Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2012 в 22:10, реферат
Мэта дадзенай работы: высвяціць фактары фарміравання беларускага этнасу ў Новы час. Пры напісанні работы разгледжаны наступныя пытанні: 1) этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст; 2) фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці; 3) эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст; 4) афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычнай думцы.
Уводзіны...................................................................................................................3
1. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст......................4
2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці..................................................7
3. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст...............................................................................17
4. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне
ў грамадска-палітычнай думцы............................................................................19
Заключэнне.............................................................................................................22
Спіс літаратуры......................................................................................................23
4. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычнай думцы
У той жа час, асабліва ў другой палове XIX стагоддзя, значна актывізаваўся беларускі нацыянальны рух, накіраваны на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці. Сярод шырокага кола мясцовай інтэлігенцыі пашырылася цікавасць да гісторыі мінулага Беларусі. Паступова з польскамоўнага літаратурнага руху вылучылася так званая беларуская школа, творчасць якой была прысвечана Беларусі. Асобныя творы Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, А.Рыпінскага, У. Сыракомлі былі напісаны на беларускай мове, а ў В.Дуніна-Марцінкевіча яна стала асноўнай. 3 Беларуссю была звязана творчасць мастакоў В.Ваньковіча, В.Дмахоўскага, Я.Дамеля і інш. 90-я гады былі сабраны і апублікаваны ўнікальныя па багацці і каштоўнасці матэрыялы пра мову і духоўную культуру беларускага народа, якія засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу (даследаванні І.Насовіча, М.Дзмітрыева, Ю.Крачкоўскага, М.Нікіфароўскага, Я.Карскага, М.Федароўскага і інш.). З'явіліся гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні М.Доўнар-Запольскага, М Янчука, А.Слупскага і інш., у якіх з навуковых падстаў даследуюцца пытанні станаўлення беларускага этнасу.
У 80-я гады XIX ст. у Пецярбургу дзейнічаў беларускі народніцкі гурток «Гоман», які выдаў два нумары аднайменнага часопіса ў 1884 г. У публікацыях «Лісты аб Беларусі», «Пасланне да землякоў-беларусаў» дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу, вылучаны задачы перад інтэлігенцыяй па пашырэнні нацыянальнай свядомасці. Група «Гоман» тэарэтычна абгрунтавала існаванне беларускай нацыі і выставіла патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларускага народа, ажыццяўленне якога звязвала з перамогай народнай рэвалюцыі ў Расіі, пераходам улады ў рукі ўстаноўчага сходу і ўтварэннем федэрацыі свабодных раўнапраўных аўтаномных абласцей [6, с. 208].
На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 – 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.
У 1903 г. на I з’ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай – знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай задачай – звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.
Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык – рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму.
Сацыяльнай базай партыі з’яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі. Існуюць розныя вызначэнні характару БСГ як палітычнай партыі – сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дэмакратычная. Відавочна, што, паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацыянальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы [6, с. 76].
Вялікі ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў аказала творчасць Францішка Багушэвіча. Першы зборнік сваіх вершаў "Дудка беларуская" ён выдаў у 1891 годзе ў Кракаве. Ф.Багушэвіч першы з беларускіх пісьменнікаў абвясціў існаванне, самастойнасць беларускай мовы і яе роўнасць з іншымі мовамі, заклікаў беларусаў шанаваць і любіць сваю родную мову, папярэдзіў народ аб тым, што, страціўшы мову, ён як этнас загіне [1, с. 285].
На старонках газеты «Наша ніва» распрацоўвалася тэорыя беларускай культуры. Адзін з заснавальнікаў «Нашай нівы» I. Луцкевіч, этнограф і археолаг па прафесіі, збіраў пры рэдакцыі калекцыі для будучага беларускага нацыянальнага музея. У тыя часы ў Расіі не існавала амаль ніводнага універсітэцкага горада, дзе б пад уплывам «Нашай нівы» беларускія студэнцкія гурткі, што інтэнсіўна ўзнікалі з канца XIX ст., не вывучалі мінулае сваёй Бацькаўшчыны. Вылучаўся Пецярбург. Там выходзіў літара-турна-мастацкі альманах «Маладая Беларусь» (1912 –1913), які па сутнасці быў першым выданнем беларускай навуковай публіцыстыкі, працаваў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў (1912 –1917).
Барацьба за нацыянальнае адраджэнне прынесла свае плённыя нынікі. Паводле перапісу 1897 года 74% насельніцтва Беларусі лічыла роднай мову беларускую. Да беларусаў сябе адносілі і каля 43% саслоўя дваран. Роднай мовай – мову беларускую — лічылі 40% чыноўнікаў, 10% юрыстаў, 20% урачоў, 29% паштова-тэлеграфных служачых, 60% настаўнікаў. Па губернях беларусы складалі: у Магілёўскай – 82,4%, у Менскай – 76, у Віленскай – 56, у Віцебскай – 52, у Гародзенскай – 44%. У Віленскай губерні беларускае насельніцтва мела абсалютную большасць (ад 86,9 да 73,1%) у Вілейскім, Дзісненскім, Ашмянскім і Лідскім паветах і адносную – у Свянцянскім (47,5%) і Віленскім (26%) паветах. У Віцебскай губерні беларусы мелі абсалютную большасць у Дрысенскім (86,2%), Веліжскім (85,7), Невельскім (84,0%), Гарадоцкім (83,6), Лепельскім (82,0), Полацкім (73,1) і Віцебскім (51,1) паветах. У роўнай прапорцыі (па 47,1 %) размеркаваліся беларусы і рускія ў Себежскім павеце. У Люцынскім павеце беларусаў налічвалася 20,5%, у Дзвінскім – 13,8% і ў Рэчыцкім – 5,4%. У Кобрынскім і Берасцейскім паветах пераважала ўкраінскамоўнае насельніцтва (адпаведна 79,5% і 64,3%). У Беластоцкім павеце адносную большасць (34,2%) мелі палякі, другое месца (28,3) займалі яўрэі і трэцяе (26,1%) – беларусы [3, с. 27].
Такім чынам, усё адзначанае яскрава сведчыць аб тым, што к канцу XIX ст. сфарміравалася беларуская нацыя з яе асноўнымі, характэрнымі для нацыі рысамі: пэўнай тэрыторыяй, кампактна пражываючым на гэтай тэрыторыі беларускім насельніцтвам, агульнасцю эканамічнага жыцця, нацыянальнай беларускай мовай, культурай і самасвядомасцю.
Заключэнне
У другой палове ХVІ–ХVІІ ст. сфарміравалася агульная назва ўсходняй і цэнтральнай часткі беларускай этнічнай тэрыторыі – “Белая Русь” і агульная назва (этнонім) яе жыхароў – беларусы. Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенства і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі.
У другой палове XIX – пачатку XX ст. працягваўся і ў асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвалі слабасць нацыянальнай буржуазіі, беднасць і непісьменнасць большасці беларусаў, рэлігійны раскол і антыбеларуская накіраванасць праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла, школы, друку, дзяржаўных устаноў, якія адмаўлялі існаванне беларускага этнасу і ўсіх беларусаў лічылі альбо рускімі, альбо палякамі.
На мяжы XIX – XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацы-янальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларускай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці – усё гэта садзейнічала з’яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз артыкулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку.
Спіс літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2007.
2. Гісторыя Беларусі / пад рэд. А.Г. Каханоўскага і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 1997. – 496 с.
3. Марцуль, Г.С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа /Г.С. Марцуль, М.С. Сташкевіч. – Мн.: РІВШ пры БДУ, 1997. – 132 с.
4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1 / М.П. Касцюк, І.М. Ігнаценка, У.І. Вышынскі. – Мн.: Беларусь, 1995. – 560 с.
5. Палітычныя партыі Беларусі / маст. рэд. У.М. Якунін. – Мн.: “Згода”, 1994. – 262 с.
6. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі / С.А. Парашкоў. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – 444 с.
7. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.1. – Мн.: БелЭнц, 2003. – С. 471.
Информация о работе Фарміраванне беларускага этнасу ў Новы час