Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Апреля 2013 в 23:47, реферат
Еўфрасіння Полацкая і Кірала Тураўскі.Без гэтых імён немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеслвянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі.Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, пра якую “Жыціе” кажа, што яна – «небопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветивши всю землю Полоцкую», святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа.
Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. Не дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны-падзвіжніцы. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутага сучасніка Кірылы Тураўскага абумовіла высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.
Уводзіны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .3
Еўфрасіння Полацкая
2.1 Дзяцінства князеўны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4
2.2 Хрыстова нявеста. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.3 Полацкая кніжніца. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.4 Схіліўшыся над пергаментам. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.5 Аз, букі, ведзе. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.6 Крыж Лазара Богшы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Вядома, пры ўсёй ахвярнасці маладой манашкі плён яе самотніцкай працы ў келлі быў невялікі. Еўфрасіння марыла пра тое, каб перапісваннем кніг у Полацку займаліся не адзінкі, а дзесяткі пісьменных людзей.
Хутка гэта стала яваю.
2.5 Аз, букі, ведзе…
Полацкае княства мела вялікую патрэбу ў адукаваных людзях. Школы існавалі тут і да Еўфрасінні, але заснаванне асветніцаю манастыроў, яе чынная педагагічная дзейнасць далі школьнай справе новы магутны штуршок. Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытанню, пісьму, «цыфіры» і царкоўным спевам. У літаратурных помніках той эпохі часта можна сустрэць пахвалу кніжнаму вучэнню. Яны прыпадабняюць людзей без навукі да бяскрылых птушак: як такая птушка не можа падняцца ў неба, так і чалавек не дасягне без кніг «совершенна разума». Грамаце вучылі па царкоўных кнігах — Псалтыру, Часаслову, Апосталу Авалоданне чытаннем ускладнялася тым, што рукапісныя кнігі не мелі знакаў прыпынку, словы і сказы часта зліваліся. Спачатку трэба было завучыць на памяць азбуку з цяжкімі назвамі літар — «аз», «букі», «ведзі», «глаголь»... Адначасова дзеці вучыліся выводзіць літары пісалам на бяросце або на васкаваных дошчачках — васкоўках. Потым вучылі склады: «ведзі»-«аз» — «ва», «букі»-«он» — «бо»... Пасля вучань мусіў засвойваць цітлы — надрадковыя знакі ў выглядзе ламанай рыскі, якія ставіліся над скарочанымі словамі або над літарамі, што мелі лічбавае значэнне. Справіўшыся з гэтай прамудрасцю і навучыўшыся чытаць паасобныя фразы і малітвы, а таксама пісаць, дзеці заканчвалі першы цыкл сваёй навукі. На гэта ішло два-тры гады. Прыкладна так пачынала спасцігаць грамату дзятва і ў школах, адчыненых рупнасцю Еўфрасінні. Аднак высокаадукаваная ігумення імкнулася пашырыць межы звычайнай навучальнай праграмы. Апрача царкоўнаславянскае, юныя палачане вучылі грэцкую і лацінскую мовы, атрымлівалі звесткі па прыродазнаўству, рыторыцы, медыцыне. Вялікая ўвага надавалася гісторыі. Вучні павінны былі добра ведаць радавод дынастыі Рагвалодавічаў, важныя падзеі з мінуўшчыны Полацкай зямлі і ўсяго ўсходняга славянства. Напэўна, школа давала пэўныя веды і па сусветнай гісторыі. У сваей педагагічнай дзейнасці Еўфрасіння абапіралася на мудрасць народнай дыдактыкі: «На всяк же день учаше сестры своа: старыя же учаше тръпению и воздръжанию, юныя же учаше чистоте душевной и бестрастию телесному, говению образному, ступанию кротку, гласу смирену, слову благочестну, ядению и питию безмолвну, при старейших молчати, мудрейших послушати, къ старейшим покорением, къ точным <роўным> и меншим любовь без лицемерна, мало вещати, а много разумети».
Школы Еўфрасінні Полацкай былі перадавымі для свайго часу і праграмаю навучання, і складам вучняў, значная частка якіх набіралася з дзяцей простых гараджан.
Такім чынам Еўфрасіння Полацкая адна з першых, хто вучыў людзей пісьму, чытанню,мудрасці.
2.6 Крыж Лазара Богшы
З імем найпадобнейшай Еўфрасінні
звязана і стварэнне полацкім
майстрам Лазарам Богшам славутага
крыжа — шэдэўра
Богша зрабіў яго на заказ князеўны-ігуменні ў 1161 годзе. Крыж выконваў ролю каўчэга для захавання атрыманых з Канстанцінопаля і Ерусаліма (магчыма, адначасова з абразом Багародзіцы) хрысціянскіх святыняў. Аснова шасціканцовага крыжа драўляная. У часы Еўфрасінні асабліва важныя культавыя рэчы вырабляліся з кіпарысавага дрэва. Найверагодней, што яго скарыстаў і полацкі майстар. Прынамсі, вопісы рэліквіі, зробленыя ў XIX стагоддзі, яе дрэва нязменна называюць кіпарысавым, а не дубовым, як у больш позніх дакументах.
Крыж меў вышыню каля 52 сантыметраў; даўжыня верхняе папярэчкі — 14, ніжняе — 21, таўшчыня — 2,5 см. Зверху і знізу дрэва закрывалі залатыя пласткі (усяго 21), аздобленыя каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і дваццаццю эмалевымі абразкамі з выявамі святых.
Лазар Богша быў
не проста выдатна знаёмы з
тэхнікай перагародкавай эмалі:
На верхніх канцах крыжа майстар размясціў паясныя выявы Хрыста, Багародзіцы і Іаана Папярэдніка. У цэнтры ніжняга перакрыжавання — чацвёра евангелістаў, на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл. Унізе — патроны (апекуны) заказчыцы і яе бацькоў: св.Еўфрасіння Александрыйская, святыя пакутнікі Георгій і Сафія. На адваротнай паверхні — выявы айцоў царквы Іаана Залатавуснага, Васіля Вялікага, Грыгорыя Багаслова, апосталаў Пятра і Паўла, а таксама святых Стэфана, Дзімітрыя і Панцялеймана. Над кожным абразком часткова грэцкімі, часткова славянскімі літарамі зроблены надпіс. У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных падпісаных гнездах знаходзіліся рэліквіі: кроплі крыві Ісуса Хрыста, кавалачак крыжа Гасподняга, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцялеймана ды кроў св.Дзімітрыя. Бакі святыні былі абкладзеныя дваццаццю срэбнымі з пазалотаю пласткамі, а брыжы пярэдняга боку абведзеныя шнурком перлаў.
Крыж Еўфрасінні Полацкай
— адначасова і каштоўны помнік
старажытнабеларускага
лавъшемоу крьстъ сии цръкви святаго Спаса и Офросиньи». Пачатак надпісу супадае з тым, што быў высечаны на Барысавых камянях.
На пазлачоных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі, які ў перакладзе на беларускую мову гучыць так: «У лета 6669 (паводле сучаснага летазлічэння, 1161.— У.А.) кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва святое бясцэннае, акова ж яго золата і срэбра, і камяні, і перлы на 100 грыўняў, а да... (пропуск) 40 грыўняў. I хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць. Калі ж не паслухаецца хто і вынесе з манастыра, хай не дапаможа яму святы крыж ні ў жыцці гэтым, ні ў будучым, хай пракляты будзе ён святой жыватворнаю Тройцаю ды святымі айцамі 300 і 50 (?) сямі сабораў святых айцоў і хай напаткае яго доля Іуды, які прадаў Хрыста. Хто ж насмеліцца ўчыніць такое... валадар або князь, або епіскап ці ігумення, або іншы які чалавек, хай будзе на ім гэты праклён. Еўфрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыцце з усімі святымі...»
Змешчаны на крыжы заклен, што абяцаў страшную кару таму, хто ўкрадзе або аддасць ці прадасць святыню, безумоўна, дзейнічаў на сучаснікаў Еўфрасінні і на іхніх нашчадкаў. I ўсе ж страх перад пракленам не быў неадольным. Пасля смерці асветніцы крыж Лазара Богшы заставаўся ў Спасаўскім манастыры нядоўга. Відаць, ужо на мяжы XII—XIII стагоддзяў яго вывезлі з Полацка смаленскія князі. Крыж захоўваўся ў іх, пакуль вялікі князь Васіль III, захапіўшы ў 1514 годзе Смаленск, не забраў рэліквію ў Маскву.
Пад час аблогі Полацка зімою 1563 года Іван Жахлівы спыняўся паблізу Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Магчыма, тады, просячы ў неба перамогі, цар і загадаў вярнуць полацкую святыню на яе ранейшае месца. Мог ён зрабіць гэта і крыху пазней — калі замольваў грахі пасля ўчыненых на ягоны загад у Полацку крывавых злачынстваў. Як сведчаць гістарычныя крыніцы, пасля захопу Полацка маскоўскім войскам там было знішчана ўсё іншавернае насельніцтва. 11 060 сялян, якія схаваліся ад акупантаў у Ніжнім замку, цар раздаў падначаленым. 50 000 мяшчан і шляхты таксама былі ўзятыя ў палон. Тысячы галодных, абы-як апранутых людзей пагналі па зімовых дарогах на ўсход, у Масковію. Тыя, хто адмовіўся ад царскай службы, разам з жонкамі і дзецьмі доўга сядзелі па турмах у кайданах, а 665 палонных па загадзе Івана Жахлівага былі забітыя.
У 1579 годзе горад узялі войскі караля Польшчы і вялікага князя Літоўскага Стэфана Баторыя. Неўзабаве царква Спаса, дзе знаходзіўся крыж Еўфрасінні, паводле каралеўскае волі перайшла да езуітаў. 3 гэтага часу палачане захоўвалі рэліквію ў Сафійскім саборы, які з канца ХVІ стагоддзя да 1839 года быў уніяцкім храмам. Згодна падлікаў беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, у канцы ХVІІІ стагоддзя ўніяты, або грэка-католікі, складалі на беларускіх землях не меней трох чвэртак насельніцтва. Уніяцтва зрабілася, па сутнасці, нацыянальнай рэлігіяй. Добра разумеючы ўплыў рэліквіі на вернікаў-беларусаў, езуіты распачалі судовы працэс, каб вярнуць крыж у Спасаўскую царкву. Галоўным іх аргументам быў старажытны надпіс. Прайграўшы суд, новыя гаспадары Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра паспрабавалі атрымаць святыню хітрасцю. Аднойчы, калі на свята Узвіжання рэліквію вынеслі на сярэдзіну храма, пасланец езуітаў падмяніў яе, паклаўшы на аналой падрыхтаваную загадзя падробку. Але вернікі-уніяты хутка заўважылі падмену і здагадалі выкрадальніка на вуліцы. Калі ў 1812 годзе Полацк на колькі месяцаў трапіў у рукі французаў, крыж захоўваўся ў сцяне Сафійскага сабора ў замураванай нішы.
Пасля гвалтоўнага скасавання
царскімі ўладамі Уніі і аднаўлення
праваслаўнага Спасаўскага
Дзейнасць Еўфрасінні Полацкай
– яскравы адбітак кардынальных
духоўных зрухаў, што адбываліся ў
культурна-грамадскім жыцці Беларусі
на працягу 12ст., калі закладваўся і
мацаваўся фундамент новага разумення
свету, ствараліся перадумовы развіцця
індывіда як непаўторнай асобы, сцвяржэння
духоўна-маральнай