Работа партийных партий

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Ноября 2011 в 17:19, доклад

Краткое описание

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і групы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздзяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ.............................................................................................................. 3
1. ФАРМІРАВАННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ
ПАДПОЛЬНЫХ ПАРТЫЙНЫХ І КАМСАМОЛЬСКІХ
АРГАНІЗАЦЫЙ У ГАДЫ АКУПАЦЫІ..................................................... 4
1.1 Пачатак фарміравання падполля................................................................. 4
1.2 Роля камуністаў у дзейнасці падпольшчыкаў у гарадах і вёсках ......... 5
2. КІРАЎНІЦТВА КАМУНІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ
ПАДПОЛЛЕМ І ПАРТЫЗАНСКІМ РУХАМ............................................ 7
2.1 Стварэнне сістэмы цэнтралізаванага ваенна-аператыўнага
кіраўніцтва барацьбой партызан і падпольшчыкаў................................... 7
2.2 Камсамольскае падполле на Беларусі.
Круглянскія маладагвардзейцы................................................................... 9
ВЫСНОВЫ.............................................................................................................. 12
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ............................................................ 13

Содержимое работы - 1 файл

Доклад.doc

— 175.00 Кб (Скачать файл)

      У савецкім тыле была адноўлена дзейнасць  абласных камітэтаў кампартыі Беларусі, якія таксама адыгралі пэўную ролю ў далейшым развіцці і ўмацаваныі падполля і партызанскага руху. Так, у сакавіку 1942 г. аднавіў сваю дзейнасць Віцебскі абком КП(б)Б, аўчэрвені – верасні Мінскі, Магілёўскі, Гомельскі, Палескі, Пінскі, Баранавіцкі і Беластоцкі абкомы партыі.

      Вялікае значэнне для разгортвання партызанскай і падпольнай барацьбы мела ўтварэнне 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР), які ўзначаліў першы сакратар ЦК КП(б)Б П.Панамарэнка, а таксама стварэнне ў верасні 1942 г. на базе паўночна-заходняй групы Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.Калінін. Гэтыя штабы з’явіліся ваенна-аператыўнымі органамі па кіраўніцтву барацьбой насельніцтва захопленых праціўнікам рэгіёнаў краіны.

      Важнай задачай было стварэнне і ўмацаванне падпольных партыйных органаў для кіраўніцтва антыфашысцкай барацьбой народа.

      У выніку арганізацыйна-палітычных мерапрыемстваў кампартыі Беларусі ў 1942. г. была сфарміравана разгалінаваная і эфектыўна дзеючая  сістэма падпольных органаў і арганізацый, якая ў пачатку 1943 г. уключала Віцебскі, Гомельскі, Мінскі і Пінскі абкомы, тры міжрайкомы, адзін міжрайпартцэнтр, адзін гарком і 42 райкомы партыі.

        У 53 раёнах падпольную партыйную  работу ўзначальвалі ўпаўнаважаныя  ЦК і абкомаў КП(б)Б, якія мелі асобныя паўнамоцтвы. Усяго ў тыле ворага змагалася ў гэты час звыш 8 тыс. камуністаў, што стаялі на ўліку ў 472 падпольных партыйных арганізацыях. Акрамя таго, паводле даных на студзень 1943 г., у тыле ворага дзейнічалі чатыры абкомы ЛКСМБ, пяць раённых, шэсць гарадскіх і 66 раённых падпольных камітэтаў ЛКСМБ. 

2.2 Камсамольскае падполле  на Беларусі.

Круглянскія маладагвардзейцы 

      Значны  ўклад у барацьбу з акупантамі ўнесла камсамольскае падполле, у арганізацыі якога прымалі ўдзел М.В.Зімянін, К.Т.Мазураў, П.М.Машэраў, С.В.Прытыцкі, Ф.А.Сурганаў і інш. У Мінску налічвалася каля 70 камсамольскіх і камсамольска-маладзёжных арганізацый і груп. Камсамольская арганізацыя «Андруша», кіраўніку якой М.А.Кедышку пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, за два гады дзейнасці правяла 40 дыверсій на хлебазаводзе, чыгунцы, ЦЭЦ-1 і іншых аб’ектах. Камсамолец Ф.Крыловіч у ноч на 30 ліпеня 1943 г. на ст. Асіповічы падарваў эшалон з палівам, ад полымя згарэў і эшалон з танкамі «тыгр».

      Значныя страты ворагу нанесла камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» чыгуначнай станцыі Обаль Сіроцінскага раёна. Падполынчыкі арганізавалі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, электрастанцыю, вадакачку, некалькі эшалонаў і мастоў і інш. Обальскім падпольшчыцам Е.С.Зяньковай і З.М.Партновай было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза [1, с. 152].

      У кнізе «Памяць» Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці былі змешчаны ўспаміны аб камсамольска-маладзёжнай падпольнай арганізацыі «Обзор» (Организация борьбы за освобождение Родины), якая дзейнічала з восені 1941 да канца 1943 г. у райцэнтры Круглае і навакольных вёсках [6, с. 30].

      Яшчэ  ў кастрычніку 1941 г. каля дзесяці  юнакоў і дзяўчат з райцэнтра  сабраліся на сходку і вырашылі пачаць барацьбу з ворагам. Спачатку ставілася такая мэта: назапасіць зброі, а потым пайсці ў лес і арганізаваць партызанскі атрад. Групу ўзначалілі Мікалай Маркавіч Ракушаў, які хутка быў арыштаваны, і Леанід Нікіфаравіч Ракушаў. У снежні 1941 г. Леанід здолеў звязацца з камандзірам партызанскага атрада «Сяргея» Сяргеем Рыгоравічам Жуніным (у будучым – камандзір 8-й Круглянскай брыгады, Герой Савецкага Саюза). У час сустрэчы Жунін заўважыў, што маладыя патрыёты зробяць больш карысці, калі замацуюцца на месцы, нават пойдуць на службу да акупантаў, каб перадаваць партызанам агентурныя звесткі, шкодзіць ворагу знутры.

      На  чарговай нарадзе юнакі і дзяўчаты канчаткова вырашылі сканцэнтравацца  на падпольнай рабоце. Для гэтага арганізацыя  была падзелена на пяцёркі. Іх кіраўнікамі  сталі Сяргей Максімавіч Сухоцкі, Сяргей Захаравіч Казлоў, Іван Паўлавіч Рылькоў, Яфім Варфаламеевіч Бендзік, Фёдар Карнілавіч Комлеў. Для канспірацыі падпольшчыкі ўзялі сабе мянушкі. Напрыклад, М.Ракушаўстаў называцца «Уладзімірам Сокалавым», затым «Нікасам», Л.Ракушаў – «Гучковым», сёстры Клара і Жэня Цітовы – адпаведна «Валянціна Сокалава» і «Овад» і г.д. Так канчаткова сфарміравалася камсамольска-маладзёжная падпольная арганізацыя «Обзор» (гэтая назва была прынята па прапанове М.Ракушава ў пачатку 1942 г.).

      Паступова колькасць членаў арганізацыі «Обзор» павялічвалася і дасягнула 40 чалавек, усяго ж у яе ў розныя часы ўваходзіла больш за 60 чалавек.

      Пра работу падпольшчыкаў ёсць сведчанні  камандзіраў партызанскіх атрадаў  і брыгад, з якімі была звязана  група. А.Інякін, намеснік камандзіра, затым камандзір 28-га атрада, адзначаў: «Яны нам давалі такія разведданыя, якімі не валодалі нават паліцыя, напрыклад, спісы агентаў гестапа, дакладны час прыбыцця карных атрадаў, плануемыя карныя акцыі супраць партызан, час і месца прызначаных расстрэлаў мірнага насельніцтва, западозранага ў сувязях з партызанамі, мерапрыемствы па забеспячэнню адпраўкі моладзі ў Германію і г.д.».

      Камандзір 8-й брыгады А.Маршчынін адзначаў: «З канца чэрвеня 1942 года, пасля ўстанаўлення сувязі з кіраўнікамі падпольнай арганізацыі, у асобы аддзел і штаб брыгады стала паступаць важная для нас інфармацыя аб зменах у складзе гарнізонаў у Круглым і іншых населеных пунктах, перамяшчэнні варожых падраздзяленняў па дарогах Круглае – Талачын і Круглае – Магілёў, аб намерах праціўніка і мяркуемых мерапрыемствах супраць партызан.

      Акрамя  разведданых, падпольшчыкі забяспечвалі атрады медыкаментамі, зброяй, боепрыпасамі, вялі работу па разлажэнню варожых  гарнізонаў».

      Начальнік штаба брыгады «Чэкіст» Р.М.Севасцьянаў: «Падпольная арганізацыя дзейнічала актыўна і самаадддана. Многія баявыя дзеянні брыгады былі паспяхова выкананы ў выніку своечасовай і поўнай інфармацыі, што паступала ад «Обзора» праз сувязных Рылькову Марыю Фадзееўну (в. Пасырава), Уладзіміра Палякова (в. Гай), Новікаву Ганну Іванаўну і іншых».

      Акрамя  збору разведінфармацыі, падпольшчыкі вялі растлумачальную работу сярод  насельніцтва, распаўсюджвалі лістоўкі і зводкі Саўінфармбюро, арганізоўвалі  дыверсіі.

      Яны перадалі партызанам друкарскія шрыфты, пішучую машынку, паперу, значную колькасць чыстых бланкаў дакументаў з подпісамі і пячаткамі. З дапамогай падпольшчыкаў партызаны зрабілі засаду каля Круглянскай МТС і знішчылі вялікую групу фашыстаў. Пасля гэтага бою двое маладагвардзейцаў – Уладзімір Палякоўз в. Гай і Сяргей Трыпуцень вымушаны былі далучыцца да партызан. Хутка падпольшчыкі зрабілі яшчэ адзін напад на МТС. Частка тэхнікі была пашкоджана, але цыстэрны з гаручым узарваць не ўдалося. Члены арганізацыі «Обзор» спалілі нямецкі склад, льнозавод, узарвалі друкарню, часта парушалі тэлефонную сувязь, Летам 1942 г. падпольшчыкі разам з партызанамі спланавалі захоп Круглага. Па плану Леанід Ракушаў і Сяргей Сухоцкі арганізавалі ў райцэнтры дыверсію, каб адцягнуцьувагу гарнізона і пасеяць паніку, адначасова партызаны пачалі абстрэл з гарматы. Але захапіць Круглае не ўдалося.

      Падпольшчыкі  праводзілі актыўную агітацыйную работу сярод паліцэйскіх і «народнікаў» – салдат палка так заанай «Рускай нацыянальнай арміі», які дыслацыраваўся на Магілёўшчыне. Яны арганізавалі пераход да партызан некалькіх груп «народнікаў» са зброяй і штабнымі дакументамі.

      Трагічна  склаўся лёс членаў арганізацыі. У снежні 1943 г. падпольшчыкі дапусцілі  грубейшую памылку ў канспірацыі: разам з разведданымі яны адправілі  ў штаб брыгады спіс актыву «Обзора». Сувязны Міхаіл Шведаў трапіўу засаду каля в. Шаўкавінне і быў забіты. Спісы трапілі ў гестапа. Пачаліся павальныя арышты і расстрэлы. Загінулі Сяргей Казлоў, Леанід Ракушаў, бацька Мікалая Ракушава – Марк Акімавіч і брат Пётр, маці Клары і Жэні Цітовых Аляксандра Пятроўна, Сяргей Сухоцкі, муж і жонка Цімафей і Лізавета Крывялёвы, Іван Рылькоў, Аляксандр Дарашкоў, Фёдар Комлеў, А.М.Зіньковіч, Надзея Лазарчук, Ніна Болдысева, Васіль Гуркоў.

      Як  затым расказвалі відавочцы, Лізавета Крывялёва паспела крыкнуць перад расстрэлам: «Уск не перастраляеце! Усё роўна вам, гадам, хутка прыйдзе пагібель». Частка падпольшчыкаў трапіла ў канцлагеры і такім чынам засталася ў жывых [6, с. 35].  
 
 
 

 

ВЫСНОВЫ 

     З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў.

      Падпольная  барацьба супраць захопнікаў пачала разгортвацца з першых дзён вайны. Фарміраванне патрыятычнага падполля адбывалася двума шляхамі: «знізу» – па ініцыятыве камуністаў, камсамольцаў і беспартыйных патрыётаў-антыфашыстаў і «зверху» – як вынік арганізацыйнай дзейнасці камітэтаў КП(б)Б і ЛКСМБ.

      Вялізарную ролю адыграла Мінскае падполле. У 1941 г. у горадзе і наваколлі дзейнічала больш за 50 арганізацый і груп, якія ўзніклі самастойна.

      У адрозненне ад Мінска ў Магілёве, Віцебску, Гомелі, іншых гарадах і населеных пунктах Беларусі партыйныя органы паспелі загадзя пакінуць для падпольнай работы частку камуністаў і беспартыйных. Асабліва актыўна дзейнічалі патрыёты ў чыгуначных майстэрнях і на вузлавых станцыях.

      Перамога Чырвонай Арміі пад Масквой радаснай, натхняльнай весткай адгукнулася ў сэрцах жыхароў Беларусі акупіраваных раёнаў, аказала станоўчы ўплыў на далейшае развіццё барацьбы ў тыле ворага. У савецкім тыле была адноўлена дзейнасць абласных камітэтаў кампартыі Беларусі, якія таксама адыгралі пэўную ролю ў далейшым развіцці і ўмацаванні падполля і партызанскага руху.

      Значны  ўклад у барацьбу з акупантамі ўнесла камсамольскае падполле. У Мінску налічвалася каля 70 камсамольскіх і камсамольска-маладзёжных арганізацый і груп. У кантрольнай рабоце мы прыгадалі дзейнасць камсамольскіх арганізацый «Андруша», «Юныя мсціўцы», «Обзор».

      За  мужнасць і адвагу, праяўленыя ў  барацьбе з фашыстамі, 87 партызан і  падпольшчыкаў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, а каля 130 тысяч узнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза. Па маштабах дзеянняў, выніках барацьбы беларускі партызанскі рух і патрыятычнае падполле пастаўлены ў самыя першыя рады ў гісторыі Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайны ўвогуле.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ 

  1. Вялікая Айчыная  вайна савецкага народа (у кантэксце  Другой сусветнай вайны): Вучэбны  дапаможнік / В.Ф.Голубеў, А.В.Кур’яновіч, В.Ф.Кушнер, Ф.В.Гарбачоў і інш.; Пад рэд. Ю.М.Бозхана, В.Ф.Кушнера. – Мінск: Экаперспектыва, 2005. – 279 с.
  2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 1997 г. / Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мінск: Універсітэцкае, 1998. – 464 с.
  3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь ў 1917–1945 гг / А.Вабішчэвіч [і інш.]; Рэдкал.: М,Касцюк (гал. рэд.) і інш. – Мінск: Экаперспектыва, 2007. – 613 с.
  4. Мяснікоў, А.Ф. Вялікая Айчыная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): курс лекцый / А.Ф.Мяснікоў. – Мінск: ТэтраСістэмс, 2005. – 192 с.
  5. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш. – Мінск: Беларусь, 1995. – 560 с.
  6. Хромчанка, Дз.М. Круглянскія маладагвардзейцы / Дз.М.Хромчанка // Беларускі гістарычны часопіс. – 2009. – № 4. – С. 30–35.

Информация о работе Работа партийных партий