Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Ноября 2011 в 22:49, реферат
У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі металічнымі рэчамі - спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя.
Аднак цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далёка, таму медных і бронзавых вырабаў у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна ўпрыгажэнні, сустракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, шылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні - наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі.
У VI ст. невялікія,
але добра ўзброеныя групы
славянскага насельніцтва, у якіх,
мяркуючы па знаходках, пераважалі мужчыны-ваяры,
распачынаюць рух на поўнач ад Прыпяці
да Дняпра і яго прытокаў, у далёкае Падзвінне.
Сляды пажараў на некаторых гарадзішчах
штрыхавікоў і днепра-дзвінцаў сведчаць
аб тьш, што гэта пранікненне не абыходзілася
без сутыкненняў.
Верагодна, што
прышлыя людзі з-за Прыпяці паспрыялі
фарміраванню на большай частцы Беларусі
дзвюх роднасных культур - банцараўскай
(па гарадзішчы каля в.Банцараўшчына пад
Мінскам) і калочынскай (па гарадзішчы
і селішчы на Гомельшчыне). Для іх старажытнасцяў
характэрныя пераважна балцкія рысы, аднак
тут ужо выяўляецца і ўплыу славянскага
свету.
Насельніцтва
банцараўскай культуры, як і калочынскай,
жыло на неўмацаваных паселішчах, будуючы
там наземныя жытлы і паўзямлянкі.
Гарадзішчы сваіх папярэднікаў яны
выкарыстоўвалі як сховішчы ў час небяспекі,
ператварыўшы іх у сапраўдныя земляныя
замкі. Развіццё гаспадаркі, змешванне
насельніцтва ў час міграцый, суіснаванне
прышлых людзей з абарыгенамі вялі да
паступовага ператварэння родавай абшчыны
ў суседскую. Перасяленні ж у гэты час
з гарадзішчаў у вёскі могуць сведчыць,
што адпала неабходнасць кожнаму калектыву
клапаціцца пра сваю бяспеку. Такое магло
здарыцца пры існаванні калектыўнай абароны
на вялікай прасторы пры пэўных формах
дзяржаўнай арганізаванасці.
Пра існаванне зачаткавай дзяржаўнасці ва ўсходніх славян яшчэ даполацкай эпохі некаторыя даследчыкі гавораць даўно. Пра гэта, акрамя знікнення ўмацаванняў вакол родавых паселішчаў, могуць сведчыць знаходкі аздабленняў, якія належалі асобам выключнага сацыяльнага становішча, шматлікія ўзбраенні з некаторых гарадзішчаў, дзе магла жыць княская дружына. Адзначым, што і само паняцце "князь" у значэнні военачальнік, правіцель было вядома славянам яшчэ да іх рассялення, гэта значыць да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя. Неабходна памятаць, што і суседнія са славянамі германскія плямёны, тыя ж готы, яшчэ ў пачатку тысячагоддзя ведалі каралеўскую ўладу, часам моцную і спадчынную.
Информация о работе Бронзавы і жалезны вякі на беларускіх землях