Автор работы: Пользователь скрыл имя, 26 Декабря 2011 в 17:12, реферат
Захапіўшы тэрыторыю Беларусі, гітлераўцы ўсталявалі тут акупацыйны рэжым, так званы «новы парадак». Па плане «Ост» меркавалася пакінуць у Беларусі толькі 25% насельніцтвы для выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія 75% падлягалі знішчэнню ці высыланню. Было ўсталявана новае адміністрацыйнае дзяленне Беларусі. Усходняя частка была аднесена да «вобласці армейскага тылу». Улада тут ажыццяўлялася ваеннымі і паліцэйскімі органамі, падпарадкаванымі штабу групы войскаў «Цэнтр». Паўднёвая частка Беларусі па лініі 20 км паўночней чыгункі Брэст-Гомель была аднесена да рэйхскамісарыята Ўкраіны. Паўночна-усходнюю частку немцы ўключылі ў склад Прусіі і генеральнай акругі «Літва». Пакінутая 1/3 тэрыторыі Беларусі - Баранавіцкая, Вілейская, Менская (без усходніх раёнаў), паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей - увайшла ў склад генеральнай акругі Беларусь, які быў уключаны ў рейсхкомиссариат «Остланд» з рэзідэнцыяй у г. Рызе і паасобны на 10 акруг. На чале гэтых акруг стаялі нямецкія службоўцы (гебiтскaмiсары). Дапаможную ролю гулялі мясцовыя ўстановы - управы, на чале якіх стаялі прызначаныя гітлераўцамі бургамістры, старасты, войты.