Ефросинья Полоцкая

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 22 Апреля 2013 в 23:47, реферат

Краткое описание

Еўфрасіння Полацкая і Кірала Тураўскі.Без гэтых імён немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеслвянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі.Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, пра якую “Жыціе” кажа, што яна – «небопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветивши всю землю Полоцкую», святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа.
Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. Не дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны-падзвіжніцы. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутага сучасніка Кірылы Тураўскага абумовіла высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.

Содержание работы

Уводзіны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .3
Еўфрасіння Полацкая
2.1 Дзяцінства князеўны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4
2.2 Хрыстова нявеста. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.3 Полацкая кніжніца. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.4 Схіліўшыся над пергаментам. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.5 Аз, букі, ведзе. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
2.6 Крыж Лазара Богшы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Содержимое работы - 1 файл

Еўфрасіння Полацкая.docx

— 47.14 Кб (Скачать файл)

Змест:

 

  1. Уводзіны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .3
  2. Еўфрасіння Полацкая

2.1 Дзяцінства князеўны . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4

2.2 Хрыстова нявеста. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2.3 Полацкая кніжніца. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2.4 Схіліўшыся над пергаментам. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2.5 Аз, букі, ведзе. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2.6 Крыж Лазара Богшы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2.7. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

2.8. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

 

Еўфрасіння Полацкая і Кірала Тураўскі.Без гэтых імён немагчыма ўявіць не толькі панараму духоўнага жыцця на ўсходнеслвянскіх землях у XII стагоддзі, але і ўсю шматвяковую гісторыю Беларусі.Князёўна, ігумення, выдатная асветніца, пра якую “Жыціе” кажа, што яна – «небопарный орел, попаривши от Запада и до Востока, яко луча солнечная, просветивши всю землю Полоцкую», святая Еўфрасіння пакінула па сабе вечную памяць у душы народа.

Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. Не дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны-падзвіжніцы. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутага сучасніка Кірылы Тураўскага абумовіла высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.

Ужо ў юнацтве Еўфрасіння перапісвала і перакладала з  іншых моваў кнігі, сама пісала арыгінальныя творы. Заснаваўшы ў Полацку два манастыры, яна надала пашырэнню пісьмовага слова вялікі размах. Гісторыкі звязваюць з яе імем  полацкае летапісанне і збіранне бібліятэкі Сафійскага сабора. Князеўна-ігумення рупілася, каб вучні манастырскіх школ разам з граматаю  навучаліся «чистоте душевней и бестрастию телесному». Мудрасць Еўфрасінні выявілася і ў тым, што яна не стала на шлях барацьбы са старымі мясцовымі традыцыямі, а імкнулася асвяціць усе, што магло служыць хрысціянству. Знаходзячыся ў цэнтры духоўнага жыцця Полацкага княства,  яна нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, стала нашай першаю мецэнаткай. На яе заказ дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, якую лічыць дасканалым узорам полацкай архітэктурнай школы. Майстар-ювелір Лазар Богша зрабіў для Еўфрасінні свой слынны крыж — неацэнны твор  старажытнабеларускага ўжытковага мастацтва. Яна спрыяла стварэнню унікальных фрэскавых размалёвак Спасаўскага храма.

Вялікім быў уплыў ігуменні на палітыку Полацка. Падзвіжніца ўздымала голас супроць княскіх усобіц, папярэджвала, што братазабойчыя войны могуць прывесці Бацькаўшчыну да гібелі. Багаты плен яе працы высока падымаў аўтарытэт Полацкага княства і ўсіх земляў нашых продкаў у вачах Візантыі і іншых краін. Прыклад Еўфрасінні натхняў яе землякоў і наступнікаў: усходнеславянскага першадрукара і перакладчыка Бібліі на зразумелую народу мову Францішка Скарыну, перакладчыка і выдаўца беларускага Евангелля Васіля Цяпінскага, паэта і асветніка Сімяона Полацкага... Пабожнае жыцце Еўфрасінні, яе бязмежнае самаадрачэнне прычыніліся да росквіту ў беларускім народзе хрысціянскіх цнотаў.

Кірыла Тураўскі займае выключнае  месца ў беларускай гісторыі. Манахаскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у часы, калі багаслоўская думка ў нашай краіне рабіла толькі першыя нясмелыя крокі. Той самы даследчык называе яго найбольш значным з усіх ранніх беларускіх пісьменнікаў і першым вядомым беларускім паэтам. Вялікая колькасць рукапісных твораў сведчыць пра папулярнасць святога Кірылы не толькі сярод беларусаў, але ва ўсім славянскім свеце ад Ноўгарада да Сербіі і Баўгарыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.Еўфрасіння  Полацкая

2.1 Дзяцінства князеўны

 

 

Еўфрасіння Полацкая нарадзілася  ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага  Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды  ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому  прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы  быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы  сын Святаслаў (хрысціянскае імя  Юры). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага  князя Уладзіміра Манамаха.

Дзяўчынку назвалі старажытным крывіцкім імем Прадслава. Паводле тагачаснага звычаю, атрыманае адразу па нараджэнні імя  пасля хрышчэння  магло змяніцца, але маленькая князеўна засталася Прадславаю.

3 маленства яна чула  ад бацькоў паданні пра знакамітых  продкаў. У яе свядомасць рана ўвайшло імя непакорлівай Рагнеды, якую муж — Уладзімір Краснае Сонейка мусіў адправіць з малым сынам Ізяславам назад на радзіму. Прадславу вабіла і легендарная асоба дзеда Усяслава. Ягоная бітва з войскам князеў Яраславічаў на Нямізе,  падступнае паланенне і кіеўская вязніца, паўстанне 1068 года, калі кіяне «пракрычалі» Усяслава вялікім князем, вяртанне ў Полацк і працяг барацьбы з Кіевам — згадкі пра гэтыя падзеі давалі князеўне яскравыя прыклады адданасці роднай зямлі.

Вучылася Прадслава ў  школе пры Сафійскім саборы або дома, пры княжым двары (гэта болыы верагодна). Настаўнікамі былі духоўныя асобы, найперш манахі, падручнікамі — Святое Пісанне, жыційная літаратура...

Ад настаўнікаў, з жыццяпісаў святых дзяўчынка атрымлівала і  звесткі пра манастырскія статуты і звычаі. Кніжная навука давалася ей значна лягчэй, чым аднагодкам. «Жыціе» адзначае яе любасць да вучэння і вялікія здольнасці.

Княская дачка мела доступ да самых розных кніг. Ужо ў бацькоўскім доме, апрача набажэнскай і іншай рэлігійнай літаратуры, Прадслава магла чытаць  «Ізборнікі» з афарызмамі і выслоўямі, перакладзены з грэцкае мовы  раман аб подзвігах Аляксандра Македонскага — «Александрыю», вострасюжэтную «Аповесць пра Акіра Прамудрага»... Пазней іх замянілі творы з багаслоўскімі  тлумачэннямі сутнасці прыроды, кнігі па антычнай гісторыі.

Дзяцінства князёўны праходзіла, вядома, не толькі ў бацькавым хораме. Яе прыцягвала шматгалосае і шматмоўнае торжышча, дзе можна было пачуць  гусляра, пабачыць выступленні «вясёлых людзей» — скамарохаў. Прадслава заходзіла да гандляроў і рамеснікаў, што жылі на пасадзе. Пасля цесных курных хацін простага люду асабліва ўражвалі дзяўчынку полацкія храмы і найперш велічны Сафійскі сабор з яго багатымі фрэскавымі размалёўкамі.

Ад карміліцы, нянек, ад маці — княгіні Сафіі яна чула казкі, абрадавыя песні, замовы і заклены. У юныя гады яна была глядачкай, а магчыма, і ўдзельніцай гуканняў вясны, русалляў, купалляў, калядаў і іншых дахрысціянскіх святаў.

Слава аб прыгажосці і адукаванасці Прадславы разнеслася «по всем градам», і ў Полацк да князя Святаслава-Георгія  зачасцілі сваты. «Жыціе» апавядае, што, калі князёўне споўнілася дванаццаць гадоў (з такога ўзросту дзяўчынку ў той час лічылі нявестаю), бацькі вырашылі аддаць яе замуж за сына нейкага слаўнага багаццем і княжэннем валадара. Наперадзе ў Прадславы быў звычайны для жанчын з яе кола лёс: нараджэнне і  выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, чаканне свайго гаспадара-князя з паходу або з ловаў...

I тут нечакана для блізкіх  яна выбірае іншую пуцявіну.

 

 

2.2 Хрыстова нявеста

Прадслава прыходзіць у манастыр, і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прымае пострыг, ахвяруючы сябе Хрысту. Даведаўшыся пра доччын учынак, князь Святаслаў-Георгій ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па Прадславе, як па нябожчыцы. Гэта было першае і вельмі  цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты, але яна здолела пераканаць бацькоў у слушнасці свайго выбару, у тым, што яны мусяць не смуткаваць,  а цешыцца:  іхняя дачка аддала ўсю сябе  Госпаду.

Прыход Прадславы ў  манастыр і звязаныя з гэтым акалічнасці  даюць магчымасць з большай ці меншай дакладнасцю ўстанавіць дату яе нараджэння.

Пасяліўшыся ў Сафійскім  саборы, яна занялася перапіскай твораў рэлегійна - маральнага зместу.Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з  грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры і спецыяльнае абсталявання. Відаць, яшчэ да прыходу Еўфрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліатэкі. Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова перетварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці, у тым ліку летапісы і творы грэчаскай патрыстыкі. Еўфрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер Спаса-Еўфрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Еўфрасінні і яе сястры, і царквы Багародзіцкая.

 

 

2.3.Полацкая кніжніца

 

У фармаванні поглядаў Еўфрасінні Полацкай, якая стала адной з самых асвечаных жанчын сваёй эпохі, выключную ролю адыграла тагачасная літаратура. Прыняцце хрысціянства вымагала перабудовы ранейшага, паганскага светапогляду: уяўленняў пра Сусвет, прыроду, пра гісторыю чалавечага роду... Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсходнеславянскія землі, візантыйскія і балгарскія святары, а таксама іх мясцовыя паслядоўнікі, большасць складалі, вядома, набажэнскія тэксты і кнігі, дзе выкладаліся асновы хрысціянскіх поглядаў на свет і хрысціянскай маралі. Але ў манастыры і ў княжыя хорамы трапляла і нямала твораў іншых  жанраў: хронік, гістарычных і гістарычна-побытавых аповесцяў, прыродазнаўчых трактатаў. Наогул жа, літаратура таго перыяду адлюстроўвала светапогляд, тыповы для шмат якіх хрысціянскіх краін ранняга сярэднявечча.

Апрача біблейных кніг, Еўфрасіння яшчэ ў юнацтве не магла  не чытаць творы патрыстыкі — рымскіх  і візантыйскіх багасловаў, што шануюцца як айцы царквы. Полацкія кнігазборы XII стагоддзя несумненна мелі творы выдатнага візантыйскага прапаведніка Іаана Залатавуснага, што навучаў вернікаў хрысціянскім цнотам, вобразна выкрываў чалавечыя заганы.

У часы Еўфрасінні, а можа, і раней у Полацк маглі трапіць  кнігі святых Кірылы і Мяфодзія, вядомыя з апісання бібліатэкі Сафійскага сабора, зробленнага ў канцы XVI ст. Еўфрасіння чытала так званыя «Шасцідзены». Гэтыя кнігі дапаўнялі і тлумачылі біблейны аповяд пра тое, як за шэсць дзён Бог стварыў неба, зямлю, свяцілы, расліны, жывых істот і чалавека. «Шасцідзены» — зводы ўсіх вядомых на той час візантыйскай навуцы звестак пра жывую і нежывую прыроду.

 

 

2.4 Схіліўшыся  над пергаментам

 

 

Пражыўшы нейкі час  у посце і малітвах за манастырскімі  сценамі ці ў манастырскай слабодцы пры адным з полацкіх храмаў, Еўфрасіння вырашыла, што яна ўжо падрыхтавалася да самастойнага падзвіжніцтва. Князеўна-чарніца звярнулася да полацкага епіскапа Іллі з просьбаю пасяліцца ў Сафійскім саборы. Магчыма, яна наследавала сваёй нябеснай апякунцы Еўфрасінні Александрыйскай або самой Багародзіцы, якая некалі жыла пры храме ў Ерусаліме. Але найпершаю прычынаю звароту да ўладыкі ўяўляецца імкненне быць бліжэй да кніг, да саборнае бібліятэкі, пра якую асветніца потым усе жыцце клапацілася.

Атрымаўшы ад Іллі дазвол, Еўфрасіння памяняла свае ранейшае жытло на келлю-галубніцу ў Сафіі і «нача книгы писати своими руками».

 Працэс пісьма ў  тыя часы быў вельмі складаны  і марудны. Кнігі пісалі на  пергамене ўставам — буйным  і прамым, без нахілу, почыркам, у  якім кожная літара аддзялялася  ад суседняй і, можна лічыць, не пісалася, а малявалася (злітнае пісьмо з'явілася толькі ў ХV стагоддзі). Каб тэкст хутчэй высыхаў, яго прысыпалі пяском. Атрамант рабілі з адмысловых арэхаў, з адвару дубовай ці альховай кары, з жалезнай іржы, вішневага клею. Перапісчыку мала добра ведаць грамату — неабходна мець і мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба аздабляць жывёльным ці раслінным арнаментам.

Апрача ўсяго іншага, перапісванне кніг было нялегкаю фізічнаю працай. Тагачасны перапісчык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую падпіраў локцем аб калена. Гэтай працаю займаліся амаль выключна мужчыны. Ужо адно тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам. Частка перапісаных Еўфрасінняю кніг ішла на продаж, а атрыманыя грошы па яе просьбе раздавалі бедным.

Якія ж кнігі доўгімі  гадзінамі дзень пры дні перапісвала  князёўна ў сафійскай галубніцы? «Жыціе» не дае адказу, але можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гэта было Святое Пісанне і творы айцоў царквы, патэрыкі і жыціі. Апрача іх пяро асветніцы магло выводзіць радкі візантыйскіх гістарычных хронік і Полацкага летапісу, папулярных тады зборнікаў афарызмаў. Яна пісала і ўласныя творы — малітвы, казані, а таксама перакладала з грэцкае і з лацінскае моваў. Такім чынам, некаторыя кнігі візантыйскіх аўтараў маглі пашырацца на ўсходнеславянскіх землях у перакладах палачанкі.

З «Жыція» вядома, што  асветніца мела перапіску з Візантыяй. Не будзе пярэчыць гістарычнай  верагоднасці думка, што Еўфрасіння ліставалася  з  суайчыннікамі і братамі  па духу Кірылам Тураўскім, Кліментам  Смаляцічам, з аўтарам «Слова пра паход Ігаравы».

Информация о работе Ефросинья Полоцкая