Автор работы: Пользователь скрыл имя, 28 Апреля 2012 в 20:41, научная работа
Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.
У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі.
Уступ ………………………………………………………………….3
Гісторыя беларускай лексікаграфіі …………………………………4
Слоўнікі беларускай мовы …………………………………………..14
Заключэнне …………………………………………………………...18
Спіс літаратуры ………………………………………………………19
Дадатак ………………………………………………………………..20
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Кафедра беларускай і рускай моў
Лексікаграфія беларускай мовы
Мінск, 2012
Змест
Уступ ………………………………………………………………….3
Гісторыя беларускай лексікаграфіі …………………………………4
Слоўнікі беларускай мовы …………………………………………..14
Заключэнне …………………………………………………………...18
Спіс літаратуры ………………………………………………………19
Дадатак ………………………………………………………………..20
Уступ
Лексікаграфія (грэч. lexikos- які датычыць слова і grapho- пішу) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання слоўнікаў.
У развіцці слоўнікавай справы на Беларусі вучоныя вылучаюць тры перыяды: даслоўнікавы, ранні слоўнікавы і перыяд развітой лексікаграфіі.
У даслоўнікавы перыяд (XIII – XV стст.) працамі, блізкімі да лексікаграфічных, былі гласарыі, або словапаказальнікі, – вытлумачэнні асобных “цяжкіх” слоў старажытнага тэксту, якія выносіліся на палі рукапісу. Вядомы рускі гласарый, датаваны 1282 годам, які апісваў 174 старажытнарускія, грэчаскія і старажытнаславянскія словы.
Другі перыяд пачынаецца тады, калі глосы дзеля зручнасці збіраюць у спецыяльныя рукапісныя зборнікі (гласарыі), якія называліся ў той час лексіконамі. Самыя раннія слоўнікі ўсходніх славян – старабеларускія і стараўкраінскія працы – гэта “Лексіс” Л. Зізанія (1596) і “Лексіконъ” П. Бярынды (1627). Яны мелі перакладны характар.
Са станаўленнем нацыянальнай літаратурнай мовы пачынаецца перыяд развітой беларускай лексікаграфіі. Сучасная слоўнікавая справа падзяляецца на тэарэтычную і практычную лексікаграфію, размежаванне якой адбылося яшчэ ў ХІХ ст., калі з’явіліся першыя рэцэнзіі і гісторыка-тэарэтычныя работы пра слоўнікі Л. Зізанія, П. Бярынды.
Гісторыя беларускай лексікаграфіі
Лексікаграфія ўзнікла ў сувязі з патрэбамі грамадства і вядзе свой пачатак ад тых ранніх элементаў слоўнікавай працы, якія зарадзіліся ў асяроддзі кніжнікаў яшчэ ў старажытныя часы. Да ліку такіх першапачатковых элементаў лексікаграфінай дзейнасці, калі гаварыць у самых агульных рысах, адносілася лексічная праўка царкоўных тэкстаў, сінанімічная замена цяжкіх для разумення слоў у кнігах рэлігійнага зместу, тлумачэнне пры дапамозе глос незразумелых слоў і цэлых выразаў.
Галоўнай умовай для ўзнікнення лексікаграфіі, як аб гэтым сведчыць само дадзенае слова, было развіццё піьменнасці і пашырэнне кніжнай справы. А паколькі пісьменнасць у розных народаў складалася неадначасова, то, зразумела, і працэсс фарміравання лексікаграфіі не мог адбыцца ў адзін і той жа час. Гэтым і абумоўлеваецца неабходнасць даследаванняў пытанняў гісторыі лексікаграфіі ў неадрыўнай сувязі з гісторыяй грамадскага і культурнага развіцця таго народа, якім яна створана і якому яна належыць.
У славянскіх жа землях стварэнне слоўнікаў пачалося ў нашу эру. Але адсутнасць верагодных звестак па гэтым пытанні не дае магчымасці дакладна вызначыць час зараджэння лексікаграфіі ў славян. Можна толькі меркаваць, што ў сербскага народа лексiкаграфiя не магла ўзнiкнуць раней XII ст., у чэхаў — раней XIII ст., у палякаў — раней XIV ст., iнакш кажучы, раней таго часу, калi адбылося замацаванне мовы пiсьменнасцю ў гэтых народаў на сваёй аснове.
Значна раней стварыў сваю пiсьменнасць i распачаў лексiкаграфiчную дзейнасць рускі народ. «Карсунскія кнiгi» IX ст., Гняздоўскі надпiс на амфары, які адносіцца да першай чвэрцi Х ст., а таксама апошнія даследаванні рукапісных помнiкаў старэйшай пары, належачыя акадэмiку С. П. Абнорскаму, сведчаць аб існаванні ў Старажытнай Pyci пiсьмовай культуры задоўга да Х ст. А глосы ў «Изборніку Святослава» 1073 г. гавораць аб тым, што лексікаграфічная традыцыя на рускай зямлі налiчвае без малога дзевяць стагоддзяў.
Даўно зарадзілася слоўнiкавая праца i ў беларускага народа, ва ўсякім разе не пазней XVI ст. Гэта пацвярджаюць глосы Ф. Скарыны, слоўнікi - прыточнiкi i «Лексiс» Л. 3iзанiя, выдадзены ў Вільні ў 1596 г.
На першы погляд здавалася б, што сама тэма — «гісторыя беларускай лексікаграфіі» даволi яскрава акрэслівае тыя крыніцы, якія неабходны для яе асвятлення. Разважаючы наогул, можна было б сказаць, што «лексiкаграфічныя крынiцы» складае запісаная лексіка. На карысць такому разважанню нібы гаворыць змест самога слова «лексікаграфія».
Аднак лексіка сама па сабе — гэта толькі аб'ект для дзейнасці лексiкографа; лексікаграфiчныя ж крыніцы — гэта вынік пэўнай працы лексікографа. Атаясамліваць у дадзеным выпадку дзве зусiм розныя рэчы нельга.
Памылкова было б i так сцвярджаць, што лексікаграфічнымі крынiцамi з'яўляюцца толькі гатовыя слоўнiкi. Пры такiм падыходзе ігнараваўся б працэс развіцця лексікаграфіі, адмаўляўся б той гiстарычны шлях, які запаўняюць такiя этапы працы старажытных кніжнікаў над словам, як:
устанаўленне розначытанняў пры зверцы тэкстаў некалькіх рэдакцый,
лексiчныя замены пры праўцы перакладаў,
тлумачэнне незразумелых слоў пры дапамозе глос,
складанне так званых «прыточнікаў», або каменцiраваных cпicaў слоў, да пэўнага тэксту і iнш.
3 гэтага вынiкае, што пад паняццем «лексікаграфiчныя крыніцы» неабходна разумець не толькі гатовыя, аформленыя рукапiсным або тыпаграфскім спосабам слоўнікі, а ў яго патрэбна ўключаць i такiя слоўнiкавыя матэрыялы, якiя па ступені апрацаванасці не могуць выступаць у якасці слоўнiкаў, аднак якiм нададзены пэўныя рысы лексiкаграфiчнага характару — дадзена тлумачэнне, вызначаны націск, устаноўлена сiстэма размяшчэння слоў, зроблены пераклад слоў на iншую мову i г. д. Такім чынам, да лексiкаграфiчных крынiц будуць адносiцца:
«Алфавитный указатель особенных слов и выражений, извлеченных из песен и сказок крестьян Новогрудского уезда» М. Дзiмтрыева i шмат ішых.
Але спачатку трэба удакладніць саму назву «беларуская лексікаграфія», як, мiж іншым, i разуменне назваў лексікаграфіі іншых народаў. У слоўнiкавай практыцы да апошняга часу слоўнікі i слоўнікавыя матэрыялы адносяць да пэўнай лексікаграфіі, кіруючыся выключна мовай апошнiх. У сувязі з гэтым адрозніваюць руска-нямецкую лексiкаграфiю, лiтоўска-рускую, руска-кітайскую i інш. Аднак такі падзел лексікаграфiчных помнiкаў можа быць прыняты толькі ў практычных мэтах — для зручнасці групавання ix па тыпах, але не для вызначэння прыналежнасці таму ці іншаму народу. Французска-pycкi або беларуска-польскі слоўнікі маглі быць створаны ды i ствараліся адным рускім або адным беларускiм народам. Значыцца, крытэрый мовы яшчэ не дастатковы для вызначэння творчай спадчыны народа ў галіне лексікаграфіі. Таму, калі мы ўжываем тэрмiн «беларуская лексiкаграфiя», мы разумеем пад iм усё створанае беларускім народам у слоўнікавай галiне незалежна ад мовы.
Але тады ўзнікае пытанне, якія ж іншыя адзнакі патрэбна ўлічваць пры ўстанаўленні прыналежнасці лексікаграфічных помнікаў? Адным з такіх крытэрыяў з'яўляецца тэрыторыя, на якой ствараўся помнік. Але і тэрытарыяльная адзнака не заўсёды можа быць пакладзена ў аснову класіфікацыі.
Тым больш не могуць выступаць у якасці крытэрыю для вызначэння прыналежнасці помніка месца друкавання i месца знаходжання слоўніка ў дадзены момант. Адсутнасць друкарань на месцы вымагала пасылаць кнiгi для друкавання ў іншыя краіны, а частыя войны маглі з'явіцца прычынай перамяшчэння помнікаў пісьмовай культуры з адной краіны ў другую.
Не заўсёды можа служыць крытэрыем i этнічная ці нацыянальная прыналежнасць укладальніка слоўніка. Пры такім падыходзе старажытныя помнікі наогул не было б магчымасці класіфікаваць, бо ў ранейшыя часы аўтары не падпісваліся на сваіх працах. Нярэдка бывала i так, што той цi іншы дзеяч культуры сваё жыццё i дзейнасць звязваў з жыццём другога народа і ў гісторыю культуры ўваходзіў як прадстаўнік гэтага другога народа. Напрыклад, выдатны лексікограф канца XVI ст. Памва Бярында па паходжанню быў валахам, аднак сваей кніжнай працай i стварэннем «Лексікона» увайшоў у гісторыю культуры ўсходнеславянскіх народаў.
У гэтых адносінах заслугоўваюць сур'ёзнай yвaгi палеаграфічныя асаблівасці даследуемых помнікаў — характар пісьма, застаўкі, арнамент, папера i г. д. Палеаграфічныя данныя дапамагаюць ва ўстанаўленні галоўным чынам двух момантаў — часу і месца стварэння помніка. Але i гэты крытэрый не з'яўляецца універсальным, тым больш, што прымяненне яго абмяжоўваецца пераважна рукапіснымі крыніцамі.
Taкім чынам, з сказанага вынікае, што нi адзін з разгледжаных крытэрыяў, узяты асобна, не з'яўляецца ўніверсальным для вызначэння прыналежнасці пісьмовых помнікаў таму ці іншаму народу. І для таго каб з навуковай верагоднасцю выявщь лексікаграфічныя скарбы (у дадзеным выпадку беларускага народа), прыходзілася ўлічваць усе вышэй ахарактарызаваныя паказчыкі.
У комплексе складаных пытанняў, звязаных з гicторыяй беларускай лексікаграфіі, праблемным з'явілася i пытанне аб шляхах адшукання caміx лексікаграфічных крыніц, бо перш чым класіфікаваць i даследаваць, ix неабходна выявіць i сабраць.
Вырашэнне гэтага пытання ўскладнялася двума акалічнасцямі: па-першае, тым, што рукапісныя фонды, архівы, музеі i бібліятэкі Беларусі ў большасці сваёй былі знішчаны або вывезены нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а па-другое, тым, што беларуская мова ў XVI— XVII стст. не мела адзінай назвы, у. сувязі з чым у розных дакументах яе іменавалі па-рознаму — «рускай», «заходнерускай», «літоўска-рускай», «балтыйска-рускай», «маскоўска-польскай» i інш. Такая неўсталяванасць у мінулым самой назвы беларускай мовы магла з'явіцца прычынай для няправільнага аднясення беларускіх лексікаграфічных матэрыялаў да лексікаграфічных матэрыялаў другіх народаў. Усё гэта патрабавала дэталёвага азнаямлення з рукапісамі i старадрукамі не толькі белаpycкix, але i pycкix, украінскіх i літоўскіх apxiвaў i рукапісных фондаў.
У выніку пошукаў выявлены i сабраны дастатковыя матэрыялы для асвятлення ранняга этапу ў развцці беларускай лексікаграфіі. Гэтыя матэрыялы складаюць:
1) глосы Францыска Скарыны на «боцех» «Псалтыра», «Biблii», «Апостала»;
2) тлумачэнні на палях «Устава церковного, писанаго рукою Михаила Моисеевича с Полоцка, повелением священноерея Тимофея Корнеевича з Борисова»;
3) «Маргарит новый», пісаны беларускім паўуставам XVI ст;
4) «Сборник житий святых и похвальных им слов, выбраных преимущественно из Метафраста...»;
5) «Златоуст» (XVI ст., помнік беларускі, маюцца глосы);
6) «Слово Григория Богослова с толкованиями» (заходнерускі cпicaк XVI ст. з розначытаннямі на палях);
7) «Торжественник (рукапіс XVI ст., на палях прыводзііца шмат глос);
8) «Стоглав» (рукапіс XVII ст., на палях даюцца розначытанні);
9) «Лекарство на оспалый умысел человечий» (1607 г., на палях ёсць глосы);
10) «Евангеліе» (1608 г., cпicaк беларускі; на ўнутраных палях ёсць глосы, прыводзяцца шматлікія тлумачэнні);
11) «Шестодневецъ» (рукапic 1616 г.);
12) «Ирмологий» (pyкaпic XVII ст., на палях сустракаюцца глосы);
13) «Измарагий» (№ СХСШ; паўустаў XVII ст. беларускага почырка; перапісчыкам яго быў «Андрэй, перакладчык Беларускі; на палях помніка даюцца глосы i разгорнутыя тлумачэнні);
14) «Венец веры» (твор Сімяона Полацкага; скоpaпic беларускі XVII ст. на палях ёсць глосы);
15) «Катехизис, то есть наука стародавная христианская от светого письма для простых людей языка русскаго в пытанияхъ и отказахъ сабрана» (кнiга надрукавана ў 1562 г. С. Будным у Нясвіжы; на палях даюцца глосы);
16) «Житие Иоана Златоуста» (Віленскае выданне 1614 г.; ёсць вялікая колькасць глос);
17) «Новый завет с Псалтирью» (Куцешскае выданне 1652 г.; на палях даюцца шматлікія тлумачэнні);
18) «Лексисъ съ толкованіемъ словенскихъ мовъ просто», 1581 г.;
19) «Измарагд» (1593 г., рукапіс Супрасльскага манастыра, шсаны Іванам Праскура;
20) «Лексіс, сиречь реченія, въкратце собранны и изъ Словенскаго языка на простый рускій діялектъ истолкованы Л. Z.», 1596 г.;
21) «Лексиконъ Славеноросскій i именъ тлъкованіе...» П. Бярынды, 1627 г.;
22) «Лексекон в кротце абло речнікь выборних речей к словенскизнь закритых» 1660 г. (знаходзіцца ў «Библеи малой зобранъй зъ розных къниг»);