак .
Праводзячы памеру, урад стараўся, каб на кожную валоку садзілася адна сям'я. Паколькі акладною адзінкаю лічылася валока, незалежна ад таго колькі чалавек ёю карысталася, ураду было выгадна, каб як мага больш валок бралі асобныя сем'і. Аднак пры тэхніцы таго часу абрабіць 20 - 25 га зямлі адной сям'і было цяжка нават у тым выпадку, калі яна ня адбывала паншчыны, пры паншчыне ж гэта наогул было немагчыма і таму ў большасці валоку бралі па 2 сям'і ці блізкіх сваякоў (бацька з дарослым сынам, два браты), ці чужых. Значна радзей на валоку садзілася 3 сям'і, па адной і па чатыры бралі яшчэ меньш, і зусім рэдка, калі адна сялянская сям'я брала 2 валокі.
Фальварковую зямлю павінны былі ўрабляць сяляне ваколічных вёсак, але паколькі ў час памеры фальваркаў было мала і паншчына невялікая, то асноўнаю павіннасцю большасці сялян была ня паншчына, але грашовы чынш.
У залежнасці ад таго, якая была галоўная павіннасць — паншчына ці чынш, валокі падзяляліся на цяглыя (галоўная павіннасць паншчына) і асадныя (асноўная павіннасць чынш) [4, 49-53].Цяглыя павінны былі хадзіць на паншчыну два разы ў тыдзень з канём ці валамі, за выключэннем трох тыдняў у год, але за гэтыя тыдні трэба было адбыць 4 талакі ў год. Зважаючы на цэны за рабочы дзень (0,5 граша), можна думаць, што на талаку з валокі выходзілі па 2 чалавекі. Такім чынам, у сярэдзіне XVI ст. у дзяржаўных маёнтках паншчыны з валокі вымагалі ў год 106 дзён, або 3,5 дні з марга.
Звыш паншчыны цяглыя павінны былі плаціць яшчэ грашовы чынш — даваць авёс, сена, курэй, гусей, вязаць невады, даваць станцыю (прадукты, калі наязджаў вялікі князь ці хто з яго адміністрацыі) ці плаціць за гэта грашыма, а так сама яшчэ касіць траву і выконваць некалькі дробных абавязкаў.
Апрача
таго, сяляне плацілі за невады (якіх
яны не вязалі) па 2 грашы і за станцыю
па 2,5 грашы. Падрахаўваўшы ўсё ў
грашах выйдзе, што за валоку добрай
зямлі цяглыя звыш паншчыны давалі
54 грашы (у адным грашы было 10 пенязяў),
сярэдняй 45, кепскай 31 і зусім кепскай
14 грошаў. Звыш таго цяглыя ўсім войтаўствам
павінны былі касіць траву, рапараваць
масты і дарогі, даваць падводы
і вартаўнікоў і плаціць
Асадныя давалі ўсё тое, што давалі цяглыя звыш паншчыны, апрача таго, незалежна ад якасці зямлі, плацілі з валокі 30 грошаў асаднага, давалі бочку жыта ці за яе 10 грошаў і адбывалі 12 талок ці плацілі за гэта 12 грошаў. Такім чынам, у эалежнасці ад якасці зямлі, асадныя плацілі ў год з добрай валокі 106 грошаў, з сярэдняй 97, з кепскай 83 і з зусім кепскай 66 грошаў. Параўноўваючы павіннасці асадных і цяглых, бачым, што заміж 106 дзён паншчыны асадныя плацілі 52 грашы. Значыцца, дзень паншчыны лічыўся вартым прыбліэна 0,5 граша. Пераводзячы па такой таксе ўсе павіннасці на грош, атрымаем, што цяглыя за валоку добрай зямлі плацілі 106 грошаў, з сярэдняй 98, з кепскай 83 і з зусім кепскай 67 грошаў, а з марга адпаведна: 3,5; 3,2; 2,8 і 2,2 грашы [2, 25].
Пры
памеры на зямлю саджалі нявольную
чэлядзь (рабоў), якія з гэтага часу
атрымлівалі назву —
Наразаючы валокі "на сыром кореню" — у пушчы, урад меў на ўвазе, што пры памеры колькасць гаспадарак у параўнанні з тым, што было раней, павялічыцца, а ў будучым узрасце яшчэ, і што новыя сем'і і будуць разбіраць валокі ў пушчы. Каб заахвоціць насельніцтва браць валокі "на сыром кореню", асваенне якіх вымагала вялікіх высілкаў, урад даваў "фольгі" — льготы. Насельніцтва брала і такія валокі, але разам з тым яшчэ шмат гадоў пасля правядзення памеры заставалася вялікая колькасць "пустых" — нікім не занятых валок.