Працэс фарміравання беларускай нацыі

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 15 Декабря 2010 в 12:41, реферат

Краткое описание

Мэты:
* Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
* Паказаць развіццё адукацыі, навукі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
* Развіццё мастацтва і архітэктуры ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Содержание работы

Уводзіны 3
1. Фарміраванне беларускай нацыі 4
2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 8
3. Мастацтва і архітэктура 12
Заключэнне 16
Спіс літаратуры 17

Содержимое работы - 1 файл

реферат .doc

— 113.50 Кб (Скачать файл)

 

Змест
Ст.
Уводзіны                                                                                                                   3

1. Фарміраванне  беларускай нацыі                                                                       4

2. Развіццё  адукацыі, навукі, друку                                                                       8

3. Мастацтва  і архітэктура                                                                                   12

Заключэнне                                                                                                             16

Спіс літаратуры                                                                                                      17

 

Уводзіны

        Антынацыянальная палітыка царскай Pacii ў дачыненні да карэннага насельніцтва Паўночна-Заходняга края толькі прытармазіла, запаволiла яго духоўнае развіццё, але не магла цалкам спыніць гэты працэс. Выкладзеныя вышэй матэрыялы акурат i сведчаць аб гэтым. Па ўciм відаць было, што на рубяжы XIX— XX стст. на Беларусі яшчэ з большай сілай i выразнасцю акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага адраджэння. Галоўным у ім з'яўлялася змаганне прагрэсiўных, адукаваных прадстаўнгкоў беларускага народа за права на развіццё нацыянальнай культуры i мовы. Адраджэнне гэтых неацэнных духоўных каштоўнасцяў адбывалася вельмі цяжка, бо з уступленнем Расійскай імперыі на шлях капиталистычнага развицця яшчэ больш узмацнилися сацыяльны i нацыянальны прыгнёт беларускага народа, нападки на яго культуру i мoвy. Прыхільнікі, змагары беларускага адраджэння i ў гэтых умовах не толькі не замкнуліся ў сваёй абалонцы, а, наадварот, пашырылі кантакты з іншымі культурамі i асабліва з рускай i ўкраінскай.

Мэты:

  • Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
  • Паказаць развіццё адукацыі, навукі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.
  • Развіццё мастацтва і архітэктуры ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

 

1. Фарміраванне беларускай  нацыі

       Нацыя (ад лац. паtio – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

       Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей  у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей  у нацыі адыгрываюць капіталістычныя  эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны. [2, с. 170-175]

       Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай  залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай  перабудовы памешчыцкай і сялянскай  гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.

       На  аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай  рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства. У канцы стагоддзя насельніцтва Беларусі па сацыяльна-класаваму складу размеркавалася наступным чынам: буйная буржуазія і памешчыкі складалі 2,3%, сярэдняя заможная буржуазія – 10,4%, дробныя гаспадары – 30,8%, пралетарыят – 56,5%. [5, с. 227]

       Гандлёва-прамысловая  буржуазія Беларусі была таксама  шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % – рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з’ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.

       Слабасць  нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне  на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

       У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася  этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай  утварэння тэрытарыяльнай супольнасці  нацыі з’яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні. [5, с. 228]

       Галоўным  арэалам кансалідацыі беларускай нацыі  былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў  эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду

       Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае – у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае – у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве – 13,8 %. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцёл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ёсць рускія, а беларусы-католікі – палякі. У 1897 г. праваслаўныя сярод беларусаў складалі 81,2 %. [5, с. 227-228]

       За 40 паслярэформенных гадоў колькасць  жыхароў Беларусі падвоілася. У пачатку XX ст. прырост насельніцтва некалькі паменшыўся. Гэта было звязана з развіццём міграцыйных працэсаў у выніку класавай дыферэнцыяцыі і аграрнай перанаселенасці беларускай вёскі.

       Найважнейшай  прыкметай нацыі з¢яўляецца наяўнасць адзінай мовы, з дапамогай якой забяспечваецца палітычнае, эканамічнае і культурнае жыцце народа. Насільнае насаджэнне рускай культуры і мовы не заўседы давала тыя вынікі, на якія разлічвалі афіцыйныя ўлады. Такая палітыка толькі перашкаджала ўзаемаразуменню паміж народамі Расіі.

       Пачынаючы дзесьці з 70-х іі. XIX ст., у Расійскай імперыi npa культуру, мову Беларусі была выдадзена такая велізарная колькасць літаратуры, што адмаўляць у існаванні на яе тэрыторыі самастойнай народнасці маглі альбо толькі зyciм абмежаваныя ў сваім разумовым развіцці людзі, альбо заўзятыя вялікадзяржаўныя шавіністы. З такой літаратурай, напэўна, у той цi іншай cтyпeнi мог быць хоць тpoxi знаёмы i; просты люд, што станоўчым чынам уплывала на рост этнічнай самасвядомасці шырокіх народных мac. [3, с. 148]

       У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значныя змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, з’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі. Асабліва моцны ўплыў рускай мовы адчуваўся ў фанетычным складзе паўночна-ўсходніх беларускіх гаворак.

       Новая беларуская літаратурная мова складвалася выключна на базе жывых народных гаворак, без выкарыстання пісьмова-моўных здабыткаў папярздніх сгагоддзяў. I стала зyciм свабоднай ад царкоўнаславянiзмаў. Беларускія пісьмеінікi XIX ст. шырока ўводзілі ў літаратурны ўжытак граматычныя і лексічныя асаблівасці cвaіx родных гаворак. Іх творы друкаваліся на лацlніцы польскай мадыфікацыі і кірыліцы рускага варыянту. [1, с. 85]

       У сувязі са слабым развіццём прафесійнага мастацтва галоўную сферу духоўнай культуры беларускай нацыі перыяду фарміравання капіталізму складалі народныя формы мастацтва, традыцыйныя абрады і звычаі. Працягвалі існаваць такія віды фальклору, як абрадавая паэзія каляндарна-вытворчага і сямейна-абрадавага цыклаў, апавядальны жанр, лірычная паэзія.

       Кансалідацыя  беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці. 3 другой паловы XIX ст. усё больш актыўна  ўжываюцца назва “Беларусь” і  этнонім “беларусы”. Паводле перапісу 1897 г., беларускую мову роднай лічыла 74 % насельніцтва Беларусі. Этнонім “беларусы” паступова выцясняў лакальныя тэрміны тыпу “літвіны”, “чарнарусы”. Аднак ён не меў яшчэ агульнаэтнічнага зместу. Існавалі рэгіянальныя назвы (палешукі), канфесіянізмы (рускія і палякі). Фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці садзейнічалі публікацыі ў другой палове XIX – пачатку XX ст. фундаментальных навуковых прац, прысвечаных беларускаму народу, яго мове, культуры і гістарычнаму мінуламу. Працы І.І. Насовіча, М.А. Дзмітрыева, Ю.Ф. Крачкоўскага, А.М. Семянтоўскага, М.Я. Нікіфароўскага, Я.Ф. Карскага, Е.Р. Раманава і іншых аўтараў аб’ектыўна засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Важнае значэнне на шляху абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адыгралі працы В. Ластоўскага, асабліва яго “Кароткая гісторыя Беларусі”, дзе ўпершыню беларускі этнас разглядаецца як суб’ект гістарычнага працэсу. [2, с.188]

 

2. Развіццё адукацыі, навукі, друку

       Капіталістычнае развіццё краіны пасля адмены прыгоннага права патрабавала ўдасканалення сістэмы народнай адукацыі. Таму разам з іншымі буржуазнымі рэформамі ў 60–70-я гг. XIX ст. быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.
       Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы. Былі закрыты дваранскія павятовыя вучылішчы, якія існавалі ў заходніх губернях. Пачатковымі школамі ў вёсках сталі народныя вучылішчы, у гарадах – гарадскія вучылішчы. Асноўнымі тыпамі сярэдніх навучальных устаноў сталі класічныя гімназіі і рэальныя вучылішчы, прызначаныя для мужчын, а таксама жаночыя гімназіі.
       Ажыццяўленне школьных рэформ супала з правядзеннем палітычнага курсу на далейшае пашырэнне рускага ўплыву на беларускіх землях пасля падаўлення паўстання 1863–1864 гг. За ўдзел выкладчыкаў, студэнтаў і навучэнцаў у паўстанні былі закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія, Свіслацкая і Маладзечанская прагімназіі. Былі ліквідаваны польскія школы, у навучальных установах забаранялася выкладанне польскай мовы. Усім выкладчыкам загадвалася клапаціцца, каб у сценах школ гутарковай мовай была руская. [5, с. 230]
       Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя  ў цэлым, так і Беларусь адставалі  ад краін Заходняй Еўропы па асноўных паказчыках развіцця адукацыі. Так, па перапісу 1897 г. агульная колькасць пісьменных у Беларусі складала толькі 25,7 %. Працэнт навучэнцаў сярод дзяцей школьнага ўзросту быў невысокі.
       У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб  значную частку затрат на ўтрыманне  народных вучылішч перакласці на сялян. Павольна развівалася і сярэдняя адукацыя. У 1868 г. у Беларусі было 18 сярэдніх навучальных устаноў: 6 мужчынскіх і 4 жаночыя гімназіі, 2 пра-гімназіі, 4 духоўныя семінарыі і земляробскае вучылішча. У Полацку працаваў кадэцкі корпус. Усяго ў сярэдніх навучальных установах навучалася 3265 чалавек (пераважна дзеці прывіліяваных саслоўяў). У 1898 г., напрыклад, сярод гімназістаў было 60% дзяцей дваранінаў, 28% - купцоў і мяшчан, 3,5% - духавенства і 6,5% - "сельскага саслоўя". У 1899 г. лік сярэдніх навучальных устаноў павялічыўся толькі на два, аднак колькасць навучэнцаў у іх дасягнула амаль 5 тыс. Акрамя таго, у адпаведнасці c патрабаваннямі часу ў Мінску, Магілёве, Пінску былі адчынены рэальныя вучылішчы, у якіх асноўная ўвага надавалася вывучэнню фізікі, хіміі, матэматыкі і еўрапейскіх моў.
       У цэлым існуючая сістэма адукацыі не забяспечвала неабходнага агульнаадукацыйнага ўзроўня насельніцтва. У 1897 г. пісьменнымі былі толькі 25,7% усіх жыхароў Беларусі. [5, с. 232]

Информация о работе Працэс фарміравання беларускай нацыі