Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Января 2012 в 11:50, контрольная работа
Працэс фармiравання беларускай народнасцi заняу дастаткова працяглы перыяд i адбывауся пад уплывам геаграфiчна-клiматычных, сацыяльна-эканамiчных,палiтычных, царкоуна-рэлiгiйных фактарау, а таксама агульнаеурапейскiх этнiчных тэндэнцый. У цэлым сярод рыс, якiя вызначаюць сутнасць любой народнасцi, неабходна назваць наяунасць адзiнай тэрыторыi, адметнасцi мовы, культуры, народных традыцый, а таксама веравызнанне, менталiтэт, этнiчную самасвядомасць i эндаэтнонiм(саманазву).
Уводзiны……………………………………………………………………………………..3
1. Паходжанне беларусау…………………………………………………………………...4
2. Беларуская мова…………………………………………………………………………..5
3. Рэлігія……………………………………………………………………………………...6
4.Менталітэт і этнічная самасвядомасць…………………………….……………...……..7
5. Паходжанне назвы “Белая Русь”…………………………………………………...……8
Заключэнне………………………………………………………………………………….10
Лiтаратура……………………………………………………
Складаным пытаннем з’яуляецца i вызначэнне тэрыторыi, якую называлi Белай Руссю. Адпаведна даным В. Тацiшчава у летапiсах XII ст. такiм чынам называлi Растова-Суздальскае княства. Згодна яму у 1157 г. князь Андрэй Багалюбскi быу запрошаны валадарыць «на отчым стале ва усёй Белай Русi, у Растове i Суздале». У сваю чаргу сам князь праз некалькi гадоу хвалiуся тым,што «усю Белую Русь гарадамi i вёскамi вялiкiмi насялiу i шматлюднай стварыу». Разам з тым вядомы расiйскi гiсторык М.Карамзiн абвяргау гэта сцвярджэнне i заяуляу, што азначаны тэрмiн пачау выкарыстоувацца толькi у XV ст. у Маскоускiм княстве з мэтай падкрэслiвання яго старажытнасцi i важнасцi (у 1462 г. Iван III у сваiм тытуле называу Масковiю Белай Руссю). Трэба прызнаць, што апошняя версiя мае пад сабой пэуныя падставы, бо на сярэднявечных картах Масковiя часам называлася Белай Руссю (карта М.Кузанскага,1460 г.). Да таго ж гэтым тэрмiнам карысталiся i некаторыя з падарожнiкау (Алеарый у пачатку XVII ст.). Пры гэтым большасць вучоных прызнае, што назва «Белая Русь» у Расii так i не набыла дакладнай тэрытарыяльнай лакалiзацыi i паступова трансфармавалася у Вялiкую Русь цi Вялiкаросiю.
Калi ж разглядаць тэрыторыю сучаснай Рэспублiкi Беларусь, то даследчыкi разыходзяцца у меркаваннях наконт часу замацавання за ёй назвы «Белая Русь». Першае падобнае упамiнанне адносiцца да XIII ст. – невядомы мiсiянер-прапаведнiк з Англii у гэты час знаходзiуся сярод яцвягау i згодна з яго нататкамi памiж Туравам i псковам знаходзiлася Alba Ruscia , у якой прапаведавау яго калега Вайслан. Больш дакладныя звесткi пра Белую Русь былi змешчаны у Iпацьеускiм летапiсе, дзе давалася апiсанне жанiцьбы польскага караля Казiмiра з дачкой вялiкага князя Гедымiна Ганнай (1305). Тут гаварылася аб тым, што палонныя палякi на Лiтве i Белай Русi каштавалi 10 лiтоускiх грошау, але з нагоды вяселля iх адпусцiлi да хаты «замест дара брачнага».
Дастаткова шырокае распаусюджванне у сярэднявечнай Еуропе атрымала тэорыя аб тым, што Белая Русь знаходзiца памiж Лiтвой i Масковiяй. Менавiта тут яе змяшчау нямецкi паэт П.Сухенвiрт, апiсваючы паходы нямецкiх рыцарау у ВКЛ (1360). Польскi летапiсец Я. Чарнкоускi (XIV ст.) называу Полацк «крэпасцю Белай Русi». У «Хронiцы Еурапейскай Сарматыi» iтальянца А. Гваньiнi (1578) Белая Русь была змешчана «каля Кiева, Мазыра, Мсцiслава, Вiцебска, Оршы, Полацка, Смаленска i зямлi Северскай». У далейшым да яе пачалi далучаць i больш заходнiя тэрыторыi – у кнiзе С. Старавольскага «Польшча, цi апiсанне становiшча Каралеуства Польскага (1632) да Белай Русi ужо адносiлася шэсць ваяводствау (Новагародскае, Мсцiслаускае, Вiцебскае, Менскае, Полацкае i Смаленскае).
У сярэдзiне XVII ст. назву «Беларусь» у дачыненнi да усходнiх ваяводствау ВКЛ прызналi i у Маскве – цар Аляксей Мiхайлавiч пасля паспяховых баявых дзеянняу у 1655 г. афiцыйна дадау да свайго тытула назву «Вялiкi князь Лiтоускi, Белыя Расii i Падольскi». Пры гэтым трэба адзначыць, што беларусамi у ВКЛ часам называла сябе праваслауная частка насельнiцтва. Гэты факт знайшоу i афiцыйнае прызнанне – з 1675г. Магiлёуская праваслауная епархiя у афiцыйных дакументах неаднаразова называлася «Беларускай».
Адмiнiстрацыйна-геаграфiчнае абазначэнне
тэрмiн «Беларусь» упершыню атрымау у
1796 г., калi у Расiйскай iмперыi была арганiзавана
асобная Беларуская губерня. Яна уключала
16 паветау, атрыманых Расiяй яшчэ па першаму
падзелу Рэчы Паспалiтай. У 1829-1850 гг. таксама
мелася Беларуская навучальная акруга,
якая кантралявала адукацыйную справу
у Вiцебскай, Магiлёускай, Мiнскай, Гродзенскай,
Вiленскай губернях i Беластоцкай вобласцi.
Аднак з 1840-х гг. выкарыстанне назвы «Беларусь»
паступова стала замяняцца у афiцыйным
справаводстве на «Пауночна-Заходнi край»,
што, на думку Пецярбурга, павiнна было
стрымаць мясцовы нацыянальны рух i паскорыць
працэс русiфiкацыi рэгiёну. Нягледзячы
на гэта, цалкам выцеснiць з ужытку тэрмiн
«Беларусь» было ужо немагчыма. Разам
з тым яшчэ i у другой палове XIX ст. паралельна
працягвалi шырока ужывацца эндаэтнонiмы
«Лiтва» i «лiтвiн», канчатковая адмова
ад выкарыстання якiх адбылася толькi у
час беларускага нацыянальнага адраджэння
у 1920-я гг.
ЗАКЛЮЧЭННЕ.
Такiм чынам, працэс фармiравання беларускай народнасцi заняу вельмi працяглы перыяд. Спусташэнне краiны у XVII-пачатку XVIII ст., паланiзацыя i русiфiкацыя грамадства аказалi негатыунае уздзеянне на эвалюцыю айчыннай культуры i значна замарудзiлi працэс пераутварэння беларускай народнасцi у беларускую нацыю.
Аналiз даволi складанага i супярэчлiвага
грамадска-палiтычнага i эканамiчнага жыцця
Еуропы у цэлым, а таксама Беларусi у прыватнасцi
паказау, што гэты перыяд быу адметны iстотнымi
зменамi, якiя закранулi практычна усе сферы
жыцця. Усё больш адчцвальным станавiуся
дух прадпрымальнiцтва, менш казачнымi
здавалiся апавяданнi пра далёкiя заморскiя
вандраваннi, жыццё людзей у гарадах стала
больш зручным, а развiццё свецкага мастацтва
насыцiла яго рознакаляровымi фарбамi.
Беларускiя землi не вельмi выпадалi з гэтага
агульнага кантэксту. Рэнесанс, Рэфармацыя
i Контррэфармацыя сталi тымi «мастакамi»,
праз якiя айчыннае грамадства трывала
злучылася з лепш развiтымi заходнiмi дзяржавамi
i стала неадрыунай часткай агульнаеурапейскай
палiтычнай, эканамiчнай i культурнай прасторы.
Лiтаратура.