Марк Шагал у культуры Беларусi i свету

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Апреля 2012 в 18:14, реферат

Краткое описание

Прызнанне да Марка Шагала прыйшло вельмi рана. Расiйскiя мастацкiя крытыкi звярнулi ўвагу на мастака яшчэ напярэдаднi 1-й сусветнай вайны. У першай палове 1914 года Анатоль Луначарскi, будучы наркам асветы Савецкай Расii, надрукаваў у газеце "Киевская мысль" серыю эсэ пад назвай "Молодая Россия в Париже", прысвечаную творчасцi мастакоў - выхадцаў з Расiйскай iмперыi, што на той час жылi ў мастацкай сталiцы свету, дзе адзiн з артыкулаў быў прысвечаны Марку Шагалу (№ 73, 14 сакавiка 1914 г.).

Содержимое работы - 1 файл

Марк Шагал.docx

— 45.06 Кб (Скачать файл)

Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт

Кафедра філасофіі

 

 

Рэферат па культуралогіі

на тэму:

Марк Шагал у культуры Беларусi i свету

                                                                                                               Выканала: 
                                                                                                               Ільічова Кацярына, 
                                                                                                               студэнтка ФМБК,

                                                                                                               1 курс, група - ДМК-3

                                                                                                 

                                                                                                               Выкладчык: 
                                                                                                               Шыршоў І.Я.

2011г

Марк Шагал з'яўляецца не толькi асобай, якая мае сусветную вядомасць, але i мастаком, якi ў значнай ступенi паўплываў на лёс мастацкай культуры ўсяго ХХ ст. Як выказваюцца спецыялiсты, з цэлага стагоддзя застануцца iмёны двух мастакоў - Пiкасо i Шагала.

Прызнанне да Марка Шагала прыйшло вельмi рана. Расiйскiя мастацкiя крытыкi звярнулi ўвагу на мастака яшчэ напярэдаднi 1-й сусветнай вайны. У першай палове 1914 года Анатоль Луначарскi, будучы наркам асветы Савецкай Расii, надрукаваў у газеце "Киевская мысль" серыю эсэ пад назвай "Молодая Россия в Париже", прысвечаную творчасцi мастакоў - выхадцаў з Расiйскай iмперыi, што на той час жылi ў мастацкай сталiцы свету, дзе адзiн з артыкулаў быў прысвечаны Марку Шагалу (№ 73, 14 сакавiка 1914 г.).

У траўнi 1914 г. ў Берлiне ў галерэi Генрыха Вальдэна "Der Sturm" адбылася першая персанальная выстава мастака, на якой было прадстаўлена 40 палотнаў i 160 гуашаў Шагала. У 1915 г. ён прымаў удзел у выставах у Маскве i Петраградзе. Можна сказаць, што з гэтага часу пра Шагала ўсур'ёз пачала гаварыць мастацкая крытыка свету. У Расiйскай iмперыi крытык Якаў Тугендхольд надрукаваў артыкулы "Новый талант" у газеце "Русские ведомости" (красавiк 1915 г.) i "Марк Шагал" у часопiсе "Аполлон" (люты 1916 г.). Гiсторык мастацтва Абрам Эфрас надрукаваў нататкi пра творчасць Шагала ў штотыднёвiку "Новый путь" (№ 48-49, 1916 г.) i часопiсе "Еврейская жизнь" (№ 10-11, 1917 г.). У 1918 г. у Петраградзе выйшла сумесная кнiжка А. Эфроса i Я. Тугендхольда "Искусство Марка Шагала" (пазней яна была перакладзена на нямецкую мову i ў 1921 г. выдадзена ў Патсдаме).

14 верасня 1918 г. пачаўся  новы этап у творчай бiяграфii Шагала: пастановай Аддзела выяўленчых мастацтваў Камiсарыята народнай асветы, якi ўзначальваў А. Луначарскi, мастак быў прызначаны ўпаўнаважаным па справах мастацтваў Вiцебскай губернi (на той час губерня ўваходзiла ў склад Заходняй камуны з цэнтрам у Смаленску). Першы i апошнi раз у сваiм жыццi Шагалу давялося быць не толькi мастаком, але i высокiм дзяржаўным чыноўнiкам, у паўнамоцтвы якога ўваходзiла ўпрыгожванне Вiцебска да гадавiны Кастрычнiцкай рэвалюцыi, а таксама магчымасць стварэння ў горадзе Народнага мастацкага вучылiшча. З вялiкiм энтузiязмам Шагал узяўся за новую справу i, як большасць мастакоў-авангардыстаў свайго часу, разглядаў сваю высокую пасаду як сродак сцвярджэння ў грамастве ўлады левага мастацтва, здольнага ашчаслiвiць людзей шляхам злiцця мастацтва i жыцця, пераўтварэння рэчаiснасцi па гарманiчных законах эстэтычнай дзейнасцi.

У Вiцебску мастак разгарнуў актыўную грамадскую дзейнасць: выступаў з публiчнымi дакладамi, удзельнiчаў у мастацкiх дыспутах-мiтынгах, у 1918-1919 гг. друкаваўся на старонках перыядычных выданняў "Школа i рэвалюцыя", "Витебский листок", "Искусство Коммуны" i "Революционное искусство". Да свайго канчатковага ад'езду з роднага горада ў чэрвенi 1920 года Шагал паспеў стварыць тут Народнае мастацкае вучылiшча, у якiм працавалi многiя знакамiтыя авангардысты (Казiмiр Малевiч, Вера Ермалаева, Нiна Коган, Эль Лiсiцкi, Давiд Якерсон, Роберт Фальк, Iван Чарвiнка, Iлля Чашнiк i iнш.) i дзе вучылiся будучыя вядомыя мастакi - ураджэнцы Вiцебска (Палiна Хентава, Iосiф Меерзон, Алена Кабiшчар-Якерсон, Леў Зевiн i iнш.). Апроч таго, пры вучылiшчы быў створаны Музей сучаснага мастацтва, у якiм былi прадстаўлены творы М. Ларыонава, К. Каровiна, Н. Ганчаровай, Д. Штэрэнберга, Н. Альтмана, А. Родчанкi, В. Кандзiнскага, Р. Фалька, В. Розанавай, А. Экстэра, В. Стржэмiнскага, I. Клюна, самога М. Шагала i iншых мастакоў.

Ад'езд Марка Шагала ў 1920 г. на жыхарства з Вiцебска ў Маскву, а ў 1922 годзе - у Берлiн i Парыж паслужыў Рубiконам, якi штучна адлучыў мастака ад культуралагiчнай прасторы Радзiмы. У першыя гады пасля ад'езду Шагала ягонае iмя яшчэ не было выдалена з кантэксту мастацкага жыцця сталiцы РСФСР (у склад федэрацыi на той час уваходзiў i Вiцебск), сведчаннем чаго з'яўляюцца артыкул В. Бiра "Марк Шагал", змешчаны ў снежаньскiм нумары часопiса "Театральная Москва" за 1922 г., а таксама ўдзел прац Шагала ў выставе "Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва Масквы 1918-1923 гадоў", якая праводзiлася ў чэрвенi 1923 года. Аднак пазней сiтуацыя змяняецца кардынальным чынам.

Першае "ўзбуйненне" БССР у 1924 г. вярнула Вiцебшчыну ў склад Беларусi, таму далейшы разгляд адносiнаў да Марка Шагала i ягонай творчай спадчыны будзе праводзiцца мною адмыслова ў дачыненнi да беларускай сiтуацыi, якая, па сутнасцi, была калыскай творчасцi мастака.

Пасля свайго ад'езду за мяжу i да пачатку 2-й сусветнай вайны  Марк Шагал iнтэнсiўна працаваў, ягонае iмя паступова набыло сусветную вядомасць. У гэты час ён засвойваў разнастайныя графiчныя тэхнiкi i зрабiў серыi iлюстрацый да аўтабiяграфiчнай кнiгi "Маё жыццё" (1920), паэмы М. В. Гогаля "Мёртвыя душы" (1923-1925), рамана Марсэля Арлана "Мацярынства" (1926), кнiгi Жана Жыраду "Сем смяротных грахоў" (1926), а таксама тэкстаў Поля Марана, П'ера Мак-Арлана, Андрэ Сальмона, Макса Жакоба, Жана дэ Лакрэтэля, Жазэфа Кесэля, Густава Какiё (1926). Актыўна ўключыўшыся ў кантэкст еўрапейскай культуры, мастак пiсаў новыя палотны, а таксама выканаў серыi гуашаў да "Баек" Лафантэна i знакамiты "Цырк Валара". У перыяд з 1923 па 1938 гг. прайшлi выставы прац Марка Шагала ў Бруселi, Парыжы, Кёльне, Дрэздэне, Нью-Йорку, Пiтсбургу, Берлiне, Будапешце, Базэлi, Празе, Лондане, Вiльнi.

У гэты час на радзiме мастака звестак пра далейшы творчы шлях Марка Шагала ягоныя былыя паплечнiкi i вучнi, цалкам пазбаўленыя iнфармацыi аб развiццi мастацкага працэсу на Захадзе, не мелi, аднак часта ў сваiх артыкулах узгадвалi яго добрым словам. Так, у 1926-1928 гг. Iван Фурман выпусцiў серыю кнiг пра вiцебскiх мастакоў-графiкаў Яфiма Мiнiна, Саламона Юдовiна i Зiновiя Горбаўца, якiя ў свой час былi выкладчыкамi арганiзаванага Шагалам Народнага мастацкага вучылiшча. У кнiзе "Вiцебск у гравюрах Юдовiна" Фурман узгадваў бурлiвае мастацкае жыццё Вiцебска 1918-1921 гадоў, спрабаваў вытлумачыць прычыны тагачаснага культурнага ўзлёту i адзначаў асаблiвую ролю "мэтраў Марка Шагала й Казiмiра Малевiча". Мастацтвазнаўца нават цытаваў ўрыўкi з "Запiсак" Марка Шагала, якiя пазней, толькi ў 1931 годзе, былi выдадзены ў Парыжы ў аўтабiяграфiчнай кнiзе "Маё жыццё" .

Былы вучань Народнага  мастацкага вучылiшча, а пасля ягонай рэарганiзацыi рэктар Вiцебскага мастацка-практычнага iнстытута Iван Гаўрыс у сваiм артыкуле "Вобразнае мастацтва ў Вiцебску (Пачатак i канец першага 10-цi годдзя Кастрычнiкавай Рэвалюцыi)", якi пабачыў  свет у 1928 г., падрабязна апiсваў часы iснавання ў горадзе "мастацкай школы  пад кiраўнiцтвам губэрнскага  эмiсара мастацтва, выдатнага мастака  М. Шагала", што сабрала пад  сваiм дахам прадстаўнiкоў розных мастацкiх плыняў, спрабаваў акрэслiць сутнасць супрэматызму, а таксама барацьбу памiж рознымi групоўкамi школы, якая не лепшым чынам адбiвалася на свядомасцi маладых навучэнцаў. I. Гаўрыс пiсаў аб рэарганiзацыi школы пасля ад'езду Шагала ў мастацка-практычны iнстытут, пагаршэннi матэрыяльнага становiшча апошняга i, зрэшты, ад'езд з Вiцебска лепшых выкладчыкаў i студэнтаў. У 1923 годзе iнстытут быў рэарганiзаваны ў тэхнiкум, для якога быў набраны новы штат выкладчыкаў. (У дужках заўважым, што з гэтага часу Вiцебскi мастацкi тэхнiкум стаў сапраўднай кузняй кадраў мастакоў савецкай рэалiстычнай школы). Гаўрыс не ганьбiць крайне левыя накiрункi мастацтва, што квiтнелi ў школе ў часы Шагала, а наадварот лiчыць, што "маляўнiчыя дасягненьнi кубiзму не пайшлi на вецер, а скарысталiся здольнымi мастакамi i вучнямi ў малярстве сярэдняга толку - рэалiзьме, iмпрэсiянiзьме i нэо-iмпрэсiянiзьме. Беспрадметнасьць кiнула прамень асьвятленьня на графiчную, украсавальную, орнаментальную працу".

Левыя напрамкi мастацтва былi выключаны з курсаў мастацкiх школ, але працягвалi сваё iснаванне ў складзе музейных калекцый. Своеасаблiвыя адгалоскi прыхiльнасцi да iх былi жывыя ў Вiцебску яшчэ да канца 1920-х гг., сведчанне чаму знаходзiм у артыкуле з газеты "Вiцебскi пралетары" пад досыць экзальтаваным загалоўкам "Музейное кладбище. Что выявил "налет" рабкоровской бригады на государственно-исторический музей". Адным з пунктаў крытыкi дзейнасцi тагачаснага дырэктара Вiцебскага музея Данiлы Васiлевiча была тая няўвага да твораў "новага жывапiсу", якiя былi атрыманы з музея, створанага Шагалам, i ўжо часткова страчаны (знiклi творы Шагала, Кандзiнскага, Ермалаевай, Малевiча i iнш.). Тыя ж з палотнаў, што захавалiся, экспанавалiся ў вельмi непрыдатных для iх умовах, у адрозненнi ад "партрэтаў польскiх памешчыкаў", як пiсаў пра тое аўтар артыкула.

Вядомы беларускi краязнаўца, першы старшыня Вiцебскага акруговага таварыства краязнаўства Мiкола Каспяровiч  у сваiм артыкуле, змешчаным у  часопiсе "Маладняк" у 1927 г., у пералiку найбольш знаных персаналiй "вiцебскай  краёвай лiтаратуры i мастацтва" больш  за старонку тэксту прысвяцiў бiяграфii Марка Шагала ад часу ягонага нараджэння ў Вiцебску да ад'езду на сталае жыхарства  ў Парыж. У сувязi з апошняй абставiнай Каспяровiч не выдаляе мастака з кантэксту культурнай прасторы Беларусi i пiша, што "Марк Захаравiч зьяўляецца адным з найбольш яркiх прадстаўнiкоў экспрэсыянiзму i глыбокiм яўрэйскiм нацыянальным мастаком".

Аднак у агульнабеларускiм  маштабе ў 1920-я гг. творчасць Шагала i iншых мастакоў левага накiрунку аказалася  цалкам па-за межамi фармiравання новага мастацтва Савецкай Беларусi. "Сучаснае беларускае мастацтва - дзiця Кастрычнiкавай Рэволюцыi, дзiця Беларускай Савецкай Соцыялiстычнай Рэспублiкi, - пiсаў у 1929 годзе дырэктар Беларускага Дзяржаўнага музея Вацлаў Ластоўскi. - Сучаснае беларускае мастацтва нiчога не ўзяло ад мiнуўшчыны. Рыцар i бард памерлi, i цяпер - iх зброя ня больш як бутафорыя […] Арыстократызм у мастацтве, романтызм i сымболiзм ня могуць мець месца, сучаснае беларускае мастацтва павiнна быць нацыянальным па форме i пролетарскiм па зьместу".

З 1925 года ў Менску пачынаюць праводзiцца Усебеларускiя мастацкiя выставы, якiя па сутнасцi дэманструюць не толькi мастацкiя сiлы краiны, але i ўсё большае пранiкненне ў творчы працэс iдэалагiчных установак. Нормай жыцця робiцца дзяржаўны заказ на сацыяльную тэму, выканаць якi iмкнецца кожны мастак. З Усебеларускай выставы 1927 г. была зроблена вялiкая закупка прац для фондаў галоўнага мастацкага сховiшча краiны - Беларускага Дзяржаўнага музея. Яшчэ адной крынiцай папаўнення калекцыi музея cтаў сацыяльны заказ Усебеларускаму аб'яднанню мастакоў. Таму пра свабоду творчасцi весцi размовы не прыходзіцца.

Вялiкiм аўтарытэтам у галiне мастацтвазнаўства таго часу быў Мiкола Шчакацiхiн, выхаванец аддзялення тэорыi i гiсторыi мастацтва Маскоўскага унiверсiтэта, з 1927 г. навуковы сакратар Iнстытута Беларускай культуры па вывучэнню мастацтва Беларусi. Ён з'яўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў пра "сучаснае беларускае мастацтва", надрукаваных у розных зборнiках i перыядычных выданнях. Цiкава прасачыць ягоныя погляды на працэс i крынiцы фармiравання маладога мастацтва Савецкай Беларусi.

У кнiзе "Сучаснае беларускае мастацтва: Праваднiк па аддзеле сучаснага беларускага малярства i разьбярства", прысвечанай "дзесяцiгодьдзю агалашэньня Беларускай Савецкай Соцыялiстычнай Рэспублiкi", Шчакацiхiн адзначаў, што выяўленчае мастацтва першых гадоў савецкай улады ў Беларусi не было "пэўнай суцэльнай культурнай зьявай". Ён пiсаў: "У гэтыя першыя гады не адыгралi важнае ролi анi выпадковыя мастацкiя выстаўкi 1921 году ў Бабруйску i Менску, анi тое, што ў цягу 1919-1921 году ня меней выпадкова Вiцебск на час зрабiўся прыпынкам для пэўнага лiку расiйскiх мастакоў, якiя часова ўнесьлi ў яго ажыўленасьць мастацкага жыцьця аж да крайных "левых" плыняў малярства, а потым раз'ехалiся, не пакiнуўшы там моцнага сьледу" . Нi пра адмоўную, нi пра станоўчую ролю Шагала ў гэтым працэсе, гэтаксама, як i пра творчасць мастака ўвогуле, Шчакацiхiн не згадваў.

З фармальнымi пошукамi ў беларускiм мастацтве да канца 1920-х гг. было скончана. М. Шчакацiхiн адзначаў, "што ў сучасным беларускiм мастацтве амаль зусiм не было, i мабыць ня будзе тых крайных "левых" формальных плыняў, накшталт кубiзму, супрэматызму або беспрадметнiцтва". У дачыненнi ж да тых фармальных накiрункаў, што яшчэ заставалiся ў межах рэалiстычнага мастацтва - iмпрэсiянiзму i неа-рэалiзму - мастацтвазнаўца пiсаў наступнае: "Нельга, здаецца, чакаць, каб гэта магло набыць формы асаблiва рэзкiх канфлiктаў, беручы пад увагу характар дзяржаўнае полiтыкi ў дачыненьнi да выяўленчага мастацтва, якая лiчыць усе формальныя кiрункi за роўнацэнныя, пры ўмове належнае iдэолёгiчнае вытрыманасьцi зьместу" . Менавiта гэтая "iдэалагiчная вытрыманасць зместу", якая дыктавалася дзяржаўнай машынай, прымушала мастакоў прыстасоўвацца, пазбаўляла iх мастацкай свабоды, унiфiкавала творчасць.

З фармулёўкамi i ацэнкамi Мiколы Шчакацiхiна ў дачыненнi да левых накiрункаў у выяўленчым мастацтве Беларусi не пагадзiўся мастак Арон Кашталянскi, якi ў 1929 годзе выступiў з рэзкiм крытычным артыкулам у часопiсе "Узвышша", дзе абураўся "провiнцыялiзмам" i беспрынцыповасцю мастакоў, што адмовiлiся ў сваёй творчасцi ад фармальных пошукаў . У артыкуле Кашталянскi згадвае Шагала i называе яго "адным з выдатных сучасных эўропейскiх майстроў". На вялiкi жаль, гэты быў, мабыць, адзiн з апошнiх крытычных артыкулаў, аргументацыя якога выкарыстоўвала мову мастацтвазнаўства, а не палiтызаваную сацыялагiчную лексiку.

Информация о работе Марк Шагал у культуры Беларусi i свету