Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 19:46, реферат
Пры напісанні рэферата, галоўнай крыніцай інфармацыі былі “ Нарысы гісторыі Беларусі” ў 2-х частках ( аўтар М. П. Касцюк і інш.). З I часткі былі ўзяты звесткі аб падзеях Лютаўскай рэвалюцыі, а з II- звесткі аб перыядзе паміж рэвалюцыямі і падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама шмат інфармацыі аб Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзята з артыкулу І. Ігнаценка “Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі” ў “Беларускім гістарычным часопісе” (1997 г., № 4). Выкарыстоўваліся некотарыя іншыя крыніцы, якія напісаны ў змесце.
Рэвалюцыя
зламала стары парадак, які існаваў
у краіне, але яе кіраўнікі не ведалі,
якім будзе новы парадак і як яго будаваць.
Перадумоў, пра якія пісаў К.Маркс, для
гэтага ў краіне не было. Як адзначаў англійскі
гісторык Э.Карр, у Расіі быў вельмі малалікі,
амаль неадукаваны пралетарыят, які істотна
адрозніваўся ад пралетарыяту, якому Маркс
адводзіў ролю сцяганосца рэвалюцыі. Гэта
ў поўнай меры адносіцца і да Беларусі
таго часу [ 8, с. 24].
Падзеі лютага 1917 г., якія сталі другім этапам буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
Лютаўская рэвалюцыя карэнным чынам змяніла палітычнае становішча ў краіне. Усталявалася двоеўладдзе. Была звергнута самадзяр’жаўе, народ атрымаў палітычныя свабоды. З турам і ссылак вярталіся тысячы рэвалюцыянераў. У краіне хуткімі тэмпамі ствараліся Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Лютаўская рэвалюцыя выклікала пад’ём працоўных.
Але Лютаўская рэвалюцыя не вырашыла тых супярэчнасцяў, што былі ў аснове крызісу грамадства. Ва ўмовах працягу імперыялістычнай вайны, беспрацоўя, голаду адзіным сродкам выхаду з палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу быў пераход ад буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі да сацыялістычнай, які і адбыўся ў кастрычніку 1917г.
Кастрычніцкая рэвалюцыя карэнным чынам адрозніваецца ад усіх папярэдніх. Яна звергла ўладу капіталістаў і памешчыкаў, устанавіла дыктатуру пралетарыята, ліквідавала капіталізм, знішчыла эксплуатацыю чалавека чалавекам, сацыяльны і нацыянальны гнёт, адкрыла шлях будаўніцтва сацыялізму і камунізму.
У
выніку перавогі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Камуністычная партыя стала пануючай,
а пралетарыят з прыніжанага і эксплуатуемага
класа стаў пануючым. Была створана новая
дзяржава- дзяржава дыктатуры пралетарыята.
Информация о работе Беларусь у падзеях расійскіх рэвалюцый 1917 г.