Кантрольная работа па "Беларускай мове"

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2011 в 19:45, контрольная работа

Краткое описание

Заданне 1. Зрабіць пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую.
Заданне 3. Знайсці ў тэксце ізапісаць 2 адназначныя і 2 мнагазначныя словы. Значэнні растлумачыць (з прыкладамі).

Содержимое работы - 1 файл

контрольная работа по белорусскому языку.docx

— 22.16 Кб (Скачать файл)
 
 
 

Кантрольная работа

Па беларускай мове 
 
 
 
 

                студэнткі 1к. группы “И”

                ЗФН ФП і ПДз

                Барысавай Анастасіі  
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 
                 

                г. Магілёў,

                  вул. Ламаносава д.33

                тел. 22-60-08 

Варыянт 4

Заданне 1. Зрабіць пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую.

У паўкілометры ад шашы, па іншы яе бок, віднеліся сярод дрэў саламяныя і дранкавыя дахі. Дакладна, гэта і ёсць Вязнікі. Валькоў падабраў сваю скрыню і пілу, рушыў было наперад і раптам замер: па росным гарошку, выгінаючыся тоўстым і доўгім целам, паўзла на яго змяя. І ў Мешчары ў іх вадзіліся змеі: гадзюкі, сліўні, хлапчуком ён без ліку перабіў іх камянямі і проста палкай, але такога здаравеннага гада ён зроду не бачыў, хіба толькі ў Маскоўскім заапарку ды ў кіно. Валькоў быў далёка не баязлівы, але цяпер, баючыся варухнуцца, ён здранцвела глядзеў, як падпаўзла да яго змяя, пакідаючы на дымчатым ад расы гарошку яркі зялёны след. Толькі ў самых яго ног яна слізганула на аблізаны вадой пяшчаны край берага, бездапаможна заторгалася на пяску, з неймаверным намаганнем працягнула сябе да вады і ў той жа момант схавалася ў глыбіні.

Не жадаючы  раставацца з першым ціхамірным пачуццём, Валькоў, лёгкі чалавек, тут жа запэўніў сябе, што гэта была зусім не змяя, а бяскрыўдны мясцовы вуж, і весела закрочыў у бок вёскі.  

Заданне 2. У перакладзеным тэксце знайсці словы з фанетычнымі асаблівасцямі беларускай мовы (аканне, яканне, зацвярдзелыя зычныя, падоўжаныя зычныя, дзеканне, цеканне, ў, дж, асіміляцыя, аглушэнне на канцы слова). Словы выпісаць.  

Аканне: саламяны, паўзла, Мешчары, хлапчуком, баязлівы, падпаўзла, расы, чалавек, вадой, берага. 

Яканне: яе, змяя, баязлівы, цяпер, глядзеў, зялёны, яго, пяску, сябе, бяскрыўдны, мясцовы. 

Зацвярдзелыя  зычныя: шашы, паўкілометры, іншы, сярод, дрэў, дранкавыя, падабраў, скрыню, рушыў, наперад, раптам, замер, росным, гарошку, Мешчары, хлапчуком, перабіў, проста, здаравеннага, зроду, бачыў, заапарку, цяпер, варухнуцца, баючыся, здранцвела, пакідаючы, дымчатым, расы, яркі, пяшчаны, край, берага, бездапаможна, заторгалася, неймаверным, працягнула, жа, жадаючы, раставацца, першым, ціхамірным, пачуццём, чалавек, бяскрыўдны, вуж, закрочыў. 

Падоўжаныя  зычныя: намаганнем, пачуццём, раставацца.

Дзеканне: глядзеў, гадзюкі. 

Цеканне: цяпер, целам, ёсць, працягнула, ціхамірным, пачуццём. 

Ў: паўкілометры, дрэў, Валькоў, падабраў, рушыў, тоўстым, доўгім, паўзла, ў, сліўні, падпаўзла, запэўніў, бяскрыўдны, закрочыў. 

Асіміляцыя: слізганула. 

Аглушэнне на канцы слова: ног, след, наперад, сярод. 

Заданне 3. Знайсці ў тэксце ізапісаць 2 адназначныя і 2 мнагазначныя словы. Значэнні растлумачыць (з прыкладамі). 

Мнагазначныя словы:

  • Бок

    (назоўнік, мужчынскі род)

    1. Правая або  левая частка цела. Адлежаць бок.

    2. Пра дах,  край прадмета. Не дакрылі другі бок страхі.

    3. Напрамак, прастора, месца. Пайсці ў розныя бакі. Паўднёвы бок лесу.

    4. Прастора  злева ці справа, не сярэдзіна.  Па другі бок вуліцы.

    5. Пераноснае значэнне: Становішча па-за галоўнымі падзеямі чаго-небудзь. З боку лепш відаць.

    6. Адна з  дзвюх паверхняў чаго-небудзь. Добры (правы) бок матэрыі.

    7. Пераноснае значэнне: Якія-небудзь рысы, асаблівасці. Паказаць сябе з лепшага боку.

    8. Чалавек  ці група асоб, якія супрацьстаяць  другому чалавеку або групе.  Спрэчкі бакоў.

    9. Пераноснае значэнне: Пункт гледжання, погляд на што-небудзь. Абмяркоўвалася тэма з усіх бакоў.

    10. Ступень  роднасных адносін. Дзядзька з боку маці.  

  • Край

    (назоўнік, мужчынскі род)

    1. Гранічная  лінія, канечная частка чаго-небудзь. Наліць вядро да краёў. Пярэдні край (перадавыя пазіцыі; таксама пераноснае значэнне). Біць (ліцца) цераз край (праяўляцца з вялікай сілай). З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю (па ўсіх напрамках). Канца-краю не відаць (пра тое, чаго вельмі многа). Краем вока (мімаходам, вельмі кароткі час бачыць каго-, што-н.). Краем вуха слухаць што-небудзь. (няўважліва). Край свету (вельмі далёка). На краі магілы (гібелі) (у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай быць, знаходзіцца). Хапіць цераз край (зрабіць або сказаць што-небудзь недарэчнае, лішняе).

    2. Вобласць, мясцовасць, якія вылучаюцца па якой-небудзь прымеце. Родны край. Партызанскі край. Край блакітных азёр. Яго бачылі ў нашых краях.

    3. Буйная адміністрацыйнатэрытарыяльная  адзінка. Прыморскі край.  

Адназначныя словы:

  • Вуж

    (назоўнік, мужчынскі род)

    Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў. 

  • Раса

      (назоўнік, жаночы род)

    Атмасферная вільгаць, якая пры ахаладжэнні асядае дробнымі вадзянымі кроплямі на паверхні раслін і розных наземных прадметаў. Ранішняя раса. 

Заданне 4. Выпісаць з тэксту 6 словазлучэнняў з дапасаваннем, кіраваннем, прымыканнем. Зрабіць поўны сінтаксічны разбор словазлучэнняў. 

дапасаванне: 

Пяшчаны край (1. простае, 2. свабоднае, 3. назоўнікавае, 4. дапасаванне поўнае, 5. азначальныя.) 

Першым пачуццём (1. простае, 2. свабоднае, 3. назоўнікавае, 4. дапасаванне поўнае, 5. азначальныя.) 

кіраванне: 

Перабіў палкай (1. простае, 2.свабоднае, 3. дзеяслоўнае, 4. кіраванне, беспыназоўнікавае, моцнае, 5. аб’ектныя) 

Падабраў пілу (1. простае, 2.свабоднае, 3. дзеяслоўнае, 4. кіраванне, беспыназоўнікавае, моцнае, 5. аб’ектныя) 

прымыканне: 

Рушыў наперад (1. простае, 2.свабоднае, 3. дзеяслоўнае, 4. прымыканне, 5. прасторавыя) 

Раптам замер (1. простае, 2.свабоднае, 3. дзеяслоўнае, 4. прымыканне, 5. акалічнасныя, спосабу дзеяння) 

Заданне 5. Выпісаць з тэксту просты сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор. 

Толькі ў самых  яго ног яна слізганула на аблізаны вадой пяшчаны край берага, бездапаможна заторгалася на пяску, з неймаверным намаганнем працягнула сябе да вады і ў той жа момант схавалася ў глыбіні.

Сінтаксічны разбор:

  1. просты, 2. апавядальны, няклічны, 3.сцвярджальны, 4. двухсастаўны, 5. развіты, 6.ускладнены, 7. поўны, 8. сінтаксічна падзелены.
 

Заданне 6. Выпісаць з тэксту складаны сказ і зрабіць яго поўны сінтаксічны разбор. 

1.Валькоў быў далёка не баязлівы,1 але цяпер,2 баючыся варухнуцца,3 2. ён здранцвела глядзеў,4 3. як падпаўзла да яго змяя,5 пакідаючы на дымчатым ад расы гарошку яркі зялёны след.6

Сінтаксічны разбор:

 Между першай і другой часткамі складаназлучаныя адносіны супастаўляльнага характару, паміж другой і трэцяй часткамі складаназалежныя адносіны дадана дапаўняльнага характару, звязваецца з галоўнай часткай пры дапамозе злучніка “як”.

Тлумачэнне  знакаў прыпынку:

  1. коска паміж часткамі складанага сказу.

    2,3. коскі абасабляюць дзеепрыслоўны зварот.

    4. коска паміж часткамі складанага сказу.

    5. коска абасабляе дзеепрыслоўны зварот.

    6. кропка - знак прыпынку ў канцы сказу. 

Заданне 7. Перакласці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую мову.

Во главе с  председателем – На чале са старшынёй

Писать по адресу – Пісаць на адрас

Стучать по столу  – Стукаць па сталу. 

Заданне 8. Запісаць сказы, падкрэсліць памылкі (у сказах парушаны лексічныя ці граматычныя нормы беларускай мовы), запісаць выпраўлены варыянт.

а) Яго шчырасць і прастата кідалася ў вочы.

    Яго  шчырасць і прастата кідаліся ў вочы.

б)  Алёнка трохі маладзей за Лену.

     Алёнка  трохі маладзей Лены.

в)Пазнаёміўшыся з умовамі, настрой яго сапсаваўся.

    Калі ён пазнаёміўся з умовамі, яго настрой сапсаваўся.

г) У маладосці мы любілі сустракацца па вечарам каля нашай бярозы.

    У  маладосці мы любілі сустракацца  вечарамі каля нашай бярозы. 

Заданне 9. Запісаць лічэбнікі словамі, праскланяць іх.

892, 50-ы, 1,5.

Восемсот дзевяноста два

н. восемсот дзевяноста два

р. васьмісот  дзевяноста двух

д. васьмістам дзевяноста двум

в. восемсот дзевяноста два

т. васьмюстамі  дзевяноста двума

м. на васьмістах дзевяноста двух 

Пяцідзесяты

н. пяцідзесяты

р. пяцідзесятага

д. пяцідзесятаму

в. пяцідзесятага

т. пяцідзесятым

м. пры пяцідзесятым 

Паўтара месяца

н. паўтара месяца

р. паўтара месяца

д. паўтара месяцу

в. паўтара месяца

т. паўтара месяцам

м. на паўтара  месяцы

Информация о работе Кантрольная работа па "Беларускай мове"