Беларусь в составе Росийской импеии в конце 18 - первой половине 19 века

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 21 Марта 2012 в 12:42, контрольная работа

Краткое описание

Палітычная і сацыяльна-эканамічная слабасць Рэчы Паспалітай абумовіла падзел гэтай дзяржавы паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Беларускія землі, дзе пражывалі ў гэты час каля 3 млн чалавек, увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Гэта падзея стала галоўным паваротным пунктам у гістарычным лёсе беларускага народа, аказала ўплыў на яго далейшае грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё.

Содержимое работы - 1 файл

контрольная.docx

— 36.95 Кб (Скачать файл)

МИНИСТЕРСТВО СПОРТА И  ТУРИЗМА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

 

УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ  УНИВЕРСИТЕТ ФИЗИЧЕСКОЙ КУЛЬТУРЫ»

Кафедра философии и истории

 

 

 

 

 

 

Контрольная работа

па “Гісторыі Беларусі”

на тэму №12 “Беларусь у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – першай палове XIXст.”

 

 

 

 

 

 

 

 

Выполнила:

студентка 1-го  курса з/о

факультета ОФКиТ

группы 015

Курец Наталья

Анатольевна

 

 

 

 

 

 

Минск 2011

Змест

 

Уводзіны 

  1. Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і прававыя пераўтварэнні царскага ўрада на беларускіх землях. Канфесійная палітыка.
  2. Эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у канцы XVIII – першай палове XIX ст. Узмацненне прыгону,фарміраванне нацыянальнага рынку, спецыфіка беларускай вытворчасці.
  3. Падзеі вайны 1812 г.  ў Беларусі. Адносіны прадстаўнікоў розных саслоўяў да акупацыйнай улады.
  4. Дайце вызначэнне наступных паняццяў: “разбор шляхты”, “мяжа яўрэйскай аселасці”, рэкруцкі набор, вотчынная мануфактура, амністыя.

Заключэнне 

Літаратура  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Палітычная і сацыяльна-эканамічная  слабасць Рэчы Паспалітай абумовіла  падзел гэтай дзяржавы паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Беларускія землі, дзе пражывалі ў гэты час каля 3 млн чалавек, увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Гэта падзея стала галоўным паваротным пунктам у гістарычным лёсе беларускага народа, аказала ўплыў на яго далейшае грамадска-палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. З канца XVIII ст. пачынаецца новы этап гісторыі Беларусі, але цяпер ужо ў складзе Расійскай імперыі.

Царскі ўрад адразу ж правёў рад мерапрыемстваў па замацаванню  свайго панавання на далучаных землях. На беларускіх землях былі распаўсюджаны  агульныя пранцыпы расійскага кіравання. З гэтай мэтай у 1796 годзе былы праведзена адміністрацыйная рэформа. У Беларусі былі створаны наступныя  губерні: Беларуская ( у яе склад  увайшлі Полацкая і Магілёўская  з губернскім горадам Віцебскам(каля 16000 чалавек) і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек; Мінская з губернскім г.Мінскам (15626 чалавек) і насельніцтвам каля 800тыс. Чалавек і Літоўская (у яе ўвайшлі Слонімская і Віленская) з губернскім г.Вільня (каля 25000 чалавек) і насельніцтвам каля 1,6млн чалавек.

У 1801 г. у выніку новага адміністрацыйнага  дзялення Беларуская губерня дзялілася  на Магілёўскую і Віцебскую. Яны  ўвайшлі ў склад Беларускага  генерал-губернатарства. Літоўская  губерня дзялілася на Гродзенскую  і Віленскую, якія ўтварылі разам  з Мінскай губерняй Літоўскае  генерал-губернатарства. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору. Магнаты і шляхта у сваёй большасці прынеслі прысягу  царскай уладзе, не жадаючы губляць  уласнасць.

Значнай уступкай царызму  месным феадалам з’яўлялася захаванне  на далучаных землях Беларусі ў якасці асноўнага закону III Статуту ВКЛ. Таму губерні дзяліліся на паветы, якія ўзначальваліся старастамі, засталіся ранейшымі сістэма меснага кіравання і судзебныя органы. Суддзі выбіраліся з месных шляхцічаў.

На беларускія губерні  распаўсюджвалася “Грамота на права  и привилегии городам Российской империи” ад 21 красавіка 1785 г. Паводле  яе усё гарадское насельніцтва падзялялася  на шэсць катэгорый: знакамітых грамадзян, купцоў, іншагародніх і замежных госцяў, цэхавых, абывацеляў і пасадскіх законам прадугледжвалася стварэнне выбарных органаў кіравання ў гарадах: распарадчага - гарадской думы і выканаўчага – шасцігалоснай думы, у якую абіраўся адзін прадстаўнік (галосны) ад кожнага разраду. Узначальваў думу выбарны гарадскі галава. Грамата касавала ў беларускіх гарадах юрыдыкі, г.зн. юрысдыкцыю феадалаў над тымі грамадзянамі, якія пражывалі на іх землях.

Усё насельніцтва беларускіх зямель прыводзілася да прысягі. Асобам, якія не жадалі прысягаць новай уладзе, было загадана ў трохмесячны тэрмін выехаць за межы Беларусі. Ім дазвалялася  за гэты час прадаць сваю маёмасць. У іншым разе, па заканчэнні назначанага  тэрміну, яна перадавалася казне. Большая  частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу царскай уладзе, бо не жадала губляць сваю маёмасць.

Дваранству былі захаваны амаль усе да гэтага існаваўшыя правы  і прывілеі. Адзінае, што было ліквідавана, дык гэта бескантрольная самастойнасць феадалаў. Шляхта губляла правы на канфедэрацыі, утрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей. Усе астатнія правы заставаліся за ёй.

У жніўні 1800г. быў прыняты  ўказ, які ўпершыню ўводзіў пэўны  двухгадовы тэрмін для “адшукання доказаў на дваранства”. Сакавіцкі  ўказ 1812г. патрабаваў прызнаваць дваранства толькі за тымі асобамі, чые продкі былі ў ім зацверджаны. Да моманту  канчатковага доказу шляхцічы заходніх губерняў падлягалі акладу, не мелі права мяняць месца жыхарства.

У лютым 1828г. быў выданы ўказ, які патрабаваў узмацнення кантролю і строгага наказання віноўных, “бо  заўважаны шматлікія злоўжыванні  у дэпутацкіх сходах у далучаных  ад Польшчы губернях”.

Канфесійная палітыка. Асноўным яе зместам было аднаўленне страчаных  пазіцый праваслаўя. Аднак формы  і метады дасягнення галоўнай мэты ў часы праўлення Аляксандра І  і Мікалая І былі неаднолькавымі. Нягледзячы на сваё пануючае становішча, праваслаўная царква знаходзілася ў  цяжкім маральным і матэрыяльным стане. Веруючымі былі прыгонныя  сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Шырокай  свабодай карысталася каталіцтва і  пратэстантызм. З дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія міссі. Полацкі езуіцкі калегіум загадам ад 12 студзеня 1812 г. быў уведзены ў ранг акадэміі з правамі ўніверсітэта. Толькі пасля вайны 1812г., у ходзе  якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага  духавенства напалеонаўскай адміністрацыі, езуіты былі выдвараны з Расіі, а  іх маёмасць канфіскавана. Была зачынена і Полацкая акадэмія.

Атывізцыя каталіцызму адбілася на становішчы уніяцкай царквы Беларусі. Здараліся выпадкі гвалтоўнага захопу католікамі уніяцкіх храмаў. Значную шкоду аўтарытэту уніяцкай царквы нанеслі базыліяне, прыхільнікі далейшай лацінізацыі царкоўнай уніі. Польская гісторыя, мова і літаратура былі асноўнымі прадметамі базыліянскіх школ. Аднак у 1822г. міністр духоўных спраў і народнай асветы князь А.Галіцын прапанаваў уніяцкаму дэпартаменту закрыць базыліянскія манастыры, якія знаходзіліся ў населеных пунктах з праваслаўным насельніцтвам. У выніку ў беларускай базыліянскай правінцыі засталося 18 манастыроў, у Літоўскай – 12. Уніяцкаму духавенству было перададзена аля 600 душ сялян і больш за 14 тыс. Дзесяцін зямлі.

У канцы 20 – пачатку 30 –х гг. Была праведзена царкоўная рэформа, якая карэнным чынам змяніла становішча праваслаўнай царквы ў Расійскай  імперыі. Мянялася адначасова становішча праваслаўнай царквы і ў Беларусі. У 1827 – 1830 гг былі праведзны мерапрыемствы, скіраваныя на рэфармаванне уніяцкай царквы і збліжэнне яе з праваслаўем. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, і уніяцкая епархія рэарганізавана ў Беларускую і Літоўскую. У базыліянскія манастыры загадвалі прымаць толькі адных уніятаў.

У аснову уніяцкага веравызнання была пакладзена прваслаўная сістэма  навучання. У Віленскую каталіцкую семінарыю забаранялася прымаць  уніятаў. Для іх была створана асобная  семінарыя у Жыровічах. Адначасова адбывалася ачышчэнне уніяцкай царквы ад лацінскіх абрадаў.

Польскае паўстанне 1830 – 1831гг.вызначыла лёс уніяцкай царквы. Для узмацнення пазіцый праваслаўя на Беларусі ў 1833 была створана Полацкая епархія.

У маі 1835г. быў заснаваны  Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, у рамках якога была сканцэнтравана ўся дзейнасць па аб’яднанню дзвюх канфесій.

12 лютага ў Полацку  у 1838г. епіскапамі і начальнікамі  духавенства быў падпісаны “Саборны  акт” аб аб’яднанні цэркваў  і напісана прашэнне на вышэйшае  імя. 25 сакавіка “сінадальны ўчынак”зацвердзіў  Мікалай І. Уніятам былі пакінуты  тыя абрады і звычаі, якія не  супярэчылі сутнасці праваслаўя.

Усяго ў 1839г. аб’ядналіся  каля 1607 прыходаў і больш 1млн 600тыс  чалавек. Аднак у 1839 г. унія была ліквідавана  не ўсюды. Уніяты засталіся ў Хомскай епархіі. Аб’яднанні на гэтай тэрыторыі адбыліся ў 1878 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. У канцы XVIII – першай палове XIX ст. на беларускіх землях праходзіў працэс разлажэння  феадальна-прыгонніцкіх адносін і фарміравання новага капіталістычнага ладу. Новыя формы гаспадарання выяўляліся ў росте таварнасці сельскай гаспадаркі, павелічэнні колькасці вольнанаёмных працоўных, развіцці ўнутранага і знешняга рынку.

Дамінантным сектарам эканомікі  на той час з’яўлялася сельская гаспадарка, развіццё якой тармазілася  шматлікімі феадальнымі перажыткамі. Асобныя абшарнікі ў сваіх  маёнтках сталі выкарыстоўваць прагрэсіўныя еўрапейскія методыкі па рацыянальным вядзенні сельскай гаспадаркі. З-за мяжы запрашаліся аграномы, выпісвалалася  сельскагаспадарчая тэхніка, сартавое зярно, буйная рагатая скоціна. Актыўна ўводзілася праца наёмных рабочых.

У 30 – 40 – я гады да 80% прыбытку даваў продаж прадукцыі сельскагаспадарчай вытворчасці, галоўным чынам збожжа, гарэлкі, спірту.

Да 40 – х гадоў XIXст. Адной з прыбытковых культур стала бульба, пасевы якой атрымалі распаўсюджванне у цэнтральных і заходніх рэгіёнах Беларусі. Ён не толькі разам з хлебам стаў галоўным прадуктам харчавання сялян, але і галоўнай сыравінай броварных заводаў. Ў Магілёўскай і Мінскай губернях пачалі сеять цукровыя буракі, адкрываць цукраварныя заводы. Жывёлагадоўля, за выключэннем авечкагадоўлі, у пешай палове 19 ст. яшчэ не стала таварнай галіной.

З мэтай павысіць вытворчасць  гаспадарак уводзіліся чатырохпольныя севаабароты, пасевых кармавых траў. Пачалі ўжывацца жалезныя плугі і  бароны, малацілкі і сеялкі. Пашыралася прымяненне наёмнай працы.

У той жа час дзяржава імкнулася захаваць існаваўшыя прыгонніцкія парадкі. У сувязі з гэтым баларускія сяляне пачалі звяртацц да рашучага пратэсту.  Ён выяўляўся ў падачы скарг уладам, ва ўцёках ад сваіх гаспадароў у  паўднёвыя прычарнаморскія губерні. Найбольш распаўсюджанай формай пратэсту быў адказ ад выканання феадальных павіннасцей, перш за ўсё паншчыны.

Такім чынам, узрастанне ліку сялянскіх хваляванняў прымусіла ўрад

пайсці на шэраг саступак. Мэтай частковых рэформаў у аграрным сектары

стала імкненне ўлад некалькі палепшыць матэрыяльнае становішча сялян,

з адначасовым захаваннем прыгоннага права.

Паскарэнне эканамічнага развіцця было абумоўлена ўдасканаленнем сістэмы шляхоў зносін. Прадаўжалі стварацца водныя маршруты. У 1797 – 1867 гг. Была уведзена ў эксплуатацыю Бярэзінская  водная сістэма, злучыўшая Заходнюю Дзвіну з Днепрам. У 1837 – 1867 гг. быў  мадэрнізаваны і Днепра-Бугскі канал. Разам з тым рачны транспарт  на Беларусі быў развіты слаба  і па водных сістэмах, як правіла, толькі сплаўляўся лес для продажы яго  за мяжу. Больш эфектыўнымі былі сухапутныя гасцінцы. У першай палове 19 ст. уступілі ў строй Варшаўская, Пецярбургска-Кіеўская, Маскоўска-Рыжская дарогі, па якіх ажыццяўлялася рэгулярнае пачтовае паведамленне.

У сферы гандлю хсходнебеларускія  землі арыентаваліся пераважна  на расійскі рынак, а заходнебеларускія  – на польскі і заходнееўрапейскі. Сярод увазных на беларускія землі  тавараў былі прадукты харчавання, цукар, соль, шоўк, галантарэя, прамысловае  абсталяванне і вырабы, а сярод  вывазных – шкляны посуд, мыла, папера, драўніна.

Такім чынам, у абазначаны перыяд на беларускіх землях паскорыўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкага  ладу. Асноўнымі прызнакамі гэтага сталі: пачатак прамысловага перавароту, паступовы пераход да капіталістычных  метадаў вядзення гаспадаркі, расслаенне сялянства, актывізацыя ўнутранага і знешняга гандлю. Разам з тым палітыка кіравання Расійскай імперыі, накіраваная на захаванне ранейшых эканамічных і сацяльных адносін, істотна тармазіла паступальнае развіццё краіны, што не толькі абвастрала ўнутраныя супярэчнасці, але і падрывала яе пазіцыі ў свеце.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывяла гэтыя дзяржавы да вайны.

       12 чэрвеня 1812г. армія Напалеона пераправілася праз Нёман у раёне Коўна і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы.

Звычайна Напалеон  iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моцныя ар’ергардныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. У жнiўні пад Смаленскам Напалеон выйграў першую буйную бiтву, але войскі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў.

Информация о работе Беларусь в составе Росийской импеии в конце 18 - первой половине 19 века