Автор работы: Пользователь скрыл имя, 04 Января 2012 в 22:14, реферат
Магдэбурскае права (па-нямецку: Magdeburger Recht), а таксама Майдэборскае права — адна з найбольш вядомых сыстэмаў мескага (гарадзкога) права. Магдэбурскае права склалася ў XIII ст. у нямецкім месьце Магдэбург як фэадальнае мескае права, паводле якога эканамічная дзейнасьць, маёмасныя правы, грамадзка-палітычнае жыцьцё і сацыяльны стан месьцічаў рэгуляваліся ўласнай сыстэмай юрыдычных нормаў, што адпавядала ролі местаў як цэнтраў вытворчасьці і грашова-таварнага абмену.
Магдэбурскае права склалася з розных крыніцаў: прывілеяў, выдадзеных архіяпіскапам Віхманам мескаму патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастановаў суда шэфэнаў Магдэбурга і іншых. Яно тлумачыла розныя віды праваадносінаў: дзейнасьць мескай улады, суда, яго кампэтэнцыю і парадак судаводзтва, пытаньні зямельнай уласнасьці «ў межах места», парушэньні ўладаньня, захопу нерухомасьці, усталёўвала пакараньні за розныя віды злачынстваў.
Жыхары местаў, якія атрымалі Магдэбурскае права, вызваляліся ад фэадальных павіннасьцяў, ад суду і ўлады ваяводаў, старастаў і іншых дзяржаўных службоўцаў. У прыватнаўладальніцкіх местах Магдэбурскае права не вызваляла месьцічаў ад залежнасьці і ўлады фэадалаў, аднак залежнасьць ня мела рысаў прыгоньніцтва. На аснове Магдэбурскага права ў месьце ствараўся выбарны орган самакіраваньня — магістрат. З уводзінамі Магдэбурскага права скасоўвалася дзеяньне мясцовага права, аднак дазвалялася ўжываньне мясцовых звычаяў, калі нормы, неабходныя для рашэньня спрэчкі, не былі прадугледжаныя Магдэбурскім правам.
Магдэбурскае права
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі. Места Рок набыцьця
М. п.
Берасьце 1390
Горадня 1391[1]
Слуцак 1441
Горадня 1496[2]
Высокае 1494
Полацак 1498
Менск 1499
Браслаў 1500[1]
Ваўкавыск 1503
Наваградак 1511
Мілейчыцы 1516
Камянец 1518
Слонім 1531
Рэчыца 1397
Радашковічы 1569
Пешчатка 1569
Дзісна 1569
Сураж 1576
Магілёў 1577
Мазыр 1577
Вула 1577
Нясьвіж 1586
Пінск 1581
Азярышча 1583[1]
Кобрынь 1589
Гарадзец 1589
Пружаны 1589
Любча 1590
Віцебск 1597
Ворша 1620
Чавусы 1634
Амсьціслаў 1636
Ражана 1637
Чэрыкаў 1641
Дзівін 1642
Друя 1643
Лагішын 1643
Мальча 1645
Капыль 1652[3]
Магдэбурскае права
(па-нямецку: Magdeburger Recht), а таксама
Майдэборскае права — адна з найбольш
вядомых сыстэмаў мескага (гарадзкога)
права. Магдэбурскае права склалася
ў XIII ст. у нямецкім месьце Магдэбург
як фэадальнае мескае права, паводле
якога эканамічная дзейнасьць, маёмасныя
правы, грамадзка-палітычнае жыцьцё і
сацыяльны стан месьцічаў рэгуляваліся
ўласнай сыстэмай юрыдычных нормаў, што
адпавядала ролі местаў як цэнтраў вытворчасьці
і грашова-таварнага абмену.
Магдэбурскае права
склалася з розных крыніцаў: прывілеяў,
выдадзеных архіяпіскапам Віхманам
мескаму патрыцыяту (1188), Саксонскага
зярцала, пастановаў суда шэфэнаў Магдэбурга
і іншых. Яно тлумачыла розныя
віды праваадносінаў: дзейнасьць мескай
улады, суда, яго кампэтэнцыю і
парадак судаводзтва, пытаньні зямельнай
уласнасьці «ў межах места», парушэньні
ўладаньня, захопу нерухомасьці, усталёўвала
пакараньні за розныя віды злачынстваў.
Жыхары местаў, якія
атрымалі Магдэбурскае права, вызваляліся
ад фэадальных павіннасьцяў, ад суду і
ўлады ваяводаў, старастаў і іншых
дзяржаўных службоўцаў. У прыватнаўладальніцкіх
местах Магдэбурскае права не вызваляла
месьцічаў ад залежнасьці і ўлады
фэадалаў, аднак залежнасьць ня мела
рысаў прыгоньніцтва. На аснове Магдэбурскага
права ў месьце ствараўся выбарны
орган самакіраваньня — магістрат.
З уводзінамі Магдэбурскага права
скасоўвалася дзеяньне мясцовага права,
аднак дазвалялася ўжываньне
мясцовых звычаяў, калі нормы, неабходныя
для рашэньня спрэчкі, не былі прадугледжаныя
Магдэбурскім правам.
Магдэбурскае права
не распаўсюджвалася на габрэйскае насельніцтва,
якое не лічылася часткай спрадвечнага
насельніцтва ўсходнеэўрапейскіх местаў.
Выключэньне склала толькі вялікалітоўскае
места Трокі, дзе габрэі ў 1444 годзе
атрымалі Магдэбурскае права ў якасьці
самастойнай групы месьцічаў.
Магдэбурскае права было перанятае многімі местамі Усходняй Нямеччыны, Усходняй Прусіі, Сылезіі, Чэхіі, Вугоршчыны, Польшчы.
[рэдагаваць]
Магдэбурскае права
ў Беларусі
3 XIV ст. Магдэбурскае
права было пашыранае на месты
Вялікага Княства Літоўскага. Згодна
з прывілеем на магдэбурскае
права ў месьце ствараліся
органы самакіраваньня, незалежныя
ад ваяводаў і старастаў.
Атрыманьне местам
магдэбурскага права вылучала яго
зь мясцовай фэадальна-адміністрацыйнай
сыстэмы, падпарадкоўваючы вялікаму князю.
Статус ягоных жыхароў істотна падвышаўся:
яны рабіліся вольнымі, набывалі права
на зямельную ўласнасьць, вызваляліся
амаль ад усіх фэадальных павіннасьцяў
— нарыхтоўкі сена, выдзяленьня
фурманак і інш., якія несьлі дагэтуль
разам зь сялянамі воласьці, ад суда
і ўлады дзяржаўных службовых
асобаў. Дазвалялася будаваць у месьце
ратушу, мець крамы, мануфактуры, загадваць
вагамі і мерамі, будаваць млыны, лазьні
і г. д. Прадугледжваліся і пэўныя гандлёвыя
льготы. Так, мяшчане Вільні, Полацку і
некаторых іншых местаў з магдэбурскім
правам вызваляліся ад мыта на тэрыторыі
ўсяго Вялікага Княства Літоўскага. Месты
з магдэбурскім правам — Менск, Полацак,
Магілёў адрозна ад звычайных местаў мелі
права двойчы на рок праводзіць міжнародныя
кірмашы, прычым госьці-купцы з усяе Эўропы
мусілі прадаваць тавар толькі гуртам,
ад чаго места мела значную выгаду.
Магдэбурскае права
мелі каля 60 местаў і мястэчак Беларусі.
У ліку першых Магдэбурскае права
ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Берасьце
(1390), Горадня (1391 няпоўнае, 1496 поўнае), Слуцак
(1441), Высокае (1494), Полацак (1498), Менск (1499),
Браслаў (1500), Наваградак (1511) і іншыя.
Граматы на Магдэбурскае
права дзяржаўным местам выдавалі вялікія
князі Вялікага Княства Літоўскага,
прыватнаўладальніцкім местам —
уладальнікі местаў або па іх хадайніцтве
вялікія князі. Гаспадар і ўрад Вялікага
Княства ўсяляк заахвочвалі месты
да самакіравання, бо былі непасрэдна
зацікаўленыя ва ўмацаваньні іх эканамічнага
становішча: чым багацейшае было места,
тым больш падаткаў яно ўносіла
ў дзяржаўны скарб. Апрача таго, жыхары
местаў з магдэбургіяй наўзамен дараваных
палітычных і грамадзянскіх свабодаў
ускладалі на сябе дадатковыя абавязкі,
у прыватнасьці рамонт і аднаўленьне
за свой кошт абарончых ўмацаваньняў.
На Беларусі Магдэбурскае
права было скасаванае паводле ўказаў
Кацярыны II у Магілёўскай губэрні
ў лістападзе 1775, у Менскай —
у траўні 1795, у заходняй Беларусі
— у сьнежні 1795.
литаратура
150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Малеч. Магдэбурскае права. // Гістарычная брама №6(10) 1998