Тэорыі паходжання беларусау і тэрміна ”Белая Русь”. Утварэнне беларускай народнасці

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 17 Января 2012 в 11:50, контрольная работа

Краткое описание

Працэс фармiравання беларускай народнасцi заняу дастаткова працяглы перыяд i адбывауся пад уплывам геаграфiчна-клiматычных, сацыяльна-эканамiчных,палiтычных, царкоуна-рэлiгiйных фактарау, а таксама агульнаеурапейскiх этнiчных тэндэнцый. У цэлым сярод рыс, якiя вызначаюць сутнасць любой народнасцi, неабходна назваць наяунасць адзiнай тэрыторыi, адметнасцi мовы, культуры, народных традыцый, а таксама веравызнанне, менталiтэт, этнiчную самасвядомасць i эндаэтнонiм(саманазву).

Содержание работы

Уводзiны……………………………………………………………………………………..3
1. Паходжанне беларусау…………………………………………………………………...4
2. Беларуская мова…………………………………………………………………………..5
3. Рэлігія……………………………………………………………………………………...6
4.Менталітэт і этнічная самасвядомасць…………………………….……………...……..7
5. Паходжанне назвы “Белая Русь”…………………………………………………...……8
Заключэнне………………………………………………………………………………….10
Лiтаратура……………………………………………………

Содержимое работы - 1 файл

кр по истории.doc

— 107.50 Кб (Скачать файл)

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКI НАЦЫЯНАЛЬНА ТЭХНIЧНЫ УНIВЕРСIТЭТ

мIЖНАРОДНЫ IНСТЫТУТ ДЫСТАНЦЫЙНАЙ АДУКАЦЫI 
 

                                        

Кафедра  iнфармацыйныя тэхналогii у кiраваннi 
 
 

КАНТРОЛЬНАЯ  РАБОТА 

па вучэбнай дысцыплiне ”Гiсторыя Беларусi” 
 

па тэме: ” Тэорыі  паходжання  беларусау і тэрміна ”Белая Русь”. Утварэнне беларускай народнасці” 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Студэнтка         

1 курса  №  417611  групы                                                    Калашнiк В.Г.

спецыяльнасць «мэнеджмент»

нумар залiковай кнiжкi  

Прыняу                                                                К.Г.Н. дацэнт

                                                                                         Шыбалка В.В. 
 
 
 
 
 
 
 
 

МIНСК 2011 
 

ЗМЕСТ: 

Уводзiны……………………………………………………………………………………..3

1. Паходжанне  беларусау…………………………………………………………………...4

2. Беларуская  мова…………………………………………………………………………..5

3. Рэлігія……………………………………………………………………………………...6

4.Менталітэт  і этнічная самасвядомасць…………………………….……………...……..7

5. Паходжанне  назвы “Белая Русь”…………………………………………………...……8

Заключэнне………………………………………………………………………………….10

Лiтаратура…………………………………………………………………………………...11 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    Уводзiны. 

        Працэс  фармiравання беларускай народнасцi заняу дастаткова  працяглы перыяд  i адбывауся пад уплывам геаграфiчна-клiматычных, сацыяльна-эканамiчных,палiтычных, царкоуна-рэлiгiйных фактарау, а таксама агульнаеурапейскiх этнiчных тэндэнцый. У цэлым сярод рыс, якiя вызначаюць сутнасць любой народнасцi, неабходна назваць наяунасць адзiнай тэрыторыi, адметнасцi мовы, культуры, народных традыцый, а таксама веравызнанне, менталiтэт, этнiчную самасвядомасць i эндаэтнонiм(саманазву). 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

    1.Паходжанне беларусау. 

      Сярод асноуных канцэпцый этнагенезу беларусау вылучаюцца:

  • Фiнская
  • Балцкая
  • Крывiцка-дрыгавiцка-радзiмiцкая
  • Старажытнаруская.

      Разам з тым вядома, што сучасную тэрыторыю Беларусi у 2-м тысячагоддзiда н.э. сапрауды засялялi плямёны фiн-уграу, якiх у раннiм жалезным веку змянiлi балты. У час жа ”Вялiкага перасялення народау” юды з поудня i захаду прыйшлi  славянскiя плямёны, якiя на працягу V-VIIIстст. Здолелi асiмiляваць мясцовае балцкае насельнiцтва i утварыць першыя раннефеадальныя этнапалiтычныя супольнасцi крывiчоу, дрыгавiчоу i радзiмiчау. У далейшым у перыяд iснавання старажытнабеларускiх княствау актыунае культурнае узаемадзяленне айчынных этнатэрытарыяльных супольнасцей, што было выклiкана дзяржауна-палiтычнай i канфесiянальнай iнтэграцыяй у межах так званай Кiеускай Русi. Якраз у гэты перыяд завяршылася чкладванне тыповых для славян рыс культуры, мовы i самасвядомасцi. Разам з тым адсутнасць у рэгiёне моцнай цэнтральнай улады абумовiла  развiццё iсупрацьлеглых тэндэнцый, накiраваных на пэунае адасабленне некаторых найлепш развiтых тэрыторый. Менавiта па гэтай прычыне з сярэдзiны XIII ст. i актывiзавауся працэс складвання беларускай народнасцi.

       У асноуным этнагенез беларусау адбывауся на тэрыторыi Верхняга Падняпроуя, Сярэдняга Падзвiння,Панямоння, Пабужжа i Прыпяцкага Палесся. Пры гэтым трэба улiчваць, што працэс складвання беларускай народнасцi ахоплiвау землi, што пераузыходзiлi межы РБ. Так, дадаткова ён праходзiу на асобных тэрыторыях сучаснай Лiтвы, Латвii, Польшчы i Расii. Нельга таксама гаварыць i пра чыста славянскiя каранi беларусау, бо этнакультурныя працэсы, якiя тут адбывалiся, датычылiся не толькi славян, але i балтау. Падобны сплау культурна неаднародных плямёнау аказау значнае уздзеянне на фармiраванне беларускай народнасцi.

     Стымулюючым фактарам паскарэння кансалiдацыi беларускага этнас было утварэнне ВКЛ. Падпарадкаванне на працягу другой паловы XIII-XIV ст. звыш двух дзесяткау усходнеславянскiх княствау адзiнай цэнтральнай уладзе спрыяла стварэнню агульнай этнiчнай тэрыторыi Беларусi, актывiзавала культурныя сувязi памiж рознымi яе тэрытарыяльнымi часткамi. Лёгкасць аб’яднання гэтых шматлiкiх дзяржауных утварэнняу у складзе ВКЛ, акрамя знешняй пагрозы i эканамiчных фактарау, шмат у чым тлумачылася якраз наяунасцю адзiнай этнагенетычнай спадчыны, а таксама агульнасцям гiстарычнага лёсу, культуры, мовы i рэлiгii. Вельмi cghszkmysv было i дэмаграфiчнае становiшча беларусау у ВКЛ, дзе яны складалi асноуны этнiчны масiу i пераважалi у большасцi буйных населеных пунктау (Вiльня, Полацк, Вiцебск, Мiнск, Брэст, Гродна, Коуна, Трокi). 
 
 

2. Беларуская мова. 

        Дамiнуючае этнакультурнае палажэнне беларускага насельнiцтва у ВКЛ у значнай ступенi было абумоулена i хуткiм пашырэннем iх мовы, якая з моманту утварэння гэтай краiны мела у ёй статус дзяржаунай. Упершыню адметныя рысы беларускай мовы былi зафiксаваны у дакументальных крынiцах XIII ст. Пры гэтым фармiраванне асноуных уласцiвых ёй фанетычных, граматычных i лексiчных адметнасцей адбывалася ажно да XVI ст. Менавiта у азначаны час развiлiся такiя яе асаблiвасцi, як цвёрдае «р», «дзеканне» i «цеканне», фрыкатыуны гук «г», пачатковы прыстауны гук «в», «аканне»i iнш. Пашырэнню ж агульнага запасу ужывальных слоу у значнай меры садзейнiчалi запазычаннi з iншых моу.

        У гэты ж час адбывалася складванне i беларускай лiтаратурнай мовы, якая з XIV ст. пачала выцясняць з афiцыйнага ужытку царкоунаславянскую мову. Найбольш раннiя айчынныя пiсьмовыя помнiкi XIII-XIV стст. На народнай аснове прадстаулены галоуным чынам летапiсамi i гандлёвымi дагаворамi Полацка, вiцебска i Смаленска. Шырокую вядомасць таксама атрымалi Барысавы камянi i берасцяныя граматы з Вiцебска i Мсцiслава. Дзяржауны статус беларускай мовы абумовiу яе шырокае ужыванне у афiцыйным справаводстве. Менавiта на ёй былi напiсаны Статуты ВКЛ 1529,1566,1588 гг., а таксама большасць дакументау, змешчаных у Метрыцы ВКЛ. Значнае развiццё у XVI – першай палове XVII ст. атрымала беларускамоуная лiтаратура свецкага   рэлiгiйнага характару. Аднак войны сярэдзiны XVII – пачатку XVIII ст.i шляхецкая анархiя прывялi айчынную культуру у поуны заняпад. Адной з праяу гэтага працэсу стала звужэнне ролi беларускай мовы у розных галiнах паусядзённага жыцця беларусау – у 1696 г. афiцыйна быу зацверджаны перавод справаводства ВКЛ на польскую мову.

        Разам з тым гэта, зразумела, не азначала татальнай адмовы ад ужывання беларускай мовы, якая працягвала шырока выкарыстоувацца у асяродзi дробнай шляхты мяшчан и сялян. Ды i сярод магнатау яна не была занадта вялiкай рэдкасцю – вядома, што у вераснi 1785 г. кароль Станiслау Аугуст, прыехаушы у Нясвiж да князя К.С. Радзiвiла Пане Каханку, адкрыу урачысты банкет вершаваным беларускамоуным тостам: «Пане гаспадару, кажы вiна дацi, каб тваёй хаце лiха не знацi». Новы ж этап складвання беларускай лiтаратурнай мовы мовы пачауся у XIX ст. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

3. Рэлiгiя. 

         Не менш важную этнакансалiдуючую функцыю у час фармiравання беларускай народнасцi адыгрывау i канфесiянальны фактар. Да сярэдзiны XVIст. Пераважная частка усходнеславянскага насельнiцтва ВКЛ была праваслаунай, што, зразумела, спряла кансалiдацыi беларускага этнасу. Аднак, нягледзячы на гэта, усе спробы вялiкiх князёу лiтоускiх утварыць у дзяржаве аутакефальную праваслауную царкву правалiлiся i вядучая роля засталася за Маскоускiм патрыярхатам. Вынiкам гэтага стала паступовае атаясамленне праваслаунай веры як «рускай». Адначасова з гэтым пасля Крэускай унii (1385) у Беларусi значна узрос уплыу каталiцызму, якi пашырауся пераважна у асяроддзi шляхты i магнатау. Пры гэтым каталiцкая царква хаця i саступала праваслаунай па колькасцi храмау i кляштарау, але дзякуючы падтрымцы правячай элiты значна апярэджвала яе па памерах зямельнай уласнасцi i назапашаных багаццях.

        Утварэнне Рэчы Паспалiтай (1569) абвастрыла пагрозу палан зацыi Беларусi, у тым лiку i праз насаджэнне тут каталiцызму. Выйсце з iснуючых абставiн шмат хто у ВКЛ бачыу у далучэннi да рэфарматарскага руху. Так, на думку князя М. Радзiвiла Чорнага, толькi кальвiнiзм быу у стане стаць новай нацыянальнай рэлiгiяй, якая б здолела пераадолець мiжканфесiянальную размежаванасць у грамадстве i абаранiць ВКЛ ад паступовай паланiзацыi. Падобнымi адносiнамi  да Рэфармацыi, дарэчы, беларуская знаць якасна адрознiвалася ад заходнееурапейскай, якая адкрыта прэтэндавала на царкоуныя землi (у XVI ст. ВКЛ духоуным асобам належала толькi 5% зямельнай уласнасцi). Аднак трывалыя пазiцыi каталiцызму у Польшчы i Лiтве спрыялi хуткаму пашырэнню Контррэфармацыi у Рэчы Паспалiтай i пратэстанцкi рух ужо у канцы XVI ст. страцiу падтрымку вядучых магнацкiх родау Беларусi.

         Яшчэ адным напрамкам пошуку шляхоу вырашэння рэлiгiйнай праблемы на беларускiх землях была спроба прымiрэння i аб’яднання супрацьпастауленых хрысцiянскiх канфесiй, вынiкам чаго з’явiлася заключэнне у 1596 г. Брэсцкай царкоунай унii. Унiяцкая царква фармальна падпарадкоувалася Ватыкану, але захоувала усе каноны праваслаунага богаслужэння i выкарыстоувала беларускую мову у час службы у храмах. Аднак i гэта не здолела станоуча пауплываць на мiжканфесiянальныя адносiны у Беларусi. Нягледзячы на тое што у XVIII ст. ужо больш за палову беларусау з’яулялася унiятамi, католiкi па-ранейшаму прэтэндавалi на вядучыя пазiцыi у грамадстве, бо да iх належала пераважная частка магнатау i шляхты. Акрамя таго, унiя не здолела цалкам выцеснiць з беларускiх зямель i праваслауную царкву, якая абапiралася на падтрымку з боку Расii. Калi ж да усяго гэтага дадаць наяунасць у ВКЛ буйных яурэйскiх i мусульманскiх абшчын, то становiцца вiдавочна уся стракатасць i супярэчнасць рэлiгiйнага жыцця тагачаснай Беларусi. 
 
 
 
 
 
 
 

4. Менталiтэт i этнiчная самасвядомасць. 

         З часоу старажытнасцi у беларусау, як i у iншых народау,выпрацоувалiся п.уныя адметнасцi у спосабе мыслення i складу розуму, што з’яулялася праявай глыбiнных пластоу свядомасцi i падсвядомасцi. З часоу першабытнасцi у беларусскага народа засталося уяуленне аб рэальнасцi iснавання злых i добрых духау, вера у цудадзейную сiлу слоу. У далейшым тыповымi рысамi нацыянальнага менталiтэту стала талерантнасць, высокi узровень рэлiгiйнасцi, патрыятызм, працавiтасць i спагадлiвасць.

Вельмi няпростымi i цяжкiм быу працэс паступовага складвання у беларусау этнiчнай самасвядомасцi. Першай праблемай тут стала захаванне на працяглы перыяд у Беларусi так званых «зямляцтвау», якiя аб’ядноувалi жыхароу некалi незалежных княствау. У XV-XVI стст. Дзякуючы актывiзацыi  этнасацыяльных сувязяу пачала адбывацца iх кансалiдацыя па агульнадзяржаунаму прынцыпу. Сведчаннем гэтага стала распаусюджванне агульнаграмадзянскай  саманазвы «лiтвiн», а таксама дакладнае адрозненне жыхароу тагачаснай Беларусi ад насельнiцтва Лiтвы, Польшчы i Масковii.

       Другой праблемай, якая iстотным чынам уплывала на развiццё этнiчнай самасвядомасцi, было асобнае палажэнне у тагачасным грамадстве магнацка-шляхецкiх колау. У значнай ступенi гэтаму спрыяла распаусюджванне з канца XVI ст. у Рэчы Паспалiтай iдэi аб сармацкiх  каранях мясцовай шляхты. Згодна тэорыi сарматызму склалiся дакладныя стэрэатыпы жыцця i паводзiн прывiлеяванага саслоуя, якiя павiнны былi якасным чынам адрознiваць iх ад простага люду, - кансерватызм, набожнасць, гасцiннасць, шчодрасць, ахвярнасць у дачыненнi да рэлiгii, мужнасць,паказная сентыментальнасць ,нашэнне нацыянальнай вопраткi i зброi. Вынiкам панавання падобнага сармацкага светапогляду стала iснаванне, на думку шэрагу айчынных i польскiх даследчыкау, асобнага «шляхецкага народа Рэчы Паспалiтай», якi дыстанцыравайся ад iншых саслоуяу i, безумоуна, стрымлiвау працэс фармiравання у тым лiку i беларускага этнасу. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

5. Паходжанне назвы  «Белая Русь». 

          Што ж датычыцца працэсу паступовага распаусюджвання на дадзенай тэрыторыi этнонiма «Беларусь», то праблема яго паходжання з’яуляецца прадметам шырокай навуковай дыскусii яшчэ i зараз. Сярод найбольш пашыраных i папулярных тэорый можна назваць наступныя. Па-першае, вядомы расiйскi гiсторык XVIII ст. В. Тацiшчау меркавау, што гэта назва паходзiwm ад белага колеру льнянога адзення тутэйшых жыхароу, а таксама «цэнтральнага» размяшчэння азначанага рэгiёну у славянскiм свеце. Па-другое, айчынны этнограф Я.Карскi адзначау верагоднасць уплыву на утварэнне тэрмiна антрапалагiчных асаблiвасцей беларусау – «бландзiнау з блакiтнымi цi светла-шэрымi вачамi». Па-трэцяе, беларускi фiлолаг П. Крапiвiн звязвау паходжанне назвы з наяунасцю у рэгiёне вялiкай колькасцi рэк i азёр, а тэрмiн «Белая Русь» з гэтак нагоды перакладау як «Чыстая вада». Па-чацвёртае, гiсторык М.Iльiнскi лiчыу, што горад Бельск на тэрыторыi сучаснай Польшчы мог даць адпаведную назву усёй падкантрольнай сабе тэрыторыi. Па-пятае, украiнскi вучоны М. Драгаманау сцвярджау, што тэрмiн «белы» азначау незалежнасць ад мангола-татарау. Па-шостае, расiйскi даследчык В. Iваноу адзначау, што яшчэ да пряняцця хрысцiянства у Еуропе iснавала традыцыя суадносiwm асноуныя колеры з бакамi свету (поунач-чорны, поудзень-чырвоны, захад-белы, усход-жоуты цi блакiтны). Адсюль, на яго думку, цалкам лагiчным было б змясцiць Белую Русь на захад ад iншых старажытнарускiх княствау. Па-сёмае, таксама iснуе шэраг iншых меркаванняу аб тым, што Белая Русь з’явiлася у процiвагу Чорнай (Навагрудак-Гродна-Ваукавыск-Слонiм) цi Чырвонай (украiнская Галiччына i Валынь) Русi, што яна вызначала аутаномны статус Полаччыны i Вiцебшчыны у складзе ВКЛ або падкрэслiвала перавагу хрысцiянскага насельнiцтва над навакольнымi язычнiцкiмi плямёнамi.

Информация о работе Тэорыі паходжання беларусау і тэрміна ”Белая Русь”. Утварэнне беларускай народнасці