Магдэбурскае права

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 22:14, реферат

Краткое описание

Магдэбурскае права (па-нямецку: Magdeburger Recht), а таксама Майдэборскае права — адна з найбольш вядомых сыстэмаў мескага (гарадзкога) права. Магдэбурскае права склалася ў XIII ст. у нямецкім месьце Магдэбург як фэадальнае мескае права, паводле якога эканамічная дзейнасьць, маёмасныя правы, грамадзка-палітычнае жыцьцё і сацыяльны стан месьцічаў рэгуляваліся ўласнай сыстэмай юрыдычных нормаў, што адпавядала ролі местаў як цэнтраў вытворчасьці і грашова-таварнага абмену.

Магдэбурскае права склалася з розных крыніцаў: прывілеяў, выдадзеных архіяпіскапам Віхманам мескаму патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастановаў суда шэфэнаў Магдэбурга і іншых. Яно тлумачыла розныя віды праваадносінаў: дзейнасьць мескай улады, суда, яго кампэтэнцыю і парадак судаводзтва, пытаньні зямельнай уласнасьці «ў межах места», парушэньні ўладаньня, захопу нерухомасьці, усталёўвала пакараньні за розныя віды злачынстваў.

Жыхары местаў, якія атрымалі Магдэбурскае права, вызваляліся ад фэадальных павіннасьцяў, ад суду і ўлады ваяводаў, старастаў і іншых дзяржаўных службоўцаў. У прыватнаўладальніцкіх местах Магдэбурскае права не вызваляла месьцічаў ад залежнасьці і ўлады фэадалаў, аднак залежнасьць ня мела рысаў прыгоньніцтва. На аснове Магдэбурскага права ў месьце ствараўся выбарны орган самакіраваньня — магістрат. З уводзінамі Магдэбурскага права скасоўвалася дзеяньне мясцовага права, аднак дазвалялася ўжываньне мясцовых звычаяў, калі нормы, неабходныя для рашэньня спрэчкі, не былі прадугледжаныя Магдэбурскім правам.

Содержимое работы - 1 файл