Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2011 в 11:14, курсовая работа
Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычна ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваей кнізе «Вечны кругазварот»: «Кожная веска — гэта асаблівая дзяржава, з усім сваім — моваю, звычаямі, норавамі i побытам.
Арнаментам (ад лацінскага ornamentum - упрыгожванне) называецца ўзор, які характарызуюцца рытмічным раскладам элементаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнаментамі розныя прадметы: посуд, прылады і зброю, тэкстыльныя вырабы, меблю, кнігі, архітэктурныя будаванні як у інтэр'еры, так і звонку. Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адказваць не толькі свайму функцыянальнаму, утылітарнаму назначэнню, але і радаваць вока прыгажосцю. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі арнамент традыцыйна нясе інфармацыю аб уладальніке, а раней выконваў і ролю талісмана, напрыклад, аберега ад злых сіл. Таму пры стварэнні ўзораў у народным стыле неабходна ўлічваць сэнсавае значэнне іх асобных матываў.
У самых элементарных узорах магчыма прапанаваць i выявiць складаную шматступенчатую структуру з неадназначнымi ўнутранымi сувязямi. Сухая схема ўзора - гэта яшчэ не арнамент, а яе рэалiзацыя ў канкрэтным творы заўсёды ёсць творчы працэс, якi надзяляе форму шматлікімі новымi сэнсамі.
Калi разглядаецца арнамент як з'ява мастацтва, а не толькi як геаметрычная форма, у яго аналiзе неабходна ўлiчваць i абставiны, якiя ляжаць за межамі гэтай формы: адносiны арнамента да традыцыi i да сучасных тэндэнцый мастацкага развiцця, меры арыгiнальнасцi рашэння (каляровага i маштабнага).
Каб разабрацца ў мастацкiм сэнсе арнамента, неабходна сiстэматызаваць усе ўзроўнi гэтай складанай структуры.
Перш за ўсё, узровень парадку, разбіцця i арганізацыі паверхнi пры дапамозе заканамернага раскладу i суадносіны аднаго з другім тых або iншых арнаментальных матываў. Упарадкаванасць гэтых матываў вызначаецца законамi сiметрыi. Групы сiметрыi граюць у пабудове арнамента ролю, якая аналагiчна ролi вершатворных памераў у паэзii.
Сiметрыя нярэдка ажыццяўляецца ў арнаменце са строгай матэматычнай палнатой. У асобных выпадках арнаментальнае мастацтва дазваляе варыяцыi. Адлегласці памiж вузламi арнаментальнай сетцы могуць быць не роўнымі, сiметрыя часцей - прыблiзнай, а матывы, якія размяшчаюцца сiметрычна - не аднолькавымi. Замест матэматычнай роўнасці ўзнiкае ўмоўнае прыраўнаванне аднаго элемента да другога, iх узаемазамяняльнасць, эквiвалентнасць. У кветкавым арнаменце, напрыклад, якому-небудзь бутону можа адказваць венчык iншага малюнка цi колеру, згіб галінкі можа паўтарацца толькі прыблiзна, адлегласць памiж сiметрычнымi матывамi - вар'іравацца.
Дзякуючы гэтым парушенням парадку, пабудова ўзора пазбаўляецца сваёй аўтаматычнасцi, становіцца вынікам пэўнага выбара.
Так, у двух розных спосабах арганiзацыi ўзора ўвасабляюць сабе разнастайныя адносiны да iдэi парадку - дагматычна жорсткае, якое адхіляе свабодную волю, i больш шырокае "лiберальнае", якое дапушчае пры яго выкананні частку свабоды.
Матэматычна "правільны" арнамент можа быць развiты з яго элементарнай клетачкі, можа быць адноўлены па невялікаму фрагменту, адразу прасочваецца нязменны закон яго будовы.
Арнамент, якi дапушчае варыянты, - стуктура больш складаная, яна адрозніваецца няпоўнай прадказальнасцю ў развiццi свайго матыва. Пры гэтым мера i сам характар гэтай свабоды могуць быць даволi разнастайнымi. Iснуюць арнаменты, дзе зусiм няма фiксаванага мэтра, дзе матывы паўтараюцца нерэгулярна, выконваецца толькі адзiная шчыльнасць iх размяшчэння па паверхнi.
Узроўнем парадка не вычэрпваюцца выразныя магчымасцi арнаментальнага мастацтва. Адна i тая ж група сiметрыi, адна рытмiчная схема могуць ляжаць у аснове надзвычайна розных па ўражанню арнаментаў. Адна з найбольш важных нараду з рытмiкай характарыстык узора - структура ўтворанай ім паверхнi, мера яе разбіцця і звязанасці.
На адным полюсе тут пабудова ласкутнай коўдры, дзе кожны элемент арнамента, якi прыроўнены да суседнiх па памеру, форме i размяшчэнню, супрацьстаіць астатнім як асаблiвы па фактуры, колеру цi дэкаратыўнай апрацоўцы паверхнi. На iншым полюсе - нешта накшталт карункаў - спляценне ніцей, бясконца перацякаючы злітны ўзор, у якiм адзiн матыў узнікае з iншага i не адзелены ад яго яўнай мяжой. Абодва гэтыя тыпы арнаменту могуць вырабляцца ў розных тэхнiках i на адзiнай па матэр'ялу цэльнай паверхнi - на тулаве сасуда, у набіванке i г.д.
Арнамент з палос - прамых, зубчатых або хвалістых - дэманструе злітнасць у напрамку ўздоўж паласы i расчлянёнасць, дыскрэтнасць у папярэчным. Узор з iзаляванымi арнаментальнымi пятнамi на гладкім фоне дыскрэтны, але ён ляжыць на злітнай паверхнi i таму некалькi аддзяляецца, адслойваецца ад яе. Фон з яго колерам i фактурай - безумоўна, неад'емная, значная частка арнамента. Але яго роля ў успрыманні некалькi iншая, чым у самога ўзора. Ён адчуваецца як некалькi адносная пустата, малюнак жа нясе сэнс. Арнамент з раздзеленых фонам i звязаных памiж сабой толькi рытмiчна раппортаў успрымаецца таму як расчлянёны. Тым самым фон, якi нясе арнаментальныя раппорты, аказваецца не нейтральнай паверхняй, а полем скрытнага напружання, якi пранiзаны нябачнымі моцнымі стужкамі рытмiчных сувязей. Дзякуючы гэтаму, менавіта вузор з раздзеленых клеймаў аказваецца нярэдка адной з самых напружаных па свайму гучанню арнаментальных структур.
Iншую
структуру абразуе злітны, ажурны
"карункавы" узор, якi накладзены
паверх гладкага фона. Фон рэжацца
гэтым малюнкам на часткi, але
прасочаны пад iм як цэласная
паверхня. Асобныя пятны фона
лёгка аб'ядноўваюцца вокам
Існуюць iншыя складаныя выпадкi, калi адна i тая ж стужка можа чытацца і як матыў узора (злітнасць), і як мяжа паверхней (дыскрэтнасць).
Асобы характэрны тып арнаментальнай паверхнi - пляцёнка, структура расчлянёная i звязаная, якая сашчэплена папераменным узаемным накладаннем палос або стужак, якія перасякаюцца. Прымяняючы палосы рознай шырыні, разнастайнай фактуры і колера, ускладняючы парадак пляцення, лёгка атрымаць узоры, якiя арганiчна злiты з паверхняй i ўкаранёныя ў яе матэрыяле i канструкцыi. Пляценне вельмi добра выяўляе свой метрычны склад - паверхня яго разбітая на элементарныя прамавугольнiчкi - аснову арнаментальнага рытма.
Усякая тканіна ёсць таксама варыянт пляцёнкi, i тканы ўзор утвараецца па законам пляцёнага, з той лiшь рознiцай, што малы дыяметр ніцей робiць амаль непрыкметнай метрычную аснову, "крок" пляцення. Таму i паверхня тканi ўспрымаецца як больш злiтная.
Але разам з пляценнем з прамых палос, якiя утвараюць суцэльную паверхню, магчыма i пляценне ажурнае, утворанае згібамі пераплеценых стужак або ніцей. Яны самi становяцца стужкамі ўзора, iх згібы абразуюць яго малюнак. Патрабавальна-свабодныя, багатыя варыянтамi, такiя арнаменты не патрабуюць сiметрыі, каб выглядаць рытмiчнымi, стройнымі i цэльнымі. Сам прынцып пляцення - заканамернае чаргаванне "верхніх" i "ніжніх" перасячэнняў кожнай стужкі з iншымi - стварае рытмiчную аснову, якой дастаткова для арганiзацыi арнамента.
"Расчленёнасць i цэльнасць".
У гэтым выпадку прынцып пабудовы арнамента аказваецца ўвасабленнем уяўленняў аб будове навакольнага свету, аб якасці рэчаў - iх блізкасці i адасобленасці.
Гэта антытэза вызначае дыяпазон выразнасцi арнаментальнага мастацтва: прастата i складанасць (або, яснасць i няяснасць склада).
Iснуюць
арнаменты, пабудаваныя з
У iншым узоры стужкі пераплецяныя i зблытаныя, адзін матыў непрыкметна перарастае ў іншы, межы памiж iмi не выяўлены. Гэты арнамент падначалены тым жа законам сiметрыi, у iм ёсць паўторы форм i колеру, рытм яго пазбаўлены выразнасці, здаецца неазначаным i цякучым. Перенасычанасць малюнка часам зусiм выцясняе фон, усё яго поле запаўняецца ўсутыч прыцiснутымi адзін да аднаго кветкамi, каляровымi пятнышкамi i г.д. Узор гэты дыскрэтны, дэмаструе дастаткова высокую ступень расчлянёнасці. Аднак пры яго неазначанай рытмiке i дробным маштабе малюнка ён утварае нечаканае адчуванне злiтнасцi, звязанай, некалькi вібрыраванай массы. Асобныя матывы ўтвараюць кожны сваю рытмiчную сiстэму, паўтараюцца па іншым законам, чым суседнiя. Але кожны з iх тоне ў агульнай масе, не мае магчымасцi вылучыцца з яе.
Такi
ўзор вызывае аналогii з жывапiсам, з яго
цэльнай, цякучай i шматвобразна распрацаванай
каляровай паверхняй.
Калi ў першым тыпе арнаментаў, якi арыянтаваны
на "прастату", матэматычная "правiльнасць",
рытмiчны закон пануе, спрашчае i абмяжоўвае
рэальную прастору жыццёвых форм, то ў
iншым, "складаным", сцвяржае сабе
разнастайнасць форм i колераў свету i
"натуральныя" рытмы самой прыроды.
Памiж гэтымi крайнімі выразамі прастаты
i складанасцi ёсць яшчэ шмат прамежкавых,
сярэдніх выпадкаў.
Яшчэ адна антытыза - "дынамiка" - "статыка" - набывае сваё ўвасабленне ў арнаменце. Можа здацца, што арнаментальнае мастацтва - вобласць абсалютнага спакою. Гэта размеркаванне выяў або знакаў на матэрыяльнай паверхнi, вызначэнне вузлов нейкай геаметрычнай сеткi. Тым не менш арнаменту ўласцівы пэўныя дынамiчныя якасці.
I нарэшце - дынамiка самой арнаментальнай формы, якая задае накiрунак i рытм руху нашага позiрка па паверхнi, рытмiчны рэзананс гэтага руху, з бегам узора. Арнамент прапануецца нашаму позiрку ўвесь адразу, аднамаментна. I тым не менш ён нязбежна "счытваецца" у некаторай паслядоўнасцi, элемент за элементам.
Вывучэнне
беларускага народнага
Першыя даследчыкі матэрыяльнай культуры беларусаў М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў і іншыя імкнуліся зафіксаваць асаблівасці вышытых узораў і святочнага адзення. Яны справядліва лічылі іх адлюстраваннем сваеасаблівасці народнай культуры. З той пары ў гэтай вобласці былі дасягнуты значныя вынікі. Першы, даваенны этап вывучэння беларускага народнага арнамента прысвечаны, у асноўным, набыванню і збору факталагічнага матэрыяла. У пасляваенныя гады айчынная навука імкнулася да больш глыбокай сістэматызацыі і ўсведамленню яго. Да сучаснага моманту нам дакладна вядомы асноўны круг матываў і асаблівасцей іх існавання, якія выкарыстоўваюцца ў беларускім народным арнаменце, некаторыя аспекты гістарычнага развіцця характэрных для разнастайных тэхнік вышыўкі і ткацтва. Акрамя таго, шчыра даследаваны асноўныя спосабы размяшчэння арнаментальных комплексаў на рэчах. Вылучаны адметныя рэгіянальныя асаблівасці, прааналізавана функцыянальнае і абрадавае назначэнне дэкарыраваных рэчаў. Але ж інтарэс да гэтай тэмы не спадае, наадварот, усё часцей у друку з'яўляюцца артыкулы, якія прысвечаны дэталізацыям і больш канкрэтным характарыстыкам азначаных аспектаў. І гэта тлумачыцца станам нашага грамадства: імкненне адрадзіць сваю нацыянальную самасвядомасць праз пошук зразумення свайго гістарычнага мінулага. Арнамент жа з'яўляецца прамым і наглядным увасабленнем сутнасці любога мастацкага стыля. Пералічаныя дасягненні нашай навукі ў гэтай вобласці ўяўляюць несумненную і значную каштоўнасць, як гістарычныя і этнаграфічныя крыніцы, але яны не могуць растлумачыць, чаму састаўленыя разам апісаныя матывы ў вядомых традыцыйных кампазіцыйных схемах аказваюць такое грунтоўнае эстэтычнае ўздзеянне, а рэчы, якія ўпрыгожаны імі, з'яўляюцца несумненнымі высокамастацкімі творамі.
Па віду выяўленчага элемента, або матыва, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на: