Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Автор работы: Пользователь скрыл имя, 11 Декабря 2012 в 19:13, курсовая работа

Краткое описание

Сёння ўвачавідкі набірае моц напрамак вывучэння педагагічнай спадчыны беларускага народа і практычнага яе выкарыстання ў справе выхавання падрастаючых пакаленняў. І калі даследванні здабыткаў айчыннай педагагічнай думкі, хоць ідалека не дасягнулі кульмінацыйнага узроўню , але ўсё ж набылі досыць акрэсленныя абрысы.
Ідэі навуковай педагогікі вынікаюць з выхаваўчых поглядаў і выхаваўчага вопыту народа. Вось чаму народна-педагагічныя ідэі не могуць не ўваходзіць у сучасную педагагічную навуку і практыку.

Содержание работы

УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………3
Глава 1.СКАРАГАВОРКІ, ПРЫКАЗКІ І ЗАГАДКІ ЯК СРОДКІ АКТЫВІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
1.1Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах……………………………………………………..5
1.2. Віды загадак. Скарагаворкі…………………………………….......6
1.3. Тэматыка прыказак у пачатковых класах…………………………11
Глава 2.ВЫКАРЫСТАННЕ СКАРАГАВОРАК, ПРЫКАЗАК І ЗАГАДАК У ВУЧЭБНЫМ ПРАЦЭСЕ
2.1. Значэнне скарагаворак, прыказак і загадак у рабоце з малодшымі школьнікамі …………………………………………………………………….21
2.2. Методыка работы над прыказкамі, скарагаворкамі і
загадкамі……………………………………………………………………23
2.3. З вопыту працы настаўнікаў………………………………………..25
Заключэнне………………………………………………………………..28
Бібліяграфічны спіс……………………………………………………..30
Дадатак А………………………………………

Содержимое работы - 1 файл

Змест.doc

— 210.50 Кб (Скачать файл)

Пажадана, перад тым як загадаць загадку, вытлумачыць незразумелыя словы, некаторыя вобразы, з’явы, карацей  кажучы, далікатна падказаць адгадку. Загадкі адымаюць мала часу. Іх можна  загадваць на кожных занятках, выкарыстоўваць у гульнях. Пасля таго, як дзеці адгадаюць загадку, яе можна паўтарыць хорам і вывучыць на памяць. Затым прапанаваць дзецям загадаць гэтую загадку дома. Можна адвесці некалькі хвілін на ўроку, каб дзеці самі загадвалі загадкі.

Карысным для моўнага і разумовага развіцця дзяцей з’яўляюцца практыкаванні, звязаныя з завучваннем прыказак і скарагаворак. Змышчаючы глыбокую думку, з’яўляючыся метафарычнавобразным па сваім сэнсе, првказкі і скарвгаворкі папаўняюць слоўны запас дзяцей, дапамагаюць зразумець розныя жыццёвыя з’явы, навучыць любіць Радзіму і працу. Шанаваць бацькоў, паважаць дарослых, даражыць сябрамі. Пачуўшы ад настаўніка прыказку, дзеці пачынаюць ужываць яе ў сваім маўленні.

Прыказкі і скарагаворкі можна  выкарыстоўваць як для замацавання, напрыклад вымаўлення  асобных  гукаў, так і для развіцця фанематычнага слыху дзяцей. Напрыклад, замацоўваць вымаўленне гукаў [с],[с’] можна з дапамогай прыказкі : “Не ў свае сані не сядай”и г.д. Пасля таго як настаўнік растлумачыць вучням значэнне той ці іншай прыказкі. Йн прапануе дзецям паўтарыць яе, пытаецца, якая арфаграма часта чуецца ў прыказцы, у якіх словах сустракаецца. Яшчэ трэба абавязкова ставіць пытанне да прыказкі, каб дзеці лепей зразумелі сэнс прыказак, мелі магчымасць ацэньваць паводзіны дзеючых асоб, іх адносіны да акаляючай рэчаіснасці.

 

2.3 З вопыту працы настаўнікаў.

 

Галоўная задача настаўніка дапамагчы дзецям  засвоіць прапанаваны  матэрыял і ў той жа час зберагцы ім дзяцінства.

У гэтым настаўніку дапамагаюць  займальны матэрыял: загадкі, прыказкі і скарагаворкі. Яны спрыяюць уважлівасц, назіральнасці, развіццю памяці, мыслення, развіццю самастойнасці, таксама рашаюць такія задачы: вывучэнне новага матэрыялу, замацаванне вывучанага раней, фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў.

Прыказкі, скарагаворкі і  загадкі стымулююць актыўнасць вучняў, робяць працэс навучання цікавым. Настаўнікі пры дапамозе прыказак, скарагаворак і загадак робяць урок цікавым і змястоўным. Напрыклад рпы замацаванні літары ў канцы слова, настаўнік загадвае дзецям загадку, якая  адразу напомніць ім патрэбнае правіла з гэтай літарай. Актуальнасць пэўнай тэмы, можна замацаваць загадкамі, скарагаворкамі і прыказкамі, якія з’яўляюцца жывой крыніцай беларускай мовы.

Ажыццяўленне перамен  у пачатковых класах менавіта залежыць ад настаўніка, яго адносін да роднай мовы, умення так арганізаваць ідэйны бок школьнага жыцця, каб вучні і іх бацькі свядома ўспрымалі грамадскія праблемы і новыя ідэі.[12]

У Беларусі ўжо ёсць шмат творчых настаўнікаў, якія даследуюць і эксперыментуюць, праяўляюць, праслаўляюць вялікі інтарэс да выкладання беларускай мовы і ўмела перадаюць сваім выхаванцам любоў і павагу да роднай мовы.

Настаўніца пачптковых класаў Сторажава Н.А. у сваёй  кніжцы “Мова мая і твая” на фрагменце ўрока ў першым класе  па тэме: “Супрацьпастаўленне” паказвае, як можна выкарыстаць загадкі пры тлумачэннігэтага матэрыяла:

“Паказваю вучням схему  сказа: дзве доўгія палоскі рознага  колеру, падзеныя коскай і злучнікамі – а (але, ды).

Па схеме выразна  чытаю сказы-узоры. Раблю акцэнт на паўзе. Звяртаю ўвагу дзяцей на тое, што другая палова сказа нбы спрачаецца з першай. Кожны раз гэта трэба паказваць голасам.

Выкарыстоўваю загадкі:

Улетку шэранькі, а ў  зімку беленькі.  (Заяц)

Вясной вырастаюць, а  восенню ападаюць.   (Лісты)

Не агонь, а пячэцца.  (Крапіва)

Кіруючыся схемай, прагаворваем гэтыя загадкі хорам. Каб лягчэй было “трымаць” паўзу, дырыжыруем рукамі: адна палова сказа – узмах правай рукой, другая – левай.

Затым паказваюць дзецям пардметныя карцінкі (вожык, млын, месяц, морква, кавун, радыё). Прапаную выбраць  адну, прыдумаць пра яе такую ж кароценькую загадку. Вось загадкі, складзеныя дзецьмі:

Іголак мае шмат, але  нікому не прадае.

Уначы свеціць, а днйм спіць.

З крыламі, а не птушка.

Сама чырвоная, а валасы зялёныя.

Знадворку чырвоны, а ў  хаце зялёны.

Хтосьці гаворыць, але нідзе яго не відаць.

Прыдумванне загадак так  спадабалася вучням, што на наступны дзень яны “прынеслі” новыя, складзеныя ўжо без карцінах, як казалі “з галавы”:

Вусы мае, але ніколі іх не стрыжэ.  (Кот)

Яна горкая, але мы яе ядзім.  (Цыбуля)

Паўзе дагары нагамі, ды не падае.  (Муха)

Палюе на мышэй, ды не кот.  (Сава)

Практыкай выкарыстання прыказак займаліся многія настаўнікі. Яны  арганізуюць вельмі цікавую работу з прыказкамі. Для гэтага падрыхтоўваюць карцінкі з народнымі прыказкамі аб розных порах года і раздаюць вучням. Да кожнай прыказкі падбіраюць розны малюнак. Пры размове аб порах годах настаўнікі прапаноўваюць выбраць падыходзячую прыказку і растлумачыць яе значэнне. Па аналогіі можна зрабіць карткі на розныя тэмы.

У часопісах “Пачатковая  школа” і “Начальная школа” друкуюцца метадычныя  рэкамендацыі па асноўных курсах праграмы, якія прапануюцца ў першую чаргу для маладых настаўнікаў.

 

Вынік

 

Загадкі вучаць назіраць, рабіць абагульненні, знаходзіць відавочную сувязь паміж  прадметамі  і з’явамі прыроды, вучаць уменню заўважаць прыгажосць прыроды, любіць яе: “Летам апранаюцца, зімой разздяваюцца”, “Зяленая, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў”.

Мноства загадак іранічных, жартаўлівых: “Сама паненка ў каморы, а яе косы на двары.”

Тэматыка загадак надзвычай разнастайная і багатая. Прапануем дзецям разнастайныя загадкі, якія класіфікуем наступным чынам : “Тэматычныя загадкі” ( пра чалавека, прыроду, жывёл, гаспадарку, сямейны быт), “Загадкі-пытанні”, Загадкі-рыфмаванкі”, “Загадкі-задачы”. Пазней мы падрабязна спынімся на методыцы работы над загадкамі на ўроках чытання і пісьма.

Вялікую ўвагу ў выхаваўчай працы  з дзецьмі надаюць і прыказкам. Яны ўзбагачаюць нашу мову, надаюць  ёй выразнасць, дакладнасць. Старажытная  ідныйская мудрасць даводзіць: “Адно паўрадкоўе, пачуўшы якое становяцца спакойнымі , лепш за тысячу радкоў, складзеных з безкарысных слоў.” Прыказкі якраз і з’яўляюцца такімі паўрадкоўямі. Яны становяцца добрымі сябрамі пры вывучэнні новага матэрыялу, пры замацаванні правілаў на ўроках мовы, садзейнічаюць пашырэнню слоўнікавага запасу. Работа з прыказкамі, скарагаворкамі і загадкамі – гэта практыкаванне ў самастойным развіцці мыслення, кемлівасці, уяўлення. Загадкі, прыказкі і скарагаворкі ўзбагачаюць памяць дзяцей сапраўднымі жамчугамі роднай мовы, іх выкарыстошваюць на розных этапах урока. Урокі з выкарыстаннем прыказак, скарагаворак і загадак праходзяць цікава і не стамляюць вучняў, дастаўляючы ім карысныя практыкаванні для розуму. Работа з прыказкамі, скарагаворкамі і загадкамі вядзецца на розных этапах урока: пры тлумачэнні новага і замацаванні раней вывучанага матэрыялу, самастойнай і выбарачнай рабоце, але ў любым выглядзе работы, яны аказваюць эмацыянальнае ўздзеянне на развіццё пазнавальных здольнасцей дзяцей, што станоўча адлюстроўваецца на іх ведах, уменнях і навыках. Ажыццяўленне перамен у пачатковых класах менавіта залежыць ад настаўніка, яго адносін да роднай мовы, умення так арганізаваць ідэйны бок школьнага жыцця, каб вучні і іх бацькі свядома ўспрымалі грамадскія праблемы і новыя ідэі.

У Беларусі ўжо ёсць шмат творчых настаўнікаў, якія даследуюць і эксперыментуюць, праяўляюць, праслаўляюць вялікі інтарэс да выкладання беларускай мовы і ўмела перадаюць сваім  выхаванцам любоў і павагу да роднай мовы.

 

Заключэнне

 

Кожны чалавек павінен ведаць сваю мову. Кожны чалавек павінен умець спяваць свае народныя песні. Кожны чалавек павінен умець танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек  павінен ведаць прыказкі і скарагаворкі свайго народа. Кожны чалавек павінен умець загадваць і адгадваць народныя загадкі.

Выхаванне нацыянальнай памяці азначае  фарміраванне ў дзяцей увагі да духоўнай культуры свайго народа, інтарэсу і  павагі да яго гістарычнага мінулага. На гэтай аснове ўзнікае разуменне  культурна-гістарычнага адзінства  ў развіцці чалавецтва. Веданне культурных каранёў свойго народа неабходна перш за ўсё таму, што яно дазваляе пасапраўднаму паважаць і цаніць агульначалавечыя этычныя і эстэтычныя нормы.

Знаёмства з народнай творчасцю  пераконвае, што беларускі народ  з даўніх часоў жыў з высокай праўдай і прыгажосцю душы. Асобныя элементы народнага мастацтва, фальклора ўваходяць у праграму пачатковых класаў.

Адзін з такіх элементаў –  выкарыстанне ў вучэбным працэсе  загадак, скарагаворак і прыказак.

Загадка - адзін з самых  старажытных фальклорных жанраў. Яшчэ Арыстоцель пры разглядзе паэтычнага мастацтва трапна назваў загадку добра складзенай метафарай. Важнейшымі функцыямі загадак з'яўляюцца: праверка і трэніроўка кемлівасці дзяцей, развіццё іх лагічнага і паэтычнага мыслення, умення пазнаць навакольную рэчаіснасць у іншасказальных вобразах. Нямалаважнымі з'яўляюцца таксама павучальная, выхаваўчая, пацяшальна-забаўляльная, гульнёвая функцыі і іншыя. Такім чынам, загадка як жанр поліфункцыянальная.

Змест загадак характарызуецца  шматлікай тэматычнай разнастайнасцю, што абумоўліваецца іх сувяззю з жыццём і працай селяніна, яго гаспадаркай і бытам.

Скарагаворкі - чыстая славесная гульня, як і лычылкі. Скарагаворкі ўключаюць у сябе спецыяльна намножаныя цяжкавамаўляльныя словы, мноства алітарацый. Гэты жанр каштоўны як сродак развіцця артыкуляцыі і шырока прымяняецца выхавальнікамі, настаўнікамі малодшых класаў, лагапедамі, дыфектолагамі і медыкамі.

У багацейшай фальклорнай  скарбніцы беларусаў прыказкі - малыя  жанры вусна-паэтычнай творчасці - займаюць асобае месца дзякуючы сваёй устойлівасці, багатай змястоўнасці, поліфункцыянальнасці, запатрабаванасці ва ўсе эпохі і "неўміручасці". У высока мастацкай форме прыказкі сканцэнтравалі ў сабе шматвяковы жыццёвы і працоўны вопыт, мудрасць народа, яго погляды на сусвет, прыроду, грамадскія з'явы, сямейныя ўзаемаадносіны, працу, асабліва на земляробства, - словам, на ўсё, з чым сутыкаўся і сутыкаецца чалавек у розныя гістарычныя перыяды. Паходжанне прыказак даследчыкі выводзяць перш за ўсё з працы, працоўнага вопыту народа, замацаванага ў афарызмах, з назірання за прыродай, з вусна-паэтычных твораў, замоў, песень, казак, апавяданняў, анекдотаў, мудраслоўяў, літаратурных твораў і іншых крыніц.

Як відаць з усяго  сказанага раней вялікую ролю адыгрываюць загадкі, скарагаворкі і прыказкі ў выхаванні ў дзяцей любві да ўсяго беларускага. Акрамя гэтага яны ўносяць неацэнны ўклад у развіццё пазнавальных здольнасцей вучняў, узбагасаюць вучэбны працэс, павышаюць інтарэс да прадмета, паглыбляюць успрыняцце і засваенне вывучаемага матэрыялу і многае іншае.

Пажадана, каб настаўнікі пачатковых класаў заўсёды памяталі аб гэтым і выкарыстоўвалі ў сваёй  рабоце прыказкі, скарагаворкі і загадкі  як мага больш і разнастайней. Яны  дапамагаюць развіваць логіку, вобразнасць  мыслення, стымулююць самастойнасць у пазнанні новага ў навуцы, жыцці і мастацтве.

Застаецца спадзявацца. Што агульнымі намаганнямі тэарытычных  даследчыкаў і педагогаў-практыкаў  сур’ёзна і грунтоўна будзе асэнсаваны багацейшы вопыт нашага народа.

 

Бібліяграфічны  спіс

  1. Конан, У.М. Фальклор як мастацкая сістэма і яго актуалізацыя у адукацыі / У.М. Конан // Адукацыя і выхаванне. – 2008. №7. -С. 60-66.
  2. Алфёрава, А.Г. Роля загадак у педагагічна-выхаваўчым працэсе. /А.Г. Алфёрава // Народная асвета. – 2004. № 4. - С. 93-96.
  3. Лепешаў, І. П. Пра паходжанне прыказак /І.П. Лепешаў // Полымя. – 2007. №4. - С. 210-216.
  4. Ражкова, Л.А. Да пытання аб педагагічным патэнцыяле фальклору. / Л. А. Ражкова // Адукацыя і выхаванне. – 2004. №3. -С.46-49.
  5. Ташашэвіч, З.М. Наша родная мова.Вывучэнне прыказак на уроках літаратурнага чытання. /З.М. Ташашэвіч //Пачатковая школа. – 2006. №8. –С. 9-15.
  6. Алфёрава, А.Г. “Ідзе без ног, б’е без рук”. Урок 5 клас. / А.Г. Алфёрава // Роднае слова. – 2006. №8. –С. 77-79.
  7. Бурда, С.І. Фальклор у выхаванні маральных якасцей школьнікаў. / С.І. Бурда // Пазашкольнае выхаванне. – 2008. №1. –С. 13-20.
  8. Рапановіч, Я.Н. Беларускія прыказкі, скарагаворкі і загадкі. / Я.Н. Рапановіч. – Мінск: Вышэйшая школа, 1994. – 384 с.
  9. Санько, З.Ф. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. / З.Ф. Санько. – Мінск: Нувука і тэхніка, 1991. – 218 с.
  10. Сторажава, Н.А. Мова мая і твая. / Н.А. Сторажава. – Мінск: Выд. А.Ванін, 1993. – 80 с.
  11. Таранава, Р.М. Самы дарагі чалавек. / Р.М. Таранава // Пачатковая школа. – 1994. №1. –С. 12-22.
  12. Чухрова, Л.В. Слова роднае, жывое, трапяткое. / Л.В. Чухрова // Пачатковая школа. – 1994. №9. –С. 23-25.
  13. Макаранка, Л.В. Дакрануцца сэрцам / Л.В. Макаранка. – Мазыр, 1994. – 90 с.
  14. Кніга для настаўніка. 2 клас. – Мінск: Народная асвета, 1990. – 150 с.
  15. Болбас, В.С. Этнапедагагічныя ідэі продкаў у сучаснае выхаванне. / В.С. Болбас // Мінск: Народная асвета, 1995. – 111 с.
  16. Аляхновіч, А.М. Беларускі дзіцячы фальклор. / А.М. Аляхновіч. – Мінск, 1999. – 67 с.
  17. Цярэшка, Я.Г. Інтэгрвваныя ўрокі на роднай мове. / Я.Г. Цярэшка // Пачатковая школа. – 1992. №3,4,5. – С.15-16.
  18. Драздова, В.Я. Карысна і займальна. / В.Я. Драздова // Пачатковая школа. – 1995. №3. –С.20-22.
  19. Янголь, А.У. Мудрыя дарадцы. / А.У. Янголь. – Мінск, 1993. – 78 с.
  20. Старжынская, Н.С. Займальны матэрыял па навучанню грамаце. / Н.С. Старжынская. – Мінск:Народная асвета, 1989. – 200 с.
  21. Саламевіч, Я.М. Беларускія загадкі./ Я.М. Саламевіч. – Мінск: Юнацтва, 1989. – 115 с.
  22. Янкоўскі, М.А. Паэтыка беларускіх скарагаворак і прыказак./ М.А. Янкоўскі – Мінск: Выд.Вышэйшая школа, 1999. – 135 с.
  23. Гілевіч, Н.С. Паэтыка беларускіх загадак. / Н.С. Гілевіч. -  Мінск: Вышэйшая школа, 1997. – 189 с.

Информация о работе Роля і месца скарагаворак, прыказак і загадак на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах