Автор работы: Пользователь скрыл имя, 23 Ноября 2011 в 19:27, реферат
Другая сусветная вайна, якая пачалася 1 верасня 1939 г., усё далей адыходзіць у глыбіню гісторыі. Ужо сёння 2/3 насельніцтва зямнога шара складаюць людзі, якія нарадзіліся і выраслі ў пасляваенныя гады. Таму надзвычай важна, каб падрастаючыя пакаленні ведалі праўду аб тым, як і чаму ўзнікла вайна, якія сілы вінаватыя ў яе развязванні.
Выяўленне сапраўднай карціны другой сусветнай вайны, прычын яе ўзнікнення дыктуецца яшчэ і тым, што за апошнія гады ў свет выйшла шмат кніг, кінафільмаў, у якіх многія пытанні вайны, ролі Савецкага Саюза ў дасягненні перамогі часам падаюцца павярхоўна, тэндэнцыйна.
Уступ
Беларусь у Другой Сусветнай вайне
Вынікі Другой Сусветнай вайны
Заключэнне
Спіс літаратуры
Вынiкi другой сусветнай вайны
Асноўнымі складаючымі
часткамі руху супраціўлення беларускага
народа фашызму з'яўляюцца барацьба
беларусаў у складзе Чырвонай
Арміі на франтах другой сусветнай
вайны, партызанскі рух, дзейнасць
падпольшчыкаў, неарганізаванае масавае
супраціўленне беларускага
Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыі Беларусі разгарнулася масавая барацьба супраць захопнікаў. Арганізатарамі яе ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі партыйныя органы, кіруючыя партыйныя работнікі, але і радавыя грамадзяне. У першыя дні вайны былі сфарміраваны і пачалі барацьбу з ворагам Беластоцкі партызанскі атрад, Пінскі, якім кіраваў В. Корж, партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік» у Палескай вобласці, які ўзначалілі Т. Бумажкоў і Д. Паўлоўскі. Рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М. Шмыроў (бацька Мінай).
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Яркая старонка гэтай барацьбы — Мінскае падполле, арганізатарамі якога былі I. Казінец, I. Кавалёў, У. Амельянюк, I. Матусевіч. З першых дзён акупацыі горада падпольшчыкі ўчынялі дыверсіі на прадпрыемствах, у фашысцкіх установах, перадавалі ў партызанскія атрады зброю, медыкаменты, звесткі аб руху ваенных эшалонаў, планы размяшчэння ваенных аб'ектаў. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра Беларусі В. Кубэ, падклаўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі А. Мазанік, М. Осіпава, Н. Траян сталі Героямі Савецкага Саюза.
Шырокую
дыверсійную дзейнасць на
Цэнтральным
штабам партызанскага руху
У партызанскіх зонах функцыянавалі падпольныя камітэты Кампартыі і Саветы, сяляне апрацоўвалі і засявалі зямлю, працавалі школы. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый. З мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Аднак ні адна з іх не прынесла фашыстам жаданых вынікаў. Такім чынам, партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным. Дзейнічалі 1255 партызанскіх атрадаў, аб'яднаных у 213 брыгад, якія налічвалі 370 тыс. чалавек, у падполлі дзейнічала 70 тыс. чалавек. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў болmi як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Вызваленне
Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў пачалося ўвосень
1943 г., пасля паспяховага завяршэння
Курскай бітвы. 23 верасня быў вызвалены
першы раённы центр БССР - Камарын.
Асеннезімовае наступленне
Для ажыццяўлення плана аперацыі «Баграціён» прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў. У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк «Нармандыя-Нёман». Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі. Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два разы па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах. Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па напрамках, якія сыходзяцца на Мінск, з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр». Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944 г., а ўжо назаўтра лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групоўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групоўку і вызвалілі Бабруйск. Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы «Мінскі кацёл»). Сем дзён «кіпеў» гэты кацёл, а фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. чалавек забіта, 35 тыс. узята ў палон). Партызаны і падпольшчыкі да прыходу савецкіх войскаў самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў; спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. Да канца ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.
З заканчэннем Другой сусветнай вайны адбываецца хуткае адраджэнне пан’еўрапейскага палітычнага і інтэлектуальнага руху, які разглядаецца як аснова для прадухілення новых узброеных канфліктаў і механізм палітычнага і эканамічнага адраджэння Еўропы.
Да руху
далучаюцца асноўныя фігуры
У траўні
1948 г. у Гаазе праходзіць Еўрапейскі
кангрэс, у працы якога бяруць удзел больш
за 800 уплывовых палітыкаў і эканамістаў
Заходняй Еўропы. Кангрэс прыняў рэзалюцыю,
якая дэкларавала неабходнасць стварэння
наднацыянальных еўрапейскіх органаў
і перадачы ім значнае часткі нацыянальнага
суверэнітэту, а таксама заклікаў да стварэння
Савета Еўропы, і Саюза Еўрапейскай Федэрацыі.
Напрыканцы 40-х гг. еўрапейскі рух меў
ужо шырокі характар і ставіў за мэту рэалізацыю
ідэі еўрапейскага адзінства і падтрымку
розных формаў еўрапейскае інтэграцыі.
Фактычна, Кангрэс 1948 г. вызначыў стратэгію
і кірунак інтэграцыйных працэсаў на бліжэйшае
дзесяцігоддзе.
Заключэнне
Другая сусветная
вайна завяршылася для Беларусi
вызваленнем ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў
i вяртаннем сваёй "роднай" таталiтарнай
савецкай сiстэмы. Аб тым, хто ў беларускiм
доме i на беларускай зямлi сапраўдны гаспадар,
Крэмль напомнiў у 1944—1945 гг. падпiсаннем
пагранiчных пагадненняў з "сатэлiтнай"
Польшчай аб перадачы ёй Беласточчыны
i часткi Белавежскай пушчы. Гэта быў апошнi
падзел Беларусi перыяду 1918—1945 гг. Нават
ганаровы статус дзяржавы — заснавальнiцы
ААН не выратаваў БССР ад чарговага падзелу.
Вялікая Айчынная вайна і германская акупацыя
прынеслі незлічоныя бедствы беларускаму
народу. У гады вайны загінула каля 3 млн
жыхароў рэспублікі, ці кожны трэці (па
СССР страты склалі каля 28 млн чалавек).
Разбуранымі і спаленымі былі 209 гарадоў
і райцэнтраў, 9200 сёл, вёсак, 628 з іх - з жыхарамі.
Разбуранымі былі амаль усе прамысловыя
прадпрыемствы і электрастанцыі, 75% жылога
фонду ў гарадах. Толькі прамыя страты
БССР склалі 75 млрд рублёў у цэнах 1941 г.
Па агульнаму ўзроўню развіцця эканоміка
рэспублікі была адкінута да 1928 г., а па
некаторых галінах - да 1913 г.
Спіс літаратуры
1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І, Брагадзін, У.Ф. Ладысеў, П.І, Зялінскі і інш. - Мн.: РІВШ БДУ, 2002
2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 Люты 1917-1997 г.: Вучэбны дапаможнік / Пад. рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: Універсітэцкае, 1998.
3. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П. Касцюк. І.М. Ігнаценка, У.І. Вышінскі і інш. - Мн.: Беларусь, 1995.
4. Саракавік, І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І.А. Саракавік. - Мн.: Современная школа, 2006.
Информация о работе Беларусь у Другой Сусветнай вайне. Вынікі Другой Сусветнай вайны