Оккупационный режим на территории Беларуси в годы Великой отечественной войны

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 09 Января 2012 в 18:10, контрольная работа

Краткое описание

Гісторыя Другой Сусветнай вайны – гэта не проста гісторыя чарговага ўзброенага канфлікту, гэта цэлая эпоха напоўненая радасцю перамог і горыччу паражэнняў. Гэта мужнасць і самаахвяраванне народа, масавая гераічнасць і ўстойлівасць на фронце і ў тыле ворага.

Содержание работы

Уводзіны…………………………………………………………………………...3
1. Фашысцкія акупацыйныя планы ў дачыненні Беларусі……………………..5
2. Адміністрацыйны падзел Беларусі. Стварэнне акупацыйнага цывільнага праўлення………………………………………………………………………….7
3. Эканамічная палітыка фашысцкіх акупацыйных улад, яе сутнасць і асноўныя этапы…………………………………………………………………..10
4. Масавае знішчэнне насельніцтва Беларусі. Формы і метады……………...14
Заключэнне……………………………………………………………………….18
Выкарыстаныя крыніцы і літаратура…………………………………………...20

Содержимое работы - 1 файл

Кантрольная па гіст. Бел..docx

— 58.15 Кб (Скачать файл)

                                                      Змест

Уводзіны…………………………………………………………………………...3

1. Фашысцкія акупацыйныя планы ў дачыненні Беларусі……………………..5

2. Адміністрацыйны  падзел Беларусі. Стварэнне акупацыйнага  цывільнага праўлення………………………………………………………………………….7

3. Эканамічная  палітыка фашысцкіх акупацыйных  улад, яе сутнасць і асноўныя  этапы…………………………………………………………………..10

4. Масавае знішчэнне насельніцтва Беларусі. Формы і метады……………...14

Заключэнне……………………………………………………………………….18

Выкарыстаныя  крыніцы і літаратура…………………………………………...20 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

УВОДЗІНЫ

     Завяршылася XX стагоддзе, якое стала перыядам глыбокіх перамен у свеце. Гэта было супярэчлівае стагоддзе: яно адзначалася, з аднаго боку, перамогай розуму, а з другога  – страхамі дзвюх сусветных войн. Аднак чалавецтва не адмовілася ад вайны, як сродка вырашэння праблем  паміж дзяржавамі. І ў XXI стагоддзі  ў розных рэгіёнах планеты ўспыхваюць лакальныя канфлікты, якія падтрымліваюцца  прыхільнікамі тых ці іншых рэжымаў.

     Гісторыя  Другой Сусветнай вайны – гэта не проста гісторыя чарговага ўзброенага канфлікту, гэта цэлая эпоха напоўненая радасцю перамог і горыччу паражэнняў. Гэта мужнасць і самаахвяраванне народа, масавая гераічнасць і ўстойлівасць на фронце і ў тыле ворага.

     66 год прайшло пасля заканчэння  Вялікай Айчыннай вайны. За  гэты час спецыялітсы розных  профіляў – ваенныя, гісторыкі, юрысты, палітолагі, эканамісты – шмат зрабілі, каб даследаваць пытанне пра тое, як мы перамаглі ворага. За апошнія дзесяцігоддзі мелі месца як воплескі ўвагі шырокай грамадскасці да праблем фашызму, так і некаторае зніжэнне такой увагі. Напрыклад, у першыя гады пасля вайны такая цікавасць была невялікай – бо яшчэ не сціх боль ад перажытага. Ды і людзей займалі іншыя праблемы, пакінутыя ваенным ліхалеццем. Але з цягам часу становішча змянілася. Новы грамадскі ўздым спрыяў і ажыўленню цікавасці да часоў мінулай вайны, што адлюстравалася ў імкненні асэнсаваць сутнасць “пяці праклятых гадоў” акупацыі і выняць з іх пэўныя ўрокі.

     У наш час усё часцей і часцей адзначаецца актывізацыя неофашысцкіх і прымыкаючых да іх сіл у шматлікіх краінах свету. У тым ліку і ў Заходняй Германіі. Неабходнасць выкаранення неофашызму, генацыду, апартэіду нацыянальнай і рэлігійнай дыскрымінацыі выклікана першым чынам тым, што яна знаходзіцца ў прамой залежнасці з забеспячэннем міжнароднай бяспекі і захаваннем міру на зямлі.

     Мэта  кантрольнай работы – раскрыць сутнасць фашызму, паказаць жахлівыя задумы імперыялізму па каланізацыі тэрыторыі СССР, рэальнае ажыццяўленне плану “Ост” на тэрыторыі Беларусі падчас акупацыі, раскрыць формы і метады ідэалагічнай апрацоўкі беларусаў на прыкладах масавага знішчэння савецкіх грамадзян.

     У адпаведнасці з пастўленай мэтай  былі выдзелены наступныя задачы:

  1. Разгледзець, якія планы фашысты ставілі ў дачыненні да Беларусі, як былі арганізаваны органы акупацыйнага праўлення на акупіраваных тэрыторыях;
  2. Якімі былі асноўнымі ідэі расавай тэорыі германскага нацызму, якія метады і формы прымянялісь для знішчэння насельніцтва акупіраваных тэрыторый Беларусі;
  3. Разгледзець, якія эканамічныя планы строілі нямецка-фашысцкія захопнікі ў дачыненні да акупіраваных тэрыторый.

     Важнейшай дакументальнай базай пры напісанні  работы служылі матэрыялы кнігі “Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г.Барысава і Барысаўскага раёна”. У гэтай кнізе асаблівая ўвага нададзена ўвекавечанню памяці загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў – ахвяр фашысцкакга тэрору, воінаў-землякоў і воінаў Чырвонай Арміі, якія пахаваны на тэрыторыі раёна. Прыведзены таксама звесткі пра жыхароў, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій. Таксама былі выкарыстаны матэрыялы энцыклапедыі “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941 – 1945”. У гэтым выданні шырока адлюстраваны падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якія адбыліся на тэрыторыі Беларусі. Каля 3 тысяч артыкулаў змяшчаюць інфармацыю пра франты і арміі, што ўдзельнічалі ў абарончых баях і ў вызваленні рэспублікі, пра буйныя вайсковыя аперацыі і бітвы. Кніга знаёміць з біяграфіямі выдатных савецкіх ваеначальнікаў, камандзіраў і камісараў партызанскіх брыгад. Значнае месца ў ёй займаюць фотадакументы і ілюстрацыі. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

  1. ФАШЫСЦКІЯ АКУПАЦЫЙНЫЯ ПЛАНЫ

    Ў ДАЧЫНЕННІ  ДА БЕЛАРУСІ

     Акупацыйная палітыка ў адносінах да СССР была загадзя распрацавана гітлераўцамі. “Барбароса” (1940) , кодавая назва плана агрэсіўнай вайны фашысцкай Германіі супраць СССР, важнейшая праграмная задача германскага фашызму на шляху да сусветнага панавання. Названы па імені германскага караля і імператара “Свяшчэннай Рымскай імперыі” Фрыдрыха I Барабароса, які імкнуўся крывавымі войнамі падпарадкаваць сабе суседнія дзяржавы. Распрацоўка плана пачата па распараджэнню Гітлера ў ліпені 1940, канчатковы варыянт выкладзены ў дырэктыве вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі ад 18.12.1940. У аснову плана “Барбароса” пакладзены лжэнавуковыя авантурыстычная тэорыя “маланкавай вайны” і старыя імкненні германскага імперыялізму – “Паход на Усход”. Стратэгічная задача – у найкарацейшы тэрмін разграміць асноўныя сілы Чырвонай Арміі на Захадзе ад Дняпра і Заходняй Дзвіны, захапіць важнейшыя палітычныя і эканамічныя цэнтры – Маскву, Ленінград, Данбас і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. План “Барбароса” ажыццяўляўся з надзвычайнай жорсткасцю. Праграма каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходней Еўропы бала прадстаўлена ў генеральным плане “Ост”. Заснаваны на расавай чалавеканенавісніцкай тэорыі, узведзенай германскім імперыялізмам у ранг дзяржаўнай палітыкі. Распрацаваны ў Імперскім упраўленні дзяржаўнай бяспекі. Першы варыянт плана “Ост”, аб існаванні якога ведала абмежаванае кола асоб, распрацаваны пад кіраўніцтвам рэйхсфюрэра СС Гімлера і датычаў у асноўным тэрыторыі Польшчы. Пасля нападу гітлераўскай Германіі на СССР былі распрацаваны асноўныя фундаментальныя палажэнні і прынцыпы каланізатарскай палітыкі нацыстаў на тэрыторыі СССР. Паводле плана “Ост” на Беларусі прадугледжвалася знішчыць ці выселіць на  Усход

75 % насельніцтва, непрыдатнага з пункту гледжання  гітлераўцаў па так званых  расавых і палітычных адзнаках, 25 % беларусаў падлягалі анаямечванню  і выкарыстанні ў якасці сельскагаспадарчых рабоў. Ва ўсіх крупных гарадах Беларусі немцы імкнуліся стварыць паселішчы для прывілеяваных слаёў нямецкага грамадства.У Мінску планавалася пасяліць 50 тысяч немцаў і часова пакінуць для выкарыстання ў якасці рабочай сілы 100 тысяч мясцовых жыхароў, у Гомелі адпаведна 30 тысяч і 50 тысяч, у Магілёве – 20 тысяч і 50 тысяч, у Віцебску – 20 тысяч і 40 тысяч, у Полацку – 10 тысяч і 25 тысяч, Гродне – 10 тысяч і 20 тысяч, Баранавічах – 10 тысяч і 20 тысяч, Барысаве – 5 тысяч і 15 тысяч. Паводле фашысцкага плана пасляваеннага ўпарадкавання ў Мінску прадугледжвалася будаўніцтва казарм для эсэсаўцаў, будынкаў ваенна-фашысцкга кіраўніцтва, жандармерыі і іншых карных органаў, турмы, крэматорыя з пляцоўкай для растрэлаў і спецыяльнымі пад’язнымі чыгуначнымі пуцямі і інш. Фашысты ставілі за мэту ліквідаваць нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна-сыравінны прыдатак і калонію імперыялістычнай Германіі.  
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

     2. АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ ПАДЗЕЛ БЕЛАРУСІ.

     СТВАРЭННЕ АКУПАЦЫЙНАГА ЦЫВІЛЬНАГА ПРАЎЛЕННЯ 

     Беларусь  была акупіравана на працягу чэрвеня  – жніўня 1941 года. Фашысты ставілі  за мэту ліквідаваць нацыянальную дзяржаўнасць Беларусі, ператварыць яе ў аграрна-сыравінны  прыдатак і калонію імперыялістычнай Германіі. Яны расчлянілі тэрыторыю  Беларусі: паўночна-заходнія раёны  Брэсцкай вобласці і Беластоцкую  вобласць з гарадамі Гродна і Ваўкавыск  далучылі да Усходняй Прусіі (бецырк Беласток), паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей –  да рэйхскамісарыята «Украіна», утварыўшы з іх 4 акругі – Мазырскую, Васілівецкую, Петрыкаўскую, Ельскую. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей – у зону армейскага тылу. У склад генеральнай акругі Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія», як гітлераўцы называлі Беларусь) увайшлі Баранавіцкія, Вілейскія, Мінскія (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей, што складала 1/3 тэрыторыі БССР. Гэтая тэрыторыя была уключана ў склад рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Навагрудскую, Слонімскую, Слуцкую. Горад Барысаў быў поўнасцю акупіраваным 3-4 ліпеня 1941 года. Акупіраваўшы Барысаў, фашысты размясцілі ў ім шматтысячны гарнізон, вялікія склады з баепрыпасамі, нафтапрадуктамі, харчаваннем, абмундзіраванне. Летам 1941 года тут дыслацыраваўся штаб фронту групы армій “Цэнтр” на чале з генерал-фельдмаршалам Тэадорам фон Бокам.

     На  чале генеральнага камісарыята Беларусі з жніўня 1941 быў гаўляйтэр В.Кубэ (22.9.1943 знішчаны членамі Мінскага партыйнага падполля); яго замяніў начальнік СС і паліцыі на Беларусі групенфюрэр войск СС фон Готберг. На чале акруг стаялі гебітскамісары, гарадоў – штатскамісары, раёнаў – ортскамісары. Мясцовыя органы акупацыйных улад узначальвалі розныя шэфы, інспектары, зондэрфюрэры, сельгасфюрэры, раённыя ўпаўнаважаныя (крайсландвірты), “сельскагаспадарчыя спецыялісты”, “ваенныя аграномы”. У зоне армейскага тылу ўлада належала камандаванню армейскіх часцей, ваеннапалавым і мясцовым камендатурам (фельдкамендатурам і ортскамендатурам). Уся сістэма адміністрацыйнага кіравання будавалася паводле прынцыпу “фюрэрства”, што давала неабмежаваную ўладу акупантам у дачыненні да цывільнага насельніцтва. Каб замаскіраваць грабежную палітыку, зрабіць выгляд самакіравання і ўзмацніць уплыў на насельніцтва, акупанты стварылі мясцовыя дапаможныя ўстанолвы – управы. На чале гарадской, раённай або павятовай управы стаяў прызначаны гітлераўцамі бургамістр, валасной управы – валасны старшыня. У вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты. Нярэдка знаходзіліся бургамітсры сярод мясцовых жыхароў, якія рабілі кар’еру, прыняўшы старану фашыстаў, на крыві савецкіх людзей, ўстанаўлівалі свае парадкі, каб выслужыцца перад карнікамі. “…Бургамістр Барысаўскага раёна Станкевіч 18 літапада 1941 года даносіў у палявую камендатуру наступнае: “У апошні час у раёне Барысава з’явіліся партызанскія банды, якія прыносяць шкоду нямецкім узброеным сілам. Неабходна правесці акупацыю, каб знішчыць партызан у гэтым раёне.

     За  подпісам Станкевіча ў горадзе Барысаве і ў раёне ў сакавіку 1942 года былі вывешаны аб’явы, у якіх гаварылася наступнае: “Пачэсным абавязкам  кожнага грамадзяніна з’яўляецца аказанне дапамогі ў барацьбе з партызанамі. За прадстаўленую мне праўдзівую інфармацыю, якая дасць магчымасць знайсці і затрымаць партызан, будзе выплачана высокая ўзнагарода і гарантавана тайна. Калі ж акажацца, што хто-небудзь ведае аб партызанах і не паведамляе аб гэтым, той будзе сурова пакараны”1.

     Для ажыццяўлення тэрору былі створаны войскі СС (ахоўныя атрады) і СА (штурмавыя  атрады), паліцыя бяспекі і служба бяспекі СД, ГФП – тайная палявая паліцыя, ахоўная паліцыя, паліцыя падтрымання парадку, крымінальная паліцыя, контрразведвальныя органы “Абвецыя”, жандармерыя, спецыяльныя паліцэйскія падраздзяленні, а таксама ўзброеныя сілды вермахта, ахоўныя войскі. У цыркуляры Гітлера ад 27.06.2941 акупацыйным уладам забаранялася займацца судаводствам і ставілася задача навесці жах на насельніцтва усемагчымымі сродкамі. З членаў СС, СА, СД, ГФП, гестапа, крымінальнай і ахоўнай паліцыі былі створаны асобныя аператыўныя групы, якія падзяляліся на спецыяльныя каманды і аператыўныя каманды, перад якімі ставілася задача скарачэння колькасці насельніцтва шляхам масавага чго знішчэння.

     Згодна  з дырэктывай Герынга ад 27 ліпеня 1941 года, Барысаў выбралі адным  з галоўных цэнтраў размяшчэння  нямецкага гандлёвага таварыства “Ост”. Горад быў цэнтрам Барысаўскай акругі – адной з тых 10, на якія гітлераўцы падзялілі Беларусь. “…Барысаў быў другім па велічыні і прамысловаму значэнню горадам Мінскай вобласці, які размяшчаўся на перакрыжаванні трох важных дарог. Гэта была чыгунка і шаша, якая злучала Маскву і Мінск, а таксама вадзяны шлях з поўначы на поўдзень па рацэ Бярэзіне. Гітлераўцы разумелі значэнне гэтага транспартнага вузла і трымалі ў горадзе вялікі гарнізон…”2. Прыдаўшы Барысаву стратэгічнае значэнне, яны размясцілі тут гебітскамісарыят, эсэсаўскія войскі, паліцыю бяспекі, акруговую жандармерыю, палявую і гарадскую камендатуры, СД (служба бяспекі), паліцэйскія ахоўныя атрады, атрады дапаможнай паліцыі, якія складаліся са здраднікаў на акупіраванай тэрыторыі, тайную палявую паліцыю (ГФП), абвергрупы для барацьбы з савецкімі разведчыкамі, школу абвера “Сатурн”, дзе рыхтавалі дыверсантаў для ўкаранення ў партызанскія атрады і ў савецкі тыл.

     Чыгункі і аўтамабільныя дарогі гітлераўцы імкнуліся ператварыць у непрыступныя аб’екты. Яны паўсюдна зрабілі шмат дзотаў, дотаў, бункераў. Паабапал дарог  на 500 м высеклі не толькі лес, але  і кусты. На узвышшах усталявалі пражэктары, падыходы да пуцей замініравалі. Усё  гэта ўскладняла абставіны ў горадзе  і акрузе.

     Пасля вайны фашысты збіраліся пасяліць у горадзе 5 тысяч немцаў – каланістаў, пакінуўшы пры іх у якасці рабочай  сілы 15 тысяч мясцовых жыхароў. Астатніх намячалася фізічна знішчыць, асабліва дзяцей як сацыяльна-біялагічную аснову народа. Ажыццяўляючы гэтыя планы, акупанты рабавалі, растрэльвалі жыхароў горада і раёна. Былі закрыты школы, бібліятэкі, кінатэатры, устаноўлена каменданцкая гадзіна.

     Такім чынам, агрэсары, усталёўваючы свой апарат кіравання, імкнуліся стварыць на захопленых тэрыторыях добра наладжаную структуру  органаў кіравання, якія павінны  былі садзейнічаць найболей эфектыўнаму  ваенна-палітычнаму прысваенню прыродна-сыравінных і харчовых багаццяў краіны, ажыццяўленню татальнага ваенна-паліцэйскага кантролю, падтрымцы жорсткага парадку  і насаджэнню нацыянальна-ідэалістычнай  ідэалогіі. Сістэма нямецка-фашысцкіх  акупацыйных органаў характарызавалася  надзвычайнай разнастайнасцю і з'яўлялася прыладай гвалту над мільёнамі заняволеных  народаў.  
 
 
 

3. ЭКАНАМІЧНАЯ ПАЛІТЫКА ФАШЫСЦКІХ АКУПАЦЫЙНЫХ УЛАД,

Информация о работе Оккупационный режим на территории Беларуси в годы Великой отечественной войны