Работа партийных партий

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Ноября 2011 в 17:19, доклад

Краткое описание

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і групы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздзяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ.............................................................................................................. 3
1. ФАРМІРАВАННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ
ПАДПОЛЬНЫХ ПАРТЫЙНЫХ І КАМСАМОЛЬСКІХ
АРГАНІЗАЦЫЙ У ГАДЫ АКУПАЦЫІ..................................................... 4
1.1 Пачатак фарміравання падполля................................................................. 4
1.2 Роля камуністаў у дзейнасці падпольшчыкаў у гарадах і вёсках ......... 5
2. КІРАЎНІЦТВА КАМУНІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ
ПАДПОЛЛЕМ І ПАРТЫЗАНСКІМ РУХАМ............................................ 7
2.1 Стварэнне сістэмы цэнтралізаванага ваенна-аператыўнага
кіраўніцтва барацьбой партызан і падпольшчыкаў................................... 7
2.2 Камсамольскае падполле на Беларусі.
Круглянскія маладагвардзейцы................................................................... 9
ВЫСНОВЫ.............................................................................................................. 12
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ............................................................ 13

Содержимое работы - 1 файл

Доклад.doc

— 175.00 Кб (Скачать файл)

Міністэрства  адукацыі Рэспублікі Беларусь 

УА «ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ П.М.МАШЭРАВА» 
 
 
 

Д А К Л А Д 

па спецкурсу «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа»

(у кантэксце  Другой сусветнай вайны) 
 

  «ДЗЕЙНАСЦЬ ПАРТЫЙНЫХ І КАМСАМОЛЬСКІХ

ОРГАНАЎ І АРГАНІЗАЦЫЙ ВА ЎМОВАХ АКУПАЦЫІ» 
 

 

ПЛАН 
 

УВОДЗІНЫ.............................................................................................................. 3

1.  ФАРМІРАВАННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ

      ПАДПОЛЬНЫХ  ПАРТЫЙНЫХ І КАМСАМОЛЬСКІХ

      АРГАНІЗАЦЫЙ У ГАДЫ АКУПАЦЫІ..................................................... 4

1.1  Пачатак фарміравання падполля................................................................. 4

1.2  Роля камуністаў  у дзейнасці падпольшчыкаў  у гарадах і вёсках ......... 5

2.  КІРАЎНІЦТВА КАМУНІСТЫЧНАЙ ПАРТЫІ

      ПАДПОЛЛЕМ І ПАРТЫЗАНСКІМ РУХАМ............................................ 7

2.1  Стварэнне сістэмы цэнтралізаванага ваенна-аператыўнага

     кіраўніцтва барацьбой партызан і падпольшчыкаў................................... 7

2.2  Камсамольскае падполле на Беларусі.

     Круглянскія маладагвардзейцы................................................................... 9

ВЫСНОВЫ.............................................................................................................. 12

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ............................................................ 13 
 
 

 

 

УВОДЗІНЫ 

     З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і групы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздзяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск.

     На  захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый  і груп. Важную ролю ў станаўленні  і ўмацаванні падполля і партызанскага  руху адыгралі першыя падпольныя партыйныя  камітэты: Пінскі, Гомельскі і Мінскі абкомы, Мінскі і Гомельскі гаркомы, Багушэўскі, Барысаўскі, Ельскі, Лоеўскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Расонскі, Рудзянскі, Чэрыкаўскі, Чырвонаслабодскі і іншыя райкомы [2, с. 245].

     Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Вялікую  Айчынную вайну на тэрыторыі нашай рэспублікі змагаліся 374 тысячы партызан і звыш 70 тысяч падпольшчыкаў [4, с. 78].

           Тэма даклада – «Дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі». 
 
 

 

1. ФАРМІРАВАННЕ І ДЗЕЙНАСЦЬ ПАДПОЛЬНЫХ ПАРТЫЙНЫХ

І КАМСАМОЛЬСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ У ГАДЫ АКУПАЦЫІ 

1.1 Пачатак фарміравання  падполля  

      Падпольная  барацьба супраць захопнікаў пачала разгортвацца з першых дзён вайны. Фарміраванне патрыятычнага падполля адбывалася двума шляхамі: «знізу» – па ініцыятыве камуністаў, камсамольцаў і беспартыйных патрыётаў-антыфашыстаў і «зверху» – як вынік арганізацыйнай дзейнасці камітэтаў КП(б)Б і ЛКСМБ. Ядром і кіруючай сілай з’яўлялася партыйнае падполле, састаўной часткай якога.было камсамольска-маладзёжнае падполле. Антыфашысцкія арганізацыі дзейнічалі пераважна ў заходніх абласцях Беларусі.

      У 1941–1942 гг. фарміраванне падполля адбывалася пераважна «знізу», таму што большасць кіруючых органаў і арганізацый, створаных камітэтамі КП(б)Б і ЛКСМБ загадзя (абкомы, міжрайкомы, гарадскія і раённыя падпольныя камітэты КП(б)Б і ЛКСМБ), па розных прычынах не змаглі разгарнуць сваю дзейнасць адразу пасля акупацыі сваіх раёнаў.

      У 1941 г. пачалі дзейнасць Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Бабруйская, Барысаўская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Пінская, Полацкая, Слуцкая, і іншыя партыйныя падпольныя арганізацыі, Брэсцкая, Дзятлаўская, Клімавіцкая, Мар’інагорская, Мірская, Скідзельская, Тураўская і іншыя камсамольска-маладзёжныя арганізацыі.

      У першы год свайго існавання падпольныя групы з-за адсутнасці падрыхтаваных кадраў і вопыту барацьбы неслі вялікія страты. З вясны 1942 г. ЦК КП(б)Б і БШПР разгарнулі актыўную работу па ўстанаўленню сувязей з падполлем. У канцы 1942 – пачатку 1943 г. фарміраванне падполля адбывалася ўжо ў асноўным «зверху». Вялікі ўплыў на гэты працэс мелі рашэнні лютаўскага 1943 г. Пленума ЦК КП(б)Б «Аб становішчы і задачахработы партыйных органаў і партыйных арганізацый у акупіраваных раёнах Беларусі» і накіраванае ў чэрвені 1943 г. у партыйныя арганізацыі пісьмо ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР». У другой палове 1943 г. з савецкага тылу былі накіраваны арганізацыйныя групы і кіраўнікі для стварэння Баранавіцкага, Брэсцкага, Беластоцкага абкомаў партыі. У другой палове 1943 – пачатку 1944 г. арганізацыйная структура падполля склалася практычна ва ўсіх раёнах гэтых абласцей [1, с. 149].

      З пачатку свайго існавання падполле каардынавала сваю дзейнасць з партызанскім рухам. Дыверсіі падпольшчыкаў парушалі работу аператыўнага тылу ворага, зрывалі мерапрыемствы акупацыйных улад. Падполынчыкі забяспечвалі партызан і савецкіх разведчыкаў дакументамі акупацыйных улад (пашпарты, пропускі і інш.), рыхтавалі матэрыялы для падпольнага друку (у акупіраванай Беларусі выдавалася болын за 160 газет), з дапамогай здабытых падпольшчыкамі разведданых партызаны праводзілі баявыя аперацыі.

      Актыўны ўдзел у арганізацыі партыйнага падполля прымалі У.Р.Ванееў, І.Д.Варвашэня, В.З.Харужая, І.К.Кавалёў, В.І.Казлоў, П.З.Калінін, Р.Н.Мачульскі і многія іншыя. 

1.2 Роля камуністаў у дзейнасці падпольшчыкаў у гарадах і вёсках 

      У першыя месяцы акупацыі ўзнікла патрыятычнае падполле у Мінску, у стварэнні  якога вялікую ролю адыгралі камуністы А.Арндт, С.Амельяшок, Е.Баранаў, I.Будаеў, С.Гапоненка, М.Думбра, С.Заяц, М.Зайцаў, Г.Казінец, Ф.Кузняцоў, I.Матусевіч, Л.Адзінцоў, А.Орсік, С.Сержановіч, М.Талкачоў і інш.

      Да  канца 1941 г., паводле няпоўныхзвестак, у горадзе і наваколлі дзейнічала больш за 50 арганізацый і груп, якія ўзніклі самастонна. Па ініцыятыве прыбыўшага па заданню ЦК КП(б)Б даваеннага сакратара Заслаўскага РК КП(б)Б I. Кавалёва, які аб’яднаў падпольныя групы і арганізацыі, у канцы лістапада 1941 г. быў створаны Мінскі падпольны гарком КП(б)Б – кіруючы орган падполля. Мінскія патрыёты вялі палітычную работу сярод насельніцтва, ратавалі ад фашысцкага палону воінаў Чырвонан Арміі, арганізоўвалі дыверсіі, здабывалі зброю. Падпольшчыкі Мінскага падтрымлівалі сувязі з падполлем іншых гарадоў і вёсак рэспублікі, з партызанскімі фарміраваннямі.

      У адрозненне ад Мінска ў Магілёве, Віцебску, Гомелі, іншых гарадах і населеных пунктах Беларусі партыйныя органы паспелі загадзя пакінуць для падпольнай работы частку камуністаў і беспартыйных. Актыўныў удзел ў арганізацыі падпольнай барацьбы ў Магілёве прыняў пакінуты для нел гальнай працы настаўнік К.Мэтэ. У арганізацыі Бабруйскага падполля адметную ролю адыгралі Д.Лемяшонак, які прыбыў па заданню ЦК КП(б)Ь ваеннаслужачыя В.Лівенцаў, С.Крамнеў, П.Сцяржанаў і інш. Шмат было зроблена па стварэнню ў 1941 г. падполля ў Мазыры, Калінкавічах, Тураве, Ельску і іншых месцах [3, с. 505].

      У складзе Мінскага падполля самааддана змагалася звыш 9 тыс. чалавек, прадстаўнікоў 25 наяыянальнасцей СССР, больш за тысячу камуністаў і звьші 2 тыс, камсамольцаў, антыфашысты замежных краін. Усяго зачас акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. Тут зыайшлі сваю пагібель многія высокапастаўленыя асобы, у тым ліку генеральны камісар Беларусі В.Кубэ.

      Актыўна дзейнічалі віцебскія падпольшчыкі. У 1941–1942 гг. тут дзейнічалі 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала легендарная В.Харужая, якая была накіравана сюды ЦК КП(б)Б. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і закатавалі В.Харужую і яе баявых сябровак С.Панкову, Е.Суранаву, К.Балдачову, сям’ю Вераб’ёвых. Падпольшчыкі мужна сустрэлі смерць. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР В.Харужай пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

      Шырокі  размах набыў падпольны рух у  Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Оршы, Жлобіне, ІІетрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры і іншых  населеных пунктах.

      Па-ранейшаму  актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на надзвычай важным напрамку – чыгуначным транспарце.

      На  тэрыторыі Беларусі фактычна не было ніводнай колькі-небудзь значнай  станцыі, дзе б ні змагаліся падпольшчыкі. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы», якая была створана вясной 1942 г. на чыгуначнай станцыі Обаль Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці.

      У склад яе ўваходзіла каля 40 чалавек. Усяго маладыя падпольшчыкі здзейснілі звыш 20 дыверсій. Гітлераўцы напалі на след патрыётаў. Былі арыштаваны і закатаваны да смерці Н.Азоліна, М.Аляксеева, Н.Давыдава, У. і Я.Езавітавы, А., З. і М.Лузгіны, М.Зянькова, Ф.Слышанкова, Дз. і М.Хрыбеценкавы. Пазней загінулі М. і Н.Дзяменц’евы, З.Партнова і В.Шашкова.

      У заходніх абласцях Беларусі ў барацьбе з ворагам прымалі ўдзел звыш 40 абласных, міжраённых і раённых  антыфашысцкіх падпольных арганізацый. Гэтыя арганізацыі ўзніклі па ініцыятыве былых членаў КПЗБ і КСМЗБ. Сярод іх вызначаліся Брэсцкая абласная антыфашысцкая і Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыі [1, с. 152]. 
 
 

 

2. КІРАЎНІЦТВА КАМУНІСТЫЧНАЙ  ПАРТЫІ ПАДПОЛЛЕМ 

І ПАРТЫЗАНСКІМ РУХАМ 

2.1 Стварэнне сістэмы  цэнтралізаванага  ваенна-аператыўнага  кіраўніцтва барацьбой  партызан і падпольшчыкаў 

      Перамога Чырвонай Арміі пад Масквой радаснай, натхняльнай весткай адгукнулася ў сэрцах жыхароў Беларусі акупіраваных раёнаў, аказала станоўчы ўплыў на далейшае развіццё барацьбы ў тыле ворага.

      Партызанскія  атрады М.Шмырова, Я.Захарава, Д.Райцава, А.Дзіка, М.Біруліна, М.Дзьячкова і іншыя разам са смаленскімі партызанамі і часцямі Чырвонай Арміі ў лютым–сакавіку 1942 г. ачысцілі ад ворага тэрыторыю вакол дарогі Усвяты – Сураж, стварыўшы тым самым калідор шырынёй 40 км, што ўвайшоўу гісторыю пад назвай «Віцебскіх (Суражскіх) варот».

      Калідор праіснаваў з 10 лютага да 28 верасня 1942 г. і адыграў важную ролю ў аднаўленні і падтрыманні пастаяннай сувязі з партызанскімі фарміраваннямі, партыйным і камсамольскім падполлем Беларусі.

      Праз  «Віцебскія вароты» ў тыл ворага прайшла большая частка з 170 арганізатарскіх груп, якія былі накіраваны ў 1942 г. у акупіраваную Беларусь, а таксама перапраўляліся баявыя грузы і агітацыйна-прапагандысцкая літаратура.

      Перамога  пад Масквой, рэальная перспектыва  выхаду Чырвонай Арміі да граніц Беларусі паставілі перад КП (б)Б, і перш за ўсё перад яе ЦК, шэраг задач  па ператварэнню акупіраванай тэрыторыі  Беларусі ў арэну няспыннай, невыноснай для праціўніка народнай барацьбы. Адным з першых крокаў у гэтым напрамку было ўстанаўленне сувязі з дзеючымі ў тыле ворага падполлем і партызанскімі фарміраваннямі.

      «Для таго каб аператыўна кіраваць шматлікімі партызанскімі атрадамі і падпольнымі партыйнымі камітэтамі ў тыле нямецка-фашысцкіх войскаў, – пісаў сакратар ЦК КП(б)Б П.Калінін, – нам, як паветра, патрабавалася непасрэдная сувязь з падпольнымі партыйнымі цэнтрамі, хоць яшчэ афіцыйна ые зацверджанымі, алеўжо існуючымі...» 31 студзеня 1942 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб мерах па паляпшэнню сувязі і кіраўніцтва падпольнымі партыйнымі арганізацыямі і партызанскімі атрадамі Беларусі», у якім былі пазначаны канкрэтныя шляхі выканання пастаўленых задач. Пастановай прадугледжвалася накіраваць у тыл ворага 150 камуністаў, у тым ліку для сувязі і 100 для ўзмацнення кіраўніцтва існуючымі і стварэння новых партарганізацьшраёны Гомеля, Чачэрска, Кал інкавіч, Узды, Оршы, Сіроціна і Чэрыкава планавалася разам з сувязнымі накіраваць радыстаў з рацыямі [3, с. 504].

      Для паляпшэння сувязі з падполлем Гомельскай і Магілёўскай абласцей сакратар ЦК КП(б)Б I.Рыжыкаў з групай адказных работнікаў у сакавіку 1942 г. быў накіраваны на Бранскі фронт, а сакратар ЦК КП(б)Б Г.Эйдзінаў з групай – на Калінінскі фронт. Пазней гэтыя групы сталі называцца заходняя і паўночна-заходняя. Асабліва значную работу правяла паўночна-заходняя група ЦК КП(б)Б. Апіраючыся на дапамогу Ваеннага савета Калінінскага фронту, камандавання 3-й і 4-й ударных армій, аператыўна выкарыстоўваючы «Дарогу жыцця» – «Віцебскія вароты», група да восені 1942 г. фактычна з’яўлялася фарпостам ЦК КП(6)Б па кіраўніцтву барацьбой у тыле ворага ў Беларусі.

      З сакавіка па верасень 1942 г. яна накіравала ў тыл фашыстаў звыш 20 атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дывёрсійныя групы, а таксама пераправіла ў Беларусь 4250 вінтовак і карабінаў, 630 аўтаматаў, звыш 400 кулямётаў, 138 процітанкавыхружжаў, 280 мінамётаў, 3,6 млн патронаў, 18 тыс. гранат, 40 т толу, мільёны экземпляраў газет і лістовак.

Информация о работе Работа партийных партий