Беларусь у падзеях расійскіх рэвалюцый 1917 г.

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Октября 2011 в 19:46, реферат

Краткое описание

Пры напісанні рэферата, галоўнай крыніцай інфармацыі былі “ Нарысы гісторыі Беларусі” ў 2-х частках ( аўтар М. П. Касцюк і інш.). З I часткі былі ўзяты звесткі аб падзеях Лютаўскай рэвалюцыі, а з II- звесткі аб перыядзе паміж рэвалюцыямі і падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі. Таксама шмат інфармацыі аб Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзята з артыкулу І. Ігнаценка “Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі” ў “Беларускім гістарычным часопісе” (1997 г., № 4). Выкарыстоўваліся некотарыя іншыя крыніцы, якія напісаны ў змесце.

Содержимое работы - 1 файл

ГОТОВЫЙ РЕФЕРАТ!!!!!!!.doc

— 104.50 Кб (Скачать файл)

      Вайна паставіла працоўных у гранічна цяжкія ўмовы жыцця, выклікала высокі ўзровень палітызацыі насельніцтва. Імкненне да міру стала вызначальнай рысай людскога настрою, абумовіла ўзнікненне антываеннага руху. Патрабаванне справядлівага дэмакратычнага міру знаходзіла падтрымку ў шырокіх масах салдат, рабочых і сялян [ 4, c. 9].

        Сярод насельніцтва, якое засталося  ва ўсходніх раёнах Беларусі, рэвалюцыйную работу вялі бальшавікі, сацыялісты-рэвалюцыянеры, меншавікі з ліку салдат і афіцэраў Заходняга фронту.

      У гэты перыяд адбылася пэўная групіроўка палітычных сіл: стварыўся блок эсэраў з меншавікамі, які падтрымліваў партыю кадэтаў. Лібералы імкнуліся адцягнуць кардынальныя рэформы да склікання Устаноўчага сходу, скіраваўшы намаганні на ўмацаванне ўлады і працяг вайны. Памяркоўныя сацыялісты імкнуліся неяк паскорыць правядзенне рэформ і дамагчыся міру шляхам перамоў. На крайнім левым флангу знаходзілася бальшавіцкая партыя, якая засталася адзінай з усіх палітычных сіл у Расіі, што не была скампраметавана супрацоўніцтвам з Часовым урадам і яго непапулярным курсам.

      Сітуацыя  была гранічна няўстойлівай. Палітычныя крызісы, якія ўзнікалі адзін за другім, усё больш ліхаманілі Часовы ўрад. Выхад з гэтага стану правыя сілы бачылі ў згортванні дэмакратычных свабод, ліквідацыі Саветаў, усталяванні моцнай улады, здольнай навесці парадак, прадухіліць развал краіны [4, с.10]. Але ўстанавіць ваенную дыктатуру ў краіне, якая аказалася пасля Лютаўскай рэвалюцыі самай свабоднай у свеце, было не так проста. Перыяд мірнага развіцця рэвалюцыі пакінуў глыбокі след. Эканамічнае становішча пагаршалася, вайна працягвалася. Незадаволенне народа ўзрастала, давер да палітыкі лібералаў зыходзіў на нішто [ 7, c. 46 ].

      Такім чынам, Лютаўская рэвалюцыя не дала народу таго, што ён чакаў. Першая сусветная вайна працягвалася, народ міру не атрымаў. Сяляне зямлі таксама не дачакаліся. Права на самавызначэнне паднявольным народам не было прадастаўлена. Нягледзячы на тое, што з моманту рэвалюцыі прайшло восем месяцаў, пытанне аб грамадскапалітычным і дзяржаўным ладзе яна не вырашыла. Палярызацыя сіл у грамадстве ўзмацнілася. Левыя радыкальныя сілы імкнуліся да абвастрэння сітуацыі, «давядзення рэвалюцыі да канца», правыя — да навядзення парадку праз усталяванне дыктатуры. Цэнтрысцкія сілы аказаліся вельмі слабымі і разрозненымі, каб забяспечыць плаўны рэфармісцкі шлях наспеўшых пераўтварэнняў і прадухіліць новы сацыяльны выбух. Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з цяжкага крызісу.

      Пасля карнілаўскага мяцяжу стала відавочным, што кадэцка-правасацыялістычная кааліцыя сябе вычарпала. Кадэты, якіх абвінавачвалі ў падтрымцы карнілаўскага мяцяжу, хутка страчвалі крэдыт палітычнага даверу. Гэты крэдыт амаль цалкам перайшоў да партый рэвалюцыйнай дэмакратыі — бальшавікоў, меншавікоў і сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

      Зрух  улева прывёў у верасні да рэальнай магчымасці стварэння дэмакратычнай, як тады гаварылі, аднародна сацыялістычнай улады. Урад з прадстаўнікоў гэтых партый, калі б ён быў створаны, мог бы стаць урадам, здольным ажыццявіць нацыянальную згоду, атрымаць падтрымку большасці насельніцтва. Дэмакратычная нарада, якую склікаў у верасні ЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Выканком Саветаў сялянскіх дэпутатаў, змагла б стварыць такі дэмакратычны ўрад. Аднак правыя меншавікі і эсэры вярнуліся да ідэі, якая ўжо не працавала,— кааліцыі з кадэтамі, што паскорыла працэс іх ізаляцыі ад радыкальна настроеных мас. Бальшавікі 7 кастрычніка выйшлі з Перадпарламента, створанага Дэмакратычнай нарадай, і сталі на шлях аднапартыйнай барацьбы за ўладу. Яны пачалі актыўную падрыхтоўку ўзброенага паўстання, хаця фактычна ўжо 21 і 22 кастрычніка Ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяў на сябе кіраўніцтва гарнізонам, замяніў камісараў, прызначаных урадам. 23 кастрычніка на яго бок перайшоў гарнізон Петрапаўлаўскай крэпасці. Складваліся ўсе ўмовы для новай рэвалюцыі

[ 4, с. 19].

 

          

             Глава 3. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі 

      Падзеі  восені 1917 г. у Расіі былі выкліканы  эканамічным  крызісам  і  імперыялістычнай  вайной, якая ўсё яшчэ працягвалася. У выніку гэтага краіна апынулася перад дылемай: быць або не быць усяму таму, у імя чаго ў лютым 1917 г. пад заклікамі "Мір, хлеб, свабода" пачалася рэвалюцыя.

      Рэальнай  сілай, здольнай пераадолець эканамічны крызіс, закончыць вайну і вывесці краіну з крытычнай сітуацыі, з'яўляўся Саюз рэвалюцыйных рабочых, салдат і сялян. Каб надаць іх жаданням сілу закона, патрэбна было Саветам узяць усю паўнату ўлады як у цэнтры, так і на месцах. Гэта мог зрабіць II Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

      Аднак У.Ленін не быў упэўнены ў суадносінах  сіл на з'ездзе Саветаў на карысць бальшавікоў. Падставай для сумнення была адсутнасць канчатковых звестак пра склад дэлегатаў амаль да таго моманту, калі з'езд пачаў сваю працу. Таму стаўка рабілася на ўзброенае паўстанне.

      У выніку перамогі паўстання рабочых, салдат і матросаў у Петраградзе 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. Часовы ўрад Керанскага быў звергнуты. Уладу ўзяў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і перадаў яе II Усерасійскаму з'езду Саветаў. На з'ездзе быў прыняты Дэкрэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі, аб'яўлены склад новага ўрада — Савета Народных Камісараў на чале з У.Леніным. Падкрэслім, што гэты ўрад лічыўся часовым "впредь до Учредительного собрания".

      У Мінску ў ноч з 25 на 26 кастрычніка  было атрымана паведамленне з Кранштата аб перамозе ўзброенага паўстання. 26 кастрычніка ад імя Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў быў выдадзены загад № 1, у якім паведамлялася, што Савет бярэ ўладу ў горадзе і навакольнай мясцовасці ў свае рукі. Выканкам Савета прапанаваў усім дэмакратычным арганізацыям утварыць Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронту для ажыццяўлення рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Аднак эсэры, меншавікі і прадстаўнікі іншых партый не прынялі прапанову Савета і пачалі фарміраваць свой орган, які назвалі "Камітэт выратавання рэвалюцыі". Узначаліў яго меншавік Т.Калатухін. У распараджэнні Камітэта былі Каўказская дывізія, якая стаяла ў Масюкоўшчыне, і фарміраванні 1-га польскага корпуса генерала Ю.Доўбар-Мусніцкага. Улічваючы абставіны, ВРК звярнуўся па дапамогу да ВРК 2-й арміі. У ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада ў Мінск прыбылі браніраваны поезд, іншыя ўзброеныя фарміраванні з 2-й арміі. Улада Мінскага Савета значна ўмацавалася. Загадам ВРК Камітэт ратавання рэвалюцыі быў расфарміраваны.

      Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу  ў Гомелі, Віцебску, Оршы, Бабруйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку і  іншых гарадах і павятовых  цэнтрах Беларусі, а таксама ў 2-й, 3-й і 10-й арміях Заходняга фронту. Складана развіваліся падзеі ў Магілёве, дзе была Стаўка Вярхоўнага камандавання. Аднак у ноч з 18 на 19 лістапада 1917 г. пад націскам рэвалюцыйных салдат і рабочых Магілёва Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі прадстаўнікі партый эсэраў, меншавікоў, Бунда, прызнаў уладу, якая ўсталявалася ў Петраградзе і ўтварыў Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Той жа ноччу важны апорны ачаг контррэвалюцыі — Стаўка Вярхоўнага камандавання — быў разгромлены. Планы згодніцкіх партый сфарміраваць буржуазны Часовы ўрад пад кіраўніцтвам лідэра партыі эсэраў В.Чарнова праваліліся.

      На  працягу 3 тыдняў на Беларусі, за выключэннем  тэрыторыі, якая была акупіравана германскімі войскамі, завяршыўся пераход улады да Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў [5, с. 25-26].

      II з'езд армій Заходняга фронту, з'езды Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў дамовіліся ўтварыць на Беларусі, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў краіны, спецыфічнае адміністрацыйнае аб'яднанне — Заходняя вобласць і Заходні фронт. 3 гэтай мэтай выканаўчыя органы, абраныя вышэйназванымі з'ездамі, зліліся. 26 лістапада 1917 г. быў утвораны Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамэах). У яго склад увайшлі 100 членаў франтавога камітэта, па 35 членаў выканаўчых камітэтаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў, 11 прадстаўнікоў ад прафсаюэаў, 4 — ад Чыгуначнага саюза і 2 — ад Саюза паштова-тэлеграфных служачых. Быў утвораны выканаўча-распараджальны орган — Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і Заходняга фронту. Старшынёю Аблвыканкамзаха быў абраны М.Рагазінскі, а старшынёю СНК — К.Ландар.

[ 6, c. 99].

      Першыя  крокі Кастрычніцкая рэвалюцыя прайшла без больш або менш значных палітычных цяжкасцей на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму. Галоўная ўвага накіроўвалася на стварэнне адпаведных перадумоў для дзяржаўнага, гаспадарчага і культурнага будаўніцтва.

      Найбольш  важным і неадкладным было пытанне аб спыненні ваенных дэеянняў. ВРК Заходняга фронту дамовіўся з камандаваннем германскіх войск, якія супрацьстаялі Заходняму фронту, аб пачатку перагавораў, аб перамір'і, аб месцы іх правядзення. Была сфарміравана дэлегацыя ад фронту, якая была ўпаўнаважана весці перагаворы з дэлегацыяй германскіх войск. Перагаворы праходзілі ў м. Солы даволі спакойна. 20 лістапада было падпісана перамір'е тэрмінам на 2 месяцы — з 23 лістапада (5 снежня) 1917 г. па 24 студзеня (6 лютага) 1918 г. Было дамоўлена за гэты тэрмін падрыхтаваць пагадненне аб міры.

      Таксама адной з надзвычай важных задач Савецкай улады было правядзенне ў жыццё Дэкрэта аб зямлі [ 3, c. 294]. Але падрыхтоўчая работа выклікала павышаную актыўнасць тых сіл, якія былі зацікаўлены ў тым, каб калі не сарваць, то перашкодэіць паспяховаму правядзенню Дэкрэта ў жыццё. У гэты час у Саветах сялянскіх дэпутатаў, органах мясцовага самакіравання, зямельных камітэтах было шмат правых эсэраў, антысавецкі настроеных спецыялістаў-інтэлігентаў. Многія з іх разам з былымі чыноўнікамі, памешчыкамі, паліцэйскімі пры кожным зручным выпадку імкнуліся стварыць беспарадкі, правакацыі. Так, у Гарадоцкім павеце былі арганізаваны масавыя пажары і грабяжы маёнткаў. Паўсюдна праводзіўся масавы забой жывёлы. Памешчыкі імкнуліся калі не прадаць, то разбурыць пабудовы, знішчыць інвентар.

      Але хоць антысавецкія сілы імкнуліся абвастрыць становішча, зацягнуць ажыццяўленне Дэкрэта аб зямлі, тым не менш работа паступова ўзмацнялася [6, c. 105]. У мэтах найбольш паслядоўнага ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі з’езд сялянскіх дэпутатаў, які адбыўся 18 лістапада 1917 года, вырашыў перавыбраць усе валасныя камітэты, валасныя земскія ўправы, міліцыю. Зямельным камітэтам было рэкамендавана выдзеліць камісіі для ўзяцця на ўлік зямель, іншых угоддзяў, інвентару і размеркавання іх сярод бяднейшых сялян.

      Вельмі  складанай эадачай для Савецкай улады было стварэнне галіновых  органаў кіравання. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі гэтыя функцыі выконвалі гарадскія думы і эемскія органы, якія мелі кадры высокай кваліфікацыі і добрых практыкаў ва ўсіх галінах гаспадаркі і культуры. Сярод рабочых, салдат і сялян такіх кваліфікаваных спецыялістаў не было. На Беларусі забеспячэнне мясцовых органаў кіравання кадрамі вырашалася як шляхам уключэння многімі Саветамі ў сваю структуру існаваўшых органаў самакіравання цалкам, без якіх-небудзь змен, так і шляхам расфарміравання гэтых органаў і ўключэння ў сістэму створаных савецкіх органаў спецыялістаў з расфарміраваных структур. Пасля III Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў гарадскія думы, павятовыя і валасныя земствы былі ліквідаваны і да пачатку лютага 1918 г. Саветы былі арганізаваны і пачалі працаваць у гарадах, павятовых цэнтрах, многіх валасцях і мястэчках.

      Надзвычай актуальным было і нацыянальнае пытанне, якое не было вырашана Лютаўскай рэвалюцыяй. У Грамаце да беларускага народа, якая была выдадзена 27 кастрычніка 1917 г., Вялікая беларуская рада (ВБР) вырашыла склікаць 5 снежня 1917 г. Усебеларускі з'езд для вырашэння пытання аб нацыянальным самавызначэнні Беларусі. Грамата ВБР была негатыўна сустрэта бальшавікамі і іх лідэрамі ў Маскве і на Беларусі. У пэўнай меры такая пазіцыя была вынікам таго, што абласная арганізацыя бальшавікоў, якая бадай на 80% складалася з людзей рускай, украінскай, латышскай, літоўскай, яўрэйскай і іншых нацыянальнасцей, не жадала падымаць гэтае пытанне. Кіраўнікі бальшавікоў лічылі, што беларускай нацыі няма, а таму няма ніякай высновы для пастаноўкі пытання пра нацыянальнае самавызначэнне Беларусі. Другая прычына негатыўных адносін цэнтра да самавызначэння Беларусі была абумоўлена планамі ЦК РСДРП(б) і У.Леніна выкарыстаць яе тэрыторыю для канцэнтрацыі сіл з мэтаю ажыццяўлення экспарту рэвалюцыі на Захад. Невыпадкова ЦК РСДРП(б) настойліва прапагандаваў ідэю аб высокай інтэрнацыянальнай свядомасці рэвалюцыйнага народа, пра быццам бы яго імкненні садзейнічаць развіццю сацыялістычнай рэвалюцыі ў Германіі, Польшчы і іншых краінах. Натуральна, у такой сітуацыі нацыянальнае самавызначэнне Беларусі не магло ўваходзіць у планы ЦК і Савецкага ўрада. Гэтая прычына з'явілася галоўнай, а лінія абласных савецкіх і партыйных органаў на непрызнанне беларускай нацыі з'яўлялася толькі прыкрыццём пазіцыі цэнтра [ 7, c. 78].

Информация о работе Беларусь у падзеях расійскіх рэвалюцый 1917 г.