Фарміраванне беларускага этнасу ў Новы час

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Февраля 2012 в 22:10, реферат

Краткое описание

Мэта дадзенай работы: высвяціць фактары фарміравання беларускага этнасу ў Новы час. Пры напісанні работы разгледжаны наступныя пытанні: 1) этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст; 2) фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці; 3) эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст; 4) афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычнай думцы.

Содержание работы

Уводзіны...................................................................................................................3

1. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст......................4

2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці..................................................7

3. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст...............................................................................17

4. Афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне

ў грамадска-палітычнай думцы............................................................................19

Заключэнне.............................................................................................................22

Спіс літаратуры......................................................................................................23

Содержимое работы - 1 файл

Форм. бел. этн. в Нов.вр..doc

— 121.00 Кб (Скачать файл)


2

 

Тэма 18

Фарміраванне беларускага этнасу ў Новы час

Змест

 

Уводзіны...................................................................................................................3

1. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст......................4

2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці..................................................7

3. Эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст...............................................................................17

4. Афармленне беларускай   нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне

ў грамадска-палітычнай думцы............................................................................19

Заключэнне.............................................................................................................22

Спіс літаратуры......................................................................................................23


Уводзіны

 

Людзей без нацыянальных асаблівасцей не бывае. Усякі народ мае свае нацыянальныя асаблівасці, нацыянальныя рысы, або прыкметы галоўным чынам этнічнай уласцівасці. Да іх адносяцца перш за ўсё мова народа, своеасаблівасць яго матэрыяльнай і духоўнай культуры, нораваў, звычаяў, нацыянальнага характару. Складваліся яны на працягу многіх стагоддзяў у працэсе гістарычнага развіцця народаў, кожны з якіх праходзіў пэўныя этапы, гістарычныя  формы этнічнай супольнасці: род, племя, народнасць, нацыя. Кожная з гэтых супольнасцей існуе ў пэўную гістарычную эпоху развіцця грамадства.

Беларускі народ таксама мае свае нацыянальныя асаблівасці. На працягу сваёй шматвяковай гісторыі ён прайшоў тыя ж этнічныя стадыі свайго развіцця, што і іншыя народы.

Беларускі этнас - гэта ўстойлівая супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі, суседніх усходніх і паўночных землях і характарызуецца асаблівасцямі мовы, побыту, культуры, рысаў псіхікі і самасвядомасці, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Працэс фарміравання беларускага этнасу з'яўляецца доўгім па часе, складаным і шматгранным.

Мэта дадзенай работы: высвяціць фактары фарміравання беларускага этнасу ў Новы час. Пры напісанні работы разгледжаны наступныя пытанні:                                   1) этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст;                                 2) фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці; 3) эканамічныя і палітычныя фактары фарміравання беларускай буржуазнай нацыі ў ХІХ – пачатку ХХ ст; 4) афармленне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычнай думцы.

 

 


1. Этнічная структура насельніцтва Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст.

 

Тэрмін “Беларусь” мае некалькі значэнняў – этнічнае, палітычнае, геаграфічнае. Найбольш складаным сярод іх з’яўляецца этнічнае, якое абазначае тэрыторыю пражывання аднаго з усходнеславянскіх народаў, менавіта беларускага. У гэтым значэнні тэрмін Беларусь цесна звязаны з тэрмінам “беларусы” – імем народа, які жыве ў гэтым краі. Узнікненне Беларусі як этнічнай тэрыторыі, з’яўляецца істотнай часткай беларускага этнагенезу, гэта значыць працэсу фарміравання беларускага народа.

У другой палове ХVІ–ХVІІ ст. сфарміравалася агульная назва ўсходняй і цэнтральнай часткі беларускай этнічнай тэрыторыі – “Белая Русь” і агульная назва (этнонім) яе жыхароў - беларусы.

Адным з галоўных вынікаў аб'яднальных этнічных працэсаў і асноўным паказчыкам ступені кансалідаванасці народа выступае этнічная самасвядомасць – усведамленне людзьмі прыналежнасці да свайго народа, яго адметнасці. Яна ўзнікла найперш у асяроддзі прагрэсіўна настроеных слаёў гараджан, шляхты, духавенства і праявілася ў любві да роднага края, народа, культуры, у зацікаўленасці іх мінулым, сучасным і будучым, у клопаце аб уратаванні нацыянальных формаў духоўнай культуры перад пагрозай дэнацыяналізацыі.

У XVI ст., да 1596 г., этнічная самасвядомасць арыентавалася пераважна на свецкія формы. Надзвычай яскрава патрыятызм выявіўся ў беларускіх летапісах, літаратуры, грамадскай думцы. Думка аб нацыянальнай годнасці, гонары за сваю радзіму, народ, культуру ўпершыню была абгрунтавана ў творах М.Гусоўскага, Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага. Рэфармацыя садзейнічала абуджэнню нацыянальнай самасвядомасці, цікавасці да нацыянальнай мовы. У 70–80-я гт. XVI ст. многія яе дзеячы праявілі вялікі нацыянальна-патрыятычны энтузіязм.

Істотныя зрухі ў сацыяльна-палітычнай і культурна-рэлігійнай сітуацыі на Беларусі на рубяжы XVI–XVII стст. нарадзілі іншую форму нацыянальнай самасвядомасці, у якой дамінуючую ролю адыгрываў рэлігійны кампанент. Яе носьбітамі былі С.Зізаній, М.Сматрыцкі, А.Філіповіч і іншыя барацьбіты супраць ваяўнічага каталіцызму і ўніі, апантаныя ідэяй рэлігійнай свабоды для праваслаўных. Уніяцкія дзеячы баранілі таксама нацыянальна-культурныя каштоўнасці беларускага народа (мову, абраднасць, святы), імкнучыся спалучыць іх з заходнееўрапейскімі.

Знешняй формай праяўлення самасвядомасці з'яўляецца назва народа – этнонім. У XIII–XVI стст. у дачыненні да насельніцтва Беларусі ўжываліся розныя этнонімы. Да XVII ст. абагульняючай для праваслаўнага насельніцтва Беларусі, Украіны, Масковіі і часткова Літвы, Польшчы, Латгаліі з яўлялася назва "Русь", "рускія", "русіны". Хаця ў іх грамадскай свядомасці захоўвалася ўяўленне аб асаблівай блізкасці ўсходнеславянскіх народаў, якое замацоўвала праваслаўная царква, насельніцтва Русі Літоўскай і Русі Маскоўскай лічыла менавіта сябе "сапраўднай" Руссю, а сваіх суседзяў называла "маскавітамі", "маскалямі" ці, адпаведна, "літвой". Беларускія "русіны" ўжо ў XV–XVI стст. адрознівалі сябе ад "маскавітаў" суседняй дзяржавы, называючы іх мову "маскоўскай", а сваю – "рускай". Этнонім "рускія людзі" меў больш стабільную распаўсюджанасць сярод жыхароў усходняй Беларусі і Смаленшчыны. У канцы XVI–XVII ст. ён трансфармаваўся ў назву "беларусцы" [2, с. 127].

Украінцы, рускія, палякі і іншыя еўрапейскія народы называлі беларусаў "ліцвінамі". У XIV–XV стст. "ліцвінамі" называлі сябе пераважна жыхары заходніх зямель Беларусі і ўсходу Літвы. У XVI і асабліва ў XVII – XVIII стст. гэта назва распаўсюджваецца амаль на ўвесь беларускі этнас. Такая форма "нацыяльнага" самавызначэння насельніцтва Беларусі (асабліва шляхты) умацоўваецца пасля аб'яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польскім каралеўствам у Рэч Паспалітую, якое разглядалася палякамі як "аб'яднанне дзвюх нацый у адзіную нацыю". Мясцовыя магнаты і шляхта доўгі час падкрэслівалі, што яны менавіта "ліцвіны", чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасвядомасці. "Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў", – пісаў у канцы XVI ст. канцлер Л.Сапега. Назвы "ліцвіны", "літва", на думку даследчыкаў, былі найбольш абагульняючай формай этнічнай самасвядомасці і самавызначэння беларускага насельніцтва. Яны ўжываліся на нашых тэрыторыях больш пяцісот гадоў, а ў другой палове XIX ст. перамясціліся на паўночны захад і сталі найменнем суседняга балцкага народа і яго зямлі [2, с. 127].

Першая згада пра Беларусь у дачыненні да ўласна беларускіх зямель змяшчаецца ў Іпац'еўскім летапісу і датавана 1305 годам. Гэта найменне спачатку замацавалася за ўсходнебеларускімі землямі (Віцебшчынай, Смаленшчынай, Магілёўшчынай) і толькі ў другой палове XIX ст. распаўсюдзілася на ўсю нашу Бацькаўшчыну.

Тлумачэнняў паходжання і сэнсу назвы "Белая Русь" безліч, але ўсе яны з'яўляюцда толькі здагадкамі. Паходжанне назвы звязваюць то з кліматычна-геаграфічнымі або этнаграфічнымі асаблівасцямі гэтых зямель, то са знешнепалітычнымі ці канфесійнымі фактарамі, то з іх своеасаблівым статусам у складзе Княства.

Згаданыя этнонімы ў залежнасці ад абставін маглі ўжывацца паасобку ці сумесна ("ліцвін рускага роду", "ліцвін беларусец"), але ўсе яны з'яўляліся элементамі этнічнай самасвядомасці беларускага народа.

Паступова складваўся і асобы беларускі менталітэт – склад розуму народа, лад яго мыслення, нацыянальны характар, псіхалогія. Ён складваўся пад звон мячоў і залпы гармат ва ўмовах шматсотгадовага процістаяння на нашых землях двух славянскіх цэнтраў – Польскага каралеўства і Маскоўскага царства. Да лепшых маральна-духоўных якасцяў беларусаў адносяцца нацыянальная і рэлігійная талерантнасць, памяркоўнасць, гасціннасць, лагоднасць, мяккасардэчнасць, вынослівасць, шчодрасць,  кемлівасць, няпомслівасць, сумленнасць, добразычлівасць, рахманасць, паэтычнасць душы, працавітасць. Да адмоўных бакоў беларускага менталітэту можна аднесці пэўныя апатычнасць, нерашучасць, кансерватыўнасць, недаверлівасць, скрытнасць, пакорнасць. Абагульняючы партрэт народа дапаўняюць і такія рысы, як маўклівасць, дамаседства, неагрэсіўнасць, схільнасць да згоды, пошуку кампрамісаў і інш. Можна вызначыць некаторыя асаблівасці беларускай ментальнасці ў параўнанні з нацыянальнымі характарамі іншых народаў Беларусі.

Такім чынам, нарадзіўшыся ў выключна складаных умовах, прайшоўшы праз выпрабаванні лёсу, беларусы захавалі непаўторныя рысы свайго нацыянальнага характару, па якіх іх можна пазнаць і сёння.

 

2. Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці

 

Нацыянальная самасвядомасць беларусаў у далейшым падвяргалася дэфармацыі пад уздзеяннем спачатку паланізатарскіх, а потым русіфікатарскіх тэндэнцый.

3 другой паловы XVI ст. Беларусь апынулася ў складзе Рэчы Паспалітай. Перыяд XVII–XVIII стст. быў найбольш цяжкім і складаным у гісторыі Беларусі. Арыентуючыся на польскую шляхту і не жадаючы ні ў чым ад яе адставаць, шляхта ВКЛ на працягу XVII–XVIII стст. у асноўнай сваёй масе была паланізавана. Беларуская шляхта сумесна з украінскай, літоўскай і польскай складала своеасаблівую поліэтнічную супольнасць Рэчы Паспалітай, асновай якой былі кампаненты польскай шляхецкай культуры, мовы, канфесіянальнай прыналежнасці. Асноўная частка беларускага насельніцтва – сялянства, некаторыя групы гараджан, прадстаўнікі ніжэйшага і сярэдняга духавенства – актыўна супраціўлялася паланізацыі. Дыферэнцыяцыя беларускай культуры на культуру народных мас і пануючых саслоўяў набыла ярка выражаную этнічную накіраванасць. Трэба таксама мець на ўвазе і тое, што беларускае насельніцтва несла вялікія страты ў выніку войн, якія вяла Рэч Паспалітая. Толькі за гады вайны з Расіяй (1654-1667 гг.) колькасць насельніцтва на Беларусі скарацілася з 2,9 млн. чалавек да 1,4 млн. Не стала кожнага другога беларуса.У запусценні ляжалі раней рупліва дагледжаныя землі. Трэць гаспадарак у Берасцейскім і Навагрудскім ваяводствах засталася без гаспадароў. Ва ўсходніх беларускіх ваяводствах –Полацкім, Віцебскім, Мсціслаўскім – 65-70% сялянскіх хат стаялі пустымі. Беларусы не толькі гінулі ад голаду, гвалту вайскоўцаў, але і прымусова перасяляліся са сваей Бацькаўшчыны ў Расійскую дзяржаву [3, с. 18].

Для адраджэння з попелу гаспадаркі рупліваму беларускаму селяніну спатрэбілася больш як два дзесяцігоддзі. За гэты час і колькасць насельніцтва павялічылася да 2,2 млн. чалавек. Але новая навала – Паўночная вайна (1700–1721 гг.) знішчыла ўсе намаганні беларускага працоўнага люду ў аднаўленні гаспадаркі. Беларусь з’явілася арэнай галоўных бітваў рускай і шведскай армій. За гады Паўночнай вайны Беларусь страціла каля 700 тыс чалавек. Вялікія страты насельніцтва разам з узмацненнем феадальна-прыгонніцкай эксплуатацыі і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту негатыўна адбілася на характары этнічнага развіцця беларусаў, на іх мове, культуры, самасвядомасці.

Якое ж становішча было розных катэгорый насельніцтва Беларусі ў час знаходжання яе ў складзе Рэчы Паспалітай? Захаванне і узмацненне фальварачна-паншчыннай сістэмы яшчэ больш пагоршыла становішча сялянскага насельніцтва. Каб захаваць свае ўладанні, феадалы скарачалі сялянскія надзелы, павялічвалі паншчынныя павіннасці, уводзілі розныя "манаполіі". Тавары шырокага ўжытку – соль, рыбу, запалкі і інш. – сяляне абавязаны былі купляць толькі ў лаўцы свайго гаспадара. Прадукты сваей гаспадаркі сяляне павінны былі прадаваць толькі свайму валадару, пры гэтым цэны устанаўліваліся менавіта ім. Гэта вяло да згортвання ўнутранага рынку, рамесніцкай вытворчасці. Сяляне павінны былі 4-6 дзён у тыдзень працаваць на паншчыне, 10–12 разоў у год выходзіць на галокі і гвалты, несці "варту" па ахове шляхецкага дома, гаспадарчых забудоў пры фальварку. Акрамя таго, сяляне абкладаліся прадуктовым ці грашовым аброкам. На Беларусі шырока практыкавалася здача сялян у арэнду. У князя А.Агінскага, меўшага да 5 тысяч душ мужчынскага полу, у арэндзе ў розных асоб знаходзілася 3300 душ. У Л.Сапегі, валодаўшага амаль 19 тысячамі сялян мужчынскага полу, больш за палову было здадзена ў арэнду.

У другой палове XVII ст. феадалы пачалі наступленне не толькі на сялян, але і на гараджан. Магнаты і шляхта ўзмацнілі прыгнёт на мяшчанскае саслоўе, захоплівалі іх землі, падпарадкоўвалі іх сваёй уладзе. Карыстаючыся сваімі прывілеямі бяспошлінных продажу і куплі, магнаты і шляхта вялі шырокі ўнутраны і знешні гандаль. Гарадскі гандаль у сувязі з гэтым скарачаўся, а большая частка гандляроў і рамеснікаў сталі працаваць на сельскай гаспадарцы. Заняпад гарадскога рамяства, цяжкія ўмовы для развіцця гандлю адмоўна адбіліся на ўсей гаспадарцы Беларусі. Вось чаму ў XVIII ст. некалі буйныя, квітнеючыя беларускія гарады былі разбураны і спустошаны. Праўда, ў другой палове XVIII ст. стала некалькі аднаўляцца гарадская гаспадарка, павялічвацца гарадское насельніцтва, але істотных змен не адбылося.

3 сярэдзіны XVII стагоддзя ўзмацніўся нацыянальна-рэлігійны прыгнёт беларускага насельніцтва. З'явілася мноства сеймавых пастаноў, накіраваных на паланізацыю насельніцтва Беларусі. Беларуская мова стала выцясняцца з судовага і адміністрацыйнага справаводства. У пастанове ўсеагульнай канфедэрацыі саслоўяў ад 29 жніўня 1696 г. гаварылася, што ў справаводстве ВКЛ усе рашэнні павінны складацца на польскай мове. Гэтая пастанова з'явілася часткай агульнай палітыкі польскіх феадалаў, накіраванай на пала-нізацыю, акаталічванне насельніцтва ВКЛ і ў першую чаргу беларускага. Магнаты і шляхта Рэчы Паспалітай, якія паставілі сваёй першачарговай задачай яшчэ з часоў Берасцейскай уніі духоўнае закабаленне беларускага народа, узмацнілі націск на праваслаўе. Варшаўскі сейм 1764 года прыняў рашэнне караць смерцю тых, хто пяройдзе з каталіцтва ў іншую веру. Згодна з законам, прынятым сеймам у 1766 годзе, католік, які выступіць у абарону праваслаўя, аб'яўляўся ворагам айчыны. Настаў самы змрочны перыяд у гісторыі беларускай культуры. Пасля забароны беларускай мовы афіцыйнымі мовамі сталі польская і лацінская. Былі закрыты ўсе брацкія школы і тыпаграфіі, знішчаліся кнігі на беларускай мове, разбураліся помнікі беларускай культуры. На Беларусі ўзмацнілі сваю дзейнасць розныя каталіцкія ордэны – дамініканцаў, езуітаў, францысканцаў, бенедыкцінцаў і інш., якія праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. У выніку ўжо на канец XVIII ст. каталіцкае насельніцтва на Беларусі складала каля 15% ад колькасці ўсіх жыхароў Беларусі, уніяты - 70%, праваслаўныя -6%, іудзеі – 7%, пратэстанты і інш. – 2%. Такім чынам, каталіцкае і уніацкае насельніцтва Беларусі складала 85%. У заходніх і нават цэнтральных паветах гэта лічба была яшчэ большай. Напрыклад, у Навагрудскім – 99,68%, у Мінскім – 93,13% [3, с. 20].

Уся тагачасная інтэлігенцыя на Беларусі была паланізавана. Але і ў гэтыя змрочныя гады беларускі народ не стаў на калені. Працягвала развівацца народная творчасць, тэатральнае мастацтва, беларуская літаратура. Усяму свету вядомы імёны Сімеона Полацкага (1629–1680), Казіміра Лышчынскага (1634–1689 гг.), Ільі Капіевіча (1651–1714 гг.) і інш. Гэта гаварыла аб тым, што нягледзячы на цяжкія ўмовы феадальна-каталіцкай рэакцыі, сацыяльнае і нацыянальна-рэлігійнае прыгнечанне, беларуская культура працягвала развівацца і дасягнула значных поспехаў, што сведчыла аб вялікай творчай сіле беларускага народа. Але, на жаль, многія дзеячы беларускай культуры вымушаны былі размаўляць не на сваей мове і нават жыць не на сваей Радзіме, узбагачаючы другія культуры, забыўшыся пра сваё беларускае паходжанне, атаясамляючы сваю нацыянальнасць з грамадзянствам той дзяржавы, пад уладай якой яны знаходзіліся.

Информация о работе Фарміраванне беларускага этнасу ў Новы час