Сімволіка беларускага народнага адзення

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 29 Ноября 2011 в 11:14, курсовая работа

Краткое описание

Нашы продкі былі людзі ўмелыя, практычна ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваей кнізе «Вечны кругазварот»: «Кожная веска — гэта асаблівая дзяржава, з усім сваім — моваю, звычаямі, норавамі i побытам.

Содержимое работы - 1 файл

Крсовая ТиМД (костюм).doc

— 117.00 Кб (Скачать файл)

Мінскі  Інстытут Кіравання

УФФ

Кафедра дызайну 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дыстыпліна

«Тіорыя і мітадалогія дызайну» 
 
 
 
 

Курсавая  работа

Па тэме

«Сімволіка беларускага народнага адзення» 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

                                      2-гі курс, група 71404, студэнт Нікітко Павел 

                                                         Адзнака_______ 

                           Ст. выкладчык                       Лену Я.Ю. 
 
 
 
 

2009 г.

Уводзіны 

 Нашы  продкі былі людзі ўмелыя, практычна  ўсё для свайго карыстання рабілі сваімі рукамі. Вось як піша пра гэта Барыс Сачанка ў сваей   кнізе «Вечны   кругазварот»:    «Кожная   веска —  гэта асаблівая дзяржава, з усім сваім — моваю, звычаямі, норавамі i побытам. Ды дзе веска — кожны гаспадар, кожная гаспадыня імкнуліся быць ва yciм незалежнымі, самастойным, абыходзіцца без чыёй бы i якой бы там ні было дапамогі. Трэба былі саха, барана, плуг, серп, калёсы, сані, сякера, граблі, піла, каса, лыжка, міска, гаршчок, вядро, дзежка, бочка — рабілі; трэба былі хамут, церассядзёлак, боты, світка, кажух, шапка, сарочка, штаны, рукавіцы — шылі: трэба былі вяроука, атосы, лейцы, аборы — вілі; палатно, абрус, ручнік, коўдра, посцілка — ткалі... Самі, кожны сабе, будавалі хаты, хлявы, гумны, ёўні, лазні, самі лячыліся, калі каму-небудзь нядобрылася, нядужылася, навальвалася напасць — хвароба. На Палессі надта ж развіты былі рознага роду саматужніцтва, промыслы, рамёствы — цяслярства, ганчарства, бондарства, кавальства, ткацтва, рымарства... Арыгінальна, па-свойму пракладваліся дарогі, грэблі, масты, кладкі. Па-свойму, залежна ад умоў, развіваліся i паляводства, жывёлагадоуля, агародніцтва, садаводства... Лясы i балоты, што акружалі палешука з ycix бакоў з маленства да старасці, пакідалі свой адбітак на усім. Тут больш, чым дзе, немалое месца ў жыцці чалавека займалі рыбалоўства, паляванне, бортніцтва». Застаецца дадаць, што сказанае пісьменнікам можна аднесці не толькі да Палесся, a i да ўсёй Беларусь

 Аднак няўмольны час робіць сваё. Большасць традыцыйных самаробных прылад працы, прадметаў побыту, рэчаў хатняга ужытку адышлі ў нябыт, саступілі месца прамысловым вырабам. Ды нельга дапусціць, каб разам з iмi адышлі ў нябыт узоры народнай мастацкай творчасці. Гэта наш нацыянальны здабытак, аснова для развщця сучаснай культуры. Трэба рабіць усё, каб выявіць, сабраць, зберагчы тыя узоры народнай мастацкай творчасці, якія яшчэ захоўваюцца ў традыцыйным побыце. 
 
 

Сімволіка беларускага народнага  адзення 

  Традыцыйны касцюм насельнікаў Беларусі пачау складвацца ў канцы I — пачатку II тыс.н.э. Важнай крыніцай вывучэння традыцыйнага касцюма сялянак з'яуляюцца дадзеныя археалапчных раскопак, а таксама летатсы, вырабы дробнай пласткыкі перыяду X—XIII стст. На жаль, археалагічныя знаходы вельмі абмежаваныя. Яны не даюць поўнага уяўлення аб касцюме таму, што многія рэчы і тканіны дрэнна захоўваюцца. Першыя знаходкі археолагаў тычацца часоў Полацкага і Тураўскага княстваў X—XIII стст. На фарміраванне касцюма ў гэты перыяд наклала адбітак дзяржаўна-палпычная, культурная і канфесіянальная інтэграцыя ў межах старажытнарускай дзяржавы (Клеуская Русь), а таксама папярэднія кантакты з мясцовымі балцкімі плямёнамі.

  Знаході археолагамі ў розных мясцовасцях Беларусі рэшткаў тканін сведчаць аб тым, што адзенне шылі з шарсцяных, ільняных тканін, а таксама з ільняных тканін з прымессю мачала з лыка, з авечых шкур, якія вырабляліся ў асабістай гаспадарцы. Адным з найважнейшых заняткаў жанчын X— XIII стст. было прадзенне і ткацтва, пацвярджэннем якіх з'яуляюцца знаходкі ў Мінску, Витебску, Слоніме, Гародні дэталяў гарызантальных ткацкіх станкоў.

  Нашы продкі не толькі ведалі розныя тэхнікі ткацтва, але і шырока карысталіся прыроднымі фарбавальнікамі (кара, пупышкі дрэў, карані раслін, палявыя кветкі, ягады) для атрымання нітак рознага колеру. Шляхам чаргавання штак рознага колеру выраблялі клятчастыя тканіны, з якіх шылі спадніцы.

  Ужо ў старажытнарускія часы жанчыны валодалі майстэрствам вышыукі, якая мела не толькі дэкаратыунае, але і сакральнае значэнне. Узоры-сімвалы вышыўкі ў X—XIII стст.: квадраты ці ромбы, падзеленыя на чатыры часті з кропкай-семенем у цэнтры кожнай ячэйкі, а таксама трохкутнікі, крыжы, кольцы, знакі свастыкі, розныя пляцёнкі азначалі засеянае поле. Гэтыя ўзоры захаваліся ў вышыўцы XIX—XX стст. Сімволіка старажытнай вышыўкі адлюстроўвала язычніцкую міфалогію. Апатрапейную (засцерагальную) семантыку мелі разнастайныя выявы птушак, сімвалы вады (хвалепадобныя галінкі і інш.).

  Вышывалі льнянымі і шарсцянымі ніткамі, выкарыстанне якіх з'яуляецца характэрнай рысай старажытнарускай вышыукі. Аздабленне адзення вышыукай надавала самабытнасць і прыгажосць касцюму. Як і ў браным ткацтве, у вышыўцы таксама пераважаў геаметрычны арнамент.

  У старажытнарускі перыяд бытавала так званае «лицевое» шыццё, якое з'явілася з прыняццем хрысціянства і спачатку выкарыстоўвалася ва упрыгожанні інтэр'ераў храмаў, абразоў, харугваў, покрываў. Згодна з археалагічнымі звесткамі, у пахаванні жыхаркі в. Лісна Верхнядзвшскага раёна (XI — першая палавшаХП ст.) быў знойдзены фрагмент каўняра, дзе контур быў выкананы шаўковымі ніткамі чырвонага колеру, а арнамент — залотнымі ніткамі «у пракол». Асноўны ўзор складаўся з «птушак» у крузе, якія чаргаваліся з прамавугольнымі чатырохканцовымі крыжамі з сяродкрыжжам. Вобраз птушкі адносіцца да старажытных традыцыйных сімвалаў святла, сонца. Аднак асаблівасці відарысу птушкі часам увасаблялі бяду, няшчасце, смерць.

 Народнае  мастацкае ткацтва — адзін  з найбольш папулярных i пашыраных відаў народнага мастацтва. Між тым яно яшчэ слаба вывучана. Мы звыкла ацэньваем тканыя рэчы з пазіцыі прыгажосці, адмысловасці арнаментыкі, гармоніі каларыту. Але народнае ткацтва — яшчэ i бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак. Што нi узор — то сімвал. Сімвалы ураджаю: Спарыш, Рай, Багач. Яны вучаць любіць Маці-Зямлю, працу, дабівацца добрага ураджаю. Сімвалы святаў: Купала, Каляда, Масленіца, Вялікдзень. Тут — радасць, весялосць, гонар за вынікі сялянскай працы. Сімвалы памяці: Дзяды, Радаўніца, любоў i павага да продкаў. Усё, што захавана ў народным ткацтве, не пералічыць, але кожны узор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека i яго працу, кожны ўзор мае свае прызначэнне i сваю назву.

 Старажытная язычніцкая культура ў многім таямнічая i незразумелая для нас. Амаль усе забылася, сёння сэнс многіх з'яў i сімвалаў нам невядомы. Але яны захаваліся ў нашым жыцці: у абрадах, звычаях, сімвалах, матывах; мы i самі часам не падазраваем пра гэта.

 Сёння мы ведаем, што культура славянскіх плямёнаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, была досыць высокай. Нашы далёкія продкі стварылі багатую міфалогію, якая адлюстроўвае ix светапогляд i па cваім узроўні можа быць супастаўлена з міфалогіяй старажытнейшых зямных цывілізацый, напрыклад, грэчаскай. Вось некалькі параўнанняў: Зеўс-грамавержац, бог сонца Геліос, багіня-маці зямлі Гея, багіня кахання i прыгажосці Афрадыта, бог агню i рамёстваў Гефест, німфы — у грэчаскай; адпаведна Пярун, Сварог, Вялікая Багіня Маці-Зямля, Лада, Жыжаль, русалкі — у славянскай. Такія параўнанні можна множыць.

  3 прыняццем хрысціянства афіцыйная рэлгія yciмi сіламі змагалася з язычніцтвам. Знішчаліся капішчы i скульптуры язычніцкіх багоў, з народнай памяці выкараняліся старажытныя звычаі i абрады. Але, пераканаўшыся ў неўміручасці язычніцтва, царква праявіла дальнабачнасць: спалучыла язычніцтва з хрысціянствам. Так i дайшлі да нашых дзён Каляды, спалучаныя з Раством Хрыстовым, Вялікдзень (веснавое свята у гонар Ярылы) - з Уваскрэсеннем Хрыстовым (Пасхаю) i г.д.

 Своеасабліва такое спалучэнне праявілася ў народнай мастацкай творчасці. Думаецца, нездарма ў ткацтве мы часта бачым па два сімвалы. Адзін — у выглядзе разеткі ці ромба яўна язычніцкага паходжання, другi — жаночая фігурка, пэўна, звязаная з хрысщянскай іканаграфіяй.

  Язычніцтва нясе ў сабе ідэю цеснай сувязі з прыродай, пакланення яе сілам, Бацьку Сонцу i Маці Зямлі. Гэта iдэя, сэнс якой мы закладваем сёння ў паняцце экалогія, ідэя, якая процістаіць жорсткасці, насілію, знішчэнню. Такім чынам, праз тысячагоддзі да нас дайшлі вобразы i сімвалы любові да прыроды, працы, чалавека. Што i казаць пра ix надзённасць!

 Мы  часам i не ўсведамляем, што свядома ці несвядома абапіраемся на духоўныя каштоунасці, створаныя яшчэ ў язычніцкія часы. Да нашых дзён захавалася традыцыя адзначаць святы яшчэ язычніцкага паходжання. Гэта радасныя, светлыя святы, яны праслаўляюць жыццядайныя сілы прыроды. У ix шмат вясёлых песень, музыкі, танцаў, а такая жыццярадаснасць i аптымізм вельмі дарэчы ў наш цяжкі час.

 У народным мастацкім ткацтве вельмі шмат узорау падобных па характеры i малюнку, таму ix часта блытаюць. Вось, напрыклад, узор «зорка».   Яна   пакладзена   ў  аснову   вобраза маці,   чалавека,   сімвала ураджаю. Тым не меньш ёсць між iмi пэўная розніца. Вобраз маці — гэта зорка, аблямаваная пышным вянком i гірляндай з кветак, прычым аблямоўка можа быць квадратнай ці васьмівугольнай. Вобраз чалавека — таксама зорка, але яе чатырохвугольная аблямоўка значна прасцейшая, ланцужковая. Сімвал ураджаю Спарыш — гэта ужо не зорка, а разетка, скампанаваная з чатырох жытнёвых каласкоў, размешчаных пад прамым вуглом, адзін да аднаго.

 Некаторыя з гэтых узораў былі добра вядомыя ў народным ткацтве. Так, агонь-Жыжаль меў выгляд разеткі. Вада таксама адлюстроўвалася характэрным узорам у выглядзе разеткі з маленькіх i вялікіх квадратаў. Узор папараці, якая цвіце ў поўнач, нагадваў разетку з яе галінак. Падобныя творы вызначаюцца i пазнавальнасцю, i займальнасцю.

  Узор, які спалучае сімвалы зямлі i сонца, шырока вядомы ў беларускім ткацтве. Калісьці яго можна было бачыць у кожнай сялянскай хаце, паколькі ён лічыўся цудадзейным. Называюць яго па-рознаму: Жыдцё, Вясна, Ярыла. Гэта адзін з найстаражытных сімвалаў, у якім зашыфравана вялшая таямніца жыцця.

 У свеце  шмат таямніц. Некаторыя з ix разгадваюцца, расшыфроуваюцца. Раскрыта таямніца іерогліфау Егіпта, пісьмёнау старажытных Aсірыі, Ваілона, Кітая, Індыі. Гэткая ж таямніца — i у арнаментыцы тканых i вышываных вырабауў беларускіх сялянак. Яны ж i дапамаглі ў расшыфроўцы некаторых узораў.

 У непасрэднай  сувязі з узорам дажджу знаходзіцца  i узор Вялікага (Складанага) Сонца, які раскрывае узаемаадносіны паміж Сонцам, Перуном i Дажджом.  Так яно i ёсць у прыродзе. Сонца награвае паветра, у iм канцэнтруецца вадзная пара, кандэнсуецца электрычнасць, б'е пярун, грыміць гром, нарэшце, льецца дождж. Зразумела, што ў народнай свядомасці усё гэта звязвалася ў адзін працэс, i гэта атрымала адлюстраванне у дэкоры вырабаў.

 На  тканых вырабах у розных кутках Беларуси i за яе межамі можна бачыць ужо вядомы нам узор зорку, змешчаную ў падобную зорку большага памеру, а потым — у васьмівугольную аблямоуку. Ткачыхі называюць гэты матыу сімвалам роднай Маці, што увасабляе самую вялікую i бескарыслівую любоў, якая толькі можа быць на свеце.

 Нацыянальна-культурнае адраджэнне на Беларусі абудзіла у  шырокай грамадскасці цікавасць  да гісторыі, культуры, мастацтва. Кожнаму  хочацца ведаць, чым вызначаюцца мастацкія дасягненні нашай рэспублікі, на якой аснове развіваецца сучаснае прафесійнае мастацтва. Багаты матэрыял для гэтага дае традыцыйная народная мастацкая культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю.

 Арнамент - самая распаўсюджаная форма з  прасторавых мастацтваў, суправаджае  чалавества на ўсіх этапах яго культуры. Ён глыбока укаранёны у быце, штодзённа  сустракаецца ў жыллі, у рэчах, у  адзенні. І ў кожнага - ад вясковай старухі да сапраўднага члена Акадэміі мастацтваў - ёсць уласныя цвёрдыя крытэрыі яго выбара, прымянення і ацэнкі, сваі "падабаецца" і "не падабаецца", "ідзе" або "не ідзе". Магчыма смела сказаць, што арнамент - папулярнейшее з мастацтваў, усім дасціпнае, зразумелае без асаблівых тлумачэнняў. Арнамент зварочаны перш за ўсё да нашай інтуіцыі, да падсвядомага адчування выразнасці рытма, колера і формы. Яго разуменне (а выразней сказаць - інтуітыўнае, густавае паняцце) атрымліваецца на якім-та іным узроўні свядомасці, чым тый, на якім мы разумеем літаратуру, тэатр, кіно, нават жывапіс, адным словам, мастацтва павествавальныя.

Информация о работе Сімволіка беларускага народнага адзення