Беларусь в составе Росийской импеии в конце 18 - первой половине 19 века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2012 в 12:42, контрольная работа

Краткое описание

Палітычная і сацыяльна-эканамічная слабасць Рэчы Паспалітай абумовіла падзел гэтай дзяржавы паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Беларускія землі, дзе пражывалі ў гэты час каля 3 млн чалавек, увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Гэта падзея стала галоўным паваротным пунктам у гістарычным лёсе беларускага народа, аказала ўплыў на яго далейшае грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё.

Содержимое работы - 1 файл

контрольная.docx

— 36.95 Кб (Скачать файл)

26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно  адбылася генеральная бітва з  удзелам 134 тыс. французскіх і  155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Абодва бакі панеслі велізарныя  страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых  i параненых французаў і 46 тыс.  рускiх. Гэта была першая бiтва,  у якой Напалеон не перамог,  але наступальная ініцыятыва  заставалася за ім. Рада рускага  камандавання, якая адбылася ў  с. Філі, прыняла нялёгкае рашэнне  ў мэтах захавання арміі адступіць  і аддаць ворагу старажытную  сталіцу без бою. 2 верасня пачалася  французская акупацыя спаленай  і амаль пазбаўленай жыхароў  Масквы.

На акупіраванай тэрыторыі  Беларусі французы ў кантакце з мясцовай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яшчэ ў чэрвені, жыхары Вільні сустракалi Напалеона  як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармiраваць 100-тысячнае войска, а таксама забяспечваць французаў прадуктамі i фуражом. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi у Вільні Часовага ўрада ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай губернямі, а таксама Беластоцкай вобласцi. Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага ўзору.

Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага  камiсара Бiньёна. Ваенная ўлада (а  са жнiўня – старшынства ў Часовым  урадзе) ускладалася на генералгубернатара Лiтвы Гагендорпа.

У лiпенi вайсковая камiсiя  Часовага ўрада на чале з А. Сапегам  прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiравалася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам прадуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі  кавалерыйскі полк са шляхецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон беларускiх татар. Князь Д. Радзiвiл  за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы  парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал.

Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх) улад было харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брацца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Трасцянкі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Мажаны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У  той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла  кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і прадуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паўднёвыя  раёны краіны, прымушаючы акупантаў  адступаць па імі ж разбуранай смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя часці і групы  вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраванняў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разрабаваны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і  фураж, назапашаныя акупантамі і  іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоплены войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.

Спроба рускiх палкаводцаў  акружыць рэшткi французаў у раене  Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 1416 лiстапада пры пераправе  праз Бярэзiну французаў спасцігла  сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек  тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада  ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж.

Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Аспыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.

 

Вайна прынесла беларускаму  народу вялікія спусташэнні. Амаль  кожны чацвёрты жыхар Беларусі загунуў, разбурана і разрабавана шмат гарадоў. У выніку гэтай вайны амаль напалову скарацілася пагалоўе скаціны і пасяўныя пляцы.

12 снежня Аляксандр І  падпісаў маніфест, які абвяшчаў  “забвение прошлого, всеобщее прощение”.  Улады не сталі пераследваць  ні ўдзельнікаў вайны супраць  Расіі, ні тых, хто працаваў  пры Напалеоне ў органах кіравання.  Гэта выратавала ад спусташэння  маёнткі, прадухіліла эміграцыю.  Дваранства ўладкавала баль у  гонар імператара Расіі ў той  жа зале, дзе некалькі месяцаў  назад быў такі ж баль у  гонар Напалеона.

 

  1. “Разбор шляхты” – комплекс  мерапрыемстваў, праведзеных уладамі Расійскай Імперыі па верыфікацыі і скарачэнню шляхецкага стану былога Вялікага Княства Літоўскага.

 

“Мяжа яўрэйскай аселасці”  – была ўстаноўлена для яўрэйскага насельніцтва ў 1794 годзе. Паводле яе, яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю. Яўрэяў не прымалі на работу ў дзяржаўныя ўстановы, паліцыю, на афіцыйныя пасады ў арміі, на чыгуначны транспарт. Існавала працэнтная норма прыўму яўрэяў у сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Рэкруцкі набор - заклік на падставе царскага ўказу на сталую ваенную службу асоб з падатных саслоўяў (па вызначанай сістэме вылучэння рэкрутаў ) з мэтай стварэння рэгулярнага войска. У 18 ст.войска камплектуецца шляхам рэкруцкіх набораў: з вызначанага ліку сялянскіх двароў браўся адзін рэкрут, які абавязаны быў у якасці радавога несці службу, пакуль дазваляла здароўе. Пазней тэрмін службы быў абмежаваны 25 гадамі. Афіцэрскі склад камплектаваўся з дваран.

 

Вотчынная мануфактура - адна з ранніх формаў капіталістычнай  арганізацыі прамысловасці, пры  якой захоўваецца рамесная тэхніка, але вытворчасць ужо заснавана  на кааперацыі і тэхнічным падзеле  працы сярод працоўных. Вотчынная  мануфактура узнікла ў XVIIст. у маёнтках буйных феадалаў, была разлічана на перапрацоўку прадуктаў сельскай гаспадаркі, якія атрымліваў памешчык у выніку паншчыны. Невялікія вотчынныя мануфактуры былі часцяком працягам традыцый вотчыннага рамяства. Гэты тып мануфактур панаваў у вінакурэнні, палатнянай і суконнай прамысловасці.

 

Амністыя - змякчэнне пакарання  ці вызваленне ад пакарання асоб, асуджаных  судом, а таксама спыненне крымінальнага  пераследу, якое здзяйсняецца на падставе адмысловага акту вярхоўнай улады. Амністыя распаўсюджваецца на катэгорыі  грамадзян(агульная амністыя) ці на асобных  грамадзян (прыватная амністыя ці памілаванне).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

Такім чынам, у канцы XVIII – першай палове XIX ст. прыгонніцкія адносіны ўсё больш зжывалі сябе, паглыбляўся сацыяльна-эканамічны крызіс.

Асноўная стваральная  сіла - сялянства - працягвала пакутаваць ад цяжкіх феадальна-прыгонніцкіх павіннасцяў. Спробы асобных памешчыкаў па-новаму арганізаваць сельскагаспадарчую вытворчасць агульнай карціны не змянялі. Значны размах атрымалі сялянскія выступы супраць прыгнятальнікаў. У гэты перыяд у Беларусі мела месца адносна хуткае развіццё прамысловасці. Узрастаў лік прадпрыемстваў, расла колькасць працоўных, што, у сваю чаргу, абумовіла развіццё гарадоў і гандлю.

Рэлігійна-культурная палітыка расійскага ўрада ў гэты перыяд характарызуецца імкненнем павялічыць ролю праваслаўя ў жыцці народа. Адбылося злучэнне ўніяцкай царквы з праваслаўнай, што ўзмацніла пазіцыі апошняй. Далейшыя змены адбываліся і ў беларускай нацыянальнай культуры, ажыццяўлялася яе якасна новая пераарыентацыя. Замест польскага паступова ўзмацняўся рускі культурны ўплыў. Узмоцнена прапагандаваліся ідэі адзінства ўсходняга славянства. Развіваліся свецкая адукацыя, літаратура і мастацтва, у якіх знаходзілі адлюстраванне духоўнае жыццё беларускага народа, рост яго нацыянальнай самасвядомасці. Шматлікія беларусы сваёй творчасцю ўзбагачалі сусветную культуру.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Літаратура:

  1. Очерки истории Беларуси: учеб. пособие/ П.Г.Чигринов. – 3-е изд., испр. – Минск: Выш.шк., 2007.-463с.
  2. История Беларуси: в контексте мировых цивилизаций: Учеб. пособие/ В.И.Голубович; под. ред. В.И.Голубовича, Ю.М.Бохана.- Минск: Экоперспектива, 2008.-464с.
  3. Гісторыя Беларусі ў 2 частках. Частка 2. XIX – XX стагоддзі: Курс лекцый/ П.І.Брыгадзін, У.Ф.Ладысеў, П.І.Зялінскі і інш.- Мн.:РІВШ БДУ, 2002 – 656с.
  4. Асіноўскі, С.М. Што раньш было…/С.М.Асіноўскі.- Мінск: Беларусь, 2008.-207с.
  5. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя  дзяржавы і правы Беларусі. Мінск, 2003.

 


Информация о работе Беларусь в составе Росийской импеии в конце 18 - первой половине 19 века