Бронзавы і жалезны вякі на беларускіх землях

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 18 Ноября 2011 в 22:49, реферат

Краткое описание

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з першымі металічнымі рэчамі - спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя.
Аднак цэнтры старажытнай металургіі знаходзіліся далёка, таму медных і бронзавых вырабаў у край трапляла мала і цаніліся яны вельмі высока. Гэта былі пераважна ўпрыгажэнні, сустракаліся таксама сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, шылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні - наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі.

Содержимое работы - 1 файл

Бронзавы і жалезны вякі на беларускіх землях(отработка).doc

— 68.00 Кб (Скачать файл)

Бронзавы і  жалезны вякі на беларускіх землях 

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. жыхары Беларусі пазнаёміліся з  першымі металічнымі рэчамі - спачатку меднымі, затым і бронзавымі. Такім  чынам, у нашай першабытнай гісторыі наступіў бронзавы век, які працягваўся амаль паўтара тысячагоддзя.  

Аднак цэнтры старажытнай  металургіі знаходзіліся далёка, таму медных і бронзавых вырабаў у  край трапляла мала і цаніліся яны  вельмі высока. Гэта былі пераважна  ўпрыгажэнні, сустракаліся таксама  сякеры, наканечнікі дзідаў, далоты і цяслы, шылы, зрэдку нават мячы. Пераважная ж большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмню. Больш таго, у яго апрацоўцы былі зроблены ўдасканаленні - наносілася доўгая струменьчатая рэтуш, ад чаго рэжучыя і колючыя краі рабіліся асабліва вострымі.  

У бронзавым  веку шырока распаўсюдзілася ўмельства  шліфаваць камень і высвідроўваць  у вырабах з крышталічных парод  адтуліны для рукаятак. Амаль на кожным паселішчы гэтага часу можна  знайсці сякеры-кліны, сякеры і матыкі са свідраваннямі, булавы. Свідравальны станок стаў другім пасля лука механізмам, які вынайшаў чалавек.  

Адной з самых  характэрных адзнак бронзавага веку на Беларусі стала паўсюднае з'яўленне  пласкадоннага глінянага посуду. Значыць, у інтэр'еры жытла ўжо  былі дашчаныя паліцы і сталы, а таксама агнішчы з роўным чэранем. Посуд стаў разнастайны. Вядомы гаршкі, збаны, міскі, кубкі, цадзілкі. Гэта сведчыць аб росце побытавай.культуры.  

Новая эпоха  азнаменавалася значнымі поспехамі  ў гаспадарцы. Земляробства і жывёлагадоўля  з дапаможных заняткаў ператварыліся, асабліва ў пазнейшы час, у вядучыя. Патрэба у вялікай колькасці сякер для высечкі лясоў выклікала росквіт крэмнездабываючай справы на краснасельскіх шахтах. Больш распаўсюджанымі сталі прадзенне і ткацтва, пра што гавораць знаходкі гліняных праселак ддя верацёнаў і кроснаў, адбіткі тканіны і пляцёнкі на кераміцы.  

Земляробства  і жывёлагадоўля, першабытная металургія і крэмнездабыча спрыялі зараджэнню маёмаснай няроўнасці, вылучалі мужчыну  перад жанчынай у сацыяльна-гаспадарчым жыцці роду і племя. Ужо ў раннебронзавых пахаваннях з Дняпроўя сустракаюцца надзвычай багатыя пахаванні мужчын-ваяроў з вялікай колькасцю медных і бронзавых рэчаў, з імпартаванымі бурштынавымі і шклянымі упрыгажэннямі. Пры жыцці нябожчыкі, відавочна, займалі выключнае становішча сярод супляменнікаў, маглі быць першымі сярод старэйшым, военачальнікамі, мелі пэўную ўладу ў акрузе. Сімваламі такой улады маглі з'яўляцца каменныя булавы. Усё гэта дае магчымасць гаварыць аб існаванні сталага патрыярхальнага ладу і зараджэнні родаплемянной арыстакратыі. Бронзавы век - час узнікнення першых дзяржаў у Міжземнамор'і. Як бачым, і на Беларусі існавалі элементы пераддзяржаўнай грамадскай арганізаванасці.  

Назапашванне  пэўных багаццяў, імкненне авалодаць  самымі ўрадлівымі землямі або крамянёвымі радовішчамі вялі да пашырэння міжплемянных узброеных сутычак, якія маглі перарастаць у зацятыя і працяглыя войны. Стваралася зброя, прызначаная не на звера, а на чалавека, - мячы, баявыя сякеры, шыпастыя наканечнікі стрэл.  

Нераўнамернасць развіцця розных рэгіёнаў, попыт на карысныя выкапні, якія таксама залягаюць  вельмі нераўнамерна, спрыялі развіццю абмену. З Беларусі ў Прыбалтыку ішоў крэмень, у адваротным кірунку - бурштын. Пераважна каўказскага  і прыкарпацкага паходжання нашы першыя металы, а ўпрыгажэнні са шклопадобнай масы траплялі аж з усходніх берагоў Міжземнага мора.  

Новыя формы  гаспадарання, з'яўленне прышлага насельніцтва вялі да змен і ў духоўным жыцці. У пачатку эпохі памерлых пачалі хаваць у магільных ямах, нярэдка насыпаючы над імі курганы. З сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н.э., пад уплывам земляробча-жывёлагадоўчых культаў, звязаных з абагаўленнем сонца і агню як жыватворных сіл, распаўсюджваецца звычай спальвання нябожчыкаў, які на Беларусі пратрымаўся больш за два з паловай тысячагоддзі - аж да ўсталявання хрысціянства. На некаторых стаянках знойдзены рэшткі адмысловых бажніц. Культавыя абрады ў іх ужо маглі практыкаваць "прафесіяналы" - язычніцкія святары.  

У бронзавым  веку працягвала развівацца мастацтва. Багатымі арнаментамі пакрываўся посуд, у тым ліку і магічнымі фігуркамі плоднасці, агню і нябесных свяціл - трохкутнікамі, крыжамі, нават свастыкамі. Пашыраны былі ўпрыгажэнні з костак, бурштыну, медзі. Удзялялася ўвага дасканаласці формы і аздабленню прылад працы і зброі. У паўночнай Беларусі, дзе мацней трымаліся архаічныя традыцыі, з дрэва і косці выразалі выявы людзей, звяроў і птушак.  

Бронзавы век  на Беларусі распачаўся з радыкальнай  змены культурнай і этнічнай сітуацыі. У гэты час на прасторах ад Рэйна на захадзе да сярэдняй Волгі на ўсходзе і ад Швецыі і Фінляндыі на поўначы да цэнтральнай Украіны распаўсюдзіліся ваяўнічыя плямёны, так званыя шнуравікі, характэрнейшымі адзнакамі якіх былі баявыя лодкападобныя сякеры і посуд, аздоблены адбіткамі шнура. Шнуравікі трапілі і на нашу тэрыторыю. Мясцовае насельніцтва пачало паступова змешвацца з імі. У выніку ўтварыўся шэраг культур шнуравой керамікі. Найбольш прадстаўнічай і даследаванай з іх з'яўляецца сярэднедняпроўская, плямёны якой засялялі Беларускае Падняпроўе і суседнія раёны Украіны.  

Яскравым прыкладам  уплыву шнуравікоў і распаўсюджвання  набыткаў новай эпохі сталі плямёны  паўночна-беларускай культуры. Пры  вывучэнні іх стаянак, асабліва на Віцебшчыне, вызначана, што тутэйшыя жыхары пры  захаванні традыцыі лепкі вастрадонных гаршкоў, вырабу інвентару, характэрнага для ляснога неаліту, трымаючыся рэлігійных вераванняў паляўнічых і рыбакоў, паступова вучыліся карыстацца плоскадонным посудам, шліфаваць і свідраваць камень, усё больш успрымалі магічную земляробчую сімволіку, і галоўнае - пазнаёміліся з першымі медна-бронзавымі рэчамі.  

З прыходам шнуравікоў аднавіліся колішнія сувязі між асобнымі рэгіёнамі Беларусі, а таксама  з суседнімі землямі, і асабліва бурштынаноснай Прыбалтыкай. Змешванне  прышлага насельніцтва з тубыльцамі на прасторах Еўропы вяло да паступовага фарміравання этнасаў, ад якіх вядуць паходжанне славяне, балты і германцы.  

К сярэдзіне 2-га тысячагоддзя да н.э. на поўдні Беларусі, а таксама на поўначы Украіны  і на значнай тэрыторыі Польшчы сфарміравалася супольнасць плямён тшцінецкай культуры (названа па паселішчы каля Тшцінца ў Польшчы). Асобныя групы носьбітаў культуры дайшлі ажно да правабярэжжа Нёмана. Тшцінецкае насельніцтва жыло на даволі вялікіх паселішчах у паўзямлянках, вырабляла гладкасценны посуд, было знаёма з металургіяй бронзы. Пра заняткі вытворнымі формамі гаспадаркі сведчаць знаходкі костак свойскіх жывёл, крамянёвыя сярпы, зернецёркі. Лічыцца, што нашчадкі тшцінецкіх плямён месцамі прынялі ўдзел у фарміраванні старажытнага славянскага этнасу.  

У самым канцы  бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаюць утварацца культуры з  гладкасценнай і заштрыхаванай  керамікай, росквіт якіх адбыўся  ў наступную эпоху.  

У 7 - 6-м стагоддзях да н.э. у гісторыі старажытнага грамадства Беларусі наступіла новая і надзвычай важная эпоха - жалезны век. Ён пачаўся са здабычы жалеза з балотнай і лугавой руды. Гэта сыравіна была шырока распаўсюджана, а яе перапрацоўка ў невялікіх домніцах не ўяўляла складанасці, таму жалеза хутка і амаль цалкам выцесніла камень. Медзь жа і бронзу пачалі выкарыстоўваць амаль выключна для ўпрыгажэнняў.  

Разнастайныя  і эфектыўныя прылады працы, металічная зброя, развітыя жывёлагадоўля і  падсечна-ворыўнае земляробства паскорылі  гаспадарчае і грамадскае развіццё. Яшчэ больш павялічвалася маёмасная няроўнасць паміж родамі і нават асобнымі сем'ямі. Назапашваюцца багацці. Лішак прадуктаў ідзе на абмен. На Беларусь траплялі імпартныя тавары далёкіх краёў - з грэка-рымскага Прычарнамор'я, ад кельтаў Цэнтральнай Еўропы. У сваю чаргу край быў важным пасрэднікам у гандлі прыбалтыйскім бурштынам. Абмен быў пераважна натуральным - рэч за рэч. Аднак у якасці грошай маглі абарачацца і грэчаскія і рымскія манеты, асобныя знаходкі якіх і цэлыя скарбы трапляюцца на Беларусі.  

Надзейным спосабам захавання набытага ад разрабавання суседзямі стала будаванне вакол паселішчаў умацаванняў з зямлі і дрэва, што ператварала іх у гарадзішчы. Вёскі пачалі размяшчаць на цяжкадаступных узгорках, прырэчных мысах, абводзілі іх валамі і равамі, агарожвалі драўляным парканам або сцяной. За ўмацаваннямі гарадзішчаў знаходзіліся жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы, загоны для жывёлы.  

У жалезным веку тэрыторыю нашага краю засялялі плямёны  розных археалагічных культур, якія розніліся між сабой характарам жылля, асаблівасцямі пахавальнага абраду, формай і арнаментацыяй посуду, упрыгажэннямі.  

Паўднёвы ўсход  Беларусі і прылеглую частку Украіны займалі плямёны мілаградскай культуры (па гарадзішчы каля в.Мілаград на Гомельшчыне). Менавіта яны першыя і пазнаёміліся з жалезам. Мілаградцы жылі на гарадзішчах і ў неўмацаваных вёсках - на селішчах, дзе меліся зямлянкі з агнішчамі, наземныя збудаванні, ямы-склепы. Памерлых хавалі пад невялікімі курганамі або ў грунтовых магілах па абраду трупаспалення - крэмацыі. Для культуры мясцовага насельніцтва характэрны кругладонны посуд, гаршкападобныя праселкі для прадзення і ткацтва і іншы інвентар і ўпрыгажэнні з жалеза, медзі, шкла, керамікі. З культавых рэчаў, якія адначасова з'яўляюцца і творамі мастацтва, унікальнымі прадстаўляюцца гліняныя фігуркі коней. На жыццё мілаградцаў істотны ўплыў аказваў скіфскі свет паўночнага Прычарнамор'я.  

Грэчаскі гісторык Герадот, што жыў у V ст. да н.э., апісвае паўночных суседзяў скіфаў-неўраў. Некаторыя даследчыкі да гэтых неўраў і адносяць носьбітаў мілаградскай культуры. Тым больш што на Беларусі да сёння захаваліся назвы паселішчаў тыпу Наўры, Науране і да т.п.  

У 3-м ст. да н.э. мілаградская культура змянілася зарубінецкай (па могільніку каля в.Зарубінцы на Кіеўшчыне). Зарубінцы занялі гарадзішчы сваіх папярэднікаў, пашырылі іх і  абнавілі ўмацаванні. Жылі таксама  і на селішчах. Жытламі іх былі паўзямлянкі  і наземныя будынкі. Крэміраваныя рэшткі нябожчыкаў хавалі ў невялікіх ямах. Характэрныя знаходкі на помніках зарубінецкай культуры - пласкадонны посуд, спружыністыя шпількі-запінкі. З разнастайных жалезных вырабаў асабліва былі пашыраны сякеры, жалезныя наканечнікі дзідаў і стрэл, сярпы, нажы.  

Зарубінцы і  іх нашчадкі праіснавалі да сярэдзіны 1-га тысячагоддзя н.э.  

У 2-м ст. н.э. паўднёва-заходнюю Берасцейшчыну закранула міграцыя з узбярэжжа Балтыкі і Прычарнамор'я  германскіх плямёнау готаў-гутаў, а  таксама роднасных ім гепідаў. У пошуках новых земляў яны рухаліся старадаўнім бурштынавым шляхам з Віслы на Буг і рабілі, мабыць, разам з мясцовым славянскім насельніцтвам, рабаўнічыя паходы на суседзяў. Не выключана, што менавіта па гэтай прычыне яшчэ і сёння літоўцы сваіх паўднёвых суседзяў славян-беларусаў называюць гудамі, а наш край Гудзіяй.  

Каля тысячагоддзя - з V ст. да н.э. па V ст. н.э. - цэнтральную  і большую частку паўночна-заходняй Беларусі займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, ці штрыхавікі,названай так па характэрным гліняным посудзе. Штрыхавікі жылі амаль выключна на гарадзішчах у вялікіх наземных хацінах слупнай канструкцыі. Памерлых хавалі па абрадзе, які не захоўваў слядоў магіл. Беларускае Падзвінне і верхняе Падняпроўе засялялі плямёны іншай культуры, аднак блізкай па сваім характары культуры штрыхаванай керамікі. Як штрыхавікі, так і днепра-дзвінцы адставалі ў сваім развіцці ад плямёнаў паўднёвай Беларусі. Так, яны запазніліся з авалоданнем жалезаробчай справы, таму на ранніх этапах сваёй гісторыі яшчэ шырока карысталіся каменнымі вырабамі. Больш увагі ўдзялялі паляванню, рыбалоўству, збіральніцтву, лясным промыслам. Адставалі яны і ў сацыяльным жыцці. Вялікія памеры жылля сведчаць пра захаванне архаічнай вялікай сям'і - роду, у той жа час на Палессі асноўнай гаспадарчай адзінкай становіцца невялікая сям'я.  

Сярод носьбітаў  культур жалезнага веку Беларусі вучоныя шукаюць карані сучасных народаў. Найбольш спрэчным з'яўляецца этнічнае вызначэнне паўднёвабеларускіх культур. Мілаградцаў і зарубінцаў адносяць то да старажытных балтаў, то да славян, то да плямён невядомай мовы, што затым растварыліся сярод суседзяў. Аднак маецца шмат сведчанняў, што нашчадкі зарубінцаў ужо мелі сувязь са славяншчынай. Менш спрэчак праштрыхавікоў і днепра-дзвінцаў. Яны засялялі землі, дзе назвы большасці вадаёмаў балцкія, гэта значыць лета-літоўскія. Па гэтай прычыне большасць даследчыкаў насельніцтва жалезнага веку сярэдняй і паўночнай Беларусі лічаць продкамі сённяшніх латышоў і літоўцаў-  

У 455 г. вандалы  зруйнавалі сталіцу калісьці непераможнай Рымскай імперыі. Дым пажараў абвясціў заняпад бліскучай антычнай цывілізацыі, заснаванай на рабаўласніцтве. Аднак агонь, што пажыраў палацы нобіляў і халупы гарадского плебсу, высвеціў набліжэнне новай эпохі ў еўрапейскай гісторыі - сярэднявечча. Беларусь таксама не мінулі тагачасныя бурлівыя падзеі. Развіццё гаспадаркі, масавага перамяшчэнні насельніцтва, уплыў суседніх супольнасцяў паступова трансфармавалі першабытны лад у феадальны. Аднак гэты працэс у нас зацягнуўся на некалькі стагоддзяў.  

Пачатак беларускага  сярэднявечча супаў са славянізацыяй  большай часткі нашага края, чым  закладвалася аснова для фарміравання тут старабеларускага этнасу.  

Грэка-рымскія  аўтары ўпамінаюць пра славян пачынаючы  з I - II стст. Аднак пакуль што цяжка на падставе археалагічных матэрыялаў вызначыць межы іх першапачатковага рассялення. Але ў V - VI стст. славяне, падхопленыя вірам вялікага перасялення народаў, здзейснілі імклівую экспансію да ўсходняй Германіі, Балтыкі, на берагі Чорнага і Адрыятычнага мораў. Іх паселішчы і могільнікі з крэмацыяй памерлых, аб'яднаныя археолагамі ў пражскую культуру (па могільніку каля сталіцы Чэхіі), з'яўляюцца і на паўднёвым захадзе нашага Палесся. Людзі тут жылі ў вёсках, часам вялікіх, якія месцамі абводзіліся драўляна-землянымі ўмацаваннямі. Жытламі былі паўзямлянкі з печкамі-каменкамі на покуце.  

Тагачасная славянская культура не вылучалася багаццем, адмысловымі  ўпрыгажэннямі, прывазнымі рэчамі - разгромленыя варварамі паўднёвыя прыморскія гарады ўжо не распаўсюджвалі свой добратворны ўплыў на поўнач. Аднак славяне мелі даволі высокі ўзровень гаспадаркі, дзе дамінавалі ворнае земляробства на выгарынах і стараполлі і жывёлагадоўля з перавагай у статку кароў. Нават зерне на муку яны перараблялі не на зерняцёрках, а ў жорнах. А яшчэ славяне вылучаліся вялікай жыццёвай энергіяй, якая давала імпэт іх распаўсюджванню на вялізныя прасторы Еўропы.  

Информация о работе Бронзавы і жалезны вякі на беларускіх землях